Азбукоўнік пазнавальна-навуковая, часам гульнёвая, кніжка-чытанка, камусьці забаўлянка

Азбукоўнік

пазнавальна-навуковая, часам гульнёвая, кніжка-чытанка, камусьці забаўлянка
Выдавец:
Памер: 352с.
Мінск 2015
81.51 МБ
ШЧАСЦЕ
Шчасліваму, кажуць, і ў сне шчасце сніцца. У той вечар я быў шчаслівы, як у цудоўным сне.
Удзень сустрэўся з Піліпам Аляксандравічам на вуліцы, напрасіўся ў госці. I загасціўся да поўначы. Мне даўно хацелася паслухаць, як іграе на скрыпцы гэты сівы, з вялікаю ношкаю гадоў за плячамі ўдумлівы чалавек. Усе, з кім выпадкова ці назнарок заходзіла гаворка пра яго ігру, горача захапляліся ёю.
He ведаю, ці хопіць у мяне слоў, каб расказаць аб сваіх уражаннях ад музыкі Піліпа Аляксандравіча. Так, іменна ад музыкі, бо акрамя мелодый беларускіх, рускіх, украінскіх песень, якія іграў прачула і задушэўна, ён цудоўна, надзвычай тонка імправізаваў разнастайныя гукі прыроды ў адзіным чароўным матыве, нібы ткаў дзівосны ўзор жыцця.
Піліп Аляксандравіч жыў адзін. Жонка яго летась пакінула гэты свет. Сын загінуў у Афганістане, а ўнук, які служыў пагранічнікам недзе ў бліжнім замежжы, таксама трапіў пад бязлітасную кулю. Хата была вялікая, але не выглядала пустэльнай, халоднай і бязрадаснай. Калісь, відаць,
была яна багатая на шчасце людское, радасць, і цяпер гаспадар, наколькі мог, падтрымліваў тут парадак, які быў заведзены гаспадыняй. 3 фотакарткі ўчырвонай рамцы, што кантрасна выдзялялася на белай сцяне, на мяне цёпла, прыязна пазіралі маладая жанчына з вянком русай касы на галаве і кучаравы мужчына з акуратнымі кароткімі вусікамі.
Пакуль мы з Піліпам Аляксандравічам размаўлялі, худыя касцістыя рукі яго з доўгімі пальцамі, якія ляжалі на стале, спрацаваныя рукі хлебароба, злёгку ўздрыгвалі. Але як толькі яны ўзялі скрыпку, адразу нібы наліліся ад яе сілай пальцы хадзілі лёгка і ўпэўнена.
Скрыпка заспявала. Спачатку мякка, лагодна, нібы нейкая нябачная казачная птушка спрабавала свой аксамітны голас, потым гучней, гучней. Я не заўважыў, як у яе гучанні пачуў вясёлае, пералівістае бульканне хваль на перакатах і апынуўся на беразе прывольнай крыштальнай рачулкі, што жмурылася пад сонцам на ўсыпаным краскамі лузе. Потым я, забыўшыся, дзе знаходжуся, агніста-ружовай ранішняй зарою слухаў залівістыя трэлі салаўя ў прысадах за вясковай аколіцай. Як жа ён заходзіўся, цёхкаў, выводзіў такія каленцы, ад якіх сэрца то замірала, то, нібы молат, стукала ў грудзі! А далей?.. А далей гулі-звінелі пчолы над агромністай меданоснай ліпай, перагукваліся спеўныя жаночыя галасы ў полі, свістаў буйны парывісты вецер за акном...
Душы маёй цесна было ў грудзях. Мне хацелася тыя незямныя гукі, як нешта жывое і цёплае, туліць да грудзей, піць іх, як мёд, дыхаць імі, як паветрам... I ўсё гэта падарыў мне стары, нямоглы чараўнік!
Скрыпка змоўкла, а я ўсё чуў яе, слухаў і не мог паварушыцца. Паварушуся спужаю нешта велічна-трапяткое і непаўторнае.
Калі я нарэшце ўстаў, каб развітацца, Піліп Аляксандравіч адразу неяк абвяў, пазіраў на мяне шэрымі выцвілымі вачамі маркотна і жаласна. Мы сустрэліся поглядамі. У сэрцы маім гукнулася горкае шкадаванне да гэтага асірацелага чалавека. А тым часам скрозь яго прабілася вострае, здзіўляю-
чае захапленне: якое багацце шчырых і светлых пачуццяў тоіцца ў гэтай простай сціплай душы!
Якая ж яна ўзнёслая і высокая!
«Простае шчасце людское...» сказаў некалі Максім Танк. Але ў кожнага шчасце сваё, не падобнае да іншых. А як бы вы з дапамогай народных скарбаў прыказак расказалі пра шчасце? У левую калонку табліцы запішыце прыказкі са словам шчасце, у правую іх тлумачэнне.
Прыказка
Тлумачэнне


* * *
А яшчэ
У НАРОДЗЕ КАЖУЦЬ
Што пасееш, тое вырасце.
Што летам народзіцца, тое зімой прыгодзіцца.
Што летам збярэш, тое ўзімку праеш.
Што поле ўродзіць, тое жнівень пазвозіць.
Шкло ў вокнах запацела пацяпленне будзе.
Шуміць, хвалюецца дубровачка да добрага надвор’я.
Што дожджык перамочыць, тое сонца прасушыць.
Шпакі доўга не адлятаюць у вырай значыць, восень сухая будзе.
Шчодрая раса на ўраджай агуркоў.
Шалупінне ў цыбулі тонкае зіма мяккая, а калі тоўстае і грубае зіма суровая будзе.
* * *
Для адпачынку пасля такой напружанай працы запрашаем у Пагуляндыю, дзе вас чакаюць гульні з літарай Ш і цікавая інфармацыя.
ЗАГАДКГ
Хто ля хаткі на галінцы Песняй сонейка вітае?
Хто вясну прынёс на крыльцах I так радасна спявае?
Надзьмуўся пузан Велічынёй са збан, А лёгкі, як пух. Што гэта за зух?
Па дарозе я ішоў, Дзве дарогі я знайшоў, Па абедзвюх і пайшоў.
Вярхом сядаю, на кім не знаю.
Знаёмага ўбачу адразу саскочу.
СКОРАГАВОКІIЧЫСТАГАВОРКІ
Шылам Мушка шыла вушка.
Шэсць мышанят у шалашы шапацяць.
Сашы далі кашы, а Машы сыраквашы.
АНАГРАМА
Ляжу заўсёды на зямлі, Прыбіта да мяне жалеза. Ты месца літарам змяні Тады ў каструлю я палезу.
ЗАЦВЯРДЗЕЛЫЯ ЗЫЧНЫЯ ЛЕСВІЧКА 1
Вам неабходна прыдумаць такія словы, каб іх літары запоўнілі рады пустых клетак.
Ш
Усе адгадкі пачынаюцца на літару Ш.
ЛЕСВІЧКА 2
Запісаць у пустыя клеткі літары тых слоў, што
ху, галасоў, якія зліваюцца ў бязладнае гучанне.
2.	Дарога, шырокі гасцінец.
3.	Кароткія штаны.
4.	Тонкая вяроўка, якой што-небудзь завязваюць.
СЦЕНКА
Запоўніце клеткі назоўнікамі ў пачатковай форме.
ЦІКАВА ВЕДАЦЬ
Школа, настаўнік
Слова школа паходзіць ад лацінскага «схола» і грэчаскага «шоле». Аказваецца, яшчэ філосаф Платон у 387 г. да н. э. у Афінах заснаваў школу, якую можна было б назваць школай падрыхтоўкі філосафаў. Яе называлі яшчэ акадэміяй. Само ж слова школа ўжывалася спачатку ў значэнні 'вучоны даклад, лекцыя, дыспут,
філасофскі напрамак', хоць абазначала і навучальную ўстанову, і галерэю з сядзеннямі вакол купальнага басейна, дзе праводзіліся вучоныя субяседаванні.
Зараз жа школа гэта і навучальная ўстанова, і сам будынак яе, і вывучка ў чымсьці, і які-небудзь напрамак у навуцы, літаратуры, мастацтве, і сама сістэма адукацыі, і набыты вопыт.
Слова настаўнік паходзіць ад дзеяслова настаўляць: той, хто настаўляе на правільны шлях, кіруе, выхоўвае, вучыць, выкладае які-небудзь прадмет у агульнаадукацыйных школах. Настаўнік гэта яшчэ і педагог (з грэчаскага «пайс» дзіця, хлопчык і «агас» вяду, выхоўваю). Педагог асоба, якая займаецца выкладчыцкай і выхаваўчай работай сярод маладога пакалення. Цікава і наступнае: па-латыні «выкладчык» прафесар, а «доктар» (ад «докерэ» вучыць) настаўнік.
А вы самі якія адкрыцці можаце зрабіць у краіне Лексіка (раздзел «Літара Ш»)? Падзяліцеся знаходкамі.
* * *
Цяпер засталося паклікаць нашых вучняў, якія раскажуць і пакажуць сваё разуменне і бачанне літары Ш (глядзі на ўкладцы).
ы
Добра ведаць мы павінны: He цвітуць без Ы шыпшыны, He бягуць без Ы машыны, Бо сатруцца ўмомант шыны.
ы (ЕРЫ)
Ы дваццаць восьмая літара беларускага алфавіта. Паходзіць з кірыліцкай Ы («еры»).
Літара Ы («еры») перадае чыста славянскі гук [ы]. Аднак не ўсе славяне яго захавалі: рускія і беларусы, напрыклад, адрозніваюць Ш (М і м, украінцы не, вымаўляючы гук «сярэдні».
Па напісанні еры лігатура: ы — гэта ь ды і (і дзесяцярычнае). У стараславянскай мове літара ы магла складацца з ды й (й васьмярычнаё): ыі, ьй.
Еры не пачынала слова.
У старабеларускую мову перайшла са старажытнарускага пісьменства. Абазначала галосны гук [ы]: быдло — [быдло], тынг [тын].
Лічбавага значэння не мела.
У рукапісах XIV-XVII ст. у сувязі з функцыяніраваннем розных пісьмовых школ і выкарыстаннем розных тыпаў пісьма ўжывалася ў некалькіх варыянтах, якія памагаюць вызначыць час і месца напісання помнікаў.
У XVI ст., акрамя рукапіснай, набыла друкаваную форму.
У сучаснай беларускай мове абазначае нелабіялізаваны галосны гук [ы] сярэдняга рада верхняга пад’ёму: рызыка [рызыка], чырвоны [чырвоны].
Літара ы пішацца:
-	пасля цвёрдых і зацвярдзелых зычных у сярэдзіне і ў канцы слоў: чысты, лыжы;
-	у некаторых словах не пад націскам на месцы націскных [O], [3] ў складах ры, лы: бровы — брыво, глотка глытаць; інжынер, цырымонія;
-	пры спалучэнні прыставак аб-, ад-, над-, пад-, раз-, з(с-), уз-, спад-, перад-, дэз-, субса словамі, што пачынаюцца з і: сыграць, зыначыць, дэзынфармацыя, субынспектар.
Бывае вялікая (Ы) і малая (ы), мае рукапісную (Ы ы) і друкаваную (Ы ы) формы.
* * *
Для праверкі засваення правапісу літары ы напішыце са сваімі памочнікамі
СЛОЎНІКАВЫ ДЫКТАНТ
Надыдзе, пойдзе, зойдзе, падысці, падышла, падыду, сыграць, пераймаць, абылгаць, заіскрыцца, абымшэць.
Абысці, выйсці, разыграць, безыдэйны, безыменны, разысціся, заікацца, заімгліцца, праінфармаваць, праіснаваць, займацца.
Пайшоў, выйшаў, прайшоў, дайшоў, абыграць, безыніцыятыўны, зайграць, заігрываць, адыходзіць, узыходзіць, сыходзіць.
* * *
Прачытайце тэкст. Звярніце ўвагу на апісанне адметных асаблівасцей рысі і яе паводзін.
РЫСЬ
Цёмна і змрочна ў непраходным гушчары лесу. Сукі і ствалы дрэў абраслі доўгімі сівымі бародамі моху. Нават птушкі спяваюць тут цішэй.
У самым цёмным лясным кутку ціха затаілася рысь. Усю ноч блукала яна па лесе, раскідвала гнёзды, лавіла зайчанят, даставала з дрэў сонных птушак. А днём яна адпачывала.
Зялёнай страхой спляліся над логавам рысі яловыя галіны. У лясной цемры добра бачаць вочы рысі. Ціха ступаюць па зямлі яе мяккія лапы. Добра чуюць яе вушы.
Усе лясныя звяры і птушкі баяцца рысі. Старанна хаваюць яны свае гнёзды, берагуць сваіх маленькіх дзяцей.
Падрыхтуйце сваё звязнае вуснае выказванне на тэму «Жывёльны свет Беларусі» (пра аднаго з лясных жыхароў).
* * *
Нарэшце настаў час зазірнуць і ў Пагуляндыю.
ЗАГАДКГ
Маленькі шарык
Пад лаўкай шарыць,
Збірае крошкі, Баіцца кошкі.
Праз дарогу жывуць, Адзін другога не бачаць.
МЕТАГРАМА
Я маю сцены і куты,
Усё жыццё служу табе.
Мне о на ы заменіш ты -
Тады шукай мяне ў трубе.
ЛЕСВІЧКА
Запоўніце рады лесвічкі назоўнікамі ў пачатковай форме, якія ўжываюцца толькі ў множным ліку.
& * *
Цяпер засталося паклікаць нашых вучняў, якія раскажуць і пакажуць сваё разуменне і бачанне літары Ы (глядзі на ўкладцы).
Літара Ы знаходзіцца ў адгадках.
ь
3 ім напішам і агонь, I далонь, і пень, і лінь. Стане конам добры конь, Толькі мяккі знак адкінь.
ь (ЕРЬ)
Ь дваццаць дзявятая літара беларускага алфавіта. Паходзіць з кірыліцкай Ы («еры»).
У стараславянскай і старажытнарускай мовах абазначала рэдукаваны галосны гук, блізкі да [e], а на канцы слоў мяккасць папярэдняга зычнага: дьржатй [д’ьржат’й], дьнь [д’ьн’]. Пасля падзення рэдукаваных (ХІІ-ХІІІ ст.) стала замяняцца ў сярэдзіне слоў літарай е: держатй, день. У старабеларускую графіку перайшла са старажытнарускага пісьменства.