Азбукоўнік пазнавальна-навуковая, часам гульнёвая, кніжка-чытанка, камусьці забаўлянка

Азбукоўнік

пазнавальна-навуковая, часам гульнёвая, кніжка-чытанка, камусьці забаўлянка
Выдавец:
Памер: 352с.
Мінск 2015
81.51 МБ
* * *
А цяпер, здаецца, самы час зазірнуць у Пагуляндыю, дзе вас чакаюць гульні з літарай Ў.
ЗАГАДКГ
Поўная бочачка
Чорных круп,
Замест затычкі
Наверсе струп.
СКОРАГАВОРКІIЧЫСТАГАВОРКІ
Мухалоў
I мухалоўка Ловяць мух I мошак Лоўка.
Сёння досвіткам Аўсей Злавіў аўсянку Ў аўсе.
* Літара Ў змяшчаецца ў адгадцы.
ф
Фыркае, надзьмуўшы шчокі, Ф забылася на ўрокі, Як сур’ёзнай быць такой Смех за кожнаю шчакой.
ф (ФЕРТЬ)
Ф дваццаць трэцяя літара беларускага алфавіта. Паходзіць з кірыліцкай Ф («ферт»), што ўзнікла на аснове грэка-візантыйскай устаўной "Ф' («фі»). Часцей за ўсё ф сустракаецца ў імёнах: серафімг, фштініа. Сваіх слоў з [ф] у славян не было, бо гэты гук у старажытнасці адсутнічаў. Ды і цяпер у многіх славянскіх мовах і гаворках ён адсутнічае. Да прыкладу, калядны пост беларусы называюць Піліпаўка (па імені апостала Філіпа).
Загадкавае для нас імя літары фертть звязана хутчэй за ўсё з з тым, што Кірыл і Мяфодзій імкнуліся палегчыць сваім славянскім вучням вымаўленне цяжкага гука [ф]. Старажытнае напісанне літары было такім: фрьтт>. Вымаўлялася ж яна са складовым, раскацістым [р]: [фрррть]. Першая частка выклічнік, якіх у прыродзе многа: напрыклад, узлёт птушкі (фрррр). Другая частка тт> указальны займенннк, у беларускай мове той, у балгарскай той самы. Такім чынам, фрьтт» як бы не проста гук, а той самы, асаблівы [ф].
У старабеларускую графіку перайшла са старажытнарускага пісьменства. Абазначала зычныя гукі [ф], [ф’] у запазычаных словах: арфа [арфа], фйнйкт> [ ф’йн’йк ].
Мела таксама лічбавае значэнне «пяцьсот».
У рукапісах XIV-XVII ст. у сувязі з функцыяніраваннем розных пісьмовых школ і выкарыстаннем розных тыпаў пісьма ўжывалася ў некалькіх варыянтах, якія памагаюць вызначыць час і месца напісання помнікаў.
Фінікійская

Старажытнагрэчаская
СЗ
Візантыйская


Царкоўнаславянская XIII-XVI ст.


Царкоўнаславянская XVI-XVIII ст.


Беларускі скорапіс XVI ст.


Лацінская


■
Пачынаючы з Ф. Скарыны, стала, адрознівацца як малая і вялікая, хоць выкарыстанне вялікай літары ва ўласных імёнах, геаграфічных назвах і пачатку сказаў не было яшчэ паслядоўным.
У сучаснай беларускай мове абазначае шумныя глухія шчылінныя губна-зубныя зычныя гукі [ф], [ф’] пераважна ў словах іншамоўнага паходжання: фарба [фарба], філіял [ф’іл’ійал].
Бывае вялікая (Ф) і малая (ф), мае рукапісную {Фф) і друкаваную (Ф ф) формы.
Ужываецца ў афіцыйных абрэвіятурах (ФАП), як умоўнае скарачэнне слова «фунт» (15 ф.).
Пры класіфікацыйным падзеле мае значэнне «дваццаць першы» (група «Ф»), пры лічбавай нумарацыі дадатковае значэнне для размежавання прадметаў пад адным нумарам (пункт № 7 ф).
У «Беларускім арфаграфічным слоўніку» (пад рэд. A. А. Лукашанца) налічваецца 1831 слова, якое пачынаецца на літару Ф. Сярод іх знаходзім: фае, факсіміле, фантастыка, фарфор, федэрацыя, фельчарскі, феномен, фешэнебельны, фотаальбом, фрыкасэ.
* *
Сярод беларускіх пісьменнікаў, чые прозвішчы пачынаюцца на літару Ф, можна назваць Ю. Фатнева, М. Федароўскага, А. Федарэнку, М. Федзюковіча, Л. Філімонаву, А. Фядосіка. А яшчэ Францішка Скарыну. Праўда, тут не прозвішча, а імя пачынаецца на гэту літару. Аднак...
Пра гэтага Чалавека напісана і сказана вельмі многа. Мы з вамі адгорнем толькі першую старонку біяграфіі асветніка і, напісаўшы дыктант, успомнім пра дзяцінства Скарыны.
ДЗІЦЯЧЫЯ ГАДЫ ФРАНЦІШКА СКАРЫНЫ
Будучы славуты сын нашага народа нарадзіўся пяцьсот гадоў таму назад у старажытным Полацку. Некалькі стагоддзяў Полацк быў самым буйным і багатым горадам у Вялікім княстве Літоўскім. Тут жыло шмат майстроў і купцоў, якія гандлявалі таварам у блізкіх і далёкіх краінах. Бацька малога Францішка таксама быў купцом. Яго звалі Лукаш.
Дом Скарынаў стаяў недалёка ад Сафійскага сабора, пабудаванага князем Усяславам Чарадзеем. Зусім побач рэчка Палата злівалася з Дзвіною. Як і ўсе полацкія хлапчукі, Францішак часта прыходзіў на рачны бераг з вудамі.
У горадзе было багата манастыроў і цэркваў, пры якіх існавалі школы. У адной з іх Францішак навучыўся чытаць і пісаць, даведаўся пра слаўнае мінулае Беларусі. Настаўнікі былі вельмі задаволеныя сваім здольным вучнем.
Францішак падрастаў і пачынаў задумвацца пра далейшае жыццё. Ён часта ўспамінаў асветніцу Ефрасінню. Хлопчык ужо разумеў, што магутнасць роднай зямлі залежыць не толькі ад князёў і іх войска, але і ад асветы яе жыхароў. Чым больш будзе людзей адукаваных, тым мацнейшай стане дзяржава.
Менавіта таму, пераклаўшы і надрукаваўшы Біблію (успомніце, калі і дзе гэта адбылося), Скарына ў першую чаргу думаў пра «люд паспаліты». Сведчанне гэтаму «Прадмова» Скарыны да ўсёй Бібліі.
* * *
Прачытайце тэкст. Падрыхтуйце вуснае выказванне на тэму «Кнігавыдавецкая дзейнасць Францыска Скарыны». Пры падрыхтоўцы выказвання карыстайцеся тэарэтычным матэрыялам «Фабула»*.
* Фабула (ад лац. fabula апавяданне, байка, казка) паняцце, якое ўжываецца як сінонім тэрміна сюжэт. Часам пад фабулай падразумяваецца не ўся сістэма і сутнасць падзей у творы, а знешняя схема гэтых падзей, г. зн., схема сюжэта. У іншым выпадку пад фабулай разумеюць пераказ падзей у іх храналагічнай (а не такой, як у сюжэце) паслядоўнасці. Зараз у літаратуразнаўстве паняцце фабулы ўжываецца рэдка.
3	ПРАДМОВЫ Ф. СКАРЫНЫ ДА ЎСЁЙ БІБЛІІ
«Біблія» — дзівосная рака! Яна бывае мелкай, і нават авечка можа яе перайсці! Але адначасна і глыбокай, калі і слон змушаны плысці цераз яе! У гэтай кнізе пачатак і канец усёй мудрасці, бо толькі праз яе можна спасцігнуць Богаўсетрымальніка! У гэтай кнізе усе законы і правы, якімі карыстаюцца людзі ў зямным жыцці! У гэтай кнізе усе лякарствы душэўныя і цялесныя разам знойдзеце! Тут навучанне філасофіі добрае: як Бога любіць для самога сябе і для бліжняга свайго! Тут справа ўсялякага збору людскога і горада, якія праз веру, ласку і згоду паспалітую дабро памнажаюць. Тут поўнае навучанне сямі навук вызваленых!
Хочаш ведаць Граматыку, ці, па-нашаму кажучы, грамату, якая вучыць правільна чытаць і гаварыць, звяртайся да «Бібліі». Чытай у ёй кнігу «Псалтыр».
Наважышся асвоіць Логіку, што вучыць пры дапамозе аргументаў адрозніваць праўду ад хлусні, чытай «Кнігу святога Іова» або «Пасланні святога апостала Паўла».
Задумаеш авалодаць Рыторыкай, якая ёсць само Красамоўства, чытай кнігі Саламонавы.
Гэта ўсе навукі славесныя.
А калі захочаш вучыцца Музыцы, гэта значыць, Пеўніцы, шматлікія вершы і песні святых ва ўсёй гэтай кнізе знойдзеш!
Спатрэбіцца табе Арыфметыка, якая вучыць хутка і без памылак лічыць, чатыры кнігі Майсеевы часта чытай.
Хочаш засвоіць навуку Геаметрыю, якая па-нашаму завецца Землямеранне, чытай кнігі Ісуса Навіна.
А калі патрэбна Астраномія, альбо інакш Зоркалічэнне, знойдзеш на пачатку гэтай кнігі аб стварэнні сонца, месяца і зорак. У «Ісусе Навіне» прачытаеш аб тым, як сонца стаяла на адным месцы. У кнігах «Царстваў» як сонца павярнулася назад на некалькі ступеняў. У святым «Евангеллі» ад Матвея паведамляецца аб стварэнні новай зоркі ў час нараджэння спаса нашага Ісуса Хрыста...
Колькі слоў, столькі і таямніц!
* * *
Паслухалі мудрага Скарыну. А цяпер звернемся да народных скарбаў-мудраслоўяў.
Заданне: у левай калонцы падаецца прыказка, а з правай вы самі павінны падабраць правільнае тлумачэнне гэтага выразу. Як вы думаеце, чаму ў беларускай мове прыказак, якія пачынаюцца на літару Ф, нязначная колькасць? Дапоўніце табліцу сваімі прыкладамі.
Прыказка
Тлумачэнне
1. Факт застаецца фактам.
канец якойсьці справе;
2. Факты рэч упартая.
гэта бясспрэчная ісціна;
3. Фініта ля камедыя.
факты нельга абвергнуць.
Яшчэ
У НАРОДЗЕ КАЖУЦЬ*
Фіялетавыя воблакі да дажджу і цяпла.
Фрукты і ягады раней чырванеюць з паўднёвага боку*...
* * *
Настаў час запрасіць вас у краіну Пагуляндыю, дзе вы знойдзеце забаўкі і гульні на любы густ, а таксама цікавую інфармацыю.
ЗАГАДКГ*
Яго відаць здалёку
Над шумнай маставой.
Міргае цуда-вокам:
-	Ідзі!
-	Чакай!
-	Пастой!
I пешаходы, і шафёры
Гавораць дзякуй...
* Прадоўжыце рад назіранняў сваімі прыкладамі, якія пачынаюцца на літару Ф.
** Літара Ф змяшчаецца ў адгадцы.
СКОРАГАВОРКА
Фарсун фарсіў у фіялетавым фраку і фетравым капелюшы.
МЕТАГРАМА
3 ф у шашках; з г у песні;
3 л у спорце; з б у лесе;
3 с на дрэве я расту;
3 ж паўзу я па лісту.
ЦІКАВА ВЕДАЦЬ
Фантазія, парадокс, утопія
Фантазія (ад грэч. «фантазіа» уяўленне) мара, выдумка; творчае ўяўленне; музычная імправізацыя.
Фантастыка (ад грэч. «фантастыке» здольнасць уяўляць) штосьці неверагоднае, створанае ва ўяўленні; літаратурныя творы на фантастычныя сюжэты.
Фантаст чалавек з багата развітай фантазіяй, фантазёр, летуценнік; пісьменнік, які піша на фантастычныя тэмы.
Фантастычны які не існуе ў рэчаіснасці, выдуманы; незвычайны, чарадзейны, вычварны.
Парадокс (ад грэч. «парадоксас» нечаканы, дзіўны) своеасаблівая думка, меркаванне, якое разыходзіцца з агульнапрынятымі поглядамі, супярэчыць разумнаму сэнсу.
Утопія (ад грэч. «у» не, «топас» месца, г. зн., месца, якога няма) пазбаўленае навуковага абгрунтавання вучэнне аб ідэальным грамадскім ладзе, а таксама літаратурны твор з паказам ідэальнага грамадскага ладу будучага. Гэта яшчэ і нерэальны, неажыццявімы на практыцы план; фантазія, мара, якая не можа быць здзейснена.
А вы самі якія адкрыцці можаце зрабіць у краіне Лексіка (раздзел «Літара Ф»)? Падзяліцеся знаходкамі.
Амаль анекдот
Рэкорд даўгалецця належыць Фаме Карне. Згодна з запісамі ў царкоўных кнігах, ён нарадзіўся ў 1588 годзе, а памёр у 1795 г. Такім чынам, Карне пражыў 207 гадоў.
* * *
Самым вядомым факірам быў Івон Іва, які жыў у Парыжы. Ён чэмпіён факіраў 1951 г. Івон 2,5 тысячы разоў прыпыняў на сцэне сваё сэрца, дазваляў закопваць сябе жывым у зямлю, ляжаў на аперацыйным стале без наркозу, трымаў на грудзях 1,5 т грузу...
* * *
Самая рэдкая хвароба, якая сустракаецца ў свеце, называецца «куру» хвароба смеху. Яна выяўлена толькі ў Новай Гвінеі сярод племені фору. Пакуль што ні адзін чалавек, які заразіўся куру, яшчэ не выжыў.
* * *
I навучыліся, і нагуляліся засталося толькі праявіць выяўленча-мастацкія здольнасці і паказаць сваю літару Ф, як гэта зрабілі нашы вучні-памочнікі (глядзі на ўкладцы).