Азбукоўнік пазнавальна-навуковая, часам гульнёвая, кніжка-чытанка, камусьці забаўлянка

Азбукоўнік

пазнавальна-навуковая, часам гульнёвая, кніжка-чытанка, камусьці забаўлянка
Выдавец:
Памер: 352с.
Мінск 2015
81.51 МБ
КУПАЛА
Купала наша свята. Калі надыходзіць вечар, дзяўчаты і хлопцы ідуць на луг, распальваюць вялікае вогнішча, спяваюць песні, водзяць карагоды. А потым, узяўшыся за рукі, скачуць праз агонь. Дзяўчаты плятуць вянкі і пускаюць іх па рацэ. Затым ідуць у лес шукаць папараць-кветку. Калі глядзець збоку, то гэта атрымліваецца цэлае прадстаўленне.
А што атрымалася ў вас? He саромцеся пакажыце.
ЛАНДЫШ
Вельмі пяшчотная гэта кветка. Убачыш душа так і цягнецца да яе. Ландыш надзвычай прыгожы і духмяны. Выглядае ён так: на зялёныя прадаўгаватыя лісточкі з тонкіх галінак звісаюць белыя гарошынкі... Дзіўная кветка.
А што атрымалася ў вас? He саромцеся пакажыце.
МАЛІНЫ
Куст малін вельмі прыгожы. Зялёныя-зялёныя лісцікі, на іх чырвоныя-чырвоныя ягады. Салодкія і духмяныя. А яшчэ лекавыя. Як і ўвесь куст. Калі ўзяць некалькі галінак або лісцікаў і заварыць у чайніку, то атрымаецца гарбата, якая дапаможа праг-
наць прастуду.
А што атрымалася ў вас? He саромцеся пакажыце.
ноч
А ў ночкі мяккія коцікавы лапкі. Яна так ціхенька падкрадваецца, што і не заўважыш. А яшчэ яна такая ласкавая! Здаецца, пачынае нячутна гладзіць і ты засынаеш, спакойны і радасны. А назаўтра куды яна падзелася? Ужо і сонейка цябе вітае...
А што атрымалася ў вас? He саромцеся пакажыце.
ОРДЭН
Узнагарода, адзнака найвыдатнейшых заслуг. Проста так яго не атрымаеш. Трэба быць моцным, спрытным, умелым. А таксама смелым. I любіць і паважаць людзей.
А што атрымалася ў вас? He саромцеся пакажыце.
ПАПАРАЦЬ-КВЕТКА
Кожны марыць пра шчасце. 3 далёкай даўніны людзі шукалі папараць-кветку увасабленне шчасця. Ды ніхто не знайшоў. А кветка засталася прыгожай і недасяжнай марай. Я лічу, што шчасце кожны стварае і знаходзіць сам.
А што атрымалася ў вас? He саромцеся пакажыце.
РУЖА
Каралева кветак, калючая прыгажуня так называюць ружу. А яшчэ мне здаецца, што яна вялікая модніца. Ружыбываюцьрозныя, алемнебольш заіншыя падабаецца чырвоная ружа з жоўтым адценнем. А вам?
А што атрымалася ў вас? He саромцеся пакажыце.
СОНЦА
Нехта скажа, што яно гарачае і моцна слепіць. А для мене сонейка найбольшая радасць. Яно такое ласкавае і светлае. А яшчэ пяшчотнае. Як прыемна летам пазагараць на сонейку! Сонца ўсяму дае жыццё.
Я вельмі люблю сонейка!
He саромцеся, раскажыце, пакажыце, якою вам бачыцца гэтая літара.
ТАЛЕНТ
Кожны чалавек мае талент. Аднак некаторыя кажуць, што ў іх таленту няма. Якія яны дзіўныя! Трэба толькі пашукаць у сабе, у сваёй душы і талент знойдзецца. Яго нам дае прырода, каб мы выкарыстоўвалі гэты падарунак на карысць іншым. Талент гэта найвялікшы цуд!
А што атрымалася ў вас? He саромцеся пакажыце.
УБОР
Кожнаму хочацца быць прыгожым. I не падобным да іншых. Так і ўзнікае мода. Але яна зменлівая. Вельмі зменлівая. А тое, што стваралася вякамі, застанецца навечна. Яно адлюстраванне характару не аднаго чалавека, а часам і цэлага народа. Я так думаю.
А што атрымалася ў вас? He саромцеся пакажыце.
ВОЎК
Зіма. Сцюжа. I ваўку вельмі кепска. Мала таго што ён мерзне, дык яшчэ і есці вельмі хоча. А дагнаць і злавіць каго-небудзь не ўдаецца. Таму і вые-плача воўк марознай месячнай ноччу. Жаласна-жаласна. Працяжнапрацяжна.
А што атрымалася ў вас? He саромцеся пакажыце.
ФАРБЫ ЖЫЦЦЯ
Кожны чалавек малюе сваё жыццё сам. Кожнаму пачуццю адпавядае пэўны колер. Як добра, калі чалавек малюе светлымі, яркімі фарбамі. Але ёсць і тыя, каму падабаецца цёмны колер...
Малюйце вясёлкавымі фарбамі! Тады і жыць, і працаваць стане весялей.
А што атрымалася ў вас? He саромцеся пакажыце.
ХЛЕБ
Хлеб гэта не толькі першая страва і ежа для чалавека. Гэта і мера чалавечага багацця. Але найперш мера шчасця і дабрабыту. Спрадвеку так было. Так ёсць, і так павінна быць.
А што атрымалася ў вас? He саромцеся пакажыце.
ЦУКЕРКА
Цукерка гэта маленькае шчасце для дзіцяці. Усе цукеркі смачныя, і фанцікі ў іх прыгожыя. Нават маленькае кацянятка захоча пагуляць з цукеркай. Ешце цукеркі, але ведайце меру!
А што атрымалася ў вас? He саромцеся пакажыце.
ЧАБОР
3 глыбокай старажытнасці чабор быў ушанаваны, лічыўся чароўнай травой, якая здольна вяртаць чалавеку не толькі здароўе, але і жыццё. У Старажытнай Грэцыі чабор быў прысвечаны Афрадыце, у Рыме богу часу Сатурну. У нас чабор звязаны з шанаваннем Матухны нашай Прасвятой Багародзіцы. Лічыцца, што ім можна вылечваць шматлікія хваробы, бо нават назва гэтай расліны святое.
He саромцеся, раскажыце, пакажыце, якою вам бачыцца гэтая літара.
ШАПКА
У кожнай хаце ёсць шапка, ды не адна. I зімой, і летам яны патрэбныя нам. Кожная шапка прыгожая па-свойму: у адной пышны бубон, у другой вясёлая расфарбоўка. Кожнаму чалавеку на яго густ. Многа шапак розных, але ў кожнага чалавека ёсць свая, адзіная, любімая.
А што атрымалася ў вас? He саромцеся пакажыце.
лыжы
Колькі снегу намяло! Гурбы да самай страхі. Дзе ж вы, мае лыжы? Хадзем на вуліцу! I вы памчыце мяне па бялюткім снезе ў бязмежную даль. 3 пагорка на пагорак, праз палі і лугі. Толькі вецер свішча! Ды сонца з марозікам. Хо-ра-ша!!!
А што атрымалася ў вас? He саромцеся пакажыце.
НУЛЬ
Што такое нуль? Здаецца, толькі невялікі кружок... А які важны! Калі настаўнік да лічбы 1 не дапіша гэты 0 (нуль), то для цябе катастрофа, бяда. A 1 ды 0 гэта 10. Прызнанне тваіх здольнасцей, розуму, заслуг. I радасць! I найвялікшае свята!
А што атрымалася ў вас? He саромцеся пакажыце.
ЭТАЖЭРКА
У бабулінай хаце ў вёсцы яшчэ і сёння стаіць этажэрка. Гэта не толькі палічкі, засланыя сурвэткамі, на якіх знаходзяцца розныя цікавыя рэчы. Гэта бабуліна памяць, бабуліна маладосць.
He саромцеся, раскажыце, пакажыце, якою вам бачыцца гэтая літара.
ЮШКА
Як многа на свеце смачнага! I сярод усяго юшка. Яе можна гатаваць у хаце, а можна і на прыродзе. Свежае паветра, разгул апетыту, вогнішча... М-м-м! Смаката!
ЯБЛЫК
Яблык гэта смачны вітамін. А яшчэ фарсун і прыгажун. Рознакаляровы. Зялёны бок кіслы, чырвоны салодкі.
Сушаныя яблыкі яшчэ смачнейшыя. Зварыш зімой кампот з яблыкаў і нібы вяртаешся ў лета.
А як прыгожа цвітуць яблыні!
А што атрымалася ў вас? He саромцеся пакажыце.
Калі ж з гэтым заданнем справіліся, то запрасіце сваіх памочнікаў рашыць задачы.
ЗМЕНЛІВЫЯ ПРЫСТАЎКІ
Заданне: у табліцах запісаны прыстаўкі, неабходна запоўніць клетачкі ў радках па гарызанталі так, каб атрымаліся пэўныя словы з імі, пры гэтым не парушыць правапісу. Значэнні слоў прыводзяцца, але не па парадку, таму размяшчэнне іх залежыць ад колькасці літар і правіл напісання слоў з прыстаўкамі на з-, с-.
1.	Гаворка, абмен думкамі і звесткамі.
2.	Шырокі, прывольны.
3.	Які перш чым зрабіць, добра падумае.
4.	Разыходзіцца, развітаўшыся.
5.	Карыслівыя намеры, меркаванні.
6.	Славеснае паведамленне пра што-небудзь.
7.	Зрабіцца ад цяпла вадкім.
8.	Прыемна ўсхваляваны, аж да замілавання.
9.	Панізіць у чыне за якую-небудзь правіннасць.
10.	Дакумент з подпісам, які пацвярджае атрыманне чагонебудзь.
11.	Які можна разняць на часткі, а потым зноў сабраць.
12.	Залішне працяглы, доўгі.
БЕЗ-, БЕС-
БЕЗ-
БЕС-
1.	Шапка без казырка, звычайна ў маракоў.
2.	Няздольнасць абараніць сябе.
3.	Які не з’яўляецца членам партыі.
4.	Адсутнасць сну.
5.	Час, калі дарогі становяцца непраходнымі.
6.	Які страціў голас.
7.	Прорва, невымерная глыбіня.
8.	Які не мае назвы.
9.	Адсутнасць ідэйнасці.
10.	Люты, які не ведае літасці.
11.	Неразбярыха, беспарадак.
УЗ-
УС-
УЗ-, УС-
1.	Ганаровы знак, ордэн, медаль, якімі адзначаюцца чыенебудзь заслугі.
2.	Сказаць нешта гучна і ўсхвалявана.
3.	Аднавіць у памяці.
4.	Паласа зямлі ўздоўж берага ракі, возера, мора.
5.	Падняцца ў паветра, узняцца ўверх.
6.	Рэзка ўзняць, падняць што-небудзь наверх.
7.	Раптоўнае загаранне, нядоўгае ззянне, непрацяглы бляск.
8.	Невялікая горка.
9.	Зрабіць падушку болып мяккай, пышнай.
10.	Гук, які ўтвараецца пры плачы.
11.	З’яўленне на гарызонце сонца або першых яго промняў.
12.	Навар з сушанай садавіны, сушаных ягад.
1.	Аб’яднацца, дасягнуць аднадушша ў поглядах і дзеяннях.
2.	Захістацца, зрушыцца.
3.	Паставіць у няёмкае становішча.
4.	Вельмі змучаны, знясілены.
5.	Кніга, у якой сабраны літаратурныя творы, матэрыялы, дакументы.
6.	Раптоўнае адчуванне страху.
7.	Знявечаны.
8.	Які не выяўляе хвалявання, ціхі.
9.	Моцна злучыць адно з другім, склеіць, звязаць.
10.	Бягом спусціцца ўніз.
11.	Станоўчы адказ на што-небудзь, згода.
12.	Спецыяльнае памяшканне для захоўвання матэрыялаў, тавараў.
13.	Зрэзаць касой або касілкай.
14.	Захаваць ад псавання, знішчэння, знікнення.
15.	Спалучэнне, злучэнне чаго-небудзь, напрыклад, зычных, абставін.
16.	Граматычна і інтанацыйна аформленае спалучэнне слоў або асобнае слова, якое выражае закончаную думку.
* * *
Прыстаўкі цяжкасцей не выклікалі? Вельмі добра! А ці засвоілі вы правілы правапісу з? Каб праверыць засваенне, напішам дыктант.
НА ЧЫМ ШСАЛІ ЛЮДЗІ?
У старажытнасці людзі пісалі спачатку на плоскіх камянях, потым на спецыяльных плітах, зробленых з мяккай гліны і крыху падсушаных. Сотні такіх плітак, складзеных разам, утваралі адну вялікую кнігу. Для перавозкі такой кнігі патрабаваўся цэлы караван вярблюдаў.
Пазней людзі сталі пісаць на пальмавых лістах, на бяросце, на папірусе. Папірусу было дастаткова, таму што яго выраблялі з травы, густа росшай на доўгіх берагах Ніла.
3 цягам часу з’явіўся пергамент. Яго рабілі са скуры нованароджаных цялят або ягнят, апрацаванай асобым спосабам. Але для адной кнігі іншы раз патрэбен быў цэлы статак такіх цялят. I важыла гэта кніга амаль трыццаць кілаграмаў.
А паперу чалавецтва вынайшла дзве тысячы год таму назад у Кітаі. 3 таго часу людзі і карыстаюцца ёю.
Знайдзіце ў тэксце «праблемныя» арфаграмы на правапіс літары з. Што трэба памятаць, каб не памыліцца ў напісанні? Прывядзіце свае прыклады.
* * *
Але ў «Слоўніку беларускай мовы» ёсць і такое слова, як зайздрасць. А гэта пачуццё незадаволенасці і раздражнення, выкліканае перавагамі, поспехамі, дабрабытам іншых; жаданне мець тое, што маюць другія. Вельмі заганнае пачуццё, бо з яго пачынаюцца найвялікшыя беды і няшчасці не толькі аднаго чалавека, а і ўсяго чалавецтва ўвогуле.
Успомніце аўтараў і назавіце творы беларускай літаратуры, у якіх выкрываюцца зайздроснікі і зайздрасць. Як пісьменнікі вырашаюць гэта пытанне? Падрыхтуйце звязнае выказванне, прааналізаваўшы адзін з твораў. А каб аблегчыць працу, звярніцеся да народнай мудрасці.