Азбукоўнік пазнавальна-навуковая, часам гульнёвая, кніжка-чытанка, камусьці забаўлянка

Азбукоўнік

пазнавальна-навуковая, часам гульнёвая, кніжка-чытанка, камусьці забаўлянка
Выдавец:
Памер: 352с.
Мінск 2015
81.51 МБ
* * *
А колькі прыказак і прымавак (ды на розныя тэмы!) пачынаецца з літары У! Вось вы і паспрабуйце прапанаваныя ніжэй выразы размеркаваць тэматычна, a пасля выкарыстаць іх (згодна з сітуацыяй) у вусным выказванні на абраную вамі тэму.
Прыказка
Тэма
У сваёй хаце і качарга маці.

У чужой старонцы не так свеціць і сонца.

Увосень і мухі робяцца пякучымі.

Увосень і верабей багаты.

У чужых руках пірог вялік.

Удаве бяды дзве.

Увосень і кабан паросен.

Прыказка
Тэма
У гадзюкі няма іншай навукі, як кусаць.

Удовіна і сякера не сячэ, і кабылка не вязе.

У сваім краю, як у раю.

* * *
А яшчэ
У НАРОДЗЕ КАЖУЦЬ
У мароз заснуць лёгка, а праснуцца цяжка.
У холад кожны молад.
Ураджайнае лета прадказвае халодную зіму.
Улетку кожны кусцік начаваць пусціць.
Улетку вады мерка гразі жменька; а з асенняе жменькі вады гразі мерка.
У восеньскую непагоду сем пор на двары сее, вее, круціць, муціць, рве, зверху лье, знізу мяце.
Увосень і кураняты курамі стануць.
Увосень за стол просім.
Увосень і грак багач.
Увосень давай карове, што ёсць, а вясной, што есць.
* * *
Ёсць у беларускай літаратуры людзі, чые прозвішчы пачынаюцца на літару У. А што вы ведаеце пра іх? Хто яны? Дапоўніце характарыстыкі.
А. Уласаў
М. Улашчык гісторык, археолаг, пісьменнік;
Я. Усікаў
А. Ушакоў паэт.
* * *
Для літаратурнай творчасці характэрна такое паняцце, як умоўнасць.
Умоўнасць тэрмін ужываецца ў двух значэннях:
1)	як неад'емная якасць усякага мастацкага вобраза: мастацкі вобраз ніколі не бывае копіяй жыцця, ён абавязкова мае ў сабе абагульненне, а таму і перавелічэнне, завастрэнне, вылучэнне на першы план асобных рыс;
2)	як свядомы адыход пісьменніка ад жыццёвай праўдападобнасці дзеля выяўлення сутнасці розных з'яў, чалавечых характараў, сваіх адносін да іх і г. д.
У гэтым сэнсе ўмоўнасць звычайна праяўляецца ў байках (звяры размаўляюць паміж сабой), у сатыры, у рамантычных творах, напрыклад, у паэме Я. Купалы «Магіла льва» асілак Машэка характарызуецца так:
Дзіцём нясці ўжо мог калоду, Якой трох сталых — не маглі.
У сатырычнай камедыі К. Крапівы «Хто смяецца апошнім» галоўным прадметам «навуковага» даклада становіцца костка, знойдзеная на сметніку. Такое ў жыцці, вядома, наўрад ці магло быць. К. Крапіва прыдумаў гэты эпізод, каб сатырычна раскрыць невука, кар' ерыста і інтрыгана Гар л ахвацкага. Аднак у моўнасць можа і зацямняць ісціну, сутнасць жыцця. Такога роду ўмоўнасць характэрная для мадэрнісцкага мастацтва.
Абапіраючыся на свой вопыт, прывядзіце прыклады выкарыстання паняцця «ўмоўнасць» у творах беларускіх аўтараў.
* & *
3	літарай У асацыіруецца ў беларускай гісторыі і асоба такога чалавека, як
УСЯСЛАЎ ЧАРАДЗЕЙ
Шлях нашага народа пазначаны не толькі славутымі падзеямі, але і славутымі асобамі, якія ў тым ці іншым перыядзе гісторыі станавіліся яго сімваламі. Адным з такіх сімвалаў, чалавекам-паданнем стаў Усяслаў Чарадзей.
Усяслаў быў адным з першых князёў, пры якім Полацкая зямля заявіла пра сябе як самастойная дзяржава. Ён адчуваў перспектыўнасць і гістарычную неабходнасць малых незалежных дзяржаў. Пры Усяславе высокага росквіту дасягнулі мастацтва, адукацыя, дойлідства. Хрысціянская вера пачала паступова ўваходзіць у побыт народа. Пашыраліся гарады, рамёствы, гандаль. Усяслаў умацоўваў межы свайго княства-дзяржавы, але не забываўся пра надзённыя патрэбы розных народаў, якія насялялі гэту дзяржаву, крывічоў, дрыгавічоў, балтаў. Пра полацкага князя хадзілі легенды, паданні, быліны, пісаў аб ім і аўтар «Слова пра паходІгараў».
Зразумела, не ўсё ў жыцці Усяслава было бездакорным, бо жыў ён у супярэчлівы і гераічны час. Але ніколі Усяслаў не здраджваў сваёй Радзіме Полацкай зямлі, да яе вяртаўся з самых далёкіх вандровак і паходаў.
Выкарыстоўваючы дадзены тэкст і свае веды, падрыхтуйце вуснае выказванне на тэму «Слава твая , Беларусь».
* * *
Цяпер запрашаем вас у краіну Пагуляндыю, дзе вы знойдзеце забаўкі і гульні на любы густ, а таксама цікавую інфармацыю.
ЗАГАДКІ*
У чырвоных ботах па балоце ходзіць, Жабак спрытна ловіць.
Ходзіць па двары,
На нагах кіпцюры,
Белае каменне нясе.
* Літара У знаходзіцца ў адгадцы.
ЛЕСВІЧКА
Каб падняцца і спусціцца па прыступках, трэба на кожнай прыступцы ўспомніць назоўнік у пачатковай форме.
~Ў~1
У
У	
У	
У	
У	
У	
У	
У	
У	
У	
у I I I I I | | I | I |
НЕПАКОРЛІВЫЯ НАЗОЎНІКІ
Так іх называюць за тое, што не хочуць скланяцца. Бо яны госці ў нашай мове, запазычанні. У кожны радок табліцы запішыце такія іншамоўныя словы, якія заканчваюцца на літару У. Акрамя гэтага, да кожнага слова падбярыце тлумачэнне ці сінонім з беларускай мовы, ці растлумачце яго этымалогію, ці складзіце з імі словазлучэнні ці сказы (у залежнасці ад сітуацыі).
I l I У
	У
	| I У 	У
|	|	|	| У
МОЎНАЯ РАЗМІНКА
Прачытайце словазлучэнні і сказы, растлумачце, чаму ў адных выпадках пішацца у, а ў другіх ў.
Хадзіў учора хадзіла ўчора, добры ўчынак учынак добры, Валя ўбегла кот убег, увядзём у хату не ўвялі ў хату. Увяжу добра не ўвяжу добра, угаварыць цяжка не ўгаварыць, дзед углядаўся бабуля ўглядалася, сам ударыўся сама ўдарылася, Змітрок узважыў Марына ўзважыла.
ЦІКАВА ВЕДАЦЬ
Урок
Слова ўрок паходзіць ад старажытнарускага «реку» гавару. Урок гэта гаворка, гутарка, цяпер час школьных заняткаў (звычайна 45 мінут), прысвечаны асобнаму прадмету. Гэта і навучальная работа, якую настаўнік задае вучням.
А вы самі якія адкрыцці можаце зрабіць у краіне Лексіка (раздзел «Літара У»)? Падзяліцеся знаходкамі.
Амаль анекдот
Самай цяжкавагавай калі-небудзь зарэгістраванай жанчынай была місіс Персі Перл Уошынгтон, якая памерла ў шпіталі Мілуокі 9 кастрычніка 1972 г. ваўзросце 46 гадоў. Шкала бальнічных вагаў была разлічана на 362,8 кг. Лічыцца, што вага місіс Уошынгтон была прыкладна 399,1 кг. Яе рост 183 см.
* * *
Самае доўгае імя ў нашы дні мае дачка амерыканкі Касандры Уільямс. Яно ўключае 1019 літар і складаецца з імён радні і сяброў, назваў розных гарадоў і машын. Сваякі самі не ў стане запомніць гэта імя і чытаюць яго па паперцы.
* * *
Самым першым «ссыльным» у Сібір быў звон горада Угліча, якім білі ў набат, заклікаючы насельніцтва да паўстання пасля забойства царэвіча Дзмітрыя. Барыс Гадуноў жорстка расправіўся з паўстаўшымі, a звон «высеклі», адсеклі «вуха» і «выслалі» ў Табольск. Толькі праз 300 гадоў, у 1892 г., спецыяльная дэлегацыя, заплаціўшы вялікія грошы, забрала звон і прывезла яго ў Угліч.
* * *
Цяпер засталося паклікаць нашых вучняў, якія раскажуць і пакажуць сваё разуменне і бачанне літары У (глядзі на ўкладцы).
Ад рагаткі галубок He ляціць чамусьці ўбок. Я з-за дрэўца падышоў, У кароткае знайшоў.
V
(У НЕСКЛАДОВАЕ)
Ў дваццаць другая літара беларускага алфавіта. Утворана шляхам спалучэння літары у з дыякрытычным знакам. Mae назву «у нескладовае».
У старабеларускім пісьменстве не ўжывалася: гук [ў] У той час абазначаўся літарамі в, у, л: врочыіцо, вслышалшы, плакавт>, no узгоркохт,.
Прапанавана ў 1870 П. А. Бяссонавым.
Па тэхнічных прычынах доўгі час замянялася літарай у. У тэкстах, надрукаваных лацінкай, абазначалася знакамі й, й, напрыклад, у творах В. ДунінаМарцінкевіча, Ф. Багушэвіча, выданнях беларускага фальклору, сабранага М. Федароўскім.
Пачала выкарыстоўвацца ў пачатку XX ст. у газетах «Наша доля» і «Наша ніва», выданнях суполкі «Загляне сонца і ў наша аконца».
У сучаснай беларускай мове абазначае санорны цвёрды шчылінны губна-губны зычны гук [у] пасля галосных перад зычнымі і ў канцы слова: воўк [воўк], здароўе [здароўйэ], улоў [улоў].
У «Беларускім арфаграфічным слоўніку» (пад рэд. A. А. Лукашанца) налічваюцца ўсяго толькі 2 слоўнікавыя артыкулы, прысвечаныя самой літары У і прыназоўніку ў.
Аднак трэба памятаць, што літара ў пішацца пасля галосных:
-	у пачатку слова, калі папярэдняе слова заканчваецца на галосны: добры ўраджай, ва ўніверсітэце.
-	пры чаргаванні [і/] з [і/] у сярэдзіне слова пасля галосных перад зычнымі: аўдыторыя, клоўн, ноўтбук, фаўна. Але: траур.
-	пры чаргаванні [л] з [ў] у сярэдзіне і на канцы слоў: шаўковы, сказаў. Але: памылка, галка, сеялка, Алжыр, Волга, Балгарыя.
-	пры чаргаванні [e] з [у]: кроў (крывавы), любоў (любові); каўбой, Каўказ, Аўстралія. Але: Влтава, В’етнам, В’енцьян.
-	пасля злучка або двукосся, калі папярэдняе слова заканчваецца на галосны: жанчына-ўрач, гучнае «ўра». Гэтая норма распаўсюджваецца на квадратныя дужкі, якія выкарыстоўваюцца для запісу гукаў у транскрыпцыі: гук [э] ў моцнай пазіцыі.
Бывае вялікая (Ў) і малая (ў), мае рукапісную і друкаваную (Ў ў) формы.
* * *
Для замацавання правапісу ў выканайце наступныя заданні.
1.	Перакладзіце на беларускую мову:
Пел, шёлк, толстый, полный, стал, гнал, ходнл, стол, зло, толк, палка, правда, сев, травка.
2.	Падбярыце да прыведзеных слоў аднакаранёвыя фор-
мы слоў з рускай мовы:
праўда -
траўка -
УДаў -
кроў-
уверх -
уніз -
тоўсты -
жоўты -
воўк -
даў-
чытаў -
быў-
Зрабіце вывад аб тым, з якіх гукаў у беларускай мове развіўся гук [ў]. Што вядома пра час яго ўзнікнення?
* * *
Прачытайце. Абапіраючыся на прапанаваны тэкст, падрыхтуйце сваё вуснае выказванне на тэму «Мне ўспамінаецца...»
УСПАМІНЫ
Успаміны ўставалі прыгожыя, сонечныя, высокія і плывучыя, як воблакі на пачатку лета.
Выплывае ў памяці з густога зімовага мроіва заінелы снег бясконцага поля, адзінокі санны след, і заінелая грыва каня, і пах настылага кажуха, у якім так утульна і не хочацца варушыцца. Плыве насустрач снегавое поле, абступае марозная сінеча. Яшчэ не відаць, але ведаеш, што пакажацца спачатку адзін, а потым і другі слабенькі агеньчык. А па дарозе плывуць бухматыя вазы з сенам, якое на марозе свежа пахне сухім пахам стога.
А тое свята прасторных, залітых сонцам і саломаю жнівеньскіх дзён, яшчэ не пацямнелага ржышча, мяккіх «коцікаў» паміж яго... I першы родны і журботны крык шэрых жураўлёў над аўсяным полем.
Тыя ўспаміны і тыя пахі незабыўныя і самыя лепшыя, як успаміны пра дотык матчыных рук, пра яе голас. Яго нікому не паўтарыць. Нікому не сказаць табе тых самых ласкавых, самых шчырых слоў любові, вялікай і адзінай, якою можа адарыць цябе маці.