Азбукоўнік пазнавальна-навуковая, часам гульнёвая, кніжка-чытанка, камусьці забаўлянка

Азбукоўнік

пазнавальна-навуковая, часам гульнёвая, кніжка-чытанка, камусьці забаўлянка
Выдавец:
Памер: 352с.
Мінск 2015
81.51 МБ
Абазначала мяккасць зычных: лебедь [л’эб’эд’], пйсьмо [п’йс’мо] толькі ў творах канфесіянальнай літаратуры, часам па традыцыі пісалася на месцы былых рэдукаваных: сльза, тьнь.
Лічбавага значэння не мела.
У рукапісах XIV-XVII ст. у сувязі з функцыяніраваннем розных пісьмовых школ і выкарыстаннем розных тыпаў пісьма ўжывалася ў некалькіх варыянтах, якія памагаюць вызначыць час і месца напісання помнікаў.
У XVI ст., акрамя рукапіснай, набыла друкаваную форму.
У сучаснай беларускай мове ь (мяккі знак) выступае як змякчальны (колькі [кол’к’і], соль [сол’]) і раздзяляльны (лью [л’йу], медальён [м’эдал’йон]).
Змякчальны мяккі знак служыць для абазначэння мяккасці зычных [з’], [с’], [дз’], [ц’], [л’], [н’] і пішацца
пасля адпаведных гэтым гукам літар:
-	на канцы слова: конь, соль;
-	у сярэдзіне слова перад цвёрдымі зычнымі (калі пры змене слова гэты зычны змякчаецца: просьба просьбе, падзьмуць падзьме;
-	пасля [л’] перад наступнымі зычнымі, акрамя [л’]: калька, вельмі; але: ралля, галлё;
у некаторых граматычных формах:
-	перад канчаткам -мі ў назоўніках творнага склону множнага ліку: дзецьмі, людзьмі;
-	перад суфіксам -чык, калі слова без гэтага суфікса заканчваецца на -нь: грэбень грабеньчык, прамень праменьчык',
-	перад суфіксам -ску прыметніках, утвораных ад назваў месяцаў на -нь, і слова восень: студзеньскі, ліпеньскі, а таксама ў суадносных уласных назвах: Чэрвеньскі раён, Ліпеньская школа;
-	у форме роднага склону множнага ліку некаторых назоўнікаў першага скланення на -ня: вішань, песень;
-	у дзеясловах загаднага ладу перад канчаткамі 1-й асобы множнага ліку -ма: гляньма; перад канчаткамі 2-й асобы множнага ліку -це: гляньце; перад зваротнай часціцай -ся: агледзься;
-	у суфіксах -еньк-, -аньк-, -эньк-: маленькі, прыгожанькі, старэнькі;
-	у постфіксе -сьці: хтосьці.
Раздзяляльны мяккі знак пішаіша:
-	пасля зычных л, с, ц (з т мяккага), дз і непрыставачных н і з перад галоснымі е, ё, ю, я, і, калі яны абазначаюць два гукі: [aa], [uo], [йу], [ua], [ui], у словах іншамоўнага паходжання: медальён, дасье;
-	пасля зычных л, с, ц, дз, н, з ва ўласных імёнах і назвах, утвораных ад імён на -ій, перад суфіксам -еў (-ев): Васілій Васільеў;
-	у словах Ілья, Ульяна, Касьян і вытворных ад іх;
-	у формах дзеяслова ліць: лью, льеш.
Запомніце: дзяк, дыякан.
Бывае вялікая (Ь) і малая (ь), мае рукапісную (6 ь) і друкаваную (Ь ь) формы.
* * *
Для засваення і праверкі правапісу мяккага знака выканайце наступнае практыкаванне. Замест шматкроп'яў устаўце, дзе патрэбна, мяккі знак.
Наваел...ня, з...зянне, міл...ярд, здароў...ем, Амудар...я, увас..мярых, збол...шага, НЯН...КІ, калос...се, у Вяз...ме, ШТОС...ЦІ, Вен...ямін,
пагалоў...е, карэн...чык, збуц...велы, ал...веола, ал...фа, ман...чжур, зац...мен...не, восен...скі, дзевяц...сот, звес...ся, паштал...ён, ад...езд,
сядз...ма, між...ярусны, Ул...янаўск, аб...язны, бояз..., змен...шыць, ЖЭН...ШЭН..., соцен...ка, прос...біт, ледз...ве, аб...інелы, аб...яднацца.
Амаль анекдот
Надзвычай вострай памяццю валодаў геніяльны рускі шахматыст Аляксандр Алёхін (1892 1946). Аднойчы ў прафесара П. Цітовіча, дзе быў і Алёхін, хтосьці прапанаваў праверыць чутку аб незвычайнай памяці Аляксандра. Гаспадар узяў кнігу і, раскрыўшы яе, падаў Алёхіну. Той мінуты 3-4 глядзеў у тэкст, а пасля, вярнуўшы кнігу гаспадару, упэўнена і хутка ўзнавіў паўтары старонкі тэксту, не дапусціўшы ніводнай памылкі.
& & &
Самым старым канём можна назваць Старога Білі, які нарадзіўся ў 1760 г. Ён дажыў да шаноўнага ўзросту 62 гады. Чэрап гэтага конскага патрыярха можна і цяпер паглядзець у Манчэстарскім музеі.
Пашчу звер ашчэрыў нашча. Паглядзіце, што за пашча: Вось язык, а гэта іклы...
Пэўна, гэтак Э і ўзнікла.
э (Э)
Э трыццатая літара беларускага алфавіта. Узнікла ў старабеларускай графіцы ў канцы XV ст. Спачатку ўжывалася толькі ў іншамоўных словах: экгрйсевле, эксеквіе.
У многіх старабеларускіх пісьмовых помніках XVI-XVII ст. абазначала гук [э] ў іншамоўных і ўласнабеларускіх словах: грэбля, рэестрт>, стрэмя, шэст-ь, хоць паралельна з ёй па традыцыі выкарыстоўвалася і літара е: декретт>, честь.
Лічбавага значэння не мела.
Царкоўнаславянская XIIIXVI ст.

Царкоўнаславянская XVIXVIII ст.

Беларускі скорапіс XVI ст.

У XVI ст., акрамя рукапіснай, набыла друкаваную форму (Статут Вялікага княства Літоўскага 1588 г.).
У рускую графіку ўведзена ў 1730-я гады.
У сучаснай беларускай мове абазначае галосны гук [э] пярэдняга рада сярэдняга пад’ёму ў націскным становішчы (бярэзнік [б’арэз’н’ік], рэпа [рэпа], на рацэ [нарацэ]) і незалежна ад націску ў запазычаных словах (рэформа [рэформа], эпоха [эпоха]), a таксама ў першай частцы складаных слоў (рэдказубы [рэтказубы], шэравокі [шэравок’і], шэсцьсот [ шэс’ц’сот ]).
Пад націскам літара э пішацца:
-	пасля шыпячых, [p], [d], [m] і цвёрдага [і^]: нашэсце, стэп, цэгла;
-	у словах з прыстаўным г: гэта, дагэтуль;
-	у пачатку выклічнікаў: эй, эх;
-	у пачатку іншамоўных слоў (у адпаведнасці з вымаўленнем): эра, экспарт; але: егер, ерась, еўнух',
-	у назвах літар: бэ, вэ.
He пад націскам э захоўваецца:
-	у пачатку выклічнікаў: эге, э-ге-ге',
-	у словах, утвораных ад слова сэнс: асэнсаваць, пераасэнсаваць;
-	у пачатку іншамоўных слоў: эпоха, Эстонія, Эфіопія; але: еўрапейскі, Еўропа, Ерэван.
Літара э захоўваецца пасля прыставак і ў другой частцы складанага слова: праэкзаменаваць, двухэлементны.
-	у сярэдзіне слоў, запазычаных з неславянскіх моў, пасля зацвярдзелых, PL [m] і цвёрдага [if]: жэтон, дэталь; Жэнева, Рэмарк, Дэтройт.
Перадача на пісьме гука [э] пасля іншых зычных вызначаецца па слоўніку: тунэль, шынель.
-	у прыстаўцы рэ-, якая абазначае аднаўленне або паўторнасць дзеяння ці процілеглае дзеянне: рэакцыя, рэанімацыя.
Незалежна ад націску з пішацца на канцы запазычаных нязменных слоў, у тым ліку ўласных імён, геаграфічных назваў, пасля зычных, акрамя л, к: купэ, кафэ, Мерымэ, Морзэ; але: камюніке, філе.
У сярэдзіне запазычаных слоў пасля губных зычных і пасля зычных з, с, н літара э пішацца згодна з літаратурным вымаўленнем: экзэмпляр, маянэз, сэрвіс; але: менеджмент, газета, сервіз. У такіх словах напісанне э, е вызначаецца па слоўніку.
Бывае вялікая (Э) і малая (э), мае рукапісную (Э з) і друкаваную (Э э) формы.
Ужываецца ў афіцыйных абрэвіятурах (ЭВМ), як умоўнае скарачэнне слова «эра» (IV ст. да н. э.).
Пры класіфікацыйным падзеле мае значэнне «дваццаць шосты» (група «Э»), пры лічбавай нумарацыі дадатковае значэнне для размежавання прадметаў пад адным нумарам (шыфр № 8 э).
У «Беларускім арфаграфічным слоўніку» (пад рэд. A. А. Лукашанца) налічваецца 1431 слова, якое пачынаецца на літару Э. Сярод іх знаходзім: экспедыцыя, эксперыментатар, экстрэмальны, электрыфікаваць, эліксір, энергарэсурсы, эскорт.
* * *
Клічце сваіх памочнікаў: для праверкі засваення правапісу літары э напішам дыктант.
ЭКЗАМЕНЫ
Назаўтра атрымаў Лабановіч пакет. Інспектар паведамляў, калі і дзе назначаюцца экзамены, куды настаўнік павінен прыбыць са сваімі вучнямі. Экзамены назначаліся на панядзелак па Вялікадні, а ехаць трэба было па чыгунцы вёрст за пяцьдзясят... У той жа самы дзень, калі было атрымана гэта паведамленне, прыйшлі і вучні. Тут яны дамовіліся з настаўнікам, што паедуць у суботу вечарам, каб часам не прапусціць цягніка. Гэтыя тры дні, якія заставаліся да экзаменаў, пайшлі на паўтарэнне курса...
У нядзельку раненька, на ўсходзе сонца, настаўнік са сваімі вучнямі, правёўшы ноч на станцыі, садзіўся ў вагон. Прагучалі тры званкі, адрывіста азваўся паравоз, абуджаючы ранішні спакой бясконцых балот, і поезд зрушыў з месца. 3 шумным шыпеннем выпускаючы пару, бег паравоз, і ў нейкую своеасаблівую, глухую музыку злівалася тухканне цяжкіх ног поезда...
Лабановіч стаяў каля акна, як прычараваны, і не адводзіў вачэй ад самавітых, простых малюнкаў Палесся, поўных невыразнага хараства і жыцця, стаяў да таго часу, пакуль машына не стала набліжацца да тае станцыі, дзе трэба было выходзіць...
-	Выпішыце прыклады чаргавання э з а;
-	растлумачце значэнне слова экзамен.
* * w
Сярод тых дзеячаў, чыё прозвішча пачынаецца на літару Э, мы вылучылі Браніслава Эпімаха-Шыпілу.
Прачытайце прыведзены ніжэй тэкст, складзіце план і па ім падрыхтуйце вуснае выказванне на тэму «Слава твая, Беларусь».
ПАТРЫЯРХ БЕЛАРУСКАГА АДРАДЖЭННЯ
У гісторыю нашай Бацькаўшчыны, яе нацыянальную літаратуру імёны Браніслава Эпімаха-Шыпілы і Янкі Купалы ўпісаны залатымі літарамі побач. Іх звязвала амаль трыццацігадовае сяброўства. У час асабістага знаёмства восенню 1908 года ў Вільні (завочнае адбылося на два гады раней) Эпімаху-Шыпіле было 49, а Купале 26 гадоў. Настаўнік і Вучань, Патрыярх беларускага Адраджэння і Прарок беларускай нацыі сустрэліся на золку дваццатага стагоддзя і дбайна шчыравалі, каб назаўсёды захавалася ў свеце прысутнасць беларускага слова.
Адносіны ўдумлівага апекуна і мецэната да свайго малодшага сябра былі спагадлівыя, шчырыя і мудрыя. Яны падмацоўваліся з боку Купалы ўзаемаразуменнем і ўдзячнасцю, жаданнем падзяліцца творчымі планамі. Да таго ж Настаўнік падтрымліваў паэта ў найбольш цяжкія, здаецца, невыносныя моманты ягонага жыцця. Гэтыя адносіны творцаў-аднадумцаў нам, цяперашнім, могуць служыць сапраўдным прыкладам.
Эпімах-Шыпіла быў рэдактарам і выдаўцом першага зборніка Янкі Купалы «Жалейка», што ўбачыў свет у знакамітай суполцы «Загляне сонца і ў наша аконца» ў лютым 1908 года ў Пецярбургу. Вучоны сам склаў зборнік, у які ўвайшло дзевяноста восем вершаў, перш-наперш тыя, што болып поўна і ярка ілюстравалі паэтычнае крэда Янкі Купалы.
Па словах Цішкі Гартнага, кватэра Эпімаха-Шыпілы ўяўляла сабою «беларускі штаб у Пецярбургу». Фактычна тут збіралася першае пакаленне народнай беларускай інтэлігэнцыі, так званая маладая Беларусь, інтарэсы якой Эпімах-ІПыпіла скіроўваў у рэчышча нацыянальнага Адра-
джэння, адраджэння духоўнай і матэрыяльнай культуры беларускага народа.
Пры дапамозе прафесара Янка Купала паступіў вучыцца на агульнаадукацыйныя курсы Чарняева, якія, як пісаў паэт, сістэматызавалі яго хаатычныя веды. У горадзе з вялікімі культурнымі і гістарычнымі традыцыямі Янка Купала расце як літаратар-інтэлектуал. Ён больш блізка знаёміцца з жыццём акаляючага асяроддзя.