• Газеты, часопісы і г.д.
  • Азбукоўнік пазнавальна-навуковая, часам гульнёвая, кніжка-чытанка, камусьці забаўлянка

    Азбукоўнік

    пазнавальна-навуковая, часам гульнёвая, кніжка-чытанка, камусьці забаўлянка

    Памер: 352с.
    Мінск 2015
    81.51 МБ
    Рымскі martius, згодна з легендай, «абвясцілі» Ромул і Рэм у гонар бога сонца і вайны Марса, апекуна земляробства і жывёлагадоўлі, які ўвасабляў творчыя сілы прыроды. Як ужо адзначалася, у рымлян гэта быў першы месяц года аж да 153 года да нашай эры (таксама і ў многіх народаў, у тым ліку і беларусаў).
    Рымлянамі, асабліва жанчынамі, 1 сакавіка святкавалася яшчэ ў гонар Юноны, апякункі жаночага жыцця, найвышэйшай багіні, царыцы неба і зямлі, жонкі Юпітэра. Да таго ж, яна лічылася багіняй ранняга святла, таму ёй і прысвячаўся першы дзень новага года. 3 19 па 23 сакавіка адзначалася свята Квінкватрус, якое супадала з днём вясенняга раўнадзенства. Яго «гераіняй» была Мінерва, дзявочая багіня мудрасці і вынаходніцтваў, што абараняла розныя промыслы, рамёствы, хатнія работы жанчын.
    Красавік. Назва чацвёртага месяца года красавік паходзіць ад слова «красаваць», бо ў ім з’яўляюцца nep-
    шыя краскі-кветкі. Гэтаму адпавядае і другое найменне, што сустракаецца ў старажытнай літаратуры, квецень. У прыватнасці, яго ўжывае Францыск Скарына ў «Малой падарожнай кніжыцы ». Такая форма захавалася ва ўкраінскай мове квітень і польскай kwtecten,. У старажытных славян чацвёрты месяц вядомы яшчэ як беразол. А ў чэхаў гэта duben, у літоўцаў balandis і г. д.
    Рускі апрель (таксама ў англічан, французаў, немцаў) паходзіць ад рымскага aprilis , што азначае «адчыняць». У гэтым месяцы ў Італіі адчыняліся дзверы вясны, распускаліся на дрэвах пупышкі.
    Пачатак апрыліса ў рымлян прысвячаўся дзвюм багіням. 4 красавіка распачыналася сямідзённае свята Магалерыя. На ім ушаноўвалі маці багоў Цыбелі. A свята Цэрэаліі адзначалася ў гонар багіні земляробства Цэрэры, апякункі збожжа і пладоў, маці-карміцелькі ўсіх жывых істот, у тым ліку і людзей. Лічылася, што ад яе пайшла ўся культура, якая звязана з земляробствам. «Вынаходніцы» земляробства ахвяравалі мёд, малако, збожжа, розныя плады і кветкі.
    Трэцім важным святам былі Паліліі. Яны праводзіліся 21 красавіка ў гонар бажышча пастухоў Палеса, якраз у дзень заснавання Рыма. Падчас святкавання рымляне асаблівую ўвагу звярталі на жывёлу: ачышчалі яе памяшканне, упрыгожвалі зелянінаю, абкурвалі сераю. У ахвяру Палесу прыносілі малако. Праводзілі абрады ачышчэння: пастухі пераскоквалі цераз кастры з саломы і праганялі праз іх свойскую жавёлу.
    Май. Сучаснай беларускай літаратурнай назве месяца май адпавядае старажытнабеларуская травень, якая паходзіць ад слова «трава», бо ў гэтым, пятым, месяцы года зямля пакрываецца зеленню. Такое найменне захавалася не толькі ў старажытных пісьмовых крыніцах, але і ў вуснай народнай творчасці. Май адзіная ў нас назва, узятая з лацінскай мовы. Такая ж лацінская ас-
    нова таксама ў нямецкай і французскай мовах таі, англійскай may, польскай maj, венгерскай majus, рускай май і інш.
    Рымляне прысвячалі месяц багіні зямлі Маі. У канцы красавіка і пачатку мая яны адзначалі вясёлае свята Фларэлія ў гонар багіні кветак Флоры. У прыватнасці, у першы дзень апошняга месяца вясны быў звычай садзіць дрэва, што называлася «маем». У славян, у тым ліку беларусаў, захаваліся абрады з «маем» на Сёмуху. Падобны ў нас і старажытных рымлян і абрад ушанавання памяці нябожчыкаў. У рымлян ён выконваўся 9 мая.
    Католікі прысвячаюць май Божай Маці Марыі. Штодня ў касцёлах адбываецца так званае маёвае набажэнства. Фігура Багародзіцы ўсюды, дзе яна ўстаноўлена, упрыгожваецца.
    Чэрвень. Чэрвень пачатак лета, сярэдні месяц года, мае 30 дзён. Назва яго тлумачыцца з’яўленнем чарвякоў, а таксама чырвоным колерам, які набываюць ягады менавіта ў гэту пару.
    Старажытнабеларускае найменне месяца чйрвець (червец), украінскае червень, польскае czerwiec, старажытнарускае йзокт>, рускае йюнь, лацінскае junius, нямецкае Juni, англійскае june.
    Назва «юніус» паходзіць ад імя старажытнарымскай багіні Юноны. Згодна з іншымі звесткамі, месяц названы ў гонар першага рымскага консула Юнія Брута. У рэспубліканскім календары французскай рэвалюцыі ён згадваецца як прэрыаль, што азначае «пара паплавоў».
    У месяцы самы доўгі дзень года -22 чэрвеня (працягваецца 17 гадзін) і самая кароткая ноч. Дзень летняга сонцастаяння беларусы здаўна адзначаюць святам Купалля.
    Ліпень. Сучасная беларуская назва сярэдняга, самага спякотнага, месяца лета ліпень паходзіць ад сло-
    ва «ліпа» (дрэва цвіце менавіта ў гэтую пару). Найменне мае падабенства з польскім Ііріес і ўкраінскім лйпень. У старабеларускіх крыніцах, акрамя назвы лйпець, сустракаецца яшчэ чйрвець, што захавалася дагэтуль, напрыклад, у чэшскай, славацкай і беларускай мовах (чэрвень) у папярэднім месяцы.
    Рымляне да 44 года называлі месяц проста пятым (quintilis), паколькі год пачынаўся з сакавіка. Затым з прычыны трагічнай смерці Юлія Цэзара перайменавалі квінтыліс у юліус (Julius), таму і захаваліся juillet у французаў, Juli у немцаў, july у англічан, йюль у рускіх.
    У гэтым месяцы старажытныя грэкі адзначалі чатырохдзённае свята Панафінеяў у гонар багіні мудрасці Афіны (рымляне называлі яе Мінервай). Падчас вялікага святкавання адбываліся ўрачыстыя працэсіі, розныя народныя гульні (барацьба атлетаў, гімнастычныя практыкаванні), спевы, танцы.
    Жнівень. Сучасная беларуская назва восьмага месяца жнівень, таксама як і старабеларускія серпень, зарев, адлюстроўвае прыродныя асаблівасці пары. Дарэчы, найменне серпень захавалася ва ўкраінцаў, чэхаў (srpen), палякаў (sierpien’), іншых народаў.
    Рымляне называлі гэты месяц sehstylis, што значыць шосты (год пачынаўся тады вясною). Пазней рымскі сенат пеайменаваў яго ў гонар імператара Актавіяна Аўгуста. Секстыліс налічваў 29 дзён, а аўгустус стаў мець 31. Заканадаўчы орган, аднолькава паважаючы Юлія Цэзара і Актавіяна Аўгуста, зрабіў і аднолькава доўгімі месяцы, якія стаяць побач у годзе. Класічная назва месяца захавалася ў многіх заходнееўрапейскіх мовах, а таксама і ў рускай.
    Верасень. Вресень, руйн, рйень, зарев гэтым старабеларускім найменням дзявятага месяца года адпавядае
    сучаснае беларускае верасень, што паходзіць ад слова «верас» (менавіта ў той час расліна пачынае красаваць). Ва ўкраінскай мове першы месяц восені таксама вересень, у чэшскай zari, польскай wrzesien’. У англічан, французаў, немцаў варыянты рымскага September. У французскім рэспубліканскім календары ён фрукцідор месяц пладоў, што канчаўся 22 верасня і завяршаў год.
    Рымскі September меў 29 дзён (адзін дзень дадаў Юлій Цэзар у 46 годзе). Рымляне прысвячалі яго Вулкану, богу агню, і святкавалі Вулканаліі, забіваючы ў ахвяру парася і цяля.
    У старажытных грэкаў на працягу дзевяці дзён адбываліся «містэрыі», таемныя культы. У іх прымалі ўдзел толькі пасвячоныя, якія рабілі ахвяры з захаваннем асаблівых абрадаў. Паказваліся ўдзельнікам абразы багоў і знакі-сімвалы, што да гэтага часу старанна ўтойваліся.
    Кастрычнік. Кастрычнік дзясяты месяц года. Стараславянскія назвы яго лйстапад, рйень, паздернйк, брудень-, у чэхаў ён таксама rijen, у сербаў паздзернік, у палякаў pazdziernik, ва ўкраінцаў жовтень. Беларускае найменне месяца паходзіць ад слова «кастрыца» («кастра»): у гэты час сяляне трапалі, часалі лён і каноплі, з якіх ападала шмат кастры.
    У рымлян oktober (такая ж аснова ў нямецкай, французскай, англійскай, рускай мовах) быў прысвечаны богу вайны Марсу. У 15-ы дзень месяца прыносілі ў ахвяру каня, які вылучыўся на папярэдніх скачках. 2 кастрычніка святкавалі Медэтрыналіі ў гонар багіні медыцыны Медэтрыны. Кожны рымлянін гатаваў сабе багаты стол і стараўся як мага больш наесціся і напіцца, бо гэта нібы перасцерагала яго ў будучым ад розных хвароб.
    Старажытныя грэкі ўшаноўвалі бога вінаробства Бахуса (Дыяніса). Свята было вельмі вясёлым і свабод-
    ным, у ім нароўні з вольнымі грэкамі прымалі ўдзел і рабы. Адмысловы хор пры музыцы і скоках пеў так званы дыфірамб асаблівую песню ў гонар Бахуса, дзе адлюстроўваліся сумныя і радасныя падзеі з жыцця бога.
    Лістапад. Апошні месяц восені, адзінаццаты месяц года меў старабеларускую назву грудзень (ад слова «груды» ў значэнні «замёрзлая зямля»). Сучаснае беларускае найменне лістапад тлумачыцца проста: KaHep ападання лісця з дрэў (таксама ва ўкраінцаў лйстопад, палякаў і чэхаў listopad). Рускі ноябрь, балгарскі ноемврй, нямецкі, венгерскі, славацкі nowember утрымліваюць агульную лацінскую аснову nowem (дзевяць). Французскія рэвалюцыянеры называлі месяц брумерам, што азначала «туманны».
    Снежань. Першы месяц зімы і апошні каляндарнага года атрымаў назву снежань ад слова «снег». Старабеларускае найменне яго прасінець (у значэнні «прасвет у воблаках»), старарускае студеный, французскае перыяду рэвалюцыі фрымер («намаразь»). Рускі декабрь, французскі decembre, англійскі december, нямецкі Dezember паходзяць ад лацінскага december (дзясяты у старажытнарымскім календары).
    Снежань найболып пахмурны месяц у годзе. У ім ёсць і самы кароткі дзень года 21 або 22 (7 8 гадзін).
    * * *
    I, нарэшце, запрашаем нашых вучняў, каб яны прадэманстравалі сваё бачанне і разуменне літары К (глядзі на ўкладцы).
    Я лячу, лячу на лыжах, Лёгкі ветрык лоб мой ліжа. Белы снег нібыта мел...
    На трамплін падобна эЛ.
    л (ЛЮДН)
    Ці можа літара быць... калючай? «Дзіўнае пытанне», скажаце вы. I не памыліцеся. He верыце? Давайце зазірнём у фінікійскі алфавіт. Аказваецца, там літара Л (у стараяўрэйскай мове «лямед») абазначала шып, джала, бо сваімі абрысамі нагадвала калючку.
    Сёння Л трынаццатая літара беларускага алфавіта. Паходзіць з кірыліцкай Л («людзі»), што ўзнікла на аснове грэка-візантыйскай («ламбда»). У старабеларускую графіку перайшла са старажытнарускага пісьменства.
    Звяжам імя літары людзі з наступнай М. Атрымаецца заклік: «Людзі, мыслеце!» У сэнсавы рад можна ўключыць і літару К: «Како, людзі, мыслеце! Як? Людзі, думайце!»
    Абазначала зычныя гукі [л], [л’]: ласка [ласка], лйстт> [л’йст], льстйтй [л’ст’йт’й].
    Мела таксама лічбавае значэнне «трыццаць».
    У рукапісах XIV-XVII ст. у сувязі з функцыяніраваннем розных пісьмовых школ і выкарыстаннем розных тыпаў пісьма ўжывалася ў некалькіх варыянтах, якія памагаюць вызначыць час і месца напісання помнікаў.
    Царкоўнаславянская XVI-XVIII ст.
    
    Скорапіс XV ст.
    A
    Беларускі скорапіс XVI ст.