Азбукоўнік пазнавальна-навуковая, часам гульнёвая, кніжка-чытанка, камусьці забаўлянка

Азбукоўнік

пазнавальна-навуковая, часам гульнёвая, кніжка-чытанка, камусьці забаўлянка
Выдавец:
Памер: 352с.
Мінск 2015
81.51 МБ
1.	Растлумачце значэне слоў камінок, кабета, услон, бакоўка.
2.	У якім значэнні ўжыта ў тэксце слова цяплоі
3.	Выпішыце з тэксту прыклады на правапіс літары й.
4.	Якія гукі абазначае літара й у выпісаных прыкладах?
* * *
А зараз прапануем вам прачытаць наступны тэкст і выказаць сваю згоду ці нязгоду з аўтарам.
Падрыхтуйце разгорнутае вуснае выказванне на тэму: «Амне здаецца, што... .»
РОДНАЯ ВЁСКА
Народны пісьменнік Якуб Колас пісаў: «Мой родны кут, як ты мне мілы...»
Так думае і, напэўна, скажа кожны беларус ці асоба іншай нацыі, якая нарадзілася і вырасла на Беларусі. Але ж больш за ўсё, здаецца, гэтыя пачуцці ўласцівы тым, хто вырас у вёсцы. Там, відаць, вельмі ранняе сутыкненне з рэчаіснасцю і такое ж ранняе фарміраванне характару і самастойнасці. Ніхто дзіця не водзіць за руку да самага школьнага ўзросту, бо няма часу за працай. Але ж і само дзіця працуе. Пад наглядам бацькоў, таварышаў, вяскоўцаў праца ў радасць. Як жа бывае, напэўна, добра, калі ўдасца зрабіць так, як робяць дарослыя!
Для кожнага вяскоўца Радзіма гэта перш за ўсё родная вёска, зялёныя палі, блакітныя рэкі і поле, на якім ён працуе. Працуе, каб забяспечыць жыццё. Працуе, каб зрабіць штосьці добрае і карыснае. Працуе, каб быць чалавекам.
* * *
Напісалі, праверылі, растлумачылі, выказаліся... Цяпер можна і ў Пагуляндыю, дзе зноў чакаюць займальныя заданні і цікавая інфармацыя.
А пачнём іх выкананне, адгадваючы
ЗАГАДКГ
Хвіліны вольнае
He мае,
Бо спяшаецца заўжды ,
I ўчэпіста трымае
Ён рукамі правады.
Полем-ніваю паўзе -
Аж зямля пад ім гудзе.
А навокал стук і грук -
Жне, малоціць за сто рук.
У адгадцы маецца літара Й.
МОЎНАЯ РАЗМІНКА
1. Прачытайце казку. Выпішыце словы з гукам [й].
ЯК КАТЫ ВАРЫЛІЮШКУ
Сабраліся аднойчы каты і пайшлі на раку рыбу лавіць. Налавілі яны рыбы, і кот Мітрафан запытаўся:
Смажыць будзем ці юшку зварым?
Юшку! закрычалі каты. Юшку!
Кот Мітрафан апусціў у кацёл печкуроў, кінуў туды рознай прыправы і сказаў:
Няхай варыцца. А я прайдуся, адпачну трошкі...
Падрыхтуйце сваю версію заканчэння казкі.
2. Перакладзіце беларускія словы на рускую мову. Вызначце, якім гукам яны адрозніваюцца.
Сіні Чорны Зялёны Жоўты Шэры Белы -
Светлы Родны Стары Малы Вялікі Горкі-
3	. Адкажыце на пытанні. Адказы запішыце.
-	У назвах якіх птушак гук [u] знаходзіцца ў канцы слова? У сярэдзіне слова?
-	У назвах якіх звяроў ёсць гук [й]?
-	У назвах якіх рыб і якіх паўзуноў ёсць гук [й]?
-	У назвах якіх дрэў ёсць гук [й]?
-	У назвах якіх кветак ёсць гук [й]?
-	У якіх мужчынскіх імёнах ёсць гук [й]?
-	У якіх жаночых імёнах ёсць гук [й]?
ЦІ ЁСЦЬ ГУЛЬТАІ?
Сабраліся літары на працу. Майстар Алфавіт паставіў іх у строй і аб’явіў:
-	Сёння работы будзе шмат, так што аднаму з ёю не справіцца. Таму кожнай з вас трэба набраць сабе брыгаду словы.
Замітусіліся літары, адна за адну хапаюцца, адна адну цягнуць усім на працу хочацца хутчэй. I вось яны ўжо стаяць у радках словамі. Толькі Й, Ў, Ы яшчэ стаяць убаку.
-	Ах вы, гультаі, дакараў іх майстар Алфавіт. A вы чаго чакаеце? Хутчэй на месца! Працаваць пара. A ты, Й, чаму не ў брыгадзе?
-	Я не ведаю, з кім мне стаяць. Хіба ж я магу стаяць у пачатку слова?
-	А ты забыўся, што ёсць такія словы? Пашукай у слоўніках або на карце.
I вы разам з Й павандруйце па карце і знайдзіце словы-назвы, якія пачынаюцца з прапанаванай літары.
Амаль анекдот
Самы вялікі час праляжаў у зямлі індыйскі ёг Харыдаза. А было гэта так. У 1837 годзе Харыдаза прыняў позу лотаса, яго вушы і ноздры заляпілі воскам. Затым паклалі яго ў драўляную скрынку і закапалі. 40 дзён і начэй гэта месца пільна ахоўвалі салдаты. Пасля ўскрыцця труны ён быў у такім жа стане, што і да пахавання, адсутнічалі пульс і дыханне. У хуткім часе вучні Харыдазы... ажывілі яго.
* * *
Засталося паклікаць нашых памочнікаў-вучняў, якія раскажуць пра сваю літару Й (глядзі на ўкладцы).
Што такое гэта К? Можа, гэта паўжука? Толькі К абавязкова Маюць словы кот, карова.
к (КАКА)
К дванаццатая літара беларускага алфавіта. Паходзіць з кірыліцкай К («кака»), што ўзнікла на аснове грэка-візантыйскай устаўной 51 («капа»). У старабеларускую графіку перайшла са старажытнарускага пісьменства. Імя літары како гэта пытальна-адноснае адзайменнікавае прыслоўе. Чалавек пастаянна задае пытанне: «Як быць? Як жыць?»
Абазначала зычныя гукі [к], [к’]: карта [карта], кйлйм'б [к’іл’ім].
Мела таксама лічбавае значэнне «дваццаць».
У рукапісах XIV-XVII ст. у сувязі з функцыяніраваннем розных пісьмовых школ і выкарыстаннем розных тыпаў пісьма ўжывалася ў некалькіх варыянтах, якія памагаюць вызначыць час і месца напісання помнікаў.
Фінікійская

Старажытнагрэчаская

Візантыйская

Глаголіца балгарская XI ст.

Устаў XI ст.
к
Царкоўнаславянская XIII-XVI ст.
к

Царкоўнаславянская XVI-XVIII ст.
кК
Скорапіс XV ст.

Беларускі скорапіс XVI ст.
«к
Паўустаў канца
XVII ст.
к
Грамадзянская пач. XVIII ст.
к
Лацінская
Кк
У XVI ст., акрамя рукапіснай, набыла друкаваную форму.
3 часоў Ф. Скарыны стала адрознівацца як малая і вялікая, хоць ужыванне вялікай літары ва ўласных імёнах, геаграфічных назвах і ў пачатку сказаў не было яшчэ паслядоўным.
У сучаснай беларускай мове абазначае шумныя глухія выбухныя заднеязычныя зычныя гукі [к], [к’]: колас [колас], сакавік [сакав’ік], тонкі [тонк’і].
Бывае вялікая (К) і малая (к), мае рукапісную (О) і друкаваную (К к) формы.
Ужываецца ў афіцыйных абрэвіятурах (КНР).
Пры класіфікацыйным падзеле мае значэнне «адзінаццаць» (група «К»), пры лічбавай нумарацыі дадатковае значэнне для размежавання прадметаў пад адным нумарам (пункт № Зк).
У «Беларускім арфаграфічным слоўніку» (пад рэд. A. А. Лукашанца) налічваецца 5907 слоў, якія пачынаюцца на літару К. Сярод іх знаходзім: кавярня, казачны, калыханка, камп’ютар, кахаць, квецень, клоўн, краевугольны, кроўны, крыжаванка, куфар.
•к * *
Невыпадкова, напэўна, і слова класік пачынаецца з літары к. Бо слоўнік «Беларускія пісьменнікі» творцам, чые прозвішчы маюць у пачатку гэту літару, адводзіць амаль том. Сярод такіх сапраўдныя зоркі: К. KaraHep, В. Казько, М. Калачынскі, У. Калеснік, К. Каліна, К. Каліноўскі, Л. Калюга, К. Камейша, В. Карамазаў, У. Караткевіч, В. Каратынскі, Г. Каржанеўская, У. Карпаў, А. Карпюк, Я. Карскі, У. Карызна, Г. Каханоўскі, А. Кіркор, Кірыла Тураўскі, К. Кірэенка, Г. Кісялёў, Клімент Смаляціч, М. Клімковіч, А. Клышка, Т. Кляшторны, Ф. Кміта-Чарнабыльскі, Я. Колас, У. Корбан, А. Коршак, К. Крапіва, А. Кулакоўскі, А. Куляшоў, Я. Купала.
Класіка (ад лац. classicus узорны) творы мастацкай літаратуры, якія ўвайшлі ў гісторыю літаратуры як найлепшыя па змесце і форме, з'яўляюцца ўзорам высокай ідэйнасці, мастацкасці. Паняцце класіка ўжываец-
ца ў дачыненні да сусветнай літаратуры і да літаратуры нацыянал ьнай.
Класікамі сусветнай літаратуры з'яўляюцца агульнапрызнаныя ва ўсіх краінах пісьменнікі: М. Сервантэс, У. Шэкспір, I. Гётэ, А. Пушкін, Л. Талстой, М. Горкі, М. Шолахаў.
Класікамі беларускай літаратуры мы лічым М. Багдановіча, Я. Коласа, К. Крапіву, А. Куляшова, Я. Купалу, К.Чорнага і інш.
У іх творах вы можаце сустрэць наступныя прыказкі. Але не спяшайцеся працаваць з табліцай, паслухайце заданне: у левай калонцы падаецца прыказка, а з правай вы самі павінны падабраць правільнае тлумачэнне гэтага выразу. А цяпер за справу!	
Прыказка
Тлумачэнне
Каб такіх часта сеялі, ды рэдка ўзыходзілі.
...упарты, капрызны чалавек сам сабе шкодзіць
Кабыла з ваўком цягалася, хвост ды грыва асталася.
...частымі і настойлівымі дзеяннямі можна дасягнуць многага
Калі добра пастарацца, то павінна атрымацца.
...гаворыцца пры выкананні якой-небудзь працы
Каму шанцуе, той і ў лапцях танцуе.
...кожны чалавек абараняе інтарэсы свайго асяроддзя
Каня куюць, а жаба ногі падстаўляе.
...гаворыцца пра таго, каму пашанцавала ці пашанцуе
Кожная сасна свайму бору песню спявае.
...кажуць пра таго, хто сам напрошваецца на непрыемнасці
Колас ад коласу не пачуеш голасу.
...пра зусім кепскія разлікі на ўраджай
Корань навукі горкі, ды плады яго салодкія.
...перамагае ў якой-небудзь справе дужэйшы, спрытнейшы
Прыказка
Тлумачэнне
Кропля камень крышыць (дзяўбе).
...навучанне нялёгкая, напружаная праца, але вынікі яе плённыя.
Крывое кола на сябе гразь кідае.
...зламысны праклён у дачыненні да нядобрага, шкоднага чалавека.
* * *
А што вы ведаеце пра Уладзіміра Караткевіча, акрамя таго, што ён з’яўляецца выдатным паэтам, пісьменнікам, драматургам, які даволі плённа распрацаваў гістарычную тэму ў беларускай літаратуры?
Каб вы не змаглі падрыхтаваць звязнае выказванне пра Уладзіміра Сямёнавіча як пісьменніка і чалавека, вам дапаможа яшчэ адзін вядомы беларускі пісьменнік Уладзімір Дамашэвіч.
УСПАМІНЫ ПРА У. КАРАТКЕВІЧА
Недзе разам з вершамі Уладзімір Караткевіч пачаў пісаць і прозу, і ўжо ў 1961 годзе выйшаў яго першы празаічны зборнік «Блакіт і золата дня». У той час я працаваў у выдавецтве «Мастацкая літаратура», і мне выпала быць рэдактарам гэтай першай кніжкі прозы. Я ўжо ведаў яго як чалавека, як асобу і паэта, ужо чытаў яго вершы, якія мяне хвалявалі і краналі да слёз. Верш, прысвечаны паэту Паўлюку Багрыму з Крошына, гэта цэлая паэма лёсу нашага беларускага народа і нашага краю, гісторыя таленту на нашай зямлі. Прачытаўшы верш пра Паўлюка Багрыма, я падумаў, што гісторыя вяртае нам доўг: Уладзімір Караткевіч скажа для нас тое, чаго не змог, не здолеў ці не паспеў сказаць Багрым.
Праз шмат гадоў, калі я працаваў ужо ў часопісе «Маладосць», мне давялося зноў рэдагаваць прозу Уладзіміра Караткевіча: у часопісе друкаваліся яго творы «Лісце каштанаў», «Зброя», а потым раман «Чорны замак Альшанскі».
Уладзімір Караткевіч стаў ужо на гэты час знакамітым пісьменнікам, шмат выдаваўся, стаў папулярным дома і за мяжой. Але як чалавек, як асоба ён мала ў чым змяніўся: быў гэткі самы шчыры, адкрыты, часам рэзкі, калючы, смелы, які і быў у маладосці. Мо толькі пабольшала ў ім іроніі і самаіроніі. Ды мо менш ён стаў паказваць сваю эрудыцыю, чым у маладыя гады. А яго дасведчанасці і эрудыцыі можна было пазайздросціць, але зраўняцца з ім, відаць, зусім нерэальна.