Азбукоўнік
пазнавальна-навуковая, часам гульнёвая, кніжка-чытанка, камусьці забаўлянка
Памер: 352с.
Мінск 2015
шай літаратуры ода не мела развіцця, як жанр устарэла. Аднак яна перадала свае традыцыі грамадзянскай лірыцы.
* * *
Зараз клічце сваіх сяброў і папрасіце іх прыхапіць з сабой перакладныя руска-беларускія слоўнікі, бо нам давядзецца пісаць пераклад
ОСЕНЬ
Как хороша нногда бывает осень! Погода стопт тёплая н тнхая, нет еіцё нн обложных дождей, нн восточных ветров с заморозкамн. Солнце греет слабо, не курнтся земля, н лншь по утрам покрывается она дымчато-снзым туманом. Сквозь туман, как сквозь матовое стекло, проступает зелёная краска ознмн, a no сенокосам так буйно подымается свежая трава на месте скошенной (её называют у нас отавой), что впору второй раз пускать сенокоснлкн.
Едешь то лн по шоссейной, то лн по железной дороге, н по обе стороны её бесконечнымн шеренгамн тянутся фруктовые деревья, многне нз которых, несмотря на позднюю осеннюю пору, отягоіцены плодамн.
Осень позолотнла лнству, украснла склоны холмов багрянцем, острым клнном тянутся на юг журавлн в снней вышнне, а на плантацнях мелькают белые платочкн сборіцнц овоіцей, тарахтят по дорогам возы, запряжённые лошадьмн. Возы доверху нагружены яіцнкамп, наполненнымн іцедрымн дарамн прнроды.
* * *
Вось перад вамі яшчэ адзін «асенні» тэкст. Прачытайце. Абапіраючыся на пераклад і прапанаваны тэкст, падрыхтуйце разгорнутае вуснае выказванне на тэму «Восень».
ВОСЕНЬСКІЛЕС
Восеньскі лес быў сцюдзёны, туманны і шматфарбны. Холад разліўся па лесе, павуціна, мокрая ад ранішняга тума-
ну, перапляла ўсе сцяжынкі. Здавалася, што ноччу тут прабег сярдзіты звер і ўсюды пакінуў шматкі сваёй белай поўсці. Адзінокія птушыныя галасы няўтульна гучалі ў гэтым урачыстым халодным маўчанні, якое перад прыходам зімы ўсё глыбей агортвала лес. Засвішча паўночны вецер, скуе дарожныя каляіны і травяністыя балотцы свежы бліскучы лёд, глуха зашумяць высозныя грамады елак і соснаў, бездапаможна затрапечацца апошнім лісцем асіна.
Тады пад лясныя шаты прыйдзе зіма. Змярцвелы лес будзе стаяць пад суровым небам, успамінаць сонечныя веснавыя дзянькі, успамінаць сваё шумлівае зялёнае юнацтва і аднойчы раптам пасвятлее, азорыцца іскрыстай беллю. Гэта першы снег бязгучна апусціцца на скаваную маразамі зямлю, пакрые жоўта-буры мох, тоненькі лёд на балоце, пад якім застыла вада. Мяккія белыя купіны, што раскіданы між хвойнічку, стануць падобныя на вялізныя пуховыя падушкі.
* * *
Прыйшоў час зазірнуць і ў Пагуляндыю, дзе вас чакаюць гульні з літарай О і цікавая інфармацыя.
МЕТАГРАМЫ
Я не яблык і не сліва,
А другі духмяны плод.
Хочаш ты, каб я залівам
На рацэ зрабіцца змог?
Трэба толькі і ўсяго А паставіць замест О.
Я маю сцены і куты,
Усё жыццё служу табе.
Мне О на Ы заменіш ты -
Тады шукай мяне ў трубе.
ЛАГАГРЫФ
3 0арктычны я і антарктычны,
А без О я знак матэматычны.
КРЫЖЫКІ-НУЛІКІ
1. Устаўце ў пустыя клеткі літары так, каб словы чыталіся аднолькава ва ўсіх напрамках.
0
0
0
0
2. Колькі слоў можна прачытаць у гэтых квадpaTax?
A
С
A
С
0
Н
A
Н
Я
ЦІКАВА ВЕДАЦЬ
Ордэн
Слова ордэн запазычана ў Пятроўскую эпоху з нямецкай мовы. А ў нямецкую мову яно прыйшло з лацінскай, дзе ordo родны склон ordinis «рад» (роднаснае ordinare «прыводзіць у парадак, ставіць у строй»).
А вы самі якія адкрыцці можаце зрабіць у краіне Лексіка (раздзел «ЛітараО»)? Падзяліцеся знаходкамі.
* * *
А зараз запрашаем нашых вучняў, каб яны прадэманстравалі сваё бачанне і разуменне літары О (глядзі на ўкладцы).
П падобна на вароты. Пашукай хутчэй яго ты У словах: пара, птах, пілот I паветраны палёт.
п
(ПОКОЙ)
Калі ўважліва прыгледзецца да гэтай літары і крыху пафантазіраваць, то можна зразумець, чаму ў старажытных фінікійцаў яна называлася «пе» і асацыіравалася з такой часткай твару, як рот.
Сённяшняя П сямнаццатая літара беларускага алфавіта. Паходзіць з кірыліцкай П («пакой»), утворанай на аснове грэка-візантыйскай устаўной jT («пі»). Імя літары «пакой» увялі Кірыл і Мяфодзій. Гэта стан бяздзеяння ў матэрыяльным і духоўным значэнні, адсутнасць узрушанасці і трывогі.
У старабеларускую графіку перайшла са старажытнарускага пісьменства. Абазначала зычныя гукі [n], [п’]: палацт> [палац], праца [праца], пятно [ п’атно ].
Мелатаксама лічбавае значэнне « восемдзясят».
У рукапісах XIV-XVII ст. у сувязі з функцыяніраваннем розных пісьмовых школ і выкарыстаннем розных тыпаў пісьма ўжывалася ў некалькіх варыянтах, якія памагаюць вызначыць час і месца напісання помнікаў.
Царкоўнаславянская XVI-XVIII ст.
п
Скорапіс XV ст.
Беларускі скорапіс XVI ст.
Паўустаў канца
XVII ст.
Грамадзянская пач. XVIII ст.
Лацінская
р
Фінікійская
Старажытнагрэчаская
ч
Візантыйская
Глаголіца балгарская XI ст.
Устаў XI ст.
Царкоўнаславянская XIII-XVI ст.
У XVI ст., акрамя рукапіснай, набыла друкаваную форму.
Пачынаючы з Ф. Скарыны, стала адрознівацца як малая і вялікая, хоць ужыванне вялікай літары ва ўласных імёнах, геаграфічных назвах і ў пачатку сказаў не было яшчэ паслядоўным.
У сучаснай беларускай мове абазначае шумныя глухія выбухныя губна-губныя зычныя гукі [n], [п’]: парог [парох], праўда [праўда], пясок [п’асок].
Бывае вялікая (П) і малая (п), мае рукапісную (77п) і друкаваную (П п) формы.
Ужываецца ў афіцыйных абрэвіятурах (ППШ).
Пры класіфікацыйным падзеле мае значэнне «шаснаццаты» (група «П»), пры лічбавай нумарацыі дадатковае значэнне для размежавання прадметаў пад адным нумарам (паліца № 4 п).
У «Беларускім арфаграфічным слоўніку» (пад рэд. A. А. Лукашанца) налічваецца 23701 слоў, якія пачынаюцца на літару п. Сярод іх знаходзім: па-братэрску, падснежнік, паклясціся, патрыятычны, пераканальна, пленэр, поўнагалоссе, прывітанне, прыязнасць.
* * *
Каб не парушаць традыцыю, зараз напішам з вамі дыктант. Клічце сваіх памочнікаў.
ПІНСК
Ёсць на карце нашай Радзімы нямала такіх гарадоў, непаўторны каларыт якіх увабраў у сябе і таямнічую экзотыку даўніны, і мяцежны подых бітваў, і галавакружны поступ пераўтварэнняў. Да іх з поўнай падставай можна аднесці Пінск адзін з самых старажытных беларускіх гарадоў.
У паўднёвай частцы горада відаць велізарны белы манастыр, збудаваны езуітамі ў шаснаццатым веку. Манастырскі будынак, дзе даўней жылі манахі, а цяпер змяшчаецца духоўнае вучылішча, узнімаецца над роўняддзю балот.
Зацятаю грознасцю і панураю суровасцю вее ад гэтых старасвецкіх муроў, а манастыр мае выгляд непадкупнага
вартаўніка аджытых рэлігійных традыцый старасветчыны. Як непарушная скала над морам, стаіць над балотамі гэты маўклівы волат, аглядаючы неабсяжныя разлогі на далёкія дзясяткі вёрст.
У ясныя вясеннія або летнія раніцы ці вечары, калі паветра, напоенае вільгаццю, бывае асабліва чыстым і празрыстым, манастыр выступае яшчэ больш выразна ў сваіх магутных абрысах. Яго парталы паважна разгортваюцца на фоне ясна-ружовага неба, і нельга не заглядзецца на яго.
- Растлумачце значэнне слова партал;
- затранскрыбіруйце словы частцы, старасветчыны, напоенае;
- успомніце, лёс якога беларускага пісьменніка цесна пераплецены з гэтым горадам;
- назавіце творы гэтага літаратара, у якіх упамінаецца горад Пінск.
* * *
Сярод беларускіх літаратараў, чые прозвішчы пачынаюцца на названую літару, са слоўніка «Беларускія пісьменнікі» мы вылучылі В. Палтаран, С. Палуяна, А. Пальчэўскага, С. Панізьніка, П. Панчанку, У. Папковіча, Я. Пархуту, М. Паслядовіча, А. Паўловіча, Пашкевіча Яна Казіміра, Г. Пашкова, Г. Пельгрымоўскага, П. Пестрака, А. Петрашкевіча, А. Пісьмянкова, П. Прыходзьку, I. Пташнікава, Я. Пушчу, А. Пысіна.
Чытаючы іх творы, звярніце ўвагу на такі мастацкі прыём, як перыфраза (ад грэч. peri навокал і phraso гавару) зварот, які ўжываецца замест назвы ці ўласнага імя і ўказвае на якую-небудзь важную асаблівасць з’явы, прадмета ці рысу чалавека. Перыфраза гэта, уласна, разгорнутая метанімія. Напрыклад:
Хоць білі гарматы па сыне Урала,
ды бронь баявую снарадам не брала.
А. Вялюгін. Балада аб уральскім танку
Абапіраючыся на творы названых аўтараў, складзіце слоўнік «Паэтычная перыфраза». Калі ўзнікнуць цяжкасці, звярніцеся да слоўніка Г. Малажай «Беларуская перыфраза».
* * *
3 залацінкамі нашых творцаў пазнаёміліся. Але не трэба забывацца і на спадчыну народа. Пагэтаму паслухайце заданне: у левай калонцы падаецца прыказка, а з правай вы самі павінны выбраць правільнае тлумачэнне гэтага выразу.
Прыказка
Тлумачэнне
1. Пад кожнай крышай свае мышы.
а) праўда не заўсёды прыемная, раздражняе, выклікае злосць
2. Пажар агнём не тушаць.
б) што-небудзь непрыемнае для каго-небудзь не ліквідуеш дакорамі, натацыяй
3. Пень гарэў, а чорт хвост пагрэў.
в) пра неабходнасць захоўваць меру пры гасцяванні
4. Першы дзень госць золата, другі срэбра, трэці медзь, дадому едзь.
г) плач не дапаможа таму, у каго бяда, гора, маркота
5. Плачучы, рот не паправіш.
д) гаворыцца пра незадаволенасць чыёй-небудзь працай ці пра яе безвыніковасць
6. Праўда вочы коле.
е) у кожнага свае асаблівасці, звычкі, клопаты
Прыказка
Тлумачэнне
7. Працуюць і смаку не чуюць.
ё) гаворыцца пра чалавека, сваяцтва з якім выклікае падазрэнне
А яшчэ
У НАРОДЗЕ КАЖУЦЬ
Па зіме кладзецца лета.
Першы снег выпадае ноччу.
Паўднёвы вецер вее старога грэе.
Першы гром вясной значыць, цяпло не за гарамі.
Прыйшла вясна ужо часу няма; прыйшло лета бярыся то за тое, то за гэта.
Пяе салавей у голым лесе неўраджайны год будзе.
Паспелі чарніцы і жыта гатова да жніва.
Па лету нагою коп, а ўзімку ў рот хоп.
Пчолы рана вылятаюць на дождж.
Па восені і ў кошкі ляпёшкі.
* * *
Прачытайце тэкст. Ці згодны вы з аўтарам? Падрыхтуйце сваё разгорнутае звязнае выказванне на дадзеную тэму. Якую прыказку вы можаце прапанаваць у якасці эпіграфа да свайго выказвання?
ПРАГА ЧАЛАВЕЧНАСЦІ
Свет збудаваны такім чынам, што ўсе людзі лёгка замяняюцца адзін адным, растлумачыў Глеб. I не толькі на любой вытворчасці. У любым сэрцы. Памяць для суцяшэння. I пагаджацца з гэтым хлусіць самому сабе...
Я не пагадзілася. Навошта тады жыць? Каб жыць? Каб не ламаліся звенні ў ланцугу часу, як ён лічыць? Мы хлусім у іншым. У большым. Таму што прагнем толькі браць, толькі атрымліваць і ад людзей, і ад прыроды. Як плату за тое, што жывём.