Азбукоўнік пазнавальна-навуковая, часам гульнёвая, кніжка-чытанка, камусьці забаўлянка

Азбукоўнік

пазнавальна-навуковая, часам гульнёвая, кніжка-чытанка, камусьці забаўлянка
Выдавец:
Памер: 352с.
Мінск 2015
81.51 МБ
Дошка з дошкай накрыж збіты, Тут нібыта ход закрыты.
Ёсць у X ва ўсіх патрэба: Хто захоча жыць без хлеба?
(XtPb)
Давайце зноў павандруем у часе і завітаем да фінікійцаў, якія прапанавалі старажытны алфавіт. I пагаворым пра літару х. Гэтую літару фінікійцы называлі «хет», што значыць «агароджа», бо сваімі абрысамі яна і нагадвала такую будаўнічую канструкцыю.
Прайшоў час. Сёння X дваццаць чацвёртая літара беларускага алфавіта. Паходзіць з кірыліцкай X («хер»), якая адпавядала грэка-візантыйскай устаўной («хі»). Як мяркуюць вучоныя, слова х'Ёрь запазычанае. I карані яго знаходзяцца ў грэчаскай мове. Гэта можа быць скарочаны варыянт ад слова херувімн самыя набліжаныя да Бога нябесныя сілы. Яшчэ выказваецца думка, што слова звязваецца з «херэтызмамі» песеннамалітоўнымі заклікамі: грэч. «херэ» па-славянску радуйся. Але самым пераканаўчым лічыцца меркаванне пра паходжанне імя слова ад грэчаскага слова «рука». Сапраўды, мы часта складваем рукі крыж-накрыж.
Вось такая, амаль дэтэктыўная, гісторыя паходжання назвы сучаснай літары х.
У старабеларускую графіку перайшла са старажытнарускага пісьменства. Абазначала зычныя гукі [х], [х’]: хата [хата], хйтрый [х’йтрый].
Мела таксама лічбавае значэнне «шэсцьсот».
У рукапісах XIV-XVII ст. у сувязі з функцыяніраваннем розных пісьмовых школ і выкарыстаннем розных тыпаў пісьма ўжывалася ў некалькіх варыянтах, якія памагаюць вызначыць час і месца напісання помнікаў.		
Глаголіца балгарская XI ст.

Устаў XI ст.

Царкоўнаславянская XIII-XVI ст.


Фінікійская
*
Старажытнагрэчаская
V
Візантыйская
х
Паўустаў канца
XVII ст.

Грамадзянская пач. XVIII ст.
X
Лацінская


Царкоўнаславянская XVI-XVIII ст.

Скорапіс XV ст.
*
Беларускі скорапіс XVI ст.

У XVI ст., акрамя рукапіснай, набыла друкаваную форму.
Пачынаючы з Ф. Скарыны, стала адрознівацца як малая і вялікая, хоць ужыванне вялікай літары ва ўласных імёнах, геаграфічных назвах і ў пачатку сказаў не было яшчэ паслядоўным.
У сучаснай беларускай мове абазначае шумныя глухія шчылінныя заднеязычныя зычныя гукі [х], [х’]: хвост [хвост], хістаць —[х’істац’].
У залежнасці ад фанетычнай пазіцыі гук [х] можа змяняцца. Такія змены называюцца пазіцыйнымі. Цвёрды гук [х] пры змене формы слова памякчаецца: арэх [арэх’і].
А ёсць чаргаванні, якія не залежаць ад фанетычнай пазіцыі гука і не тлумачацца сучаснымі моўнымі законамі. Такія чаргаванні называюцца гістарычнымі: мех [м’ашок]; страха на [страс’э].
Бывае вялікая (X) і малая (х), мае рукапісную і друкаваную (X х) формы.
Ужываецца ў афіцыйных абрэвіятурах (ХТЗ). Пры класіфікацыйным падзеле мае значэнне «дваццаць другі» (група «X»), пры лічбавай нумарацыі дадатковае значэнне для размежавання прадметаў пад адным нумарам (шыфр № 6 х).
У «Беларускім арфаграфічным слоўніку» (пад рэд. A. А. Лукашанца) налічваецца 989 слоў, якія пачынаюцца на літару X. Сярод іх знаходзім: характарызаваць, хлебабулачны, холадаўстойлівы, храналогія, хронаметраж, хрэсьбіны, хуткарастваральны.
•k * *
Ha літару X ca слоўніка «Беларускія пісьменнікі» мы выбралі наступныя прозвішчы: Т. Хадкевіч, У. Хадыка, А. Хатэнка, Я. Хвалей, М. Хведаровіч, В. Хомчанка, Я. Храптовіч, К. Хромчанка.
Прозвішчамі якіх пісьменнікаў вы самі можаце дапоўніць прапанаваны спіс?
Творы гэтых аўтараў сапраўды мастацкія, бо ім уласцівы праўдзівыя літаратурныя характары.
А характар літаратурны мастацкі вобраз чалавека ў літаратурным творы. Характар літаратурны галоўны элемент кожнага літаратурнага твора, ён ствараецца пісьменнікам на аснове жыццёвых назіранняў, уражанняў з дапамогай вымыслу, фантазіі. Як мастацкі вобраз характар літаратурны не проста раскрывае пэўную чалавечую індывідуальнасць, але і выяўляе адносіны пісьменніка да жыцця.
У абмалёўцы характару літаратурнага ўдзельнічаюць усе кампаненты літаратурнага твора сюжэт, апісанне абстаноўкі, пейзаж, мова персанажа, яго партрэт, думкі і пачуцці. Асаблівасці характару літаратурнага залежаць ад таго, да якога літаратурнага роду адносіцца твор.
У лірыцы, напрыклад, характар літаратурны раскрываецца толькі праз унутраны свет, думкі, пачуцці і перажыванні.
У драматычных творах характар літаратурны ствараецца галоўным чынам сродкамі моўнай характарыстыкі (размова персанажаў) і развіццём дзеяння.
Асаблівасці абмалёўкі характару літаратурнага вызначаюцца стылем пісьменніка. Так, напрыклад, характары герояў раманаў I. Шамякіна раскрываюцца ў захапляючым, дынамічным сюжэце, у раманах К. Чорнага, I. Мележа болыпую ролю адыгрываюць пейзаж, апісанне абстаноўкі, псіхалагічныя дэталі.
Асаблівасці характару літаратурнага залежаць таксама ад мастацкага метаду, у рэчышчы якога з'явіўся твор. Так, у стварэнні рамантычных вобразаў большую ролю адыгрывае вымысел. Гэта тлумачыцца тым, што пісьменнік імкнецца стварыць незвычайны, яркі вобраз, які ўвасабляе яго мару аб смелым, моцным, актыўным чалавеку. Рамантычны вобраз-характар звычайна супрацьстаіць не задавальняючай пісьменніка рэчаіснасці. Рэалістычны характар літаратурны ствараецца на аснове абагульнення з'яў навакольнага жыцця, паводзін людзей пэўнага сацыяльнага асяроддзя, пэўнай гістарычнай эпохі.
Характар літаратурны для пісьменніка гэта сродак пазнання жыцця, а разам з тым і сродак ўздзеяння на чытача. Літаратура мае нямала вобразаў-характараў, якія станавіліся высокім прыкладам для цэлых пакаленняў людзей. Такія Рахметаў з рамана М. Чарнышэўскага «Што рабіць?», Авадзень з аднайменнага рамана Э. Войніч, Паўка Карчагін з рамана А. Астроўскага «Як гартавалася сталь».
Выхаваўчая сіла ёсць у кожным характары літаратурным сапраўды мастацкага твора. Яна ўзмацняецца і тым, што чалавечыя характары, створаныя пісьменнікам, абавязкова нясуць у сабе агульначалавечыя рысы. Гэтым і тлумачыцца тая цікавасць, якую мы праяўляем да літаратуры іншых народаў, іншых эпох.
Выхаваўчае значэнне маюць не толькі станоўчыя, але і адмоўныя характары літаратурныя ў тым сэнсе, што яны «папярэджваюць» нас ад памылак у жыцці, паказваюць, да якіх вынікаў яны прыводзяць. Як станоўчыя, так і адмоўныя характары літаратурныя дапамагаюць нам пазнаваць жыццё.
* * *
Літаратары даюць нам сваё бачанне рэчаіснасці, успрыняцце жыцця. А народ захаваў свае скарбы. Таму паслухаем, што
У НАРОДЗЕ КАЖУЦЬ
Хто вясною скача, той восенню плача.
Хто сее ды вее, той не збяднее.
Хто кармамі запасся у таго вясна позняя, а хто без іх сядзіць вясну ранняй называе.
Хоць вясна сухая, але восень малочная.
Хто ў час сее, той не збяднее.
Хто ўлетку балюе, той узімку галадуе.
Хто ўлетку спіць, той узімку не есць.
Хто халадку шукае, той узімку галадае.
Хто ў ліпені на полі пацее, таго ўзімку і печка пагрэе.
Хто сее пасля Пакрова, не будзе мець чаго даць карове.
* * *
«Без хлеба яда да парога хада. Хлеб усяму галава», так у народзе кажуць. А яшчэ са словам хлеб можна назваць наступныя прыказкі (глядзі табліцу).
Паслухайце заданне: у левай калонцы падаецца прыказка, а з правай вы самі павінны выбраць правільнае тлумачэнне гэтага выразу і выкарыстаць яго у сваім вусным выказванні на тэму «Хлеб усяму галава».
Прыказка
Тлумачэнне
1. Быў бы хлеб, а мышы знойдуцца.
...жывём памаленьку; часам ужываецца як няпэўная характарыстыка жыцця;
2. Жывём, хлеб жуём.
...калі ёсць умовы, магчымасці, заўсёды знойдзецца хтонебудзь для несамавітых, нядобрых учынкаў, спраў;
Прыказка
Тлумачэнне
3.	3 музыкі хлеб
невялікі.
...гаворыцца з адабрэннем пра таго, хто, адпраўляючыся куды-небудзь, бярэ з сабой харчовыя ці іншыя запасы;
4. Зямлю ўгноіш хлеб падвоіш.
...заробак у музыканта невялікі, незайздросны;
5. He хлебам адзіным жыве чалавек.
...пра прычынна-выніковую залежнасць велічыні ўраджаю ад ступені ўгнаення глебы;
6. Хлеб на стале рукі свае.
...чалавек павінен клапаціцца не толькі пра свае матэрыяльныя, але і пра духоўныя патрэбнасці;
7. Хто хлеб з сабой носіць, той не просіць.
...кажуць, запрашаючы да пачастунку.
Каб лягчэй было падрыхтаваць вуснае выказванене, прачытайце наступны тэкст, перакладзіце яго на беларускую мову.
ХЛЕБ ВСЕМУ ГОЛОВА
Нспокон веку хлеб был не просто едой. Он был мернлом не только обгцественного благосостояння, но н мернлом человеческой совестн. Хлебом-солыо встречалн друзей. За хлеб бнлнсь с врагом насмерть. Хлебом, как нменем матерн, клялнсь. Хлеб был продуктом, вызывавшнм особое, можно сказать, святое чувство. За хлеб, который нужен был умнраюіцнм от голода детям в годы войны, отдавалн свон жнзнн сотнн людей.
Сегодня вопрос о хлебе, конечно, не стонт как вопрос о жнзнн н смертн. Но всё же он нам должен быть не менее дорог, чем отцам нашнм н дедам. Здесь, думается, нужна умная, доходяіцая до сердца человека пропаганда высокой нравственной ценностн труда хлебороба, мукомола, пекаря. Ведь чтобы хлеб стал хлебом н дошёл к нашему столу, чтобы мы моглн купнть буханку нлн батон, трудятся представнтелн почтн ста
двадцатн спецнальностей: селекцнонер, механнзатор, хнмнк, машнностронтель, летчнк сельхозавнацнн н заготовнтель, работннк хлебозавода.
Конечно же, не зачерствелн душн нашнх людей, н в подавляюіцем большннстве своём онн высоконравственно относятся к хлебу. Как-то в годовіцнну велнкой нашей Победы в одном нз парков Волгограда раздавалн (а не продавалн!) людям печёный хлеб. Это был не тот обычный хлеб, какой мы прнвыклн вндеть в магазннах, в столовой, дома. Это былн буханкн того самого блокадного ленннградского хлеба, который только напомпнал собой хлеб н нстннная ценность которого была в своё время равна ценностн жнзнн. Людн молодые н старые подходплн, бережно, как святыню, бралн этот хлеб, пробовалн его. Многне плакалн. Этн слёзы шлн нз глубнны потрясённого человеческого сознання, нз глубнны душн.
* * *
Нам засталося толькі напісаць дыктант, каб праверыць, як вы засвоілі правапіс літары х.
ЗВАНЫ ХАТЫНІ
Звоняць званы Хатыні. Звоняць над спаленымі хатамі, над жыццямі людзей, што ведалі свабоду і шчасце. Звоняць над брацкай магілай аднавяскоўцаў, над магіламі дзяцей, якімі свет яшчэ не ўспрымаўся далей навакольнага лесу.
Звоняць званы над могілкамі ста васьмідзесяці шасці вёсак, дзе не засталося ніводнай сям'і, дзе не збудавана на папялішчы ніводнай новай хаты.