• Газеты, часопісы і г.д.
  • Азбукоўнік пазнавальна-навуковая, часам гульнёвая, кніжка-чытанка, камусьці забаўлянка

    Азбукоўнік

    пазнавальна-навуковая, часам гульнёвая, кніжка-чытанка, камусьці забаўлянка

    Памер: 352с.
    Мінск 2015
    81.51 МБ
    ло гэта так. Ён, каб выявіць незадаволеных яго палітыкай, захопніцкімі войнамі, калі яго войскі знаходзіліся ў далёкіх пустынях Персіі, дазволіў афіцэрам і салдатам напісаць па адным пісьму дамоў. Усе ўзрадаваліся (паколькі да гэтага пісем пісаць не дазвалялася) і выказалі пачуцці сваім родным. Аднак, калі кур'еры з пісьмамі некалькі ад'ехалі, іх сустрэлі пасланыя царом салдаты. Пісьмы былі адабраны, а тых, хто скардзіўся ў іх на цара, пакаралі смерцю.
    У Старажытным Рыме ўжо існавала пасада цэнзара.
    У Расіі ў XVI ст. з'яўляецца духоўная цэнзура, а ў XIX ст. парадак ажыццяўлення цэнзуры вызначаецца спецыяльнымі статутамі і правіламі. Цэнзура сістэма дзяржаўнага нагляду за ідэйным зместам друку і сродкаў масавай інфармацыі.
    У 1792 г. у час земляных работ на кубанскім беразе Керчанскага праліва, у Тамані, салдаты выпадкова выкапалі мармуровы камень з надпісам па-руску: «У лета 6576 (па нашым летазлічэнні ў 1068 г.) Глеб князь мерыў морам па лёду ад Тмутараканя да Крчева (г. зн. да Керчы) 14 000 сяжань». Так, на гэтым камені ўпершыню сустрэліся са славянскім словам «сяжань» (пазней і «сажань»), ад «сягаць» дасягаць, дакранацца. Адсюль паходзіць і «прысяга», звязаная са словамі дасягаць, дакранацца. Цяпер мы ўжо не адчуваем гэтай сувязі, але пры ўрачыстай прысязе звычайна дакранаюцца ў знак клятвы да свяшчэнных прадметаў сцяга і інш.
    Слова пратакол паходзіць з грэчаскіх «протас» першы і «колас» клею. Першапачаткова пратаколам і называлі першы ліст, падклеены да скрутка з рукапісам. На ім пісалі імя ўладальніка, дату. Хутка прагледзець скрутак было немагчыма: гэта не кніга, якую лёгка перагарнуць. Доўгі скрутак трэба было раскручваць. Таму для зручнасці карыстання скруткам на гэтым лісце,
    прыклееным наверсе, пратаколе, даваўся і кароткі змест рукапісу. Адсюль зразумелы пераход да цяперашняга значэння слова: спачатку кароткі пералік, а потым і кароткі запіс таго, што было на сходзе, дакумент з якім-небудзь фактам. Гэта яшчэ і акт міжнароднага пагаднення.
    А вы самі якія адкрыцці можаце зрабіць у краіне Лексіка (раздзел « Літара Ц»)? Падзяліцеся знаходкамі.
    Амаль анекдот
    Самай тытулаванай асобай быў рускі цар Пётр I. Так, у яго грамаце да польскага караля Аўгуста II (1712) чытаем: «Божнею поспешесдвуюгцею мнлостню мы, пресветлейшнйн державнейшнй велпкнй государь, царь н велпкнй князь Петр Алексеевнч всеа Велнкня н Малыя н Белыя Роснн, самодержец московскнй, кневскнй, владнмерскнй, новгородскнй, царь казанскнй, царь астраханскнй, царь снбнрскнй, государь псковскнй н велнкнй князь смоленскнй, тверскнй, югорскнй, пермскнй, вятскнй, болгарскнй н нных, государь п велнкнй князь Новгорода Ннзовскне землн, черннговскнй, резанскнй, ростовскнй, ярославскнй, белоозерскнй, удорскнй, обдорскнй, кондннскнй н всеа Северныа страны повелнтель н государь Нверскне землн, карталннскнх н грузннскнх царей, н Кабардннскпя землн, черкасскнх н горскнх князей, н нных мнгнх государств н земель восточных н западных н северных очнч н деднч н наследннк н государь обладатель...»
    * * *
    I,	па традыцыі, дадзім слова нашым вучням, якія скажуць і пакажуць, якой ім бачыцца літара Ц (глядзі на ўкладцы).
    Ч вельмі важнае таму, Што пачынае ўсе «чаму?»
    (ЧЭРВЬ)
    Ч дваццаць шостая літара беларускага алфавіта. Паходзіць з кірыліцкай Ч («червь»). У старабеларускую графіку перайшла са старажытнарускага пісьменства. Чаму святыя браты Салунскія так назвалі літару? He проста ж па любым нейкім слове, гучанне якога пачынаецца з [ч]. Паспрабуем сабраць аднакаранёвыя словы: червленйца барвовае адзенне, червленый барвовы, ярка-малінавы колер, які вырабляўся з асобых фарбуючых чарвякоў. У «Слове пра паход Ігаравы» чытаем: «А храбрнн руснцн преграднша (палі) червленымн іцнты ». Роднасным да слова червь з’яўляецца і слова чермный чырвоны: Чермное море (Чырвонае мора).
    I яшчэ адно цікавае назіранне: словы канец і пачатак аднакаранёвыя. У дапісьмовы час гэта былі кон і кен (пазней змянілася на ча). Сербы гавораць: «Од кона до кона». Па-беларуску гэта значыць «ад пачатку да канца».
    Абазначала зычны гук [ч]: бочка [бочка], чаша [чаша]. Наяўнасць у старабеларускім пісьменстве паралельных варыянтаў тыпу лйчытй лйчйтй, чудо чюдо тлумачыцца традыцыйным характарам тагачаснага пісьма і не сведчыць аб мяккасці [ч].
    Мела таксама лічбавае значэнне «дзевяноста».
    У рукапісах XIV-XVII ст. у сувязі з функцыяніраваннем розных пісьмовых школ і выкарыстаннем розных тыпаў пісьма ўжывалася ў некалькіх варыянтах, якія памагаюць вызначыць час і месца напісання помнікаў.
    Глаголіца балгарская XI ст.
    
    
    Скорапіс XV ст.
    1
    Устаў XI ст.
    
    
    Беларускі скорапіс XVI ст.
    1
    Царкоўнаславянская XIII-XVI ст.
    ч
    Царкоўнаславянская XVI-XVIII ст.
    чЧ
    
    Паўустаў канца
    XVII ст.
    V
    Грамаядзянская
    U
    пач. XVIII ст.
    
    У XVI ст., акрамя рукапіснай, набыла друкаваную форму.
    Пачынаючы з Ф. Скарыны, стала адрознівацца як вялікая і малая, хоць ужыванне вялікай літары ва ўласных імёнах, геаграфічных назвах і ў пачатку сказаў не было яшчэ паслядоўным.
    У сучаснай беларускай мове абазначае шумны глухі зацвярдзелы злітны пярэднеязычны зычны гук [ч]: чаромха — [чаромха], чысты [чысты], чытач [ чытач ].
    Бывае вялікая (Ч) і малая (ч), мае рукапісную (Ч ч) і друкаваную (Ч ч) формы.
    Ужываецца ў афіцыйных абрэвіятурах (ЧФ), як умоўнае скарачэнне слова «частка» (т. 5, ч. 1). Пры класіфікацыйным падзеле мае значэнне «дваццаць чацвёрты», пры лічбавай нумарацыі дадатковае значэнне для размежавання прадметаў пад адным нумарам (квадрат № 6 ч).
    У «Беларускім арфаграфічным слоўніку» (пад рэд. A. А. Лукашанца) налічваецца 965 слоў, якія пачынаюцца на літару Ч. Сярод іх знаходзім: чабаровы, чалавечнасць, чараваць, чаромхавы, чатырохсотгоддзе, чыстасардэчны, чэрпаць, чэснасць.
    * * *
    Сярод тых, чые прозвішчы пачынаюцца на літару Ч, М. Чаргінец, Г. Чарказян, Н. Чарнушэвіч, А. Чарнышэвіч, Л. Чарняўская, М. Чарняўскі, М. Чарот, Я. Чачот,, I. Чыгрын, I. Чыгрынаў, X. Чэрня. I, канешне, К. Чорны.
    Карыстаючыся прачытаным тэкстам і набытымі на ўроках роднай літаратуры ведамі, падрыхтуйце вуснае выказванне на тэму «Літаратурная слава Беларусі (Кузьма Чорны)».
    КУЗЬМА ЧОРНЫ
    Мікалай Карлавіч Раманоўскі прыйшоў на свет на самым зломе стагоддзяў, 24 чэрвеня 1900 года. Нарадзіўся ён на Случчыне ў маёнтку Боркі ля Цімкавіч, дзе ў пана Эдварда Вайніловіча (таго самага, на чые сродкі збудаваны Чырвоны касцёл у Мінску) парабкавалі бацькі будучага пісьменніка. A Случчына нездарма славілася знакамітымі грушамі-бэрамі. Зямля там надзвычай урадлівая. Толькі Раманоўскія ўласнага кавалка не мелі. Беднасць бацькоў даходзіла часам чуць не да жабрацтва: гаспадаркі свае яны не мелі. А вось людзі побач з імі жылі адметныя, усе потым стануць героямі будучых твораў празаіка.
    Пра сваю радзіму пазней Кузьма Чорны напіша:
    Шчаслівы час маленства! Залатыя гады! Дзе прайшло маленства, там пачынаецца Радзіма. Блізасць і замілаванне да роднай прыроды, да роднай зямлі, да самага важнага да свайго народа пачынаецца з маладых гадоў.
    Гады маленства пісьменнікам пражыліся зусім не ідылічна, таму што змалку дзеці павінны былі прывучвацца да плуга і касы, да пілы і сякеры, да молата і кавадла. «Дзесяцігоднія дзяўчаткі жалі жыта, дванаццацігоднія хлапчукі аралі як мае быць, а пятнаццацігоднія самі вялі гаспадарку», напіша потым у рамане «Пошукі будучыні» Кузьма Чорны.
    Прайшоў час. За дваццаць адзін год літаратурнай працы геніяльны творца напісаў паўтара дзясятка раманаў і аповесцей, паўдзясятка п'ес. Нягледзячы на неспрыяльную творчую атмасферу ў трыццатыя гады, празаік здолеў выдаць дзесяць кніг.
    Паплечнік Чорнага па літаратурнай суполцы «Узвышша», таленавіты крытык Адам Бабарэка называў сябра стваральнікам першага беларускага рамана. I гэта сапраўды так.
    У апошнія гады змушаны пакінуць акупаваную гітлераўцамі Беларусь, цяжка хворы пісьменнік (некалькі месяцаў турэмнага зняволення ў сталінскім засценку падтачылі яго здароўе) працягваў тытанічную працу. Вялікі геній згас у 44 гады, не давёўшы свае творчыя задумы нават да паловы.
    * * *
    Адной з адметных асаблівасцей стылю Кузьмы Чорнага з’яўляецца ўменне адлюстроўваць час. Абапіраючыся на праграмныя творы пісьменніка, раскажыце, як ён карыстаецца гэтым мастацкім сродкам. Для адказу выкарыстайце прапанаваны ніжэй тэарэтычны матэрыял.
    ЧАС У ЛІТАРАТУРЫ
    У мастацкай літаратуры час адлюстроўваецца не толькі як адна з умоў жыцця героя (у яго працягласці, цячэнні). Адлюстраванне часу з'яўляецца і адным са сродкаў мастацкай выразнасці. Час ва ўспрыманні чалавека, а таксама і ў мастацкім паказе можа «цягнуцца», а можа і «ляцець». Напрыклад, у паэме А. Куляшова «Сцяг брыгады» ўвесь першы раздзел «Што сказалі мне рэчы, калі я выходзіў з кватэры?» адлюстроўвае толькі некалькі хвілін з жыцця героя. Але як «зацягнуты» яны ў мастацкім паказе! Погляд, кінуты героем на пустую кватэру, на рэчы, пакінутыя гаспадарамі, уражанне ад усяго гэтага ператвараюцца ў трагічную аповесць аб страце чалавечага шчасця, цяпла і сямейнага прытулку, аб безабароннасці дзяцей перад вайной. Тут час у мастацкім паказе як бы замаруджвае сваю хаду. I наадварот, аб днях і тыднях, праведзеных героямі ў доме лесніка, паэт гаворыць вельмі лаканічна:
    Дні міналі, мінулі.
    Адкукавалі зязюлі.
    Лаканічнасць гэта адлюстроўвае вымушанае бяздзеянне ў цішы лясной сядзібы, калі дні і гадзіны ідуць, не пакідаючы асаблівага следу ў свядомасці герояў. У літаратуры, якая адлюстроўвае жыццё ў руху, паказваецца і мінулае, і сучас-
    нае, і будучае. Іх адносіны звычайна вызначаюцца мастацкай задачай, якую ставіць пісьменнік.
    Так, Я. Купала ў сваіх рамантычных паэмах («Курган», «Бандароўна») звяртаўся да мінулага, хаця ўсе думкі паэта звязаны з сучасным і будучым народа. Чаму так рабіў паэт? Акрамя перасцярог, звязаных з цэнзурай, зварот да мінулага даваў паэту магчымасць у моцных, незвычайных для сучаснікаў характарах выявіць свае рэвалюцыйныя адносіны да несправядлівай рэчаіснасці, а заадно падкрэсліць думку аб тым, што барацьба за свабоду народа, супраць дэспатызму вялася і ў даўнія часы, і імкненне народа да свабоды нельга спыніць ні рэпрэсіямі, ні катаваннямі.