Азбукоўнік пазнавальна-навуковая, часам гульнёвая, кніжка-чытанка, камусьці забаўлянка

Азбукоўнік

пазнавальна-навуковая, часам гульнёвая, кніжка-чытанка, камусьці забаўлянка
Выдавец:
Памер: 352с.
Мінск 2015
81.51 МБ

Паўустаў канца
XVII ст.

Грамадзянская пач. XVIII ст.

Лацінская
1^1

Фінікійская

Старажытнагрэчаская

Візантыйская

Глаголіца балгарская XI ст.

Устаў XI ст.

Царкоўнаславянская XIII-XVI ст.

У XVI ст., акрамя рукапіснай, набыла друкаваную форму.
Пачынаючы з Ф. Скарыны, стала адрознівацца як малая і вялікая, хоць ужыванне вялікай літары ва ўласных імёнах, геаграфічных назвах і ў пачатку сказаў не было яшчэ паслядоўным.
У сучаснай беларускай мове абазначае санорныя змычна-праходныя пярэднеязычныя зычныя гукі [л], [л’]: золак [золак], ліловы [л’іловы].
Бывае вялікая (Л) і малая (л), мае рукапісную (Лл) і друкаваную (Л л) формы.
Ужываецца ў афіцыйных абрэвіятурах (ЛЭП), як умоўнае скарачэнне слова «літр» (25 л).
Пры класіфікацыйным падзеле мае значэнне «дванаццаты» (група «Л»), пры лічбавай нумарацыі дадатковае значэнне для размежавання прадметаў пад адным нумарам (квадрат № 6 л).
У «Беларускім арфаграфічным слоўніку» (пад рэд. A. А. Лукашанца) налічваецца 2386 слоў, якія пачынаюцца на літару Л. Сярод іх знаходзім: ландыш, ласкавы, лебедзяня, летуценнасць, лілея, любіць, лясны.
Вось такая яна, літара Л.
* * *
А зараз клічце сваіх памочнікаў, каб разам з імі напісаць дыктант
СПАЗНАННЕ ЛЮЦІНКІ
У тысяча восемсот саракавым годзе Дунін-Марцінкевіч становіцца ўладаром невялікага, але сугучнага ягонай душы фальварка Люцінка.
Спазнанне Люцінкі і яе ваколіцаў было для пісьменніка ненатольным. Адна толькі назва якая! Люцінка! Пачаў у людзей распытваць, чаму так ягоны фальварак завецца. Патлумачылі, што такую назву мае ручаінка, якая абвівае
пагорак з фальваркам. Ад яе і назва пайшла. Але такое тлумачэнне толькі часткова задавальняла Дуніна-Марцінкевіча. Чула яго душа, што за назвай ручаінкі тоіцца штосьці болып загадкавае. I ён не памыліўся.
Калісьці тутэйшая невялікая ручаінка была безыменная, але мела шмат віроў. 3 паверхні іх не відаць было. Але калі над імі аказвалася якая-небудзь лодка, то віры круцілі яе, як пярынку.
Аднойчы ў такі вір трапіла на сваёй лодцы дачка аднаго гаспадара. Звалі яе Люціна. Вір перакуліў яе лодку і ўкруціў у сваю варонку прыгажуню-дзяўчыну. 3 той пары і празвалі безназоўную ручаінку Люцінкай.
Навакольная рэчаіснасць жывіла душу пісыченніка. У Люцінцы ён напісаў большасць сваіх твораў.
-	Зрабіце фанетычны разбор слоў Люцінка, калісьці;
-	успомніце, якія фальклорныя матэрыялы выкарыстаў Дунін-Марцінкевіч у сваіх творах;
-	падрыхтуйце падрабязны вусны пераказ аднаго з гэтых твораў.
У пераказе ўжывайце (па магчымасці) залацінкі народнай мудрасці прыказкі і прымаўкі. Але спачатку выканайце заданне да табліцы ў левай калонцы табліцы прыведзены прыказкі. У правай калонцы вы павінны запісаць свой каментарый да кожнай з іх.
Прыказка
Тлумачэнне
Лапаць з пасталом спрачаюцца за лычка пад сталом.

Лепш адзін раз убачыць, чым сто разоў пачуць.

Лепш з разумным згубіць, чым з дурнем знайсці.

Лёгка сказаць, ды далёка дыбаць.

Прыказка
Тлумачэнне
Ліха перамелецца дабро будзе.

Ліхтаром пушчы не асвеціш.

Лішняга і свінні не ядуць.

Любіць аржаная каша сама сябе хваліць.

Людзей слухай, а свой розум май.

Людзі і мядзведзя вучаць.

Ці можна сказаць, што названы вамі твор ліраэпічны? (Для адказу выкарыстайце тэарэтычны матэрыял «Ліра-эпічныя жанры».)
Ліра-эпічныя жанры сукупнасць твораў паэзіі, у якіх спалучаюцца адзнакі двух літаратурных родаў лірычнага і эпічнага. Да гэтых жанраў адносяць паэму, баладу, вершаваныя аповесць і раман і інш. Ліраэпічныя творы характарызуюцца наяўнасцю сюжэта, акрэсленых вобразаў-характараў і разам з тым шырокім выяўленнем аўтарскіх адносін да паказанага праз эмацыянальнае апавяданне або шляхам увядзення ў твор разгорнутых лірычных адступленняў. Ліра-эпічныя жанры асабліва інтэнсіўна развіваліся ў эпоху рамантызму. Яны пашыраны і ў рэалістычнай літаратуры. Часта да іх звярталіся Я. Купала (паэмы «Курган», «Бандароўна», «Магіла льва» і інш.), Я. Колас (паэмы «Новая зямля», «Сымон-музыка», «Рыбакова хата»), А. Куляшоў («Сцяг брыгады», «Далёка да акіяна», «Цунамі») і многія іншыя беларускія паэты.
А якія яшчэ ліра-эпічныя творы вы можаце назваць са спадчыны тых літаратарыў, чые прозвішчы пачынаюцца на літару Л: М. Лазарук, М. Ларчанка, В. Ластоўскі, Л. Левановіч, К. Лейка, Г. Леўчык,
Я. Лёсік, У. Ліпскі, А. Ліс, М. Лобан, А. Лойка, Е. Лось, М. Лужанін, А. Луцкевіч, I. Луцкевіч, Я. Лучына, М. Лынькоў, В. Лявіцкая, Ю. Лявонны, X. Лялько, Я. Лецка?
* * *
Усе мы любім лета з яго сонейкам, цёплымі спакойнымі дажджамі, вясёлкамі, матылькамі на лузе і птушынымі спевамі. Толькі ці ўмеем мы, сённяшнія, прадказваць надвор’е так, як гэта рабілі нашы продкі? Прыслухаемся, што
У НАРОДЗЕ КАЖУЦЬ
Ластаўкі нізка лятаюць будзе дождж.
Лета селяніну і маці, і бацька.
Лета навальнічнае, зіма з мяцеліцамі.
Лета праляжыш зімой з торбай пабяжыш.
Летам нагой прыцягнеш зімой губамі падбярэш.
Летні дзень за зімовы тыдзень.
Ліст на дрэве поўны, дык і сеяць поўна (хопіць).
Ліпень пахучы, але даручы.
Ліпень без дажджоў і навальніц не бывае.
Лісце да замаразкаў апала быць зіме цёплай.
* * *
А цяпер запрашаем вас у краіну Пагуляндыю, дзе вы знойдзеце забаўкі і гульні на любы густ, а таксама цікавую інфармацыю.
ЗАГАДКГ
Задраўшы насок, бягуць у лясок.
Зімой камлём уверх расце,
Вясной памірае -
Хто адгадае?
Маленькі, сухенькі, усіх адзяе.
* Усе адгадкі пачынаюцца на літару Л.
Рыжая дзяўчына Залезла ноччу ў двор Курэй пералічыла I ўсіх панесла ў бор.
Гляну на яго сябе ўбачу.
Што за рыжая хітруха Снежнай сцежкай прабягае? А за ёй не завіруха: След сваім хвастом змятае.
Лета ўсё стаялі Ды зімы чакалі. Дачакаліся пары Паімчаліся з гары.
У хаце з ёй утульней Як вечар наступае, Святло яна даруе I сонейкам зіяе.
МЕТАГРАМЫ
Я на Д паверхі маю, А на Л дзяўбу, ламаю.
Я ў кватэры кожнай ёсць, Жыхар я сталы, а не госць. Як Г заместа Л сказаць На лузе буду я стаяць.
ЛАГАГРЫФ
Сінее ў полі, Спее летам. Пасля тканінай стане гэта. Дадай да слова Зычны злева -
I ўжо раскідзістае Дрэва.
АНАГРАМА
Я з лесарубам сіла!
Глядзі, сасну зваліла.
Парадак літар зменім ледзь Лісцёвым дрэвам мне шумець.
СКОРАГАВОРКІIЧЫСТАГАВОРКІ
Лянок не любіць лянот, Лянот не любіць лянок.
Рыс Ларыса пасаліла.
Пасаліла рыс Ларыса.
Ліска лашчыць лісяня, А ласіха ласяня.
Леў ласкаваю лапаю Ільвяня паляпвае.
Лена шукала булаўку, А булаўка ўпала пад лаўку.
ЦІКАВА ВЕДАЦЬ
Лінія, шлях
Шмат значэнняў у слова лінія. I ўсе яны ўзыходзяць да лацінскага «лінеа» — лінія. У аснове ж «лінеа» ляжыць назва канкрэтнай рэчы расліны. Па-латыні «лінум» лён. «Лінеа» першапачаткова ільняная нітка. Нацягнутая нітка, лінія стала вобразам, які ляжыць у аснове розных значэнняў слова лінія і яго «патомкаў» у радзе моў.
Слова шлях паходзіць ад нямецкага «шлаг» удар. Цікава развівалася семантыка гэтага слова пры запазычаннях: удар капытом або нагою, потым след ад гэтага ўдару і нарэшце дарога, шлях. Параўнайце семантыку польскага «біта дрога» бітая дарога, французскага «шмэнбацю» -уезджаная, выбітая дарога, рускага «торная дарога» (літаральна цёртая). Дарэчы, слова шлягер модны твор лёгкай музыкі таксама ад «шлаг».
Якія адкрыцці вы самі можаце зрабіць у краіне Лексіка (раздзел « Літара Л»)? Падзяліцеся знаходкамі.
* * *
Пара даць слова нашым вучням, каб яны прадэманстравалі сваё бачанне і разуменне літары Л (глядзі на ўкладцы).
м
3 М на ўвазе гэта май Мама,
Мір
I светлы Май.
м (МЫСЛЕЦЕ)
Многія з вас, напэўна, адпачывалі на моры. А ці даводзілася вам назіраць, як набягаюць хвалі на бераг? Ці заўважылі вы, што яны сваёй формай нагадваюць літару m2 Здзівіліся? А вось тыя ж фінікійцы даўно заўважылі гэтую асаблівасць і назвалі літару «мем» вада, хваля. Вельмі праўдзіва.
Сёння мы пра гэта забыліся і проста кажам, што М чатырнаццатая літара беларускага алфавіта. Паходзіць з кірыліцкай М («мыслеце»), што ўзнікла на аснове грэка-візантыйскай устаўной М («мі»).
У старабеларускую графіку перайшла са старажытнарускага пісьменства.
Абазначала зычныя гукі [м], [м’]: масло [масло], мйнута [м’йнута].
Мела таксама лічбавае значэнне «сорак».
У рукапісах XIV-XVII ст. у сувязі з функцыяніраваннем розных пісьмовых школ і выкарыстаннем розных тыпаў пісьма ўжывалася ў некалькіх варыянтах, якія памагаюць вызначыць час і месца напісання помнікаў.
Фінікійская

Старажытнагрэчаская

Візантыйская

Глаголіца балгарская XI ст.

Устаў XI ст.

Царкоўнаславянская XIII-XVI ст.


Царкоўнаславянская XVI-XVIII ст.

Скорапіс XV ст.
Д4
Беларускі скорапіс XVI ст.

Паўустаў канца
XVII ст.

Грамадзянская пач. XVIII ст.
Лд
Лацінская

У XVI ст., акрамя рукапіснай, набыла друкаваную форму.
Пачынаючы з Ф. Скарыны, стала адрознівацца як малая і вялікая, хоць ужыванне вялікай літары ва ўласных імёнах, геаграфічных назвах і ў пачатку сказаў не было яшчэ паслядоўным.
У сучаснай беларускай мове абазначае санорныя змычна-праходныя губна-губныя зычныя гукі [лі], [ж’]: мара [мара], мядунка [м’адунка].
Бывае вялікая (М) і малая (м), мае рукапісную (Мм) і друкаваную (М м) формы.
Ужываецца ў афіцыйных абрэвіятурах (МАЗ), як умоўнае скарачэнне слоў «метр» (30 м), «мора» (Балтыйскае м.).
Пры класіфікацыйным падзеле мае значэнне «трынаццаты» (група «М»), пры лічбавай нумарацыі -дадатковае значэнне для размежавання прадметаў пад адным нумарам (шыфр № 9 м).
У «Беларускім арфаграфічным слоўніку» (пад рэд. A. А. Лукашанца) налічваецца 4230 слоў, якія пачынаюцца на літару М. Сярод іх знаходзім: мажлівасць, мазаіка, мама, маральны, мастацтвазнаўства, матываваць, мезенец, метраж, міласэрны, мысліць, мытнік, мэтанакіраваны.
* * *
Што ж, клічце хутчэй памочнікаў: для замацавання ведаў будзем пісаць дыктант.
МІЦКЕВІЧАЎ ДУБ
Добра ўбітая сцежка нават у нізінах спружыніла. На ёй было столькі каранёў, нібы хто некалі там гаць гаціў. Усе яны ажно гулі пад нагамі. Здавалася, што ідзеш не па сцежцы, а па мудрагеліста сплеценай драбіне. Вось і дуб. Колькі ж гэта вякоў ён вартуе Свіцязь? Глядзеў, а ўспамінаўся той, што стаіць у Шчорсах, у старым парку. Гэты дуб падлетак у параўнанні з тым. Той дуб у народзе называюць