Азбукоўнік
пазнавальна-навуковая, часам гульнёвая, кніжка-чытанка, камусьці забаўлянка
Памер: 352с.
Мінск 2015
Пра што ж пісаў Караткевіч? Перш за ўсё, пра любоў да свайго краю, да вытокаў, да каранёў, да таго месца, дзе нарадзіўся і рос чалавек беларускі, да Беларусі. Ён, Караткевіч, іграе тую мелодыю, якую нам спявала родная маці над калыскай і якую мы паступова пачалі забываць.
* * *
I каб не забыць, не «страціць святое штосьці», паслухаем, што
У НАРОДЗЕ КАЖУЦЬ
Калі зімой мяцеліца кружыцца, лета будзе непагодлівае.
Калі зімой цёпла, летам холадна будзе.
Кот на печку сцюжа на двор.
Калі вясной многа павуціны лётае лета будзе гарачае.
Калі ўвесну першы матыль карычневы то ў гэтым годзе будзе многа мёду, а калі белы многа малака.
Калі гром летняй парой грыміць бясконца град будзе. Калі год сухі, купляй пчолку, а калі мокры кароўку.
Кветкі мацней пахнуць перад дажджом.
Калі восенню лісце бярозы пачынае жаўцець з вершаліны, то наступная вясна будзе ранняя, а калі знізу, то позняя.
Калі зацвітае падбел, значыць, цяпло блізка.
* & &
Яшчэ беларусы адзначаюць такое свята, як Купала (Купалле). Як жа яно ўзнікла? Каму ці чаму прысвечана? Як праводзілася? Адказы на гэтыя пытанні вы атрымаеце, напісаўшы дыктант
ДЗЕ КУПАЛА НАЧАВАЛА?
Свята Купала ведаюць усе людзі Беларусі. А сама назва хутчэй за ўсё паходзіць ад слова «купець», якое сустракаецца ў значэнні гарэць у некаторых беларускіх гаворках. Свята ўключае ў сябе абрады пакланення агню і сонцу, ачышчальныя абрады, яно было адным са святаў кахання. У ім адлюстравалася спрадвечная філасофія нашых продкаў. Чалавек, выконваючы пэўныя абрады, уздзейнічаў на сілы прыроды, каб забяспечыць свой дабрабыт, каб адчуваць сябе ў бяспецы ў акаляючым асяроддзі.
Напярэдадні Купала наступае час найвышэйшага росквіту жыццёвых сілаў зямлі. Чароўная сіла прыпісвалася купальскай pace, бо яна вылечвала раны, амаладжвала чалавека. Расою людзі мыліся і давалі піць жывёле. Лічылася, што дзеннь перад Купалам самы лепшы дзень для збору лекавых траў. А ноччу пачыналіся пошукі чароўнай папарацькветкі. Той, хто яе знойдзе, зможа разумець мову звяроў, птушак і раслінаў, будзе ведаць, дзе якія скарбы ляжаць і як да іх падступіцца. Знайсці папараць-кветку цяжка. Дапамагчы тут можа дзядок, калі сустрэнеш яго ў лесе падчас пошукаў.
Купальскі дзядок гэта ўвасабленне добрага продка, які дапамагае людзям.
- Іван Дамінікавіч Луцэвіч хто гэта?
- Раскажыце, як пераплятаецца лёс гэтага чалавека з народным святам.
* * *
I зноў вас запрашае Пагуляндыя. Па традыцыі, пачнём падарожжа, разгадваючы
ЗАГАДКГ
Па хаце ходзіць, хвастом водзіць.
Пасярод двара стаіць гара,
Спераду вілы, ззаду мятла.
* Усе адгадкі пачынаюцца на літару К.
Ля ракі жыве званар, Ён балотны гаспадар. Даўганосы, даўганогі, Голас тонкі, а сам строгі.
Усіх возіць, а сам пехатой ходзіць.
СКОРАГАВОРКІI ЧЫСТАГАВОРКІ
Як Якімка, так і Хімка, А як Хімка, так Якімка.
З’еў баранчык Мой абараначак.
Вавёрка цукерку, Кошка кашку, А качанятка астаткі.
Кую, кую ножку, Паеду ў дарожку, Дарожка крывая, Кабылка сляпая.
МЕТАГРАМЫ
Я з г прымету такую маю: 3 к шукай мяне ты ў полі,
Вясной і летам зялёным бываю; 3 г пачуеш на раздоллі, А з к адгадайце, што я такое: А калі падставіш в,
Цяпер забава, калісьці зброя. Дык шукай на галаве.
МОЎНАЯ РАЗМІНКА
1. Загадкі
Лісты, нібы далоні, Падставіў сонцу ён У сонечным палоне Красуе горды (...).
Хто на печы на баку Мые вусы зранку?
Хто ў бабуліным збанку Вылізаў смятанку?
Дзед стаіць на градцы А на дзедку світа: Латка ў ёй на латцы, Толькі не прышыта.
2. Закончыце сказы. Запішыце. Скажыце, якія гукі абазначаюцца літарай к.
Певень кукарэкае.
Зязюля ... .
Жураўлі... .
Бусел ... .
Кнігаўка ... .
Крачка ... .
Сабака... .
Кот ... .
3. Адкажыце на пытанні. Адказы запішыце. Вызначце месца гукаў М, [к: ] ў словах.
- Назвы якіх кустоў і дрэў пачынаюцца гукамі [к], [к’]?
- У назвах якіх звяроў ёсць гук [к]?
- У назвах якіх рыб ёсць гукі [к], [к’]?
- У назвах якіх дрэў ёсць гукі [к], [к’]?
- У назвах якіх кветак ёсць гукі [к], [к’]?
ЦІКАВА ВЕДАЦЬ
Коска, двукоссе
Коска ўпершыню з’явілася ў кнізе на рубяжы XV і XVI ст. Яе ўвёў венецыянскі выдавец Альд Мануцый. Ён таксама ўвёў і загалоўкі ў кнігах. Коска знак прыпынку, які абазначае інтанацыйнае чляненне ўнутры сказа, а таксама вылучае некаторыя сінтаксічныя групы.
Яшчэ ў XV ст. балгарын К. Граматык пісаў, што двукоссем трэба вылучаць «ерэтычныя цытаты», a коскі ставіць пры цытаванні біблейскіх кніг. У Расіі ў XVII ст. вядомы «кавыкі». Прычым, па адной з версій, слова гэта паходзіць ад «кукіш («кука» кулак), а па другой ад «кавыкі» назвы травы. Зараз двукоссе (былыя «кавыкі») выкарыстоўваецца для розных вылучэнняў у тэксце.
А вы самі якія адкрыцці можаце зрабіць у краіне Лексіка (раздзел «Літара К»)? Падзяліцеся знаходкамі.
Кніжны свет
Самыя першыя, гліняныя, кнігі існавалі ў старажытнай Асірыі. Старонкі іх мелі фармат 32x32 і таўшчыню 2,5 см сапраўдная плоская цагліна. Часам такіх старонак было і сотні.
Самую вялікую колькасць старонак змяшчае «Кітайская энцыклапедыя XVII стагоддзя». У кнізе 853 450 старонак.
Самай «шматмоўнай» лічыцца кніга «Узоры шрыфтоў друкарні і словалітні Акадэміі навук». У 1872 годзе на міжнароднай выстаўцы, якая праходзіла ў Лондане, яна была прадстаўлена сярод рускіх экспанатаў. Адзін і той жа тэкст у ёй быў паўтораны на 356 мовах.
* & *
3 літарай к асацыіруецца і такое слова, як каляндар. Штодня ім карыстаецеся, звяртаецеся да яго па дапамогу (асабліва калі лічыце дні да пачатку канікул). Напэўна, заўважылі, што і мы самі неаднойчы ўспаміналі яго, калі рыхтавалі раздзел « А ў народзе кажуць...».
А ці ведаеце, як і калі ўзнік каляндар, чаму тыя дванаццаць месяцаў называюцца менавіта так, а не інакш? Дапаможа нам адказаць на гэтыя пытанні фалькларыст, даследчык беларускіх святаў і абрадаў А. Лозка.
Найперш Аляксандр Юр’евіч гаворыць: «Слова каляндар паходзіць са старажытнарымскага «календы» (calendae), што азначала: першыя чыслы кожнага месяца (дні маладзіка). Найменне адпавядае і слову «каляндарыум» кніга, куды запісваліся даўгі, працэнты, па якіх патрэбна было плаціць, і маладзіковыя дні.
Чалавецтва на працягу свайго існавання ўдасканальвала меры часу, каб каляндар лепш адпавядаў астранамічнаму году. У 46-ым годзе да нашай эры ў Старажытным Рыме праслаўлены палкаводзец і ўладар
Юлій Цэзар здзейсніў рэформу ў летазлічэнні: Новы год пачалі святкаваць з 1 студзеня, а працягласць года стала раўняцца 365, 25 сутак. Эра вызначалася «ад стварэння свету» у 5508 годзе да н. э.
У VIII стагоддзі была прынята новая эра ад Нараджэння Ісуса Хрыста, 7 студзеня (25 снежня па старым стылі) 0-га года. Гэтую дату ўстанавіў, зрабіўшы складаныя разлікі, рымскі манах, папскі архіварыус Дыянісій у VI стагоддзі.
Юліянскі каляндар адставаў ад астранамічнага rofla. За 128 гадоў набіраліся цэлыя суткі. Таму ў 1582 годзе рымскі папа Грыгорый XII, асноўваючыся на праекце італьянскага ўрача, матэматыка і астранома Алаізія Ліліё, правёў рэформу: 4 кастрычніка быў аб’яўлены 15-ым і ўпарадкаваны высакосныя гады. Грыгарыянскі каляндар стаў больш дакладным і разыходзіўся ў адны суткі з астранамічным часам не за 128 гадоў, а за 3323.
Які каляндар існаваў у беларусаў? Найперш гэта былі рэчыўныя календары на іх язычнікі ўмоўнымі знакамі абазначалі дні свят і ігрышчаў, земляробчых работ.
Вусны ж народны каляндар уключае багаты жыццёвы вопыт нагляданняў земляроба над навакольным асяроддзем.
Студзень. У старабеларускай пісьменнасці для абазначэння другога месяца зімы выкарыстоўвалася слова стычань. Стычань быў 11 -ым месяцам года. У гісторыі славян ён лічыўся 1-ым і 5-ым.
Сучасная беларуская назва студзень паходзіць ад слова «сцюдзёны» і яскрава характарызуе самую халодную пару года. Наогул, усе беларускія найменні месяцаў адлюстроўваюць характэрныя асаблівасці сезонаў года. У рускай мове яны паходзяць ад лацінскіх назваў. У рымлян студзень januarius, у англічан january,
у немцаў Januar, у французаў janvier. У славян ён называўся таксама сечань (ад слова «секчы», рыхтаваць дровы), просйнец (просінь у небе); у сучаснай мове чэхаў legen, палякаў styczen', украінцаў січэнь.
Назву «януарыус» увёў рымскі цар Нума Пампілій у VII стагоддзі да нашай эры. Янус быў богам рымлян, якому прысвячаўся першы дзень гэтага месяца і святы Януаліі. Да 153 года да нашай эры студзень лічыўся 12-м месяцам года і ішоў за лютым. У згаданым годзе пачатак яго перанеслі на 1 студзеня. Хрысціянскія народы перайшлі на гэтае летазлічэнне ў асноўным у 1563 годзе.
Люты. Люты другі месяц года, мае 28 дзён, а кожны чацвёрты год 29. У старажытнарымскім календары называўся februarius і быў апошнім, 12-м, месяцам. Такая назва засталася ў многіх мовах: англійскай february, нямецкай Februar, французскай fevrier, рускай февраль. У старабеларускай мове люты яшчэ меў найменне сьнежын. Сучасная назва яго адлюстроўвае характэрныя асаблівасці пары года месяц моцных і злосных марозаў. Іншыя найменні яго ў чэхаў йпог, у літоўцаў vasaris.
У старажытнарымскі каляндар фебруарыус быў уведзены царом Нумаю Пампіліем і называўся так таму, што прыпадаў на час правядзення народных абрадаў ачышчэння (фебруары), якія сімвалізавалі абуджэнне прыроды ад зімы. Яны выконваліся і на свята Люперкаліяў (15 лютага), устаноўленае заснавальнікамі Рыма братамі Ромулам і Рэмам у гонар бога сялян Люперкуса, апекуна лясоў палёў і пашаў, заступніка жывёлы (бараніў ад ваўкоў). Святы прызначаліся і той ваўчыцы, што, згодна з легендай, у дні Люперкаліяў карміла малаком Ромула і Рэма, калі дзяцей выкінула на бераг ракі Тыбр.
Уводзячы новы месяц на пару дажджоў, Пампілій прысвяціў яго Нептуну богу і валадару мора і ўсіх падземных і надземных вод. У старажытных грэкаў гэты месяц адзначаўся таксама ў гонар бога мора і вады Пасейдона.
Сакавік. Сучасная беларуская назва трэцяга месяца года і першага месяца вясны сакавік паходзіць ад слова «сок». У гэтую пару сок пачынае цячы з дрэў. У адным з тэкстаў XVI стагоддзя, які пісаўся ў Полацкім манастыры, зафіксавана найменне сухйй. Францыск Скарына ў «Малой падарожнай кніжыцы» (1522) згадвае месяц марець, а ў астрожскім «Псалтыры» (1597) березозол. Апошняя назва, дакладней, яе варыянты, захавалася ў чэшскай мове brezen, украінскай березень. Лацінскую форму ўтрымліваюць французская mars, англійская march, нямецкая-Marz, польскаяmarzec, італьянская і іспанская marzo, руская март і інш.