• Газеты, часопісы і г.д.
  • Азбукоўнік пазнавальна-навуковая, часам гульнёвая, кніжка-чытанка, камусьці забаўлянка

    Азбукоўнік

    пазнавальна-навуковая, часам гульнёвая, кніжка-чытанка, камусьці забаўлянка

    Памер: 352с.
    Мінск 2015
    81.51 МБ
    Нясвіжскі замак вытрымаў нямала суровых выпрабаванняў. Цэлае стагоддзе ён лічыўся ці не самым дасканалым і ўмацаваным на Беларусі. Толькі ў маі 1706 года войска Карла XII здолела ўзяць штурмам Радзівілаўскае гняздо. Абарончыя бастыёны шведы ўзарвалі, маёмасць разрабавалі.
    Мясцовыя дойліды пасля неаднойчы адбудоўвалі і перабудоўвалі замак. I ўрэшце ператварылі яго ў дзівосны архітэктурна-паркавы ансамбль. Асабліва ўражвае сам палац, падобны на казку, застылую ў цэгле і камені. I самавітая
    ўязная брама, нібыта ўрослая ў зямлю, і высокія вежы, што імкнуцца ў неба, і велічныя залы, дзе міжволі спыняешся са сцішаным сэрцам, усё тут дыхае жывой мінуўшчынай і прымушае задумацца пра будучыню Радзімы. Даўно на чужыну вывезены старадаўнія рыцарскія даспехі, карціны, летапісы, кнігі, слуцкія паясы... Але ніхто не здолеўвывезці, як незлічонае золата-срэбра, несмяротны дух Чорнай Дамы, што і па сённяшні дзень блукае ў палацы, дух каралевы Барбары Радзівіл, атручанай хцівымі зайздроснікамі, якія не зведалі шчасця сапраўднага кахання. Дзесьці ў падземных лёхах-тайніках ужо амаль два стагоддзі хаваюцца ад людскіх вачэй дванаццаць срэбраных апосталаў. Іх шмат разоў шукалі аматары лёгкай нажывы, кажуць, нават зусім нядаўна. Дарэмна намагаюцца. Апосталы вернуцца самі, калі адчуюць, што ніхто і нішто ім не пагражае, а на Беларусі іх сапраўды чакаюць.
    * * *
    У якой форме падаць выказванне, вам, напэўна, дапаможа наступны тэарэтычны артыкул.
    РОДЫ I ВІДЫ ЛІТАРАТУРЫ
    3 даўніх часоў літаратура развіваецца ў трох родах: эпас, лірыка, драма. Літаратурныя роды самі па сабе, у «чыстым» выглядзе не існуюць. Яны выяўляюцца у відах, жанрах літаратурных твораў, як асноўная асаблівасць, спосаб адлюстравання жыцця. Так, напрыклад, у эпічных жанрах чалавек паказваецца ў мнагастайных дачыненнях да жыцця, да іншых людзей, у лірычных праз перажыванні і пачуцці, у драматычных праз учынкі, наводзіпы, размову дзеючых асоб.
    Эпасу ўласціва апавядальнасць. Аўтар як бы збоку глядзіць на падзеі і людзей, пра якіх расказваецца ў творы. У эпасе апавядаецца звычайна пра тое, што ўжо адбылося раней. Да эпічных жанраў адносяцца раман, аповесць, апавяданне, байка і інш.
    У лірыцы адлюстроўваюцца пераважна ўнутраны свет чалавека, яго думкі, пачуцці, настроі. Лірыка прадстаўлена
    такімі жанрамі, як ода, элегія, эпіграма, песня, вершы на грамадзянскія, інтымныя тэмы, эмацыянальныя замалёўкі прыроды і інш.
    У драме жыццё адлюстроўваецца праз узаемадзеянне чалавечых характараў, праз дзеянне. Да драматычных твораў адносяцца камедыя, трагедыя, драма і іншыя жанры.
    Роды літаратуры ў сваіх жанрах, канкрэтных творах, як правіла, узаемадзейнічаюць, узаемапранікаюць. У эпічных творах можа ў значнай ступені праяўляцца лірычны або драматычны спосаб адлюстравання жыцця, і наадварот. Такое ўзаемапранікненне бывае настолькі значным, што ў апошнія часы нават выдзяляецца чацвёрты «змешаны» род ліраэпічны, да якога адносяць паэму, баладу і некаторыя іншыя жанры.
    * * *
    Зараз прачытайце заданне і скажыце, ці можна асобныя прыказкі выкарыстаць у папярэднім вусным выказванні. Калі можна, то ў якой сітуацыі? Адказ пракаменціру йце.
    Замест шматкроп’яў у кожны выраз устаўце адно і тое ж слова (у адпаведнай форме) і атрымаеце гатовую прыказку. У правую калонку табліцы запішыце тлумачэнне кожнага выслоўя.
    Прыказка
    Тлумачэнне
    1. Аддай ..., хадзі нагамі.
    
    2. Адной ... і вузла не завяжаш.
    
    3. Адсохні тая ... , што сабе не спрыяе.
    
    4. He піў не мог, а выпіў ні..., ні ног.
    
    5	мые.
    
    6. ... вымажаш вадою памыеш, душу вымажаш і мылам не адмыеш.
    
    Прыказка
    Тлумачэнне
    7. Свая ... ўладыка.
    
    8. Чужымі ... жар заграбаць лёгка.
    
    * * *
    Калі справіліся з вусным выказваннем і з прыказкамі, то варта яшчэ паслухаць (а часам спатрэбіцца!), што
    У НАРОДЗЕ КАЖУЦЬ
    Раз у дзесяць гадоў снежань цёплы бывае, нават снег зганяе.
    Ранняя вясна шмат вады.
    Ранняя пара родзіць пшанічку, позняя мятлічку.
    Расцвіў першацвет на парозе цёплыя пагодныя дзянькі.
    Рана ў сакавіку затае позна не растае.
    Ранішняя зара харашэй вячэрняй.
    Ранішняя раса і добрая сляза: ёю лес умываецца, з ночкай развітваецца.
    Раса касу вострыць.
    Раса ды туман раніцай жывуць.
    Росная купальская раніца восень грыбная будзе.
    * * *
    А цяпер запрашаем вас у краіну Пагуляндыю, дзе вы знойдзеце забаўкі і гульні на любы густ, а таксама цікавую інфармацыю. Толькі паспявайце спраўляцца!
    ЗАГАДКГ
    Ва ўсіх дзетак адзенне з манетак.
    Зімою хаваюся, вясною з’яўляюся,
    Летам весялюся, восенню спаць кладуся.
    * Усе адгадкі пачынаюцца на літару Р.
    Новы посуд, а ўвесь у дзірках.
    Раніцу кожную лашчыць, сушыць Шыю, рукі, твар і вушы.
    У дзвюх родных матак Па пяць хлапчанятак.
    Разам нарадзіліся, На ўвесь век здружыліся.
    АНАГРАМА
    Мяне заўсёды ты сустрэнеш У моры Арктыкі халодным. Калі мне р на г заменіш, Дык танцам буду я народным.
    ЛАГАГРЫФ
    Адзін са старажытных катаў Вядомы рымскі імператар.
    Адкіньце р тады адразу Ён будзе толькі лёгкім газам.
    СКОРАГАВОРКІIЧЫСТАГАВОРКІ
    Поўз рак паўз барак,
    Тры вароны на варотах.
    Сустракае рака грак:
    Здароў, рак, дай руку, У двары горка, пад горкай норка. У раку завалаку.
    На двары без пары таўкуць мак камары.
    ЧАЙНВОРД
    1.	Рад падводных скал, небяспечных для суднаходства.
    2.	Усходы азімых.
    3.	Разваліны будынка ці пасялення.
    4.	Найлепшы вынік, дасягнуты пры выкананні плана, задання, у якім-небудзь спаборніцтве.
    ВЯЛІКІ РОМБ У КВАДРАЦЕ
    У кожным радку «Вялікага ромба ў квадраце» па два словы. Кожнае слова мае восем літар, сярод якіх у пэўным месцы павінны быць дзве: а ір. Для гэтага трэба ўпісаць у клеткі патрэбныя словы. Гэтыя словы маюць наступнае значэнне (па радках):
    1.	работнік друкарні; від народнага прыкладнога мастацтва;
    2.	машына, якая прымяняецца ў сельскай гаспадарцы і ў прамысловасці; лінія палёту кулі, снарада, кінутага каменя;
    3.	старажытная зброя; частка кнігі ці сшытка;
    4.	мохавае балота; від на мясцовасць, бачны вакол на далёкую адлегласць;
    5.	плот; лодка;
    6.	прыправа да страў і напіткаў; мастацкі прыём у літаратуры;
    7.	раздзел мовазнаўства; асоба, адказная за выпуск друкаванага або рукапіснага выдання;
    8.	помнік старажытнагрэчаскай культуры; людзі, што займаюцца плёткамі;
    9.	чалавек старэйшага ўзросту; прыкладны разлік выдаткаў;
    10.	матэматычны тэрмін; памочнік у правядзенні доследаў, назіранняў, аперацый;
    11.	жанчына, якая мае схільнасць да якога-небудзь занятку; выпадковасць;
    12.	прыборы, што вызначаюць месцазнаходжанне аб’екта пад вадой і ў паветры; прыбор, які вызначае надвор’е;
    13. службовая пасада; прадстаўніца мастацтва.
    
    
    
    
    
    
    a
    Р
    a
    Р
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    a
    Р
    
    
    a
    Р
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    a
    Р
    
    
    
    
    a
    Р
    
    
    
    
    
    
    
    a
    Р
    
    
    
    
    
    
    a
    Р
    
    
    
    
    
    a
    Р
    
    
    
    
    
    
    
    
    a
    Р
    
    
    
    a
    Р
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    a
    Р
    
    a
    Р
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    a
    Р
    
    a
    Р
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    a
    Р
    
    
    
    a
    Р
    
    
    
    
    
    
    
    
    a
    Р
    
    
    
    
    
    a
    Р
    
    
    
    
    
    
    a
    Р
    
    
    
    
    
    
    
    a
    Р
    
    
    
    
    a
    Р
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    a
    Р
    
    
    a
    Р
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    a
    Р
    a
    Р
    
    
    
    
    
    
    ЦІКАВА ВЕДАЦЬ
    Радзіма, славяне, Русь, Белая Русь
    Назоўнік радзіма ўтвораны ад дзеяслова нарадзіцца, з канца XVII ст. пачаў абазначаць месца нараджэння. A з канца XVIII ст. слова радзіма пачынаюць ужываць як сінонім да слова айчына. У нашай мове яно ўжываецца таксама ў значэнні «месца ўзнікнення, нараджэння чаго-небудзь».
    Некаторыя даследчыкі мяркуюць, што слова славяне паходзіць ад слава, слаўны (славяне добрыя, праваслаўныя людзі). Іншыя суадносяць яго з асновай слова: у старажытнасці назва славяне гучала як славене людзі, якія валодаюць словам, умеюць гаварыць, у адрозненне ад «нямых» народаў з іх незразумелымі мовамі.
    Усходнеславянскія плямёны, якія жылі ў VI ст. у раёнах Прыдняпроўя і Паўночнага Прычарнамор’я, на-
    зываліся росамі. Гэта і паслужыла асновай назваў Расія, рускія. Паступова тэрмін Русь стаў агульнай назвай усёй старажытнарускай зямлі. 3 XIII ст. узнікаюць Белая Русь, Малая Русь і інш. Тэрмін Русь замацоўваецца за землямі паўночна-ўсходняй тэрыторыі былой Старажытнарускай дзяржавы і становіцца асновай паняцця рускія.
    Словазлучэнне Белая Русь як тэрмін упершыню ўпамінаецца ў 1135 г.,аяк устойлівая назва беларускіх зямель з XIII ст. Існуе некалькі тлумачэнняў паходжання гэтай назвы. Першае ідзе з глыбінь гісторыі. Белая Русь частка зямель, свабодная ад татара-манголаў і літоўскіх феадалаў (белая чыстая). У аснове другога белы колер льнянога адзення сельскіх жыхароў, светлы колер валасоў, белізна скуры. I, нарэшце, трэцяе дае сацыяльна-рэлігійную характарыстыку часткі славянскіх зямель на пэўным гістарычным этапе.
    Насельніцтва Белай Русі спавядала хрысціянства (белая праваслаўная). Найбольш праўдападобным тлумачэнне назвы Белая Русь з’яўляецца ўяўленне аб ёй як аб Вольнай, Свабоднай Русі. 3 часам Белая Русь трансфармавалася ў Беларусь.
    А вы самі якія адкрыцці можаце зрабіць у краіне Лексіка (раздзел «Літара Р>)? Падзяліцеся знаходкамі.
    & * *
    Цяпер засталося паклікаць нашых вучняў, якія раскажуць і пакажуць сваё разуменне і бачанне літары Р (глядзі на ўкладцы).
    С як серп ці маладзік, Што на сінім небе ўзнік.
    (СЛОВО)
    Сёння нам цяжка зразумець, чаму старажытныя фінікійцы літару с называлі «самех» («падпорка»). А тлумачыцца гэта проста: абрыс названай літары сапраўды нагадваў падпорку, якая падтрымлівае пэўную канструкцыю.
    У славян гэта літара называлася «слова». А словам (згодна з біблейскімі апавяданнямі) быў створаны свет. Слова і слава аднаго кораня. Пагэтаму імя літары слова святое і слаўнае.
    Сёння С дзевятнаццатая літара беларускага алфавіта. Паходзіць з кірыліцкай С («слова»), што ўзнікла на аснове грэка-візантыйскай устаўной С («сігма»). У старабеларускую графіку перайшла са старажытнарускага пісьменства.
    Абазначала зычныя гукі [с], [с’]: садг [cam], сено [с’эна].
    Мела таксама лічбавае значэнне « дзвесце».
    У рукапісах XIV-XVII ст. у сувязі з функцыяніраваннем розных пісьмовых школ і выкарыстаннем розных тыпаў пісьма ўжывалася ў некалькіх варыянтах, якія памагаюць вызначыць час і месца напісання помнікаў.
    Фінікійская
    W
    Старажытнагрэчаская