Азбукоўнік пазнавальна-навуковая, часам гульнёвая, кніжка-чытанка, камусьці забаўлянка

Азбукоўнік

пазнавальна-навуковая, часам гульнёвая, кніжка-чытанка, камусьці забаўлянка
Выдавец:
Памер: 352с.
Мінск 2015
81.51 МБ
Тропы ў мастацкай літаратуры адыгрываюць вельмі важную ролю. Яны пашыраюць магчымасці пазнання і ад-
люстравання жыцця, павялічваюць сэнсавую ёмістасць слова, узбагачаюць мову новымі адценнямі слоў, дапамагаюць пісьменніку ствараць яркія вобразы і праз іх выяўляць сваю ацэнку жыццёвых з'яў, свае адносіны да іх.
Да ліку тропаў адносяцца эпітэт, параўнанне, метафара, увасабленне, алегорыя, сімвал, метанімія, сінекдаха, гіпербала, іронія і інш. У мове мастацкіх твораў тропы не заўсёды выступаюць у «чыстым» выглядзе. Нярэдка бывае так, што яны «напластоўваюцца» адзін на другі, узаемапранікаюць: эпітэт спалучаецца з метафарай (сівыя гады, спякотны дзень), метафара з метаніміяй. Напрыклад, у радках з паэмы Р. Барадуліна «Блакада»:
Маўчыць цішыня ў цяжкім неспакоі, Нібыта заціснутая ў кулаку... спалучаецца метафара (адухаўленне «маўчыць цішыня») і метанімія (замест «людзі маўчаць» «маўчыць цішыня»). У апошнія часы ў літаратуразнаўстве нярэдка гаворыцца пра асацыятыўныя вобразы. Гэта, уласна, тыя ж тропы, але з болып складанымі сувязямі паміж адлюстраванымі ў іх з'явамі, з вялікай доляй умоўнасці. Напрыклад, у Я. Купалы сустракаем эпітэт «доля пустасейная», у Р. Барадуліна метафару «ўзышлі палыны тугі», у М. Танка:
На дарозе памяці маёй
Часта я страчаюся з табой.
М. Танк. На дарозе памяці...
Поле ўздыхнула
Світальнай песняй, Якая разгарэлася зарой...
М. Танк. Звон кропляў
Паспрабуйце, аб’яднаўшы змест верша з тэкстам дыктанта, падрыхтаваць звязнае вуснае выказванне на тэму «Зазірні ў сябе».
* & *
А якія тропы вы можаце адшукаць у творах М. Танка, Ф. Тапчэўскага, В. Тараса, Н. Тарас, К. Тарасава,
Б. Тарашкевіча, Р. Тармолы, Ю. Таўбіна, В. Таўлая, В. Ткачова, М. Ткачова, П. Ткачова, П. Труса, Н. Тулупавай, М. Тычыны?
* * *
Важна тое, што сказана пісьменнікамі. Але не варта забіваць, што
У НАРОДЗЕ КАЖУЦЬ
Туманны круг вакол снежаньскага месяца да марозу.
Тры д ажджы ў красавіку ды адзін у маі тысячы дажджоў варты.
To дождж, то непагода, а ўсё невыгода.
Трайная вясёлкаў час дажджу увесь тыдзень з дажджамі будзе.
Трэба ўлетку назбіраць, каб зімою было што жаваць.
Туман сцелецца па зямлі чакай пацяплення.
Ткуць павукі свае ўзоры ў паўднёвым напрамку будзе пацяпленне, у паўночным чакай пахаладання.
Той не грыбнік, хто ў лесе з другімі грыбнікамі пераклікаецца.
* * *
He грэх і народныя скарбы-залацінкі пакласці ў сховы памяці, бо яны ў любы момант могуць спатрэбіцца. Толькі перад гэтым трэба выканаць невялікае заданне: замест шматкроп’яў у кожны выраз устаўце ўказальны займеннік (у адпаведнай форме) і атрымаеце гатовую прыказку. У правую калонку табліцы запішыце тлумачэнне кожнага выслоўя.
Прыказка
Тлумачэнне
1. Двойчы дае ..., хто зараз дае.

2. 3 кім жыць, ... не гнявіць.

Прыказка
Тлумачэнне
3. 3 кім павядзешся, ад ... набярэшся.

4. Няма ... , што ранып было.

5. ... , што можна зрабіць сёння, не трэба адкладваць на заўтра.

6. Хто ажэніцца, ... пераменіцца.

7. Хто не рызыкуе, ... не мае.

8. Чаму быць, ... не мінаваць.

9. Што было, ... сплыло.

10. Што ў каго баліць, ... пра ... і гаманіць.
...
* * *
Што ж, прыйшоў час запрасіць у краіну Пагуляндыю, дзе вас чакаюць гульні з літарай т і цікавая інфармацыя.
ЗАГАДКГ
Белая заслона над зямлёй устала, Поле, луг і рэчку за сабой схавала. Але вецер як дыхне, Дык заслону расхіне.
Конь сталёвы, аўса не просіць, А арэ і косіць.
* Усе адгадкі пачынаюцца на літару Т.
Ну і пабудову збіў дрывасек: Чатыры слупы, ніводнай сцяны, А на даху сядзіць чалавек.
СКОРАГАВОРКІ
Тчэ ткач тканіну на хустачку Яніне.
Тра-та-та, тра-та-та,
Кошка выйшла за ката, За ката катовіча, За Пятра Пятровіча.
МЕТАГРАМЫ
3 т да вадкасцей прывык, 3 з паўднёвы дзікі бык.
Ён з д на кусце і дрэве быць можа, А з т ён драўляная агароджа.
ЛЕСВІЧКА
Каб падняцца і спусціцца па прыступках, трэба на кожнай прыступцы ўспомніць назоўнік у пачатковай форме (агульныя ці ўласныя, простыя ці складаныя).











т
т
т
т





















т




т



















т






т

















т








т















т










т













т












т











т














т









т
















т







т


















т





т




















т



т






















т

т
























т
т
т
т
т
т
т
т
т
т
т
т
т
т
т
т
т
т
т
т
т
т
т
т
т
т
т
А колькі i якіх слоў можна прачытаць у наступным квадраце?
т
У
к
У
У
У
т
У
т
МОЎНАЯ РАЗМІНКА
1.	Прачытайце словы па-руску і па-беларуску, звярніце ўвагу на цвёрдае вымаўленнеP]i[/n]У беларускай мове.
Тэатр театр, дэсант десант, дэпутат депутат, дыктоўка днктант, дырэктар днректор, дывізія днвнзня, дыск днск, тыгр тнгр, тыпавы тнповой, тыф тнф, тэлевізар телевнзор, тэлеграма телеграмма, тэмпература температура.
2.	Праявіце сваю кемлівасць, скажыце, пра каго ідзе гутарка ў наступных сказах. Вызначце, у якіх словах ёсць гук [т].
а)	Ідзе тота каля плота, пытаецца ў жмуры: «Ці дома ляпа? »
б)	Ішоў шалду-балду, узяў стрыкі-брыкі, як зачулі лапётнікі, сталі будзіць гарэтнікаў: «Уставайце, гарэтнікі, ды ганяйце шалду-балду, адбірайце стрыкі-брыкі».
в)	Чатыры тычкі, дзве патычкі, сёмае памахайла.
3.	Прачытайце прымаўкі. Звярніце ўвагу на вымаўленне [5] у сярэдзіне і ў канцы слова.
Кожны гад мае свой яд.
Трапіў у нерат ні ўзад, ні ўперад.
Будзь здаровы на ўвесь год, як калядны лёд.
ЦІКАВА ВЕДАЦЬ
Тавыля
Тавыля самая старажытная настольная гульня (існавала яшчэ за 3 тысячагоддзі да н. э.). У Рымскай імперыі яна атрымала назву «гульні з 12-ці ліній». У Еўропу гульня завезена арабамі. Тут яна яшчэ стала называцца «трык-трак», а правілы гульні сфармуляваў англічанін Э. Хойль у XVIII ст.
Якія адкрыцці вы самі можаце зрабіць у краіне Лексіка (раздзел «Літара Т»)? Падзяліцеся знаходкамі.
Амаль анекдот
Калі вы лічыце, што самая доўгая дыстанцыя ў бегу марафон, то памыляецеся. Індзейцы з племя тарагумара, якое жыве ў гарах С’ера-Мадры ў Мексіцы, рэгулярна наладжваюць спаборніцтвы на... 270 км. Прычым гэты бег крыху нагадвае трэніроўку футбалістаў: удзельнікі кожнай каманды гоняць перад сабой маленькі мячык. Балелыпчыкі, падбадзёрваючы спартсменаў, бягуць побач, даюць ім ежу і ваду, уначы асвятляюць шлях факеламі.
* * *
А мы з вамі паглядзім, якой бачыцца Т нашым вучням і як яны ўяўляюць сабе гэтую літару (глядзі на ўкладцы).
Паглядзіце вы спачатку: У падобна на рагатку. Знаю: птушак біць ганебна, Мне рагатка не патрэбна, Але ў азбуцы без У Я ніяк не пражыву.
(ОУКЬ)
У дваццаць першая літара беларускага алфавіта. Паходзіць з кірыліцкай К («іжыца»), што ўзнікла на аснове грэка-візантыйскай устаўной ( («іпсілон»).
У старабеларускую графіку перайшла са старажытнарускага пісьменства. Абазначала галосны гук [г/] пасля цвёрдых зычных (гумно [гумно], рука [рука]), у пачатку слоў ужывалася ў складзе дыграфа оу (оукт>): оужт>, оуметй. Літара оук-ь па напісанні складаецца з двух знакаў О і У, якія размяшчаюцца побач ці адзін над адным: ОУ. Першы знак, О, па-славянску называецца онь, другі знак, У, раней называўся нк"ь, пагэтаму ў старадаўніх падручніках літара оукт> мела другую назву оннк'ь (онт> да hkii).
Мела таксама лічбавае значэнне «чатырыста».
У рукапісах XIV-XVII ст. у сувязі з функцыяніраваннем розных пісьмовых школ і выкарыстаннем розных тыпаў пісьма ўжывалася ў некалькіх варыянтах, якія памагаюць вызначыць час і месца напісання помнікаў.		
Царкоўнаславянская XVI-XVIII ст.
V Vx
Скорапіс XV ст.
(✓
Беларускі скорапіс XVI ст.
3
Паўустаў канца
XVII ст.

Грамадзянская пач. XVIII ст.

Лацінская


Фінікійская


Старажытнагрэчаская


Візантыйская


Глаголіца балгарская XI ст.


Устаў XI ст.


Царкоўнаславянская XIII-XVI ст.


У XVI ст., акрамя рукапіснай, набыла друкаваную форму.
Пачынаючы з Ф. Скарыны, стала адрознівацца як малая і вялікая, хоць ужыванне вялікай літары ва ўласных імёнах, геаграфічных назвах і ў пачатку сказаў не было яшчэ паслядоўным.
У сучаснай беларускай мове абазначае лабіялізаваны галосны гук [у] задняга рада верхняга пад’ёму пасля цвёрдых зычных і ў пачатку слоў: думка [думка], уваход [увахот].
Літара у пішацца:
-	у пачатку слова, калі гэтым словам пачынаецца сказ: Усё навокал памаладзела.
-	у пачатку слова, калі яно стаіць пасля слова на зычны ці мяккі знак або пасля знака прыпынку: Горы маршчыны зямлі, у якіх таіцца не адна таямніца.
-	у сярэдзіне і на канцы слоў пасля цвёрдых і зацвярдзелых зычных: кенгуру, у Пецярбургу.
-	у пачатку ўласных назваў: ва Уруччы, да Ульяны.
-	пад націскам у любой пазіцыі: каля урны, баул, аул; у выклічніках: у, ух, уй.
-	у запазычаных словах, якія заканчваюцца на -ум, -ус: акварыум, соус.
-	у канцы запазычаных слоў не пад націскам: фрау, шоу (але: шоўмен), ноу-хау.
Бывае вялікая (У) і малая (у), мае рукапісную (Уу) і друкаваную (У у) формы.
Ужываецца ў афіцыйных абрэвіятурах (УВЧ). Пры класіфікацыйным падзеле мае значэнне «дваццаты» (група «У»), пры лічбавай нумарацыі дадатковае значэнне для размежавання прадметаў пад адным нумарам (шыфр № 8 у).
У «Беларускім арфаграфічным слоўніку» (пад рэд. A. А. Лукашанца) налічваецца 3675 слоў, якія пачынаюцца на літару у. Сярод іх знаходзім: уважлівы, увекавечанне, узаемапагадненне, узмужнець, усеагульны, усмешка, усходнеславянскі, уцешыць.
* * *
Для праверкі засваення правіла правапісу у, ў прапануем выканаць наступнае заданне: прачытаць, растлумачыць напісанне у іў. Сэнс незразумелых слоў вызначце па тлумачальным слоўніку.
Акварыум, архіварыус, аўдыенцыя, браўнінг, вакуум, ванька-ўстанька, выпукла-ўвагнуты, гаўптвахта, Даурыя, да Уфы, джоўль, індывідуум, калёквіум, каля Узды, кантрольна-ўліковы, каўчук, кентаўр, класна-ўрочны, лакаут, лаўрэат, лінолеум, маўзалей, маўзер, па-ўдарнаму, паўднёва-ўсходні, паўза, па-ўчарашняму, перпетуум-мобіле, прамяні ультрафіялетавыя, прэзідыум, радыус, рака Урал, рака Ушача, сімпозіум, соус, страус, трыумвірат, трыумф, Зауралле.