Азбукоўнік пазнавальна-навуковая, часам гульнёвая, кніжка-чытанка, камусьці забаўлянка

Азбукоўнік

пазнавальна-навуковая, часам гульнёвая, кніжка-чытанка, камусьці забаўлянка
Выдавец:
Памер: 352с.
Мінск 2015
81.51 МБ
Міцкевічавым. Пад ім, кажуць, паэт пісаў сваю гераічную паэму «Гражына». Пад ім не раз марыў аб светлай долі для свайго народа.
Каб зберагчы жывы помнік і падоўжыць яму жыццё, мясцовыя кавалі яшчэ некалі спавілі дуб жалезнымі абручамі. Але стары волат аджывае сваё. У апошнія гады толькі адна-адзіная галіна зелянее на ім. Але і гэта галіна вялікая радасць для мясцовых дзяцей. Яны прыбягаюць туды гаманкім табунком, пазіраюць на жывую яшчэ галіну і мараць дачакацца жалудоў, каб вырасціць з іх новыя дрэвы.
-	Выпішыце прыклады, у якіх літара м. абазначае гукі [лі] і [л’].
-	Пра якога Міцкевіча ідзе гутарка ў тэксце?
* * *
Прачытайце. А пра якога Міцкевіча ідзе гутарка ў дадзеным тэксце? Успомніце і перакажыце яшчэ некалькі эпізодаў з жыцця гэтага чалавека. Для пераказу выкарыстайце кнігу М. Лужаніна «... расказвае пра сябе» (замест шматкроп’я ўстаўце псеўданім-прозвішча гэтага пісьменніка).
«ЯШЧЭ АДЗІН МІЦКЕВІЧ...»
Пасля заканчэння школы ў Мікалаеўшчыне Кастусь два гады рыхтаваўся да паступлення ў Нясвіжскую настаўніцкую семінарыю.
Праўда, калі гаварыць болып дакладна, то не два гады, а дзве зімы. Толькі сыдзе снег і да позняй восені не было часу займацца падрыхтоўкай хапала іншай, болып пільнай работы!
Бацька вечна заняты: то ў абходзе, то высочвае для паноў глушцоў ці лася, то вязе ў замак князю рыбу або качак. Да таго ж у апошні час ён пачаў прыхворваць. Усё часцей і часцей бацька садзіўся ля стала, паклаўшы пад бараду рукі, думаў горкую думу...
На службе бацьку замяшчаў Уладзік. Алеся дома ўжо не было: ён паехаў у Данбас. А Косцік памагаў дзядзьку Анто-
сю ўпраўляцца з гаспадаркай. Абсяваў поле, касіў, вазіў дровы, ездзіў у млын ды хіба мала працы каля дома?! Прылаўчыўся нават так жаць, што мала адставаў ад маці і дзядзькі. А выпадзе якая вольная часіна чытаў кнігі ці ішоў збіраць грыбы.
Затое зімою Косцік цалюткі дзень праседжваў за сталом. Рыхтаваўся ўдумліва і без прынукі. Перарашаў усе задачкі з задачніка. Старанна вучыў граматыку, у якой правілы падмацоўваліся прыкладамі з вершаў. Трапляліся тут і дзівосныя радкі. Косцік выпісваў іх у свой сшытак і вучыў на памяць. Шкада толькі было, што гэтыя вершы ў граматыцы надрукаваны не поўнасцю і абрываліся на самым цікавым месцы...
Кастусь сядзіць з кнігай...
Заглядае ў акно месяц, кідае на падлогу зеленаваты водбліск. Гэта страляе мароз. Косцік узіраецца ў замерзлую шыбу. Пад ззяннем месяца хлеў і клуня, што схаваліся ў гурбах, нават сосны, зацярушаныя снегам, здаюцца нейкімі іншымі маленькімі, прысадзістымі. Дрыжаць зоркі, пабліскваюць, пераліваюцца рознымі колерамі сняжынкі...Кастусь углядаецца ў акно і доўга любуецца хараством зімовай ночы. Пасля адкладвае кнігу, і самі сабою нараджаюцца ў думках, плывуць радкі верша на лісток паперы.Праўда, заўтра можа здарыцца так, што перачытае ён свой верш і лісток паляціць у печ. Цяжка складаць верш... Кастусь прагна чытае кнігі, а дастаць іх бяда. Часам кажа ён бацьку:
-	Папрасі, татачка, кніжак у пані Аксені... Бяры з вершамі.
Міхал то забудзецца на сынаву просьбу, то неахвота ісці ў хату да пана ляснічага, лішні раз пападацца яму на вочы. Аднойчы жонка ляснічага, пані Аксеня, сама запытала, як маецца Кастусь.
-	У настаўніцкую семінарыю рыхтуецца. Прасіў ён у вас, дарагая панечка, кніг з вершамі, ды я не адважыўся вас турбаваць...
-	3 вершамі? — здзівілася жонка ляснічага.
-	Ведаеце, блазнота... Сам нешта такое складае, тлумачыў ляснік.
-	Няхай, няхай піша... Можа, яшчэ адзін Міцкевіч паэтам стане... Быў такі польскі паэт Адам Міцкевіч. Родам з Беларусі, з-пад Навагрудка, хораша апісваў нашыя мясціны, асабліва возера Свіцязь...
I прынёс у той дзень бацька Кастусю два томікі вершаў рускага паэта Лермантава, балады Міцкевіча на польскай мове і расказаў сыну пра размову з жонкай ляснічага.
Кастусь з цікаўнасцю прыступіў да чытання.
* * *
Успомнілі мы з вамі і аднаго Міцкевіча, і другога. Толькі ў нашай літаратуры даволі значная колькасць творцаў, чые прозвішчы пачынаюцца на літару М. Сярод іх У. Мазго, С. Майхровіч, А. Макаёнак, П. Макаль, А. Мальдзіс, М. Маляўка, I. Манькоўскі, В. Маракоў, К. Марашэўскі, У. Мархель, Г. Марчук, А. Масарэнка, М. Матукоўскі, Я. Маўр, А. Махнач, Н. Мацяш, М. Машара, I. Мележ, Е. Міровіч, П. Місько, М. Мішчанчук, А. Мрый, П. Мсціславец, М. Мушынскі, П. Мядзёлка, Мялецій Сматрыцкі, М. Мятліцкі.
Абапіраючыся на ўласны вопыт і раней набытыя веды, скажыце, ці ўжывалі названыя аўтары ў сваіх творах макаранічную мову? Для адказу выкарыстайце наступны матэрыял.
Макаранічная мова мова асобных персанажаў або нават цэлага твора (верша), перанасычаная іншамоўнымі словамі, варварызмамі з мэтай камічнага паказу героя або парадыйнага высмейвання пэўных літаратурных з'яў. Напрыклад, у камедыі Я. Купалы «Паўлінка» на такой мове, дзе змешаны беларускія, польскія і рускія словы, выказваецца і спявае свае песні сатырычны персанаж Адольф Быкоўскі:
Дзяўчыначка суха, бляда,
Я да цебе ў госці яда,
I конікаў не жалую,
Ушыстку ночку машырую.
Сядзіць голуб на галіне,
Салавей на ветке;
С аднэй дзевушкай гуляю.
Другая в прыметке.
* * *
Для выканання наступнага задання зноў спатрэбіцца «Слоўнік беларускіх прыказак». Карыстаючыся ім, вы па тлумачэнні павінны аднавіць першапачатковы варыянт прыказкі.
Прыказка
Тлумачэнне

... адзін чалавек спрачаецца з другім яго ж довадамі

... гавораць, калі чалавек перабольшвае свае якасці

... пра таго або тое, што толькі з выгляду здаецца малым і нязначным

... таго, што прыносіць карысць, лепш перадаць, чым недадаць

... маўчанне ўспрымаецца як станоўчы адказ на пытанне

... нежаданне адставаць ад іншых у супольнай справе

... асуджэнне плётак, ад якіх бывае бяда, разлад між людзьмі, сваркі або непрыемнасці

... здарылася нешта прыемнае, але непрадбачанае, неспадзяванае
Прыказка
Тлумачэнне

... кажуць, калі не давяраюць чужым парадам, думкам, а спадзяюцца на свой вопыт і розум

... спадзяванне на лепшае, на тое, што гора перабудзецца і вернецца шчасце
* * *
Пара і адпачыць пасля такой працы. Як казаў наш Міцкевіч (Якуб Колас), «не сядзіцца ў хаце хлопчыку малому...» Напэўна, і вас кліча вуліца. Толькі не спяшайцеся, а паслухайце, што
У НАРОДЗЕ КАЖУЦЬ
Мароз вялікі стаяць не дазваляе.
Мокры красавік добрая паша будзе.
Май зямлю грэе, але і сіверкам вее.
Май халодны не будзеш галодны.
Май дажджлівы год урадлівы.
Май і пад кустом рай.
Майская травіца нібы маладая дзявіца.
Маланкі на чыстым небе засухі будуць.
Моцна парыць на навальніцу.
Мужыку лета, што святому рай.
* * *
А цяпер запрашаем вас у краіну Пагуляндыю, дзе вы знойдзеце забаўкі і гульні на любы густ, а таксама цікавую інфармацыю.
ЗАГАДКГ
Вочкі чорныя гарошкі,
Шэрая апратка,
* Усе адгадкі пачынаюцца на літару М.
Хвост іголкай, вусы, ножкі, I нара ёй хатка.
Залатая змейка хвосцікам махнула, Хвосцікам махнула ў небе мільганула, Ў небе мільганула, ды хутчэй за хмары, Ды хутчэй за хмары, бо тут гром ударыў.
Неба з ранку хмурыцца He пайду на вуліцу, Бо шчыпае там за нос Жартаўлівы дзед ...
Схавала дзіўную красу Дзяўчына ў падзямеллі, На свет пакінула касу 3 зялёнае кудзелі.
Выпякалі каравай, Ды праспалі трошкі: Птушкі вышчыпалі край Рассыпалі крошкі.
Лета ён хадзіў, знямог, Намазоліў лапу На зіму, стамлёны, лёг У бярлог-канапу.
Што за шкоднае стварэнне Кружыць-кружыць ля варэння, Так і цэліць, каб упасці Альбо кроплю хоць украсці.
МЕТАГРАМЫ
3	М расту я на градзе,
3	Р я поўзаю ў вадзе.
Калі пачнём на Р чытаць Сама адна, братоў аж пяць. А вось паставім М спачатку Спячэм і булку, і аладку.
СКОРАГАВОРКІIЧЫСТАГАВОРКІ
Мама Мілу мылам мыла, Міла мыла не любіла.
-	Ці маліны мылі вы?
-	Мылі, ды не мылілі.
ЦІКАВА ВЕДАЦЬ
Мільён, мінута
Венецыянскі падарожнік XIII ст. Марка Пола прыехаў з Кітая і стаў распавядаць аб незлічоных багаццях гэтай краіны. Апавядаючы, ён дабавіў да існуючага слова «міле» (тысяча) канчатак «оне» з павелічальным значэннем. Так слова «міліоне» стала папулярным і паступова ўвайшло ў мову для абазначэння тысячы тысяч.
Слова мінута ўтварылася ад «міна», што ў старажытным Вавілоне абазначала адзінку вагі, роўную прыкладна 500 г. За дзве «нашыя» гадзіны з існаваўшых тады ў Вавілоне вадзяных гадзіннікаў выцякала міна вады. Таму гэты адрэзак часу таксама стаў называцца мінай. Пазней міна ператварылася ў сучасную «мінуту». Слова мае сувязь і з лацінскай «мінута» паменшаная, малая. Да нас прыйшло з нямецкай «мінутэ». На Беларусі для абазначэння невялікага прамежку часу і як адзінка вымярэння часу ўжывалася слова хвіліна.
А вы самі якія адкрыцці можаце зрабіць у краіне Лексіка (раздзел «Літара М»)? Падзяліцеся знаходкамі.
* * *
Надышоў час паклікаць нашых памочнікаў-вучняў, якія раскажуць пра сваю літару М (глядзі на ўкладцы).
н
3 ног на рукі стала Н He знайсці ніякіх змен. Але нос і ногі згінуць, Калі Н зусім адкінуць.
н (НАПГЬ)
Якую ж яшчэ інфармацыю пакінулі нам старажытныя фінікійцы? Аказваецца, інфармацыя вельмі загадкавая, бо сённяшняя літара Н гучала як «нун». I мела значэнне... «рыба». Паспрабуйце знайсці падабенства, хоць аддаленае, калі ў сучаснай мове Н пятнаццатая літара беларускага алфавіта. Паходзіць з кірыліцкай Н («нашь»), што ўзнікла на аснове грэка-візантыйскай устаўной («ні»). У старабеларускую графіку перайшла са старажытнарускага пісьменства.
Абазначала зычныя гукі [н], [»’]: назватй — [назват’й], небо [н’эбо].
Мела таксама лічбавае значэнне «пяцьдзясят».
У рукапісах XIV-XVII ст. у сувязі з функцыяніраваннем розных пісьмовых школ і выкарыстаннем розных тыпаў пісьма ўжывалася ў некалькіх варыянтах, якія памагаюць вызначыць час і месца напісання помнікаў.
Фінікійская


Старажытнагрэчаская


Візантыйская


Глаголіца балгарская XI ст.


Устаў XI ст.


Царкоўнаславянская XIII-XVI ст.
н


Царкоўнаславянская XVI-XVIII ст.


Скорапіс XV ст.
н
Беларускі скорапіс XVI ст.

Паўустаў канца
XVII ст.


Грамадзянская пач. XVIII ст.

1
Лацінская


У XVI ст., акрамя рукапіснай, набыла друкаваную форму.
Пачынаючы з Ф. Скарыны, стала адрознівацца як малая і вялікая, хоць ужыванне вялікай літары ва