• Газеты, часопісы і г.д.
  • Азбукоўнік пазнавальна-навуковая, часам гульнёвая, кніжка-чытанка, камусьці забаўлянка

    Азбукоўнік

    пазнавальна-навуковая, часам гульнёвая, кніжка-чытанка, камусьці забаўлянка

    Памер: 352с.
    Мінск 2015
    81.51 МБ
    Пра зайздрасць
    У НАРОДЗЕ КАЖУЦЬ
    Завіднаму чужая бяда як цукар.
    Завідніку сваё сваім, а чужбінка лепей.
    Здалёку бачыць тваё вока!
    Было б добра, каб і вы самі адшукалі колькі такіх залацінак ці то ў слоўніках, ці то ў мастацкай літаратуры сярод твораў тых пісьменнікаў, чые прозвішчы пачынаюцца на літару 3. Гэта Л. Забалоцкая, Н. Загорская, I. Замоцін, А. Зарыцкі, М. Зарэмба, М. Зарэцкі, М. Засім, А. Звонак, В. Зуб, В. Зуёнак, Зьніч.
    Невыпадкова напісанае гэтымі людзьмі атрымала самую высокую ацэнку і прызнанне, бо ў іх творах змест і форма знаходзяцца ў непарыўнай сувязі.
    На прыкладзе аднаго з твораў названых аўтараў пакажыце гэтую сувязь. Каб лягчэй было выканаць заданне, карыстайцеся наступным літаратуразнаўчым артыкулам.
    Змест і форма асноўныя паняцці, якімі характарызуецца кожная з'ява, у тым ліку і літаратурныя творы ў іх цэласнасці. У кожным мастацкім творы ёсць два бакі: тое, што паказвае пісьменнік, што ён хоча сказаць чытачу, г. зн., сутнасць твора, і тое, пры дапамозе чаго пісьменнік даносіць да чытача свае думкі, свае ўяўленні аб жыцці. Першае называецца зместам, другое формай.
    У асобным мастацкім творы да зместу адносяцца звычайна тэма і ідэйны сэнс твора, да формы кампазіцыя, моўна-выяўленчыя сродкі.
    Змест і форма знаходзяцца ў непарыўным адзінстве. Змест першасны ў адносінах да формы, ён нараджае форму, вызначае яе характар, але і форма адыгрывае актыўную ролю. Яна можа садзейнічаць найбольш поўнаму раскрыццю зместу або абмяжоўваць гэту магчымасць. Без глыбокага зместу, г. зн., без тэмы і ідэй, якія маюць грамадскую значнасць, не можа быць сапраўднага мастацтва, але і без дасканалай формы — таксама. Суадносіны паміж зместам і формай такія, што адно пераходзіць у другое. Асабліва наглядна гэта выступае ў творчым працэсе пісьменніка, калі аўтар увасабляе сваю задуму ў вобразы, карціны, афармляючы іх пры дапамозе сродкаў мовы. Гэты пераход адбываецца таксама і ў працэсе чытання твора (толькі ў адваротным парадку), калі мы, успрымаючы найперш мову твора, а праз яе вобразы, карціны, ідзём да спасціжэння, разумення ідэйнага сэнсу твора. Адзінства зместу і формы вельмі важна ўлічваць пры аналізе літаратурнага твора. Усякае адступленне ад гэтага правіла вядзе да непаўнацэннага, а часта і няправільнага яго вытлума-
    чэння. Парушэнне гэтага правіла ў літаратуразнаўстве параджала такія з'явы, як вульгарны сацыялагізм, які недаацэньваў форму, або наадварот фармалізм, які надаваў форме галоўнае значэнне.
    Парушэнне прынцыпу адзінства зместу і формы мае месца і ў мастацкай творчасці, калі асобныя пісьменнікі, пераацэньваючы значэнне формы, схіляліся да фармалізму, прапаведавалі тэзіс «мастацтва для мастацтва». Іменна на гэтай аснове ўзнікалі многія фармалістычныя плыні ў літаратуры і мастацтве абстракцыянізм, акмеізм, імажынізм і інш. Адзінства зместу і формы важнейшы закон мастацтва.
    * * *
    Пакуль вы будзеце рыхтаваць выказвнне, мы паспрабуем ... прадказаць надвор’е: папрацаваўшы, вам захочацца асвяжыцца, праветрыцца. А як ісці на вуліцу, не ведаючы, што там чакае. Таму
    У НАРОДЗЕ КАЖУЦЬ
    Зіма без снегу не быць хлебу.
    Зіма з вялікім ротам, усё паесць.
    Зімой мяцеліцы летам непагадзь.
    Зязюля закукавала на голым дрэве чакай замаразкаў.
    Зязюля выкрыкне «ку-ку», тады сей на ўсю руку.
    3 вялікай хмары малы дождж бывае.
    Зоркі высыпалі ў ноч на Купалу многа грыбоў будзе.
    Зерне ў каласку не валяйся ў халадку.
    Зайцы часта дарогу перабягаюць да перамены надвор’я.
    Зорка залацістая або ружовая да ўстойлівага, яснага надворя.
    * * *
    Аднак, каб марна не траціць час на вуліцы, запрашаем у краіну Пагуляндыю, дзе вас чакаюць гульні з літарай 3 і цікавая інфармацыя.
    ЗАГАДКГ
    Летам шэранькі, а зімой беленькі.
    He брэша, не кусае, А ў хату не пускае.
    Што за астры люба глянуць.
    Толькі ўночы цвітуць, А ўдзень вянуць.
    Я заўсёды ў роце, а не праглынеш.
    МЕТАГРАМЫ
    Невялічкі яе рост,
    Рожкі ёсць, бародка, хвост.
    Толькі зычны замяніць На пракосе зазвініць.
    Белы ўзімку, шэры летам -
    Вось табе мае прыметы.
    3 на с змяніць патрэбна, Каб прадуктам быць мне хлебным.
    ЧЫСТАГАВОРКІI СКОРАГАВОРКІ
    За-за-за рагатая каза,
    Зу-зу-зу Вова на вазу,
    Зы-зы-зы схаваўся ад казы,
    Зі-зі-зі у саначках вазі, Зе-зе-зе дай вады казе.
    Зубр зубілам выбіў зуб.
    Звонка-звонка звініць званок, звініць, заліваецца.
    Лезь, залезь, залезшы, злезь.
    МОЎНАЯ РАЗМІНКА
    1.	Пра каго ідзе гутарка ў прапанаваных вершах? Намалюйце іх «слоўныя партрэты».
    * Усе адгадкі пачынаюцца на літару 3.
    * * *
    Скок-сюды і скок туды:
    Трэба зблытаць мне сляды,
    Бо за мною шпарка мчыцца
    Згаладалая лісіца.
    * * *
    Сілу волата ён мае:
    Дуб з карэннем падымае.
    Барада і рогі ёсць,
    Цар у пушчы ён не госць.
    2.	Прачытайце словы і словазлучэнні. Як трэба вымаўляць звонкі [з] перад глухімі зычнымі?
    Падмазка, блізка, з калена, з кніжкі, без клею; з пустога, з поля, цераз плот; без солі, з салам, без сэрца, з сынам; з холаду, з хаты, з хвоі, з хвалі; з татам, з Тамарай, з Томска, з торфу; з цырульні, з цырка, з цыганкай, з цэха, з цукру.
    3.	Дайце адказы на пытанні і запішыце іх.
    -	Якія беларускія імёны маюць гукі [з], [з’]?
    -	У назвах якіх дамашніх жывёл ёсць гукі [з], [з’]?
    -	У назвах якіх звяроў ёсць гукі [з], [з’]?
    -	У назвах якіх рыб ёсць гукі [з], [з’]?
    -	У назвах якіх звяроў ёсць гукі [з], [з’]?
    -	У назвах якіх дрэў і траў ёсць гукі [з], [з’]?
    ЦІКАВА ВЕДАЦЬ
    Запалкі, газа
    «Крэмень і жалезны калчадан першыя сродкі для здабывання агню. I вось у 1831 г. першыя ў свеце фосфарныя запалкі вынаходзіць 19-гадовы француз Сорыа. Аднак ён не меў сродкаў на патэнт, і яго вынаходніцтва «сплыло» да немца Камерэра. У састаў галоўкі гэтых за-
    палак уваходзіў ядавітыбелыфосфар. У1855 г. уШвецыі была наладжана вытворчасць сучасных бяспечных запалак. Першая запалкавая фабрыка ў Расіі пабудавана ў Пецярбурзе (1837 г.). На Беларусі запалкі пачалі вырабляць у другой палове XIX ст.
    Першым наладзіў атрыманне газы ў нашай краіне на Ухцінскім нафтавым радовішчы ў 1745 г. Ф. Прадуноў. Работы ў гэтай галіне паспяхова прадоўжылі прыгонныя сяляне браты Дубініны. Яны па праве лічацца заснавальнікамі газавай вытворчасці. Гэта яны каля г. Маздока ў 1823 г. пабудавалі першы ў свеце завод па ачыстцы нафты. А з 1859 г. ў Расіі пачалася практычная вытворчасць газы на заводзе ў Сурханах (каля Баку). Яго заснаваў В. А. Кокараў.
    А вы самі якія адкрыцці можаце зрабіць у краіне Лексіка (раздзел «Літара 3»)? Падзяліцеся знаходкамі.
    * * *
    Цяпер засталося паклікаць нашых вучняў, якія раскажуць і пакажуць сваё разуменне і бачанне літары 3 (глядзі на ўкладцы).
    3 плота выламана палка, I на палку села галка.
    I не круціцца ані! Паглядзіце: вось вам I.
    (IДЗЕСЯЦЯРЫЧНАЕ)
    I дзясятая літара беларускага алфавіта. Паходзіць з кірыліцкай I («і дзесяцярычнае»), што ўзнікла на аснове грэка-візантыйскай устаўной Н 8 («ёта»). У старабеларускую графіку перайшла са старажытнарускага пісьменства. Абазначала зычны гук [і] найчасцей перад галосныміій: іосйф'ь-[іос’йф ] ,пріехатй-[ пр’іехат’й ], сйній [с’йн’ій].
    Мела таксама лічбавае значэнне «дзесяць».
    У рукапісах XIV-XVII ст. у сувязі з функцыяніраваннем розных пісьмовых школ і выкарыстаннем розных тыпаў пісьма ўжывалася ў некалькіх варыянтах, якія памагаюць вызначыць час і месца напісання помнікаў.
    Фінікійская
    
    Старажытнагрэчаская
    
    Візантыйская
    мЕ
    Глаголіца балгарская XI ст.
    
    Устаў XI ст.
    
    
    Царкоўнаславянская XIII-XVI ст.
    
    
    
    Царкоўнаславянская XVI-XVIII
    ст.
    ІП
    1
    Скорапіс XV ст.
    
    
    Беларускі скорапіс XVI ст.
    ©®
    UI
    Паўустаў канца XVII ст.
    
    
    Грамадзянская пач. XVIII ст.
    м
    Лацінская
    I
    0
    1
    У XVI ст., акрамя рукапіснай, набыла друкаваную форму.
    3 часоў Ф. Скарыны стала адрознівацца як малая і вялікая, хоць ужыванне вялікай літары ва ўласных імёнах, геаграфічных назвах і ў пачатку сказаў не было яшчэ паслядоўным. Ужывалася радзей, чым зараз, бо паралельна з ёй для абазначэння гука [і] выкарыстоў-
    валася літара й з н («іжэ»), што ўзнікла на аснове грэкавізантыйскай устаўной Н I («эта»): мйрт> [м’йр], чйнйтй [ч’йн’йт’йJ, а ўзапазычаных словах -If «іжыца» ): кірйлт> [к’ір’йл], міро [м’іро].
    Як сцвярджае Н. Сабліна, «літара і дзесяцярычнае, апроч таго, што ёй абазанчалася лічба 10, ніякага асобнага імя не мае. Аднак на пісьме ў яе многа работы.
    Па-першае, яна павінна была разнастаіць і ўпрыгожваць радок перад й васьмярычным, й (н нескладовым) і другімі галоснымі, што называецца графічнай этыкай і эстэтыкай: прійдйте всй; крепкііі.
    Літара і дзесяцярычнае выдзяляе таксама запазычаныя словы, якія дайшлі да нас са свяшчэнных кніг, па паходжанні яўрэйскія, грэчаскія, лацінскія. Звычайна гэта ўласныя імёны: Васілій, Вікторт», Віталій, Валентін'б.
    У сучаснай беларускай мове абазначае нелабіялізаваны галосны гук [і] пярэдняга рада верхняга пад’ёму і мяккасць папярэдняга зычнага: ліпа [л’іпа], нізіна [н’із’іна], а ў пачатку слоў, пасля галосных, ў, ь і апострафа спалучэнне гукаў [йі]: іскра [йіскра], ускраіна [ускрайіна], салаўіны [салаўйіны], Ілыч [Іл’йіч], аб’інець [абйін’эц’].
    Бывае вялікая (I) і малая (і), мае рукапісную (7 /) і друкаваную (I і) формы.
    Ужываецца ў выразе «Паставіць кропкі над і» удакладніць усе дэталі, не пакінуць нічога недагаворанага. Ужываецца ў афіцыйных абрэвіятурах (ІКП, ІТК).
    Пры класіфікацыйным падзеле мае значэнне «дзясяты» (група «I»), пры лічбавай нумарацыі дадатковае значэнне для размежавання прадметаў пад адным нумарам (кабіна № 3 і).
    У «Беларускім арфаграфічным слоўніку» (пад рэд. A. А. Лукашанца) налічваецца 1470 слоў, якія пачынаюцца на літару I. Сярод іх знаходзім: івалга, ідэал, іжыца, ізумруд, імаверны, імпартаваць, іранічны, існы, істотны.
    Літара і пішацца, калі абазначае гук [і], што ўтварае склад:
    -	у пачатку слоў: іголка, іней, ірыс;
    -	у сярэдзіне слоў пасля мяккіх зычных або пасля галосных: гісторыя, маіс, пратэін;
    -	у канцы слоў пасля мяккіх зычных: людзі, мяккі, ціхі;
    -	пасля апострафа: аб’інець, вар’іраваць, вераб’і-,
    -	пасля прыставак між-, звыш-, пан-, транс-, контр-, гіпер-, супер-: міжінстытуцкі, звышімклівы, паніндыйскі, трансісландскі, контрігра, гіперінфляцыя, суперінфекцыя-,