Азбукоўнік пазнавальна-навуковая, часам гульнёвая, кніжка-чытанка, камусьці забаўлянка

Азбукоўнік

пазнавальна-навуковая, часам гульнёвая, кніжка-чытанка, камусьці забаўлянка
Выдавец:
Памер: 352с.
Мінск 2015
81.51 МБ
-	у складанаскарочаных словах, калі першая частка заканчваецца на цвёрды зычны: бортінжынер, палітінфармацыя, педінстытут',
-	пасля прэфіксоіда экс-: экс-імператар, экс-інжынер, экс-інструктар.
Акрамя гэтага, у беларускай мове існуе яшчэ прыстаўны галосны і. Ён пішацца ў спрадвечна беларускіх словах:
-	перад збегам зычных, першы з якіх лг: імгла, імчаць, імгненне;
-	перад збегам зычных, якія пачынаюцца літарамі р, л:
♦	калі слова стаіць у пачатку сказа: Ільдзіна адарвалася ад берага.
♦	пасля знакаў прыпынку: Рассыпала сонца каралі, ірдзеў іх пыл, нібы жар'.
калі папярэдняе слова заканчваецца на зычны: На леташнім іржышчы вядзе ў бярэзнік свежы след.
Але: не пішацца пасля прыставак, якія заканчваюцца на галосны, і пасля першай часткі складанага слова: памчаць, замглелы, вокамгненна.
* * *
Сярод беларускіх пісьменнікаў, чые прозвішчы пачынаюцца на літару I, мы можам назваць В. Івашына, А. Іверса, Ігнація Смальняніна, В. Іпатаву, Іпація Пацея.
Чытаючы іх творы, асабліва ўслых, неабходна звяртаць увагу на інтанацыю, бо інтанацыя (ад лац. intonareголасна вымаўляць) тон, характар вымаўлення фразы, якія выяўляюць пачуццё, душэўны стан, адносіны чалавека да прадмета размовы. У мове мастацкай літаратуры інтанацыя перадаецца праз падбор слоў, іх размяшчэнне ў фразе, паўзы, рытм і г. д. Асабліва важнае значэнне набывае ў лірычных творах, дзе мова заўсёды вельмі эмацыянальная, а таксама ў драматычных (рэплікі дзеючых асоб), у дыялогу ў эпічных творах, г. зн., там, дзе непасрэдна выяўляюцца душэўны стан чалавека, яго адносіны да іншых людзей і з'яў: прыхільныя або, наадварот, рэзка адмоўныя, гнеўныя, недаўменныя і г. д.
Краіна мая! Радасць мая!
Песня мая маладая!
Па нівах тваіх, па тваіх гаях Сынава сэрца рыдае.
П. Панчанка. Краіна мая
* tfe &
А хто з вас чуў што-небудзь пра Грыня ІВАНОВІЧА? He чулі? To слухайце.
Грынь Івановіч беларускі друкар і гравёр XVI ст. Нарадзіўся ў мястэчку Заблудаў Гродзенскага павета. Іван Фёдараў узяў Івановіча да сябе вучнем у Заблудаўскую друкарню; у Львове аддаў яго вучыцца да майстра Лаўрэнція Філіповіча. Пасля навучання Івановіч рабіў шрыфты і аздобы для фёдараўскіх выданняў у Львове і Астрогу. У 1582 годзе зрабіў шрыфт для друкарні К. МамонічаўВільні. У 1583годзе вярнуўся ў Львоў, паводле дагавору з Фёдаравым павінен быў рабіць яму новыя шрыфты. Пасля смерці Фёдарава (1583 г.) звестак пра Івановіча няма.
Адно толькі чалавечае жыццё імгненне ў космасе часу і якая спадчына пакінута нашчадкам! Як у той песні М. Тарывердзіева з кінафільма «Сямнаццаць імгненняў вясны»: «Не думай з пагардай пра імгненні». Або ў тэксце беларускай пісьменніцы Таісіі Бондар, па якім вы з дапамогай сяброў напішаце дыктант.
ІМГНЕННІ
Імгненні... Няўлоўныя, бязважкія, яны наслойваюцца адно на адно, утвараючы непераадольную запруду часу, якая ўстае паміж толькі што бачаным, адчувальным і цяпер аднесеным назад, за мяжу пагляду, і тым, што ўяўлялася далёкім, а то і недасяжным і ўжо наблізілася, наплыло і восьвось захлісне ўсё навокал, каб тут жа адхлынуць, адкаціцца, зліцца з суцемкамі, а потым і са змрокам ужо перажытага, прамінулага-мінулага. Калі азірнуцца і ўгледзецца, калі да рэзі ў вачах углядвацца ў гэты змрок за спінаю, вышукваючы паглядам згадкі-іскаркі, адчуваеш, як пагляд упіраеццаў нябачную сцяну і, адпітурхнуты ёю, гэтаю сцяною, адступае, сцінаецца, гасне ён бездапаможны, бяссільны перад змрокам. Перад мінулым. Ён бездапаможны...
Толькі душа можа паспрачацца з часам. Паспрачацца і перамагчы. I тады няўмольнасць часу, руху яго, абарочваецца шляхам, які то абганяе жыццё і расквечвае нязнаны, невядомы свет будучыні самымі вычварнымі, самымі
дзівоснымі мроямі, то імкне назад, наўстырч, у памяць, вяртаючы асветленыя новым, ярчэйшым, святлом самыя розныя малюнкі і адчуванні. Першае памкненне дадае сілы, другое веры.
Імгненні... Ніхто не вымярае імі шлях, хоць менавіта з іх складаюцца дні, гады чалавечага жыцця, хоць менавіта яны вызначаюць усе павароты лёсу. Ды і сам лёс нярэдка!
Скажыце, а вы згодны з такім меркаваннем?
-	растлумачце значэнне слоў суцемкі, вычварны, наўстырч;
-	карыстаючыся раней прыведзенымі правіламі, раскажыце аб правапісе літары і ў дадзеным тэксце;
-	растлумачце, чаму ў пачатку слова імгненні пішацца літара і.
* * *
Думаецца, што нашы далёкія продкі, дзень за днём, імгненне за імгненнем назіраючы за наваколлем, стварылі свой каляндар прыроды. Бо
У НАРОДЗЕ КАЖУЦЬ
Ідзе дождж вясной ураджай нясе ў засекі.
I навальніца не для кожнага страшная.
Іван Прадцеча гоніць птушку далеча.
Імклівы лістапад суровая зіма наперадзе.
Іней на дрэвах да марозу, туман да пацяплення.
Іней або раса на траве перад дажджом.
Іржышча, ламаючыся, трашчыць дождж кліча.
I птушка чуе, што холад будзе.
* * *
Калі праверылі народны каляндар, на сабе пераканаліся ў яго праўдзівасці, то запрашаем у краіну Пагуляндыю, дзе вас чакаюць гульні з літарай і цікавая інфармацыя.
У гэтым заданні прапануюцца прыказкі і прымаўкі, якія вы павінны згрупаваць у тэматычныя блокі. Тэмы вызначце самі.
Прыказкі і прымаўкі
Тэматыка
I баран бы касіў, каб хто касу насіў.

I без калёс, і без атос чорт бабу панёс.

I вада застаялая гніе.

I воўк сыты, і козы цэлыя.

I кашы не хачу, і па ваду не хаджу.

I кругламу каменю ў падмурку месца будзе.

I курыцаю запяе, калі за жывое забярэ.

I на здаровай яблыні гнілы яблык знойдзецца.

I пальцы на руцэ няроўныя.

Іскру тушы да пажару, бяду адводзь да ўдару.

ЗАГАДКГ
Што гэта за свінка:	Носсталёвы.
Невялікі рост,	Хвост шаўковы,
Жалезная спінка,	Носам дзіркі прабівае,
Канапляны хвост?	Хвастом закрывае.
АіБ
Дзве сястрыцы а і б Добра гралі на трубе. Быў у іх маленькі брат, He хадзіў яшчэ ў дзятсад. Калі ж сёстры хадзілі,
* Усе адгадкі пачынаюцца на літару I.
Між сабою вадзілі.
Памагчы сястрыцам рад Быў заўсёды меншы брат. Раз залез ён у трубу
I як крыкнуў: «Ту-бу-бу!» Чуюць сёстры: гук не той, Ах ты, жэўжык, ну пастой! А браток з трубы скок-скок! I няма прапаў браток. Паспрабуй улаві
I самога назаві.
Назаві, назаві!
Хто адкажа, дзеці?
ЧЫСТАГАВОРКА
3 ціхіх далячыняў Выплыў ранак сіні.
Ліпу і ялінку Апрануў у іней.
НЕПАКОРЛІВЫЯ НАЗОЎНІКІ
Так іх называюць за тое, што не хочуць скланяцца. Бо яны госці ў нашай мове, запазычанні. У кожны радок табліцы запішыце такія іншамоўныя словы, якія заканчваюцца на літару і. Акрамя гэтага, да кожнага слова падбярыце тлумачэнне ці сінонім з беларускай мовы, ці растлумачце яго этымалогію, ці складзіце з імі словазлучэнні ці сказы (у залежнасці ад сітуацыі).
ЦІКАВА ВЕДАЦЬ
Ірад, каін, юда
«Слова ірад паходзіць ад імя іўдзейскага цара. Як апавядае евангеліст, Ірад загадаў забіць 11 тысяч дзяцей, разлічваючы на тое, што ў іх ліку будзе і Хрыстос. Гэта слова стала азначаць: вырадак, мучыцель.
Каін здраднік і братазабойца. Гэта старэйшы сын Адама і Евы, земляроб. Ён з зайздрасці забіў свайго брата Авеля, пастуха. Бог пракляў яго і асудзіў на вечнае блуканне, адзначыўшы асаблівым знакам «Каінавай пячаткай».
Юда імя, якое зрабілася брыдкім і зняважлівым словам, характарыстыкай прадажнай душы, здрадніка. Юда Іскарыёт выдаў свайго настаўніка Хрыста за 30 срэбных манет («трыццаць срэбранікаў»).
А вы самі якія адкрыцці можаце зрабіць у краіне Лексіка (раздзел «Літара I»)? Падзяліцеся знаходкамі.
* * *
Засталося паклікаць нашых памочнікаў-вучняў, якія раскажуць пра сваю літару I (глядзі на ўкладцы).
н
Да палкі прыбілі яшчэ адну палку, Але не спалохалі чорную галку. Яна і цяпер не хаваецца ўсё-ткі, Ды стала тут I называцца кароткім. У словах чайка, май, трамвай Кароткіх Й не забывай.
н
(IНЕСКЛАДОВАЕ)
Й адзінаццатая літара беларускага алфавіта. Утворана шляхам далучэння дыякрытычнага знака да літары Н, якая паходзіць з кірыліцкай Н («іжэ»), што ўзнікла на аснове грэка-візантыйскай устаўной МI («эта»). Mae назву «і кароткае» (назва ўведзена Я. К. Гротам). У старабеларускай графіцы ўжывалася з канца XVI ст. (у рускай з 1735 г.), абазначала гук [u] пераважна ў друкаваных кнігах: злодейство, не\лй, тдйнд. У рукапісах XVII ст. ужывалася радзей, паралельна з традыцыйнымі сродкамі абазначэння гука [u] літарай й і паерыкам (’): войско войско во’ско; хйтрый хйтрый хйтры’.
Лічбавага значэння не мела.
У сучаснай беларускай мове абазначае санорнашумны мяккі шчылінны сярэднеязычны зычны гук [u] пасля галосных: буйны [буйны], край [край], свой [свой], чайка [чайка].
Бывае вялікая (Й) і малая (й), мае рукапісную (!^і друкаваную (Й й) формы.
У «Беларускім арфаграфічным слоўніку» (пад рэд. A. А. Лукашанца) налічваецца ўсяго толькі 1 слоўнікавы артыкул, прысвечаны самой літары й.
Аднак варта памятаць, што літара й пішацца:
-	пасля прыставак, якія заканчваюцца на галосны, на месцы каранёвага ненаціскнога і ў словах, вытворных ад ісці, ішоў, ішла, імя, іначай і аднакарэнных з імі: прыйсці, прыйшоў, пайменна, перайменаваць, перайначыць;
-	у словах займаць, наймаць, пераймаць, праймаць і ўсіх вытворных ад іх.
У астатніх выпадках каранёвы ненаціскны і захоўваецца: заікацца, заінець.
Але: каранёвы і захоўваецца пад націскам, калі ўтварае склад: выігрываць, праігрываць.
X * *
Цяпер паклічце сваіх сяброў-памочнікаў і з іх дапамогай напішыце дыктант на замацаванне правілаў правапісу літары й.
ВЕЧАР У ХАЦЕ
У хаце весела гарэў на камінку агонь, кідаючы гарачае святло на сцены, на руды стол, на светлую і, здавалася, цёплую лаву, на мокрыя шыбіны акна. Вокны былі то цёмнашэрыя, калі на іх падаў цень, то ярка-чырвоныя, калі ў іх адбіваліся языкі полымя. Вада была разліта на падлозе, і ў ёй таксама скакаў агонь.
Дзынкала маці вядром, наліваючы ваду ў чыгун, дзе празрыста бялела зверху бульба, толькі што начышчаная кабетай. Зноў дзынкала дужка аб вядро: маці ставіла яго на ўслон. Чуваць было, як на дне вядра пачынала плёхаць вада.
Ціха было ў хаце. Дзед ляжаў на ложку ў бакоўцы, зрэдку суха і коратка кашляў. Бабуля спала на печы. Адзін Іванка сядзеў ля камінка, блізка падставіўшы твар сухому, гарачаму цяплу. Яму добра такі пякло ў шчокі, аж неяк туманна рабілася ў вачах. Ён адхінаў тады галаву, і было прыемна адчуваць, як доўга яшчэ гарачыня казытала, калола твар, як роўна разлівалася яна па шчоках.