Азбукоўнік пазнавальна-навуковая, часам гульнёвая, кніжка-чытанка, камусьці забаўлянка

Азбукоўнік

пазнавальна-навуковая, часам гульнёвая, кніжка-чытанка, камусьці забаўлянка
Выдавец:
Памер: 352с.
Мінск 2015
81.51 МБ
1.	Ганаровы знак, ордэн, медаль, якімі адзначаюцца чые-небудзь заслугі.
2.	Сказаць нешта гучна і ўсхвалявана.
3.	Аднавіць у памяці.
4.	Паласа зямлі ўздоўж берага ракі, возера, мора.
5.	Падняцца ў паветра, узняцца ўверх.
6.	Рэзка ўзняць, падняць што-небудзь наверх.
7.	Раптоўнае загаранне, нядоўгае ззянне, непрацяглы бляск.
8.	Невялікая горка.
9.	Зрабіць падушку больш мяккай, пышнай.
10.	Гук, які ўтвараецца пры плачы.
11.	З’яўленне на гарызонце сонца або першых яго промняў.
12.	Навар з сушанай садавіны, сушаных ягад.
МОЎНАЯ РАЗМІНКА
1.	Загадкі
Пчолкі белыя гуляюць, Поле беллю пакрываюць.
Нібы з вулляў, ляцяць з хмар, Засцілаючы абшар.
Два ці тры разы на дню
Сабірае ўсю радню:
Той з відэльцам, гэты з міскай, Ну а той з вялікай лыжкай.
2.	Прачытайце верш. У якіх яго словах ёсць гук [с]? Выразна вымаўляйце [с], [с’].
Дружная сямейка: Мама, тата, дзед, Васілёк, Сяргейка, Глеб і я, Міхед.
Будны дзень ці свята Смеху повен дом. Толькі цеснавата За адным сталом.
3.	Адкажыце на пытанні і запішыце адказы.
-	У назвах якіх лічбаў ёсць гук [с]?
-	У назвах якіх раслін ёсць гук [с]?
-	У назвах якой мэблі ёсць гук [с]?
-	У назвах якіх птушак ёсць гук [с]?
-	У назвах якіх хімічных элементаў ёсць гук [с]?
4. Успомніце, як вымаўляецца [с] перад [г’], [к’], [х’]. Прачытайце правільна наступныя словы.
Скеміць, скідаць, скінуць, скіпідар, скіба, скібачка, сківіца, скіпець, скіпяціць, скіраваць, скіроўваць, скісаць, скіснуць, скіслы.
ЦІКАВА ВЕДАЦЬ
Студэнт, аднакашнік, абітурыент
У пачатку XII ст. у Балоньскай школе, ці ўніверсітэце (Італія), ужо былі студэнты. Гэта слова паходзіць ад лацінскага «студэнс» старанна займацца, працаваць. Шлях студэнта (на першым этапе вучобы ён зваўся схалар) пачынаўся з запісу яго на падрыхтоўчы факультэт, пасля чаго ён пераходзіў на адзін са «старэйшых» факультэтаў: багаслоўскі, медыцынскі або юрыдычны. Лекцыі пачыналіся з пяці гадзін раніцы і працягваліся чатыры гадзіны. Падручнікаў не было, лекцыі запісваліся. Самым стамляльным быў выпускны экзамен. На студэнта на працягу дня (з шасці гадзін раніцы да шасці вечара) «нападалі» не менш чым два дзясяткі апанентаў. Пры гэтым сам студэнт не павінен быў ні адпачываць, ні есці, ні піць. Пасля здачы экзаменаў усё завяршалася «банкетам Арыстоцеля».
У даўнія часы ў невялікіх гарадах, мястэчках і вёсках Русі не было спецыяльна падрыхтаваных настаўнікаў. Папы ці дзякі вучылі дзяцей у сябе дома або хадзілі па дварах. Калі вучні прыступалі да чытання новай кнігі, гэта падзея адзначалася: бацькі пасылалі «настаўніку» падарункі і грошы, а вучням гаршчок кашы. Пасля ўрока ўсе вучні садзіліся за стол есці кашу. Такіх вучняў і празвалі аднакашнікамі.
Слова абітурыент запазычана з нямецкай мовы ў сярэдзіне XIX ст. Першапачаткова ўжывалася толькі ў значэнні «той, хто здае выпускныя экзамены» (ад лацінскага «абітурыенс» гатовы пайсці, пакінуць). У канцы 20 пачатку 30-х гг. XX ст. гэтым словам сталі называць выпускнікоў школы, якія збіраліся паступаць у ВНУ. 3 40-х гг. XX ст. абітурыент гэта кожны, хто паступае ў ВНУ ці тэхнікум і праходзіць адборачны конкурс.
А вы самі якія адкрыцці можаце зрабіць у краіне Лексіка (раздзел «Літара С»)? Падзяліцеся знаходкамі.
Амаль анекдот
Памерці можна і... ад смеху, ад радасці. Так, антычны драматург Сафокл памёр пад апладысменты натоўпу, які праслаўляў яго геній. Персідскі цар Ксеркс таксама памёр ад смеху. Антычны паэт Дыягор Мелоскі раптоўна сканаў, калі даведаўся аб перамозе ўсіх сваіх сыноў на Алімпійскіх гульнях. Пляменніца нямецкага філосафа Лейбніца таксама памерла ад вялікай радасці, калі знайшла на смяротным ложы свайго дзядзькі 600 тысяч франкаў.
* * *
I нарэшце, па традыцыі, дадзім слова нашым вучням, якія скажуць і пакажуць, якой ім бачыцца літара С (глядзі на ўкладцы).
Запамінаецца адменна: Т — тонкая тэлеантэна.
(ТВЕРДО)
Тыя далёкія фінікійцы атаясамлівалі літару Т з ... грузам. I называлася яна «тэт» («груз»). А славяне называлі яе «твердо». I па паходжанні кораня яна роднасная словам тварэц, тварыць.
У сучаснай беларускай мове Т дваццатая літара алфавіта. Паходзіць з кірыліцкай Т («твердо»), утворанай на аснове грэка-візантыйскай устаўной Т («тау»). У старабеларускую графіку перайшла са старажытнарукага пісьменства.
Абазначала зычныя гукі [?n], ([ш’]): атава [атава], путь [пут’], твердый [тв’эрдый].
Мела таксама лічбавае значэнне «трыста».
У рукапісах XIV-XVII ст. у сувязі з функцыяніраваннем розных пісьмовых школ і выкарыстаннем розных тыпаў пісьма ўжывалася ў некалькіх варыянтах, якія памагаюць вызначыць час і месца напісання помнікаў.
Фінікійская


Старажытнагрэчаская


Візантыйская


Глаголіца балгарская XI ст.


Устаў XI ст.


Царкоўнаславянская XIII-XVI ст.



Царкоўнаславянская XVI-XVIII ст.
nr
Скорапіс XV ст.
@ТІ
Беларускі скорапіс XVI ст.

Паўустаў канца
XVII ст.

Грамадзянская пач. XVIII ст.

Лацінская
Tt
У XVI ст., акрамя рукапіснай, набыла друкаваную форму.
Пачынаючы з Ф. Скарыны, стала адрознівацца як малая і вялікая, хоць ужыванне вялікай літары ва
ўласных імёнах, геаграфічных назвах і ў пачатку сказаў не было яшчэ паслядоўным.
У сучаснай беларускай мове абазначае шумны глухі цвёрды змычны пярэднеязычны зычны гук [zzi] (твар [твар], трава [трава]), у спалучэнні са звонкім зычным [5] (футбол [фудбол]). У становішчы перад галоснымі е, ё, і, ю, я, мяккім в і ь у адпаведнасці з вымаўленнем замяняецца літарай ц: брат брацік, чарот у чароце, чатыры чацвёрты.
Зычны [zn] у беларускай мове заўсёды цвёрды і на пісьме абазначаецца літарай Т, якая пішацца:
-	перад галоснымі а, о, у, э, ы: талерка, стол;
-	перад цвёрдымі і зацвярдзелымі зычнымі: тры, трава',
-	на канцы слоў: спорт.
Чаргаванне [zn] — [і/] называецца цеканнем і абазначаецца літарай ц:
-	перад галоснымі е, ё, ю, я, і: мяту мяцеш;
-	перад мяккім знакам: дзясяты дзесяць;
-	перад [в’]: чатыры чацвёрты.
Літара ц пішацца згодна з вымаўленнем у словах бацвінне, цвёрды, цвярозы, цвік, цвілы, ліцвін, яцвяг, Мацвей, Бацвіннік. Але: твіст.
Суфіксальны [zn] перад [в’] не змякчаецца: у грамадстве.
Літара Т пішацца ў таксама ў словах Літва у Літве.
У большасці слоў іншамоўнага паходжання (у тым ліку і ва ўласных назвах) Т захоўваецца, а пасля яе пішуцца галосныя а, э, ы, у: тасьма, тэмпература, авантура, Тэгеран.
Аднак у некаторых запазычаных словах (у тым ліку і ва ўласных назвах) [zn] змякчаецца: цюльпан, цір, Таіці, Цянь-Шань, Церак (правапіс такіх слоў вызначаецца па слоўніку).
Гук [m] пераходзіць у [^’]:
-	у словах іншамоўнага паходжання перад суфіксамі і спалучэннямі суфіксальнага паходжання -ін-, -ір-, -ік-, -ёр-, -еец-, -ейск-: карціна, білецік, білецёр, манцёр. Але: латынь.
Чаргаване [m] з [ц’] паслядоўна адбываецца перад суфіксам -ікз памяншальна-ласкальным значэннем: квадрат — квадрацік; у іншых выпадках чаргаванне адсутнічае: матэматыка, рамантыка. Але: масціка, лунацік.
He чаргуюцца [m] — [і^’] у іншамоўных словах з суфіксамі -ІСТ-/-ЫСТ-, -інг-/-ынг-, -ізм-/-ызм-: артыст, драматызм, мітынг.
Бывае вялікая (Т) і малая (т), мае рукапісную (УПт) і друкаваную (Т т) формы.
Ужываецца ў афіцыйных абрэвіятурах (ТБ), як умоўнае скарачэнне слоў «таварыш» (т. Пятроў), «том» (т. 12), «тона» (18 т), «тэлефон» (т. 220 33 18).
Пры класіфікацыйным падзеле мае значэнне «дзевятнаццаты» (група «Т»), пры лічбавай нумарацыі дадатковае значэнне для размежавання прадметаў пад адным нумарам (квадрат № 18 т).
У «Беларускім арфаграфічным слоўніку» (пад рэд. A. А. Лукашанца) налічваюцца 2963 словы, якія пачынаюцца на літару С. Сярод іх знаходзім: таварыскі, тактоўны, талерантнасць, трапяткі, тужлівы, тынэйджар, тэфтэлі.
* * *
Як вам падаецца правапіс літары Т? Складана? Але ж невыпадкова кажуць: «Цяжка ў вучэнні, лёгка ў баі». Таму клічце памочнікаў, напішам дыктант і праверым, як засвоілі правапіс літары Т.
ТРЫВОГІI РАДАСЦІ НА ЖЫЦЦЁВАЙ ДАРОЗЕ
Сярод людзей, што займаліся маім лёсам, былі добрыя і благія людзі. Цяпер я гляджу на сваю дарогу, як на далёкі сон. Мая біяграфія здаецца мне вельмі доўгаю, і я дзіўлюся, як многа ў ёй месціцца. Я зазнаў і трагізм, і роспач, зведаў цану радасці і надзей. Быў на грані таго горкага адчування, калі чалавек астаецца без радзімы не мае на яе права. Зразумеў, якое гэта вялікае і дарагое пачуццё Бацькаўшчына.
Лёс кожнага гэта свой лёс, але без лёсу народа няма і свайго лёсу. Часта я думаю, у якой душэўнай спустошанасці жывуць тыя, што апынуліся на далёкіх, чужых землях. Я не гавару пра здраднікаў і палітычных злачынцаў, бо яны самі пазбавілі сябе Бацькаўшчыны. Маю на ўвазе тых, што па волі часу і падзей, па якой невялікай правінцы або і зусім без правінкі пакінулі сваю зямлю. I Бацькаўшчына ім мроіцца толькі ў харошых снах. Я ведаю, што ім цяжка, што перад сабою летуценна яны бачаць бясконца дарагія родныя нівы, лугі, кветкі і травы, раніцы і вечары, вузкія сцежачкі сярод жытоў і хаты. Я ведаю, што ім чутны нашы песні, што ім свеціць наша сонца, як надзея, як Права аставацца людзьмі.
-	Выберыце з тэксту і запішыце прыклады чаргавання [m] — [^’];
-	падбярыце сінонімы да слоў Бацькаўшчына, лёс; растлумачце значэнне слоў мроіцца, летуценна.
* * *
Прачытайце верш, вызначце яго тэму, асноўную думку. Адшукайце ў творы мастацкія тропы, вызначце іх ролю*.
ЗАЗІРНІ Ў СЯБЕ...
За гарамі, за марамі Ёсць такі куток, Дзе чарней начы асенняй Змрочны мкне паток.
* Пры выкананні задання выкарыстайце тэарэтычны матэрыял.
Ён зглынае ўсё жывое На шляху сваім, Найхаробрая істота Як сянінка ў ім. Гінуць зоркі, гіне сонца У глухой тужбе.
Дзе ён, той куток злавесны? Зазірні ў сябе.
За гарамі, за марамі Ёсць такая шыр, Дзе пануе неабсяжны Шчаслівейшы мір. Выпадковае, не мае Там прытулку зло: Толькі радасць, толькі воля Iсвятло,святло:
Над усім, ва ўсім, што чэзла У глухой тужбе!..
Дзе ён, край той блаславёны? Зазірні ў сябе.
Ніна Мацяш
ТРОП
Троп (ад грэч. tropos паварот) адзін з найважнейшых прыёмаў стварэння мастацкага вобраза ў літаратуры, пры якім слова набывае вельмі актыўны выяўленчы характар, выражае пэўнае пачуццё, эстэтычную ацэнку жыццёвай з'явы. Калі глядзець з боку мовы, троп гэта ўжыванне слова ў пераносным значэнні. Мастацкія тропы ўзнікаюць на аснове выкарыстання мнагазначнасці слова. Многія словы, акрамя асноўнага, маюць іншыя значэнні і адценні. Напрыклад, слова «сонечны» мае значэнне «асветлены сонцам» сонечны дзень, але яно ж можа быць ужыта і ў іншых значэннях: сонечнае жыццё, сонечны настрой і г. д. У апошніх прыкладах мы маем справу не з асноўным, а другасным сэнсам гэтага слова.