Азбукоўнік пазнавальна-навуковая, часам гульнёвая, кніжка-чытанка, камусьці забаўлянка

Азбукоўнік

пазнавальна-навуковая, часам гульнёвая, кніжка-чытанка, камусьці забаўлянка
Выдавец:
Памер: 352с.
Мінск 2015
81.51 МБ
I куды б пасля ні вялі пуцявіны Янку Купалу, ён слаў лісты свайму настаўніку з Вільні, Масквы, Полацка, Смаленска... У 1919 годзе з Мінска Купала, напрыклад, піша: «Па Вялікадні, можа, мне ўдасца вырвацца на пару дзён у Петраград. Вельмі-вельмі хацеў бы пабачыцца з вамі...»
Духоўнае станаўленне беларускага класіка адбывалася пад непасрэдным уплывам беларускага нацыянальнага руху, наймацнейшым ідэолагам і кіраўніком якога быў ЭпімахШыпіла.
Вялікі асветнік самаахвярна аддаў сваёй Бацькаўшчыне веды, талент самабытнага вучонага, моц духу, а таксама невялікія асабістыя сродкі і болей за пяць тысяч унікальных кніг, што леглі ў падмурак сённяшняй Навуковай бібліятэкі НАН Беларусі.
У беларускай гістарычнай навуцы і ў беларускай культуры імёны Янкі Купалы і Браніслава Эпімаха-Шыпілы будуць заўсёды стаяць побач.
* * *
«Слоўнік літаратуразнаўчых тэрмінаў» на літару э прапануе наступны артыкул.
Эстэтычныя катэгорыі паняцці аб прыгожым, узвышаным, трагічным, камічным самым цесным чынам звязаны з ідэаламі і мэтамі чалавечага грамадства ў кожную гістарычную эпоху, з уяўленнямі людзей аб справядлівасці, свабодзе, дабры і зле.
Заданне:
з твораў Янкі Купалы прывядзіце прыклады, якімі можна было б праілюстраваць артыкул «Эстэтычныя катэгорыі».
* * *
А цяпер запрашаем вас у краіну Пагуляндыю, дзе вы знойдзеце забаўкі і гульні на любы густ, а таксама цікавую інфармацыю.
ЗАГАДКГ
Міма гаю,
Міма яру
Мчыць без дыму,
Мчыць без пару
Паравозава сястрычка.
Хто такая? ...
Mae хобат, нібы слон,
Сам жалезны, дужы ён, Рот зубасты разяўляе Хутка яму, роў капае.
ЧЫСТАГАВОРКА
Мільгануўся элеватар, А вунь электрастанцыя, Торф рэжа экскаватар На рэчцы Балачанцы.
Між родных сосен і бяроз Імчыцца наш электравоз.
ЛАГАГРЫФ
Стралу сталёвую
Узняў аж да неба.
А разам з э Для фільмаў Ён патрэбны.
* Усе адгадкі пачынаюцца на літару Э.
* * *
Успомніце, як вы ўжо выконвалі падобныя заданні.
1.
МОЎНАЯ РАЗМІНКА
1.	Выпісаць нумары слоў, у якіх трэба ўставіць літары: а) э, б) ы, в) а.
Варыянт 1.
1)	бр...во, 2) Ш...пятоўка, 3) ш...равокі, 4) ...поха, 5) лат...рэя, 6) др...вотня, 7) Ж...нева, 8) гр...мець, 9) адр...сат.
Варыянт 2.
1)	кр...вавы, 2) ш...сцьсот, 3) р...меснік, 4) ...стонія, 5) гл...таць, 6) ц...на, 7) т...левізар, 8) літ...ра, 9) кр...шыць.
2.	Прачытайце. Прыгадайце, як вымаўляецца гук [э] ў запазычаных словах.
Рэвалюцыя, рэактар, тэатр, акардэон, рэкардсмен, рэчытатыў, рэзюмэ.
ЦІКАВА ВЕДАЦЬ
Эсперанта, раманіда
Штучную міжнародную мову «эсперанта» (ад французскага «эсперэр» спадзявацца) стварыў у 1887 г. варшаўскі ўрач Людвік Заменгоф. Гэта мова заснавана на лацінскім алфавіце, а слоўны састаў на лексіцы, агульнай для многіх еўрапейскіх моў. Заменгоф на свае сродкі выдаў слоўнік і звод правіл пад псеўданімам Эсперанта. Што ж, яго спадзяванні апраўдаліся і атрымалі падтрымку ва ўсім свеце.
Каля 20 год (пасля другой сусветнай вайны) венгерскі філолаг Э. Мадзьяр працаваў над стварэннем яшчэ адной штучнай мовы «раманіды». Гэта мова складзена з самых распаўсюджаных у побыце словазлучэнняў з некалькіх раманскіх моў: іспанскай, італьянскай, партугальскай і французскай. Па мер-
каванні спецыялістаў, раманіда засвойваецца значна прасцей, чым эсперанта.
А вы самі якія адкрыцці можаце зрабіць у краіне Лексіка (раздзел «Літара Э»)? Падзяліцеся знаходкамі.
Амаль анекдот
У выніку доўгіх пошукаў швейцарскі эндакрынолаг Паўль Ніханс першым адкрыў «эліксір маладосці». Ён гатаваў яго на бычыных тэстыкулах і дасягнуў вядомых поспехаў. Пацыентамі Ніханса былі Уінстан Чэрчыль, Шарль дэ Голь, папа Пій XII, Томас Ман і іншыя. Усе яны памерлі ў межах 80 і 91 гадоў. Сам Ніханс памёр у 89 гадоў.
* * *
Цяпер засталося паклікаць нашых вучняў, якія раскажуць і пакажуць сваё разуменне і бачанне літары Э (глядзі на ўкладцы).
ю
Юра гойсае вясёлы, Ён ганяе, нібы кола, Той абруч, сарваны з бочкі, Што ад нас падаўся ўпрочкі. Юра, юшка Ю нідзе 3 гэтых слоў не прападзе.
ю (Ю)
Ю трыццаць першая літара беларускага алфавіта. Паходзіць з кірыліцкай Ю («ю»). У старабеларускую графіку перайшла са старажытнарускага пісьменства. Літара ю лігатура. Яна складаецца з I дзесяцярычнага і Q (ука) са стратай другой часткі:
I + Q = Ю.
Літара імені не мела, але супадала з займеннікам ю — яе.
Абазначала галосны гук [і/] пасля мяккіх зычных і спалучэнне гукаў [йу]: лютня [л’утн’а], юнак'Ь [йунак].
У рукапісах XIV-XVII ст. у сувязі з функцыяніраваннем розных пісьмовых школ і выкарыстаннем розных тыпаў пісьма ўжываласа ў некалькіх варыянтах, якія памагаюць вызначыць час і месца напісання помнікаў.
Лічбавага значэння не мела.
Глаголіца балгарская XI ст.
pF

Скорапіс XV ст.

Устаў XI ст.
TO

Беларускі скорапіс XVI ст.

Царкоўнаславянская XIII-XVI ст.
Ю

Паўустаў канца
XVII ст.

Царкоўнаславянская XVI-XVIII ст.
юуЮ

Грамадзянская пач. XVIII ст.
ігО
У XVI ст., акрамя рукапіснай, набыла друкаваную форму.
Пачынаючы з Ф. Скарыны, стала адрознівацца як малая і вялікая, хоць ужыванне вялікай літары ва ўласных імёнах, геаграфічных назвах і ў пачатку сказаў не было яшчэ паслядоўным.
У сучаснай беларускай мове абазначае лабіялізаваны галосны гук [і/] задняга рада верхняга пад’ёму і мяк-
касць папярэдняга зычнага (люстэрка [л’устэрка], сюжэт [с’ужэт]), а ў пачатку слоў, пасля галосных, ў, ь і апострафа спалучэнне гукаў [йу] (юхт [йухт], каюта — [кайугпа], наўючыць [наўйучыц’], лью [л’йу], раз’юшаны [разйушаны]).
Бывае вялікая (Ю) і малая (ю), мае рукапісную (Юю) і друкаваную (Ю ю) формы.
Ужываецца ў афіцыйных абрэвіятурах (ЮНЕСКА). Пры класіфікацыйным падзеле мае значэнне «дваццаць сёмы» (група «Ю»). Пры лічбавай нумарацыі дадатковае значэнне для размежавання прадметаў пад адным нумарам (шыфр № 8 ю).
У «Беларускім арфаграфічным слоўніку» (пад рэд. A. А. Лукашанца) налічваюцца 102 словы, якія пачынаюцца на літару Ю. Сярод іх знаходзім: юнацтва, юннат, юпітар (асвятляльны прыбор), Юпітэр (планета), юрыспрудэнцыя.
* * *
Г. Юрчанка, У. Юрэвіч гэта літаратары, чый лёс звязаны з Беларуссю. Дапоўніце пералік прозвішчамі, якія самі адшукаеце ў даведніках. Прозвішчы абавязкова павінны пачынацца на літару Ю.
* * *
А цяпер клічце сваіх памочнікаў, будзем пісаць дыктант
РАНІЦА
Неба плавілася. Неба гарэла і палала. Рушылася сонца. Надломвалася пластамі і навальвалася на парныя ўжо ад спёкі просіні, на бляклую сцяжынку ад самалёта. Агонь і спёка цяклі на Зямлю. I вось агонь і спёка дасягнулі зямлі. Сонца рэдкай і празрыстай лавай ахутала лес і паімчала на зямлі, асляпляючы ўсё на сваім шляху нясцерпнай зыркас-
цю. «Трымайце, людзі, сонца!» не чуючы свайго голасу, закрычаў Колька.
Але вакол было ціха. Горад яшчэ спаў. Калі па-добраму, то спаць бы цяпер і Кольку Лецечку, выхаванцу Слабадзянскага дзіцячага дома. Але не спіцца яму ў гэты ранішні світальны час. Другі тыдзень з дня ў дзень сустракае ён на ганку свайго корпуса ўзыход сонца.
Зрабіце фанетычны разбор выдзеленых слоў.
* * *
Паслухаем, што
У НАРОДЗЕ КАЖУЦЬ
Юрай, уставай рана,
Адмыкай зямлю,
Выпушчай расу
На цёплае лета,
На буйнае жыта,
На ядраністае.
На каласістае,
Людзям на здароўе.
Як вы думаеце, пра якое свята ідзе гутарка ў гэтым тэксце?
Так,гэта
ЮР’Я, або ЮРАЙ, старадаўняе веснавое земляробчае свята беларусаў і іншых славянскіх народаў. На Беларусі яго адзначалі 23 красавіка с. ст. У гэты дзень звычайна адбываўся першы выган жывёлы на пашу, які суправаджаўся шматлікімі абрадамі: жывёл крапілі вадой, дакраналіся да іх галінкай вярбы, праганялі іх праз вароты, дзе клалі яйцо ці замок, і інш.
На пашы пастухі рабілі абрадавы абход жывёлы з галінкай вярбы і кавалкам хлеба або яечняй. Лічылася, што ўсё гэта засцеражэ статак ад шкоды (хвароб, ваўкоў, прапажы).
У Юр’еў дзень сяляне таксама ўрачыста абходзілі палеткі, пакрытыя рунню, наладжвалі ў полі абрадавае снеданне,
рэшткі якога закопвалі на мяжы (лічылася, што гэта захавае пасевы ад граду).
У васабленнем свята быў вобраз Юрыя, у якім перапляліся рысы язычніцкай і хрысціянскай міфалогіі. Яго ўяўлялі здаровым і моцным мужчынам, лічылі апекуном руні, кветак, травы, жывёлы, першай расы.
Юраўскай pace прыпісвалі цудадзейную ўласцівасць даваць людзям здароўе і сілу.
На Юр’я спявалі юраўскія песні:
ВЯСНА КРАСНА, ЛЕТА ЦЁПЛАЕ Вясна красна, лета цёплае, Уся скацінка ў поле пайшла: Кароўкі каля муроўкі, Авечачкі калярэчачкі, А свіначкі каля нівачкі, А гусачкі каля лужачкі, А вутачкі каля плюсачкі, А курачкі па шуметнічках, А рабяткі па завалінках.
Таксама на ігрышчах выконвалі лірычныя песні, пераважна шлюбных матываў.
У некаторых мясцовасцях на Юр’я дзяўчаты спраўлялі абрад «юрэння»: выбіралі на год сябровак, мяняліся з імі хусткамі і ручнікамі.
Самастойна адшукайце матэрыял пра тое, як адзначалі гэта свята ў вашай мясцовасці, і падрыхтуйце звязнае вуснае выказванне на тэму «Святы і абрады беларусаў».
МОЎНАЯ РАЗМІНКА
Прачытайце ўрывак з верша Уладзіміра Караткевіча «У векавечнай бацькаўшчыне клёны», пры гэтым звяртайце ўвагу на вымаўленне ненаціскных галосных.
У векавечнай бацькаўшчыне клёны Нячутна пачынаюць аблятаць
На рыжую зямлю, на мох зялёны,
На весніцы, на ціхі стаў, на гаць.
Зямля глядзіць азёрамі-вачыма
На ясны свет, што стыне у красе.
Як чыста, бы святло абшары вымыла,
Як ціха быццам зніклі людзі ўсе.
Якія гукі абазначаюцца літарай ю ў словах і словазлучэннях пачынаюць, на рыжую зямлю, людзі. Затранскрыбіруйце гэтыя словы.
Амаль анекдот
Самы дарагі жаночы ювелірны гадзіннік быў прапанаваны да продажу ў Швейцарыі. Корпус яго мае 10 брыльянтаў, для аправы апрацаваны 296 брыльянтаў, цыферблат усыпаны 128 дробнымі брыльянтамі, a бранзалет упрыгожаны 56 брыльянтамі. Вага гэтага гадзінніка амаль 200 г, а цана 3,5 млн швейцарскіх франкаў.
* * *
Засталося толькі запрасіць нашых вучняў, каб яны прадэманстравалі сваё бачанне і разуменне літары Ю (глядзі на ўкладцы).
Я выходзіць на дарожку, Горда выставіла ножку. Нібы мяч, надзьмула грудзі, Выхваляцца, пэўна, будзе.
я
(Я)(ЮСЬ МАЛЫ)
Я трыццаць другая і апошняя літара беларускага алфавіта. Запазычана з рускай графікі ў XIX ст. У старабеларускай мове гук [а] пасля мяккіх зычных і ётаваны [a] абазначаліся літарамі а («юс малы») пасля мяккіх зычных: племА, свыпо; і я («а ётаванае») пасля галосных і ў пачатку слова: боязнь, ясность.