Азбукоўнік пазнавальна-навуковая, часам гульнёвая, кніжка-чытанка, камусьці забаўлянка

Азбукоўнік

пазнавальна-навуковая, часам гульнёвая, кніжка-чытанка, камусьці забаўлянка
Выдавец:
Памер: 352с.
Мінск 2015
81.51 МБ

Візантыйская

Глаголіца балгарская XI ст.

Устаў XI ст.
£
Царкоўнаславянская XIII-XVI ст.


Царкоўнаславянская XVI-XVIII ст.
sG
Скорапіс XV ст.
с
Беларускі скорапіс XVI ст.
с
Паўустаў канца
XVII ст.
с
Грамадзянская пач. XVIII ст.
с
Лацінская
Ss
У XVI ст., акрамя рукапіснай, набыла друкаваную форму.
Пачынаючы з Ф. Скарыны, стала адрознівацца як малая і вялікая, хаця выкарыстанне вялікай літары ва ўласных імёнах, геаграфічных назвах і ў пачатку сказаў не было яшчэ паслядоўным.
У сучаснай беларускай мове абазначае шумныя глухія фрыкатыўныя пярэднеязычныя зычныя гукі [с], [с’]: сасна [сасна], сініца [с’ін’іца].
Аб правапісе літары с мы вялі гутарку, калі расказвалі пра літару 3 (гл. с. 93.)
Бывае вялікая (С) і малая (с), мае рукапісную (С с) і друкаваную (С с) формы.
Ужываецца ў афіцыйных абрэвіятурах (СНД), як умоўнае скарачэнне слоў «старонка» (с. 37), «сяло» (с. Мольнічы).
Пры класіфікацыйным падзеле мае значэнне «васямнаццаты» (група «С»), пры лічбавай нумарацыі дадатковае значэнне для размежавання прадметаў пад адным нумарам (шыфр № 3 с).
У «Беларускім арфаграфічным слоўніку» (пад рэд. A. А. Лукашанца) налічваецца 9182 слоў, якія пачынаюцца на літару С. Сярод іх знаходзім: самаадукацыя, самасвядомасць, сардэчны, своеасаблівы, сенсацыя, смяяцца, снягурачка, сонца, суайчыннік, сяброўства.
* * *
Багатая наша літаратура: Р. Сабаленка, А. Сабалеўскі, А. Савіцкі, Ф. Савіч, Я. Саламевіч, А. Салтук, У. Самойла, Э. Самуйлёнак, Б. Сачанка, К. Сваяк, Ю. Свірка, Я. Семяжон, Сімяон Полацкі, Я. Сіпакоў, Ф. Скарына, Э. Скобелеў, М. Скобла, Я. Скрыган, Б. Спрынчан, А. Ставер, Стары Улас, М. Стральцоў, М. Сурначоў, У. Сыракомля, А. Сыс гэта аўтары, чые
прозвішчы або псеўданімы пачынаюцца на літару С. Паспрабуйце ў іх творах знайсці стылістычныя фігуры. Каб выкананне задання было больш паспяховым, пазнаёмцеся з тэарэтычным матэрыялам.
Стылістычныя, або сінтаксічныя, фігуры сродкі эмацыянальнай выразнасці паэтычнай мовы, якія ствараюцца рознай будовай фразы або сказа, г. зн., сродкамі сінтаксісу. Да стылістычных фігур адносяцца паўторы, паралелізм паўтарэне аднолькавай будовы фраз, інверсіі незвычайны парадак слоў, усклікванні, звароткі, анафара аднолькавая будова фразы ў пачатку вершаваных радкоў ці сказаў:
Самыя раннія веснія воды,
Самыя познія — цені змяркання,
Самыя лёгкія — шчасныя годы,
Самыя цяжкія — слёзы расстання,
Самыя ціхія сцежкі дубровы,
Самыя звонкія родныя рукі,
Самыя чорствыя — крыўдныя словы,
Самыя чулыя матчыны рукі...
М. Танк. Самыя раннія...
Да стылістычных фігур адносяцца таксама эпіфара паўтарэнне аднолькавых слоў у канцы фразы ці радка, бяззлучнікавасць, шматзлучнікавасць, рытарычныя пытанні, градацыя.
* * *
Калі справіліся з папярэднім заданнем, то клічце сваіх памочнікаў і напішам дыктант
СПАГАДЛІВЫ ХЛОПЧЫК
Дзіма з мамай адпачывалі ў свайго дзеда ў вёсцы. Пасля шумнага горада тут было ціха, прывольна. Дзіма бегаў па прасторным двары, лазіў на дрэвы ў садзе, лавіў стракатых матылёў.
Аднаго разу ён выбег раніцай на двор, каб паглядзець, ці пабольшалі за ноч яблыкі на яблыньцы, што расла насупраць акна ў агародзе. Але толькі ён зрабіў некалькі крокаў, як ля хаты пачуўся піск. Дзіма азірнуўся і ўбачыў, што з-пад страхі выпырхнулі дзве шэрыя птушачкі і адна за адной паляцелі на яблыню. Першая адразу схавалася ў лісці, а другая, меншая, стукнулася аб галіну і звалілася ў лапухі, што раслі каля плота. Дзіма падбег да лапухоў, расхінуў шырокія лісты і ўбачыў птушачку.
Ён схапіў яе і...
-	Дапісаць апошні сказ, працягваючы апавяданне, захоўваючы патрэбны стыль;
-	падабраць да слоў сінонімы і антонімы: Выпырхнулі (птушачкі), меншая (птушачка). Шумны (горад), пабольшалі (яблыкі).
* * *
У працяг работы прачытайце наступны тэкст і выканайце заданні, змешчаныя пасля тэксту.
ПОДЗВІГ
Узняўся вецер. To ён біў у твар, то ў спіну, a то налятаў аднекуль збоку і кідаўся калючым халодным снегам.
Ціхан азірнуўся. Вёска была ахутана чорным густым дымам.
«Дык вось чаму мяне адразу ўчора адпусцілі, калі я сказаў, што іду ў Байкі. Тыя немцы ўжо ведалі, што раніцай Байкоў не будзе», думаў Ціхан.
Увайшлі ў лес. Сосны, сосны, злева, справа, высокія і стройныя. А побач зусім маладыя дрэўцы, укрытыя снегам. Дзе-нідзе пад снегам тырчалі толькі тоненькія бледназялёныя верхавінкі.
Яшчэ ўчора Ціхан быў у атрадзе. 3 дзядзькам Іванам, з Колем, з Паўлам. Заўтра ён збіраўся ісці з Паўлам у штаб, да бацькі. Бацька даглядае коней і таксама, як і маладыя партызаны, ходзіць на баявыя аперацыі.
Выла мяцеліца, круціла завіруха. Снег ляцеў адусюль і зверху, і знізу, быццам сабралі яго з усяго неба, з усяго свету, сабралі і ссыпаюць тут. Шэрае неба павісла над самай галавой. У ім хаваліся верхавіны дрэў. Усё навокал стала шэрым.
-	Ты куды нас вядзеш? спытаў у Ціхана афіцэр, увесь абсыпаны снегам.
Куды загадалі. Да партызан, адказаў Ціхан.
Пацямнелі дрэвы. Пацямнеў снег пад дрэвамі. I здавалася, што гэта з дрэў спаўзае ноч, што там, недзе ўверсе, яна хаваецца ўдзень. А прыйдзе час спусціцца ўніз і гуляе па лесе.
Вось і сасна. Яна стаіць асобна. Павярнуць каля яе налева прыйдзеш у атрад. А прама сцежка прывядзе ў такое балота, у такую дрыгву, якая ў самыя лютыя маразы не замярзае. Летам каровы танулі там.
Ціхан пайшоў па сцежцы прама, прыслухоўваючыся, ці ідуць за ім гітлераўцы. На нейкую хвіліну яму стала страшна: а раптам яны здагадаюцца? Раптам спыняцца, не пойдуць? I тады... He, Ціхан не думаў аб тым, што яго заб'юць. Яго ўсё роўна заб'юць. Але пачнецца блакада. Адразу ж. Вунь колькі фашыстаў толькі тут! Сотня, не менш. А як узброены! I кулямёты з сабою цягнуць. Але не, не здагадаліся, пайшлі. Дзе ім здагадацца, немцам. Яны ж дарогі не ведаюць.
Лес скончыўся. Наперадзе быў невысокі хмызняк, а далей пачыналася нібы поле. Ціхан ведае, што гэта не поле. Гэта балота, засыпанае снегам. Яшчэ трошкі прайсці, яшчэ. Далей, у балота. Ён не адчувае ўжо стомы. Хай хутчэй цямнее. Хай круціць завіруха.
Ужо адзін немец праваліўся ў балота. Другі пачаў яго выцягваць і сам праваліўся па пояс.
-	Хлопчык, куды ты нас прывёў? спытаў афіцэр, яшчэ на нешта спадзеючыся.
Ціхан спыніўся. Усё. Яны прыйшлі. Ён павярнуўся, паглядзеў у твар немцам. Першы раз глядзеў не апускаючы вачэй.
-	Туды, адкуль вы ніколі не вернецеся.
Афіцэр павольна пачаў вымаць з кабуры пісталет.
...Выстрал быў сухі і кароткі. Быццам трэснула галінка дрэва, на якую наступілі нагой. Ціхан яго не пачуў...
Кажуць, што толькі аднаму немцу з таго атрада карнікаў, які знішчыў людзей і вёску, удалося выратавацца. Ён доўга блукаў па лесе. Яго злавілі партызаны. У дзённіку нямецкага салдата яны прачыталі такія словы: «Мы ніколі не пераможам рускіх, таму што нават дзеці ў іх змагаюцца і гінуць як героі».
Той немец і расказаў партызанам пра хлопчыка з вёскі Байкі, маленькага партызанскага разведчыка Ціхана Барана, які ніколі не чуў пра Івана Сусаніна. He чуў... А подзвіг яго паўтарыў.
-	Паразважайце, што аб’ядноўвае два гэтыя тэксты;
-	падрыхтуйце сваё выказванне пра сумленне і абавязак.
* * *
Засталося нам паслухаць, што
У НАРОДЗЕ КАЖУЦЬ
Сонца зімой марозіць, а летам грэе.
Сухі, марозны снежань абяцае сухую зіму і лета.
Студзень імглісты мокры год, студзень халодны позняя вясна і дажджлівае лета.
Снег у лютым значыць, у верасні пірог на стале.
Страчанага дня вясною не купіш.
Сустрэў грака вясну сустракай.
Сей у добрую пару збярэш хлеба гару.
Сей ячмень, як загудзе сляпень.
Смірнае лета болей ураджайнае.
Сухі і цёплы верасень да позняй зімы...
... і выканаць заданне, для якога зноў спатрэбіцца «Слоўнік беларускіх прыказак». Карыстаючыся ім, вы па тлумачэнні павінны аднавіць першапачатковы варыянт прыказкі.
Прыказка
Тлумачэнне

1. кажуць іранічна пра Ta­ro, у каго ежа выпала з рук;

2. размовамі сыты не будзеш;

3. нягледзячы на цяжкасці, умей трымацца з гонарам;

4. найчасцей ужываецца як жартаўлівы ці ўніклівы адказ на пытанне пра крыніцу навін, чутак;

5. тое, што робіцца для сябе, не здаецца цяжкім;

6. самі і вырашым сваю справу;

7. прывабным здаецца тое, што знаходзіцца дзесьці далёка.
* * *
Цяпер самы час адпачыць і зазірнуць у Пагуляндыю, дзе вас чакаюць гульні з літарай С і цікавая інфармацыя.
ЗАГАДКГ
Зубаты і калматы,	Пчолкі белыя гуляюць,
Ву-у-у-нь бегае ля хаты:	Поле беллю пакрываюць.
I дзень і ноч шчыруе -	Нібы з вулляў, ляцяць з хмар,
Старанна двор вартуе.	Засцілаючы абшар.
Ноч яна шчыруе:	Белабокая пляткарка
To пужае, то палюе.	Скокнула з галіны
А як сонца гляне,	I, спяшаючыся, шпарка
Дык яе на ложак цягне.	Выдае навіны.
* Усе адгадкі пачынаюцца на літару С.
Завітаў у госці хто 3 далечы няблізкай У зялёным паліто 3 белаю манішкай?
Гляньце, сонейкавы дзеткі Жвава скачуць па двары. Ці ўзышлі на снезе кветкі? А ці можа снег гарыць?
СКОРАГАВОРКІI ЧЫСТАГАВОРКІ
У асы не вусы, а вусікі.
Касі, каса, пакуль раса.
У маленькай Сані сані едуць самі. Спіць спакойна стары сом, Бачыць ён салодкі сон.
МЕТАГРАМЫ
Я з к цяку між берагоў, На карце ты мяне пабачыш. А з с, хаця і без зубоў, Як укушу заплачаш.
3 глухім траву яна зразае, Са звонкім лісце аб’ядае.
Запоўніце пустыя клетачкі сетак літарамі так, каб можна было прачытаць назоўнікі ў пачатковай форме.
СКРАЗНЫЯ ЛІТАРЫ
Падобнае да гэтага заданне мы ўжо выконвалі. Называлася яно
ЗМЕНЛІВЫЯ ПРЫСТАЎКІ
1.	Аб’яднацца, дасягнуць аднадушша ў поглядах і дзеяннях.
2.	Захістацца, зрушыцца.
3.	Паставіць у няёмкае становішча.
4.	Вельмі змучаны, знясілены.
5.	Кніга, у якой сабраны літаратурныя творы, матэрыялы, дакументы.
6.	Раптоўнае адчуванне страху.
7.	Знявечаны.
8.	Які не выяўляе хвалявання, ціхі.
9.	Моцна злучыць адно з другім, склеіць, звязаць.
10.	Бягом спусціцца ўніз.
11.	Станоўчы адказ на што-небудзь, згода.
12.	Спецыяльнае памяшканне для захоўвання матэрыялаў, тавараў.
13.	Зрэзаць касой або касілкай.
14.	Захаваць ад псавання, знішчэння, знікнення.
15.	Спалучэнне, злучэнне чаго-небудзь, напрыклад, зычных, абставін.
16.	Граматычна і інтанацыйна аформленае спалучэнне слоў або асобнае слова, якое выражае закончаную думку.