Азбукоўнік пазнавальна-навуковая, часам гульнёвая, кніжка-чытанка, камусьці забаўлянка

Азбукоўнік

пазнавальна-навуковая, часам гульнёвая, кніжка-чытанка, камусьці забаўлянка
Выдавец:
Памер: 352с.
Мінск 2015
81.51 МБ
ўласных імёнах, геаграфічных назвах і ў пачатку сказаў не было яшчэ паслядоўным.
У сучаснай беларускай мове абазначае санорныя змычна-праходныя пярэднеязычныя зычныя гукі [H], [н’]: нага [нага], назоўнік [назоўн’ік], ніва [н’іва ].
Бывае вялікая (Н) і малая (н), мае рукапісную (Лн) і друкаваную (Н н) формы.
Ужываецца ў афіцыйных абрэвіятурах (НАН), як умоўнае скарачэнне (н. э. новая эра).
Пры класіфікацыйным падзеле мае значэнне «чатырнаццаты» (група «Н»), пры лічбавай нумарацыі дадатковае значэнне для размежавання прадметаў пад адным нумарам (пункт № 9 н).
У «Беларускім арфаграфічным слоўніку» (пад рэд. A. А. Лукашанца) налічваецца 8212 слоў, якія пачынаюцца на літару Н. Сярод іх знаходзім: наверадзіць, навука, нагбом, народ, ноу-хау.
Вось такая інфармацыя пра літару Н. I правілы правапісу яе засвойваюцца лёгка. Але... клічце сваіх памочнікаў, каб разам з імі напісаць дыктант
НАЗВА ГОРАДА
Некаторыя даследчыкі лічаць, што горад Нясвіж узнік таму, што ў гэтым месцы праходзіў адзін з водных гандлёвых шляхоў. А пра ўзнікненне назвы горада існуе многа легендаў. Вось адна з іх.
Паміж вытокамі рэчак Ушы і Лані ўзнікла старажытная крэпасць. Лодкі з купцамі і воямі плылі з поўдня па Лані. A ў тым месцы, дзе цяпер Нясвіж, перацягвалі лодкі волакам па зямлі да рэчкі Ушы. Работа была цяжкая, шмат людзей займалася гэтым. Жылі яны тут у крэпасці, якая была добра ўмацавана. Варожым лазутчыкам, якіх называлі віжамі, амаль немагчыма было туды прабрацца. Кожную раніцу дазорныя хадзілі па сценах, а потым дакладвалі князю: «Несць віжаў». А князю чулася слова: «Нясвіж».
Адсюль і пайшла назва Нясвіжа.
-	Зрабіце фанетычны разбор слоў Нясвіж, узнікненне;
-	на аснове народных легендаў падрыхтуйце разгорнутае паведамленне пра паходжанне назвы аднаго з гарадоў Беларусі (акрамя абласных цэнтраў).
* * *
Дзякуй продкам за такую багатую фальклорную спадчыну. Але і гэта яшчэ не ўсё. Давайце паслухаем, што
У НАРОДЗЕ КАЖУЦЬ
На дварэ мароз, а пад носам адліга.
На дварэ мароз, а ў кішэні грошыкі таюць.
Неба белазорнае зіма заплача позна.
He лічы кветачкі вясною, а лічы ягадкі восенню.
He чакай лета доўгага, маліся за цёплае.
He поле родзіць, а лета.
Начная раса невысокая быць навальніцы.
He сей пшаніцы, калі дзеці ідуць у суніцы.
He помніць карова зімы, дачакаўшы лета.
Націна пасохла значыць, бульбу выбіраць пара.
Напэўна, доўга даводзілася нашым прадзедам назіраць, каб зрабіць такія высновы. Калі яшчэ з’явяцца розныя спадарожнікі і метэаралагічныя станцыі?! A так назірай, запамінай і рабі высновы. Можа, і вы назавяце некалькі прыкмет для прагназавання надвор’я, якія пачынаюцца на літару Н.
* * &
Пакуль займаліся прагназаваннем, ледзь не забыліся яшчэ на адзін спрадвечны скарб прыказкі і прымаўкі.
Прааналізуйце табліцу. Замест шматкроп’яў у кожны выраз устаўце адно і тое ж слова (у адпаведнай форме) і атрымаеце гатовую прыказку. У правую калонку табліцы запішыце тлумачэнне кожнага выслоўя.
Прыказка
Тлумачэнне
1. Аддай рукамі, хадзі...

2. Каб не спатыкнуцца, трэба пад ... прыглядацца.

3	падпірае,	рука руку
абмывае.

4. He піў не мог, а выпіў ні рук, ні...

5. У ... праўды няма.

6. Ці за адну ... вісець, ці за дзве адна ласка.

А зараз паспрабуем ускладніць гэта заданне: перад вамі прозвішчы беларускіх літаратараў з пачатковай літарай Н. Ці ўдасца вам адшукаць у іх творах прыведзеныя прыказкі?
А. Наварыч, I. Навуменка, А. Налівайка, I. Насовіч, Я. Нёманскі, М. Нікіфароўскі, Г. Новік, С. Новік-Пяюн, I. Новікаў, Р. Няхай.
Складанае заданне атрымалася? Затое колькі прачытана! I, можа, падчас чытання вы знайшлі прыклады, калі аўтары выкарыстоўваюць у сваіх творах няўласнапростую мову? Каб узнавіць вывучаны на ўроках матэрыял, прачытайце наступны артыкул.
Няўласна-простая мова своеасаблівы прыём апавядання, у якім спалучаюцца мова аўтара і мова героя. Апавяданне вядзе аўтар, але ў гэтае апавяданне як бы ўрываецца голас героя, аўтар пачынае гаварыць словамі героя, думаць і выказваць пачуцці так, як гэта рабіў бы герой. Напрыклад, у рамане «Людзі набалоце» I. Мележ з дапамогай няўласна-простай мовы раскрывае душэўны стан, думкі і паводзіны Васіля, калі ён пачуў, што банда Маслака разгромлена:
« Васіль аж перастаў дыхаць: вось дык навіна! Вестку гэтую чуў ён упершыню, чуткі неяк абышлі яго, і навіна
ўразіла хлопца незвычайна. I як яна магла не ўразіць, калі столькі пакутаваў з-за гэтай поскудзі з абрэзамі, калі яна, можна сказаць, свет яму закрыла! Даскакаліся, значыцца, гады! Атрымалі сваё! Тут жа ўслед за радасцю паявілася клопатнае: а можа, яны і пра Курані, пра яго што гаварылі? »
* * *
Цяпер самы час адпачыць і зазірнуць у Пагуляндыю, дзе вас чакаюць гульні з літарай Н і цікавая інфармацыя.
ЗАГАДКІ
Блакітная дарожка
Пасыпана гарошкам.
Шэрае сукно лезе ў акно.
МЕТАГРАМЫ
Ты пра мяне чытаў, напэўна, Я казкі Пушкіна герой. Калі ты Л на Н заменіш Сібірскай стану я ракой.
Я з казкі Пушкіна, я там Папа перамагаю.
Калі заменіш Л на Н, To я бандытаў зграя.
ЛАГАГРЫФ
Бачыць ты прывык мяне цякучай, Н устаў і стану я балючай.
СКОРАГАВОРКА
Звала па маліну Марына Галіну. Галіна Марыну Звала па каліну.
Усе адгадкі пачынаюцца на літару Н.
МОЎНАЯ РАЗМІНКА
1.	Скажыце, у сувязі з чым змяняецца вымаўленне чалавека пры насмарку. Прыгадайце, як вымаўляецца [«]. Чаму так вымаўляецца? Выразна прачытайце прымаўкі і скорагаворкі з [н], [н’].
Шумны. Думны, ды не разумны.
Нясмелага з няўмелым не распазнаеш.
Hi налева ні направа, ні направа ні налева.
Змяняў быка ў Мінску на індыка ў Пінску.
Як дурніцы не чарніцы, дык чарніцы не дурніцы.
Ніна несла Нэлі ніткі.
2.	Выразна вымаўляйце падоўжаны мяккі [н’:] у прапанаваных словах.
Насенне, вясенні, асенні, карэнне, чытанне, змаганне, здарэнне,варэнне.
ЦІКАВА ВЕДАЦЬ
Народ, нацыя
Слова народ агульнаславянскага паходжання ад асновы «род» і азначае: усе людзі, якія нарадзіліся ў адным племені, краіне. Народ насельніцтва дзяржавы, жыхары краіны; нацыя, нацыянальнасць, народнасць; асноўная працоўная маса насельніцтва краіны; людзі.
Слова нацыя ўвайшло ва ўсеагульнае карыстанне ў 2-й палове XVIII ст. з лацінскай «нацыё» племя, народ. Яно ўжывалася часцей за ўсё ў значэнні «нацыянальнасць». Зараз слова нацыя абазначае ўстойлівую супольнасць людзей, узнікшую на базе супольнасці мовы, тэрыторыі, эканамічнага і псіхічнага складу, які праяўляецца ў супольнасці культуры. Гэта яшчэ і дзяржава, краіна.
А вы самі якія адкрыцці можаце зрабіць у краіне Лексіка (раздзел «Літара Н»)? Падзяліцеся знаходкамі.
Амаль анекдот
Самую вялікую нагрузку вырашыў вытрымаць амерыканец Білдзінг. Прывязаўшы сябе да санак з ракетным рухавіком, ён панёсся ўніз па нахільнай плоскасці. Імкліва апускаючыся, Білдзінг раптам прыпыніў сані. На імгненне паскарэнне сілы цяжару павялічылася ў 82,6 раза цела яго важыла ў той момант 6 тон! Напружанне працягвалася ўсяго 1/400 секунды, але чалавек адразу пазбавіўся зроку, пульс прыпыніўся. Ён знаходзіўся ў глыбокай непрытомнасці. Толькі праз тыдзень Білдзінг ачуняў.
* * *
Самым моцным і вынослівым артыстам савецкага цырка быў Мікалай Жарабцоў. Ён мог везці фурманку з 20 седакамі, падымаць платформу з двума быкамі, варочаць 12 чалавек на каруселі, устаноўленай у яго на грудзях.
* * *
А што ж нашы памочнікі падрыхтавалі пра літару Н? Дадзім слова ім (глядзі на ўкладцы).
о
Як абруч сарвалі з бочкі, 0 ад нас пабегла ўпрочкі. Стой! Без літары такой He напішаш нават «ой»!
0 (ОНЬ)
Няцяжка здагадацца, што літара О ў старажытных фінікійцаў асацыіравалася з вокам. Па гэтай прычыне яна мела назву «айн» («вока»), Абрысы яе не змяніліся і праз тысячагоддзі.
Сёння О шаснаццатая літара беларускага алфавіта. Паходзіць з кірыліцкай 0 («он»), што ўзнікла на аснове грэка-візантыйскай устаўной О («омікрон»).
У старабеларускую графіку перайшла са старажытнарускага пісьменства. Абазначала галосны гук [о] пасля цвёрдых зычных: народ'ь [нарот], столт> [стол].
Мела таксама лічбавае значэнне «семдзясят».
У XIV-XVII ст. у сувязі з функцыяніраваннем розных пісьмовых школ і выкарыстаннем розных тыпаў пісьма ўжывалася ў некалькіх варыянтах, якія памагаюць вызначыць час і месца напісання помнікаў.
Фінікійская
Старажытнагрэчаская	 Візантыйская
Глаголіца балгарская XI ст.	 Устаў XI ст.
Царкоўнаславянская XIII-XVI ст.

Царкоўнаславянская XVI-XVIII ст.
оО
Скорапіс XV ст.
о
Беларускі скорапіс XVI ст.
0
Паўустаў канца
XVII ст.
0
Грамадзянская пач. XVIII ст.
□
Лацінская

У XVI ст., акрамя рукапіснай, набыла друкаваную форму.
Пачынаючы з Ф. Скарыны, стала адрознівацца як малая і вялікая, хоць ужыванне вялікай літары ва ўласных імёнах, геаграфічных назвах і ў пачатку сказаў не было яшчэ паслядоўным.
У сучаснай беларускай мове літара О абазначае лабіялізаваны галосны гук [о] задняга рада сярэдняга пад’ёму ў пачатку слоў і пасля цвёрдых зычных пад націскам: Орша [Орша],родны [родны].
У «Беларускім арфаграфічным слоўніку» (пад рэд. A. А. Лукашанца) налічваецца толькі 81 слова, якое пачынаецца на літару О. Сярод іх знаходзім: омнібус, op­dap, ордэн, оталарынгалогія, офіс, охра.
Пад націскам літара О пішацца:
-	у пачатку слоў (пераважна запазычаных): оптыка, ордэн',
-	у славянскіх прозвішчах і назвах: Обручаў, Ожагаў, Орша;
-	у сярэдзіне і на канцы слоў пасля цвёрдых і зацвярдзелых зычных: ночы, жолуд, дэпо.
He пад націскам О захоўваецца:
-	у выклічніках і часціцах: ого, о-го-го;
-	у некаторых іншамоўных тэрмінах: омметр, офшор.
Бывае вялікая (О) і малая (о), мае рукапісную (0 о) і друкаваную (О о) формы.
Пры класіфікацыйным падзеле мае значэнне «пятнаццаты» (група «О»), пры лічбавай нумарацыі дадатковае значэнне для размежавання прадметаў пад адным нумарам (шыфр № 5 о).
I хаця сярод беларускіх літаратараў няма творцаў, чыё прозвішча пачынаецца на літару О, аднак сярод твораў іншых аўтараў можна сустрэць такі жанр, як ода (грэч. ode песня) урачысты, узнёслы, паэтычны вершаваны твор, хвалебная песня ў гонар важнай падзеі ці асобы. Узнікла ў старажытнай Грэцыі, дзе мела форму песні для хора. Асаблівае пашырэнне набыла ў паэзіі класіцызму. У рускай літаратуры да гэтага жанру часта звярталіся М. Ламаносаў, Г. Дзяржавін. У пазней-