Азбукоўнік
пазнавальна-навуковая, часам гульнёвая, кніжка-чытанка, камусьці забаўлянка
Памер: 352с.
Мінск 2015
Калі задумацца, чаму на працягу столькіх стагоддзяў панавала ў свеце рэлігія, атрымаецца: да Бога, да Хрыста, цягнуліся душы якраз таму, што ён платы не браў. Што ён сабой заплаціў, даўшы прыклад самаахвярнага служэння ісціне, людзям. Наша ісціна, наша праўда іншая, але і яе нельга сцвердзіць, пакуль чалавек не адмовіцца ад платы, ад жадання толькі браць, атрымліваць. I нічога я не блытаю, самаадрачэннем гэта называй ці ідэалізмам.
Мікеланджэла, Бетховен, Талстой... Старыя майстры верылі, што чалавек заслугоўвае вечнасці, што душа яго павінна ачышчацца ад усяго цёмнага і балючага ў ёй, каб наблізіцца да неба. Да неба не ў значэнні «раю», а ў значэнні вышыні, духоўнага ўздыму, духоўнага прасвятлення. Таму столькі светлай радасці ў адных з іх і столькі імклівай сілы пераадолення ў другіх.
Думаю, нам, нашаму часу не хапае і гэтай веры, і гэтага імкнення да гармоніі, да гарманічнага спалучэння будзённай працы і святочнай мары, памкнення ачышчацца ад усяго цёмнага і балючага ў душы. Чалавек капаецца ў дарах і смецці прагрэсу і літаратура, і мастацтва калупаюцца часам у дробным, будзённым, заўважаючы ў чалавеку толькі абывацеля. He таму, што абывацель выйшаў сёння ў героі і смецця ў наш час больш, чым у любы іншы, не. Смецця заўсёды хапала. Хапала і тых, хто ў ім капаўся. Але раней класікі нават паказваючы такога чалавека, верылі і іншых, усіх, прымушалі верыць у іншае прадвызначэнне яго, чалавека вось гэтага, вось гэткага...
* * *
А цяпер запрашаем вас у краіну Пагуляндыю, дзе вы знойдзеце забаўкі і гульні на любы густ, a таксама цікавую інфармацыю. Толькі паспявайце спраўляцца!
ЗАГАДКІ*
Важна ходзіць па таку, Хваліцца бясконца: Без майго «ку-ка-рэ-ку» He ўзышло б і сонца.
Як села на паўхаты, Прайсці не размінуцца. Але ж усе ёй рады
I да яе хінуцца.
Карабель наўсцяж шнуруе, Хвалі ў моры ён раўнуе.
А як спыніш гора: Будзе з дзіркай мора.
Схаваўся ён у гушчы Чырвоны жартаўнік. У той зялёнай пушчы Да голлейка прынік.
3 кветкі ў кветачку лятае Залацісты мёд збірае.
Паласаты яе ўбор...
Гэта... -медабор?
Ходзіць полем 3 краю ў край, Рэжа чорны каравай.
АКРАЗАГАДКА
Пілавінне рассякаю
I ў час працы распяваю. Лес заўжды мяне чакае, Адгадай, хто я такая.
СКОРАГАВОРКІIЧЫСТАГАВОРКІ
Срытна кроп палоў Пракоп, Лёг пад кропам і захроп.
Пільшчыкі-пілавальшчыкі пілавалі піламі.
На плоце лапоча певень.
Пёк Пракоп-хлебапёк Пятру пернік і пірог.
СКРАЗНЫЯ ЛІТАРЫ
Запоўніце пустыя клетачкі сетак літарамі так, каб можна было прачытаць назоўнікі ў пачатковай форме.
’ Усе адгадкі пачынаюцца на літару П.
п
п
п
п
п
п
п
п
п
п
ЦІКАВА ВЕДАЦЬ
Папірус, пергамент, папера
«Самы старажытны з узораў пісьма, што дайшло да нас, гэта папірус (грэчаскае «папурос»). Яму каля 6 тысяч гадоў. Пачынаецца ён словамі: «На няшчасце, свет цяпер не такі, якім быў раней. Усякі хоча пісаць кнігі, а дзеці не слухаюцца бацькоў». Папірус вырабляўся са сцяблін аднайменнай расліны, якая расла ў дэльце Ніла. Сёння папірус расце таксама ў Судане і Эфіопіі. Ён ломкі, згінаць яго нельга. Таму папірусныя кнігі існавалі толькі ў выглядзе скруткаў.
Пісчы матэрыял пергамент (лацінскае «пергамена»)выпускаўсяўІІ ст. дан. э. састаранна апрацаванай скуры авечак, цялят, казлянят і аслянят. Назва скуры паходзіць ад малаазіяцкага горада Пергама. Скура прымянялася ў якасці пісчага матэрыялу ў Егіпце і Месапатаміі. Прыкладна ў IV ст. н. э. пергамент выцясняе папірус з кніжнай справы.
Папера, з’явіўшыся, стала выцясняць і папірус, і пергамент. Вынаходства паперы прыпісваюць кітайцу
Чай Луню. Ён рабіў яе з шоўку. Затым на выпуск паперы пайшлі льняныя і канапляныя адыходы, драўнінная кара. У 751 г., калі арабы разбілі кітайскае войска, палонныя выдалі сакрэт вырабу паперы. Першая папяровая вытворчасць у Еўропе ўзнікла ў XI ст. у Іспаніі, у г. Валенсія. Першая ж папяровая фабрыка ў Расіі была адкрыта ў XVI ст. у с. Ванцееўка пад Масквой. Паперу да XIX ст. рабілі ў асноўным з ануч, а затым яна стала выпускацца галоўным чынам з драўніны. Да нас, напэўна, слова трапіла праз польскае «папіер» (ад грэчаскага «папурос»).
А вы самі якія адкрыцці можаце зрабіць у краіне Лексіка (раздзел «Літара П»)? Падзяліцеся знаходкамі.
Амаль анекдот
Самае кароткае пісьмо напісаў В. Гюго. Ён хацеў даведацца, як прадаецца яго твор. У пісьме быў толькі адзін пытальнік. Пісьменніку адказалі лістом таксама з адным знакам клічнікам, таму што раман «Адвержаныя» раскуплялі вельмі хутка.
* * *
Самае доўгае пісьмо напісаў індыйскі студэнт Парыкх свайму сябру. Калі скласці ўсе яго старонкі, то атрымаецца лента ў 1875 м. А сябар адказаў пісьмом у 1,5 км.
* * *
А цяпер засталося паклікаць нашых вучняў, якія раскажуць і пакажуць сваё разуменне і бачанне літары П (глядзі на ўкладцы).
Як рамонак пры дарожцы, Р стаіць на тонкай ножцы. Ды без літары без гэтай Нам не справіцца з ракетай.
р (РЦЫ)
Што можа аб’ядноўваць літару р і ... галаву? Адразу і не адкажаш. А вось фінікійцы заўважылі, што гэта літара сваім абрысам нагадвае названую частку цела. Таму і далі літары імя «рэш» («галава»). Даволі праўдзіва.
Р васямнаццатая літара беларускага алфавіта. Паходзіць з кірыліцкай Р («рцы»), утворанай на аснове грэка-візантыйскай устаўнойН («ро»). Рцы літаральна гавары, загадны лад ад дзеяслова реку. Рцы гэта не загад гаварыць усё, што думаеш, а казаць разумнае, мудрае. Рцы не проста скажы, а думай над тым, што гаворыш. Больш за тое, рцы гэта скажы так, каб слова стала дзеяннем, справай, набыло стваральную сілу.
У старабеларускую графіку перайшла са старажытнарускага пісьменства. Абазначала зычны гук [р]: рада [рада], рыба [рыба].
Мела таксама лічбавае значэнне «сто».
У рукапісах XIV-XVII ст. у сувязі з функцыяніраваннем розных пісьмовых школ і выкарыстаннем розных тыпаў пісьма ўжывалася ў некалькіх варыянтах, якія памагаюць вызначыць час і месца напісання
помнікаў.
Фінікійская
Старажытнагрэчаская Візантыйская
Глаголіца балгарская XI ст.
Устаў XI ст.
Царкоўнаславянская XIII-XVI ст.
Царкоўнаславянская XVI-XVIII ст.
Скорапіс XV ст.
Беларускі скорапіс XVI ст.
Паўустаў XVII ст.
канца
Грамадзянская пач. XVIII ст.
Лацінская
Пры ўжыванні ў якасці вынасной пісалася гарызантальна над радком, служачы такім чынам цітлападобным пакрыццём для слова.
У XVI ст., акрамя рукапіснай, набыла друкаваную форму.
Пачынаючы з Ф. Скарыны, стала адрознівацца як малая і вялікая, хоць ужыванне вялікай літары ва ўласных імёнах, геаграфічных назвах і ў пачатку сказаў не было яшчэ паслядоўным.
У сучаснай беларускай мове абазначае санорны дрыжачы пярэднеязычны цвёрды і зацвярдзелы гук [р]: paca [раса], рыжы [рыжы], рэха [рэха], сарока [сарока].
Бывае вялікая (Р) і малая (р), мае рукапісную 0°/) і друкаваную (Р р) формы.
Ужываецца ў афіцыйных абрэвіятурах (РЛС), як умоўнае скарачэнне слоў «родны» (склон), «рака» (р. Днепр), «рубель» (50 р.).
Пры класіфікацыйным падзеле мае значэнне «сямнаццаты» (група «Р»), пры лічбавай нумарацыі дадатковае значэнне для размежавання прадметаў пад адным нумарам (квадрат № 6 р).
У «Беларускімарфаграфічнымслоўніку» (падрэд. А. А. Лукашанца) налічваецца 6035 слоў, якія пачынаюцца на літару Р. Сярод іх знаходзім: радавацца, Радзіма, радня, родны, рэцэнзент, рэчаіснасць.
* * *
Сярод тых, хто пакінуў значны след у нашай літаратуры, В. Равінскі, В. Рагойша, А. Рагуля, А. Разанаў, Е. Раманаў, Л. Родзевіч, А. Русак, А. Руцкая, А. Рымша, А. Рыпінскі.
А яшчэ быў ў гісторыі Беларусі такі сусветна вядомы род, як Радзівілы. Хто яны? Якімі былі гэтыя людзі? Пра гэта мы даведаемся, калі напішам дыктант.
РАДЗІВІЛЫ
Род Радзівілаў быў у Беларусі самы багаты і магутны. Сталіцаю роду лічыўся горад Нясвіж, але князям належала безліч земляў і прыгонных сялянаў у розных краінах: і ў Беларусі, і ў Літве, і на Украіне. Радзівілы мелі сваё войска, трымалі на рэках і азёрах флот і нікога не баяліся.
Сярод роду трапляліся розныя князі. Былі добрыя ваяводы, магнаты-будаўнікі і патрыёты. Князь Юры перамог у пяцідзясяці бітвах і атрымаў за гэта мянушку Геркулес, Былі людзі вельмі адукаваныя, якія збіралірэдкія кнігі, дапамагалі мастакам і пісьменнікам, адчынялі школы. У мястэчку Смаргонь Радзівілы трымалі «мядзведжую акадэмію». Так называлася школа, дзе мядзведзяў навучалі розным смешным, вясёлым штукам.
Але трапляліся сярод Радзівілаў і самадуры. Адзін з іх загадаў навазіць у Нясвіж солі, пасыпаць ёю замест снегу дарогу і ўлетку катаўся на санях, запрэжаных мядзведзямі.
- Раскрыйце значэнне слова патрыёт;
- растлумачце правапіс галосных пасля Р у словах прыгонны, нарэках, розныя, трапляліся.
* * *
Каб вашы веды пра Радзівілаў сталі багацейшымі, прапануем прачытаць наступны тэкст і на яго аснове зрабіць паведамленне вуснае выказванне на тэму «Па гістарычных мясцінах Беларусі».
НЯСВІЖСКІПАЛАЦ
У даўніну, пяць або шэсць стагоддзяў таму назад, падарожнікі і купцы, якім выпадала ехаць праз Беларусь, у сваіх успамінах нярэдка называлі нашу зямлю краінай замкаў і палацаў. Перад іх вачыма амаль праз кожныя 4050 кіламетраў паўставалі магутныя каменныя ці цагляныя сцены з вузкімі байніцамі, заўсёды гатовымі належным чынам сустрэць варожую сілу. А бараніцца тады нашым продкам даводзілася часта: і ад крыжацкай навалы, і ад татарскіх набегаў. Няшчадна шугала полымя пажараў. Ад весяў і
мястэчкаў заставаліся адны галавешкі. Па некалькі тыдняў за трывушчымі мурамі трымалі аблогу, не здаваліся на літасць чужынцам абаронцы роднага краю. Адважныя і нязломныя, яны верылі ў перамогу. I здабывалі яе.
Ад сівой мінуўшчыны засталіся скупыя летапісныя радкі, курганы-валатоўкі ды рэшткі колішніх збудаванняў: руіны замка ў Навагрудку, руіны замка ў Лідзе, руіны замка ў Крэве, што ў Смаргонскім раёне Гродзенскай вобласці.
Сумны пералік можна доўжыць і доўжыць. Але ёсць і шчаслівыя выключэнні. Каб упэўніцца ў тым, давайце наведаемся ў Нясвіжскі палац, ацалелы да сённяшніх дзён, нягледзячы на шматлікія ваенныя віхуры.
3 пачатку XVI стагоддзя Нясвіжам валодалі князі Радзівілы. Многія прадстаўнікі гэтага славутага роду вызначыліся і на ратным полі, і на ніве культуры. Так, адзін з іх, Мікалай Крыштаф Радзівіл Сіротка (мянушку яму прыдумаў вялікі князь і кароль Жыгімонт Аўгуст), у 1582-1584 гадах здзейсніў паломніцтва ў Ерусалім, пасля чаго напісаў палацінску «Перэгрынацыю...» кнігу падарожных нататкаў, якая шмат разоў перавыдавалася на розных мовах, у тым ліку і па-беларуску. Менавіта Мікалай Крыштаф і запрасіў з Італіі архітэктара Джавані Марыя Бернардоні спраектаваць на месцы колішняга драўлянага, магчыма спаленага непрыяцелем замка новы мураваны і непрыступны, варты імені і становішча Радзівілаў. Праз некалькі гадоў на правым беразе ракі Ушы, акаймаваная з усіх бакоў шырокім ровам-возерам, паўстала магутная крэпасць. Дарога да яе вяла па доўгім драўляным мосце, які пры неабходнасці хутка разбіраўся.