Азбукоўнік пазнавальна-навуковая, часам гульнёвая, кніжка-чытанка, камусьці забаўлянка

Азбукоўнік

пазнавальна-навуковая, часам гульнёвая, кніжка-чытанка, камусьці забаўлянка
Выдавец:
Памер: 352с.
Мінск 2015
81.51 МБ
Жальбіць жэўжык-жаўручок
Жнейцы-жніўніцы:
Жужаль, жэрліца-жучок, Жытам жывіцца.
* * *
Ну вось, пакуль «трэніравалі» язычкі, ледзь не забыліся на
ЗАГАДКГ
У залаты клубочак схаваўся дубочак.
Маленькі галышык упаў з вышак, He так пабіўся, як шапачкі пазбыўся.
* * *
Малайцы, і з гэтымі заданнямі вы лёгка справіліся. А як наконт наступных?
Запоўніце табліцу словамі, якія пачынаюцца на літару ж.
* Усе адгадкі пачынаюцца на літару Ж.
'Ш' JTV











Запішыце ў пустыя клеткі словы, значэнні якіх падаюцца ніжэй (усе словы пачынаюцца на літару ж).
конкурсах, выстаўках, алімпіядах.
-	Ручны млын з двух плоскіх камянёў.
-	Дураслівец, свавольнік, непаседа.
МОЎНАЯ РАЗМІНКА
Прачытайце жартоўныя вершы. Выразна вымаўляйце [ж]. Выпішыце словы, якія пачынаюцца з гука [ж].
Жытні сноп перавязалі Перавяслам. Як малое. Жнеі дружна жыта зжалі Колецца іржышча злое. Жыцень, жыжаль, жарало, Жнея, жораў, жур, жытло He абыдуцца без Ж. Слухай жа, як конь іржэ.
(Р. Барадулін)
Жора
Ўчора
Пайшоў у Мажорава.
Жорны
Ў Жоры там:
Чорнае жэрала -
Жах! Колькі з жолаба Жыцінак 3 жэрла!
(С. Папар)
ЦІКАВА ВЕДАЦЬ
Жыта, пшаніца
«Жыта — праславянскае па паходжанні слова. Тут той жа корань, што і ў слове жыць. I гэта невыпадкова, бо хлеб галоўны прадукт харчавання і аснова жыцця. Слова жыта ў розных значэннях хлеб на корані і інш. паўсюдна вядомае. Апамяшканне для захоўвання збожжа ў славян здаўна называлася жытніцай. I зараз мы вобразна так называем урадлівую вобласць, край, якія даюць краіне збожжа.
Слова пшаніца таксама праславянскае па паходжанні. Утворана яно пры дапамозе суфікса -іц-а ад слова «пшено» (беларускае проса), якое ўяўляе сабой старажытную форму дзеепрыметніка прошлага часу ад дзеяслова «пхаці» таўчы, пхаць».
А вы самі якія адкрыцці можаце зрабіць у краіне Лексіка (раздзел «Літара Ж»)? Падзяліцеся знаходкамі.
* * *
Здаецца, з усім, што прапанавала нам літара Ж, мы справіліся. Засталося толькі паклікаць нашых памочнікаў і пацікавіцца, якія ж яны падрыхтавалі развагі пра гэтую літару (глядзі на ўкладцы).
3
Завіруха завяла Песеньку зімовую, Скрозь узгоркі замяла Белаю абноваю.
За каўнер назола лезе I выводзіць 3 на снезе.
3 (ЗЕМЛЯ)
Старажытныя фінікійцы, якіх мы ўжо не аднойчы ўспаміналі, выкарыстоўвалі ў сваім алфавіце літару пад назвай «зайн» гэта значыць «зброя». Трошкі вусцішна, праўда? Хаця за гэтай назвай хавалася літара з.
Сёння ж 3 дзявятая літара беларускага алфавіта. Паходзіць з кірыліцкай 3 («зямля»), што ўзнікла на аснове грэка-візантыйскай устаўной М («дзэта»). У старабеларускую графіку перайшла са старажытнарускага пісьменства. У адрозненне ад фінікійскай, назва славянскай літары больш «міралюбівая» і мнагазначная. А ці ўсе яе значэнні мы ведаем? Памятаеце: зямля гэта ...
-	трэцяя ад Сонца планета, якая верціцца вакол Сонца і вакол сваёй восі;
-	суша (у адрозненне ад воднай прасторы);
-	верхні слой кары нашай планеты; глеба, грунт;
-	паверхня, плоскасць, на якой мы стаім, па якой рухаемся;
-	тэрыторыя, якая знаходзіцца ў чыім-небудзь карыстанні; краіна, дзяржава.
Абазначала зычныя гукі [з], [з’], пры аглушэнні [с], [с’]: загадка [загатка], зйма [з’іма], морозт, [морос], мазь [мас’].
Мела таксама лічбавае значэнне «сем».
Паралельна з ёй, хоць і больш абмежавана, для абазначэння гукаў [з], [з’] выкарыстоўвалася літара S («зяло»), утвораная шляхам відазмянення грэка-візантыйскай устаўной S («дыгама»: Зло, 8олото, Зять).
У рукапісах XIV-XVII ст. у сувязі з функцыяніраваннем розных пісьмовых школ і выкарыстаннем розных тыпаў пісьма ўжывалася ў некалькіх варыянтах, якія памагаюць вызначыць час і месца напісання помнікаў.
У XVI ст., акрамя рукапіснай, набыла друкаваную форму.
Фінікійская

Старажытнагрэчаская

Візантыйская

Глаголіца балгарская XI ст.

Устаў XI ст.
S
Царкоўнаславянская XIII-XVI ст.


Царкоўнаславянская XVI-XVIII ст.
зЗ
Скорапіс XV ст.

Беларускі скорапіс XVI ст.

Паўустаў канца
XVII ст.

Грамадзянская пач. XVIII ст.

Лацінская
Zz
Пачынаючы з Ф. Скарыны, стала адрознівацца як малая і вялікая, але ўжыванне вялікай літары ва ўласных імёнах, геаграфічных назвах і ў пачатку сказаў не было яшчэ паслядоўным.
У сучаснай беларускай мове літара з абазначае шумныя звонкія шчылінныя пярэднеязычныя зычныя гукі [3], [з']: замок [замок], зямля[з’амл’а], а перад глухімі зычнымі і на канцы слоў парныя да іх па звонкасці і глухасці гукі М, [с’]: нізка [н’іска], везці -[в’эс’ц’і], завоз [завос].
Уваходзіць у склад дыграфа дз: дзень [дз’эн’], нэндза [нэн^за].
Будзьце вельмі ўважлівымі і памятайце, што ў беларускай мове прыстаўкі, якія заканчваюцца на -з (з-, із-, уз-, раз-, без-, небез-, абез-, праз-, цераз-, а таксама дызі дэз-), пішуцца ў адпаведнасці з вымаўленнем:
-	літара з пішацца перад звонкімі, санорнымі зычнымі і ётавымі галоснымі (перад апострафам): здаць, ізноў, абезгалосець, раз’езд;
-	у гэтых жа прыстаўках замест літары з пішацца літара с перад глухімі зычнымі: скінуць, іспыты, бескарысны, росчырк',
-	калі корань слова пачынаецца з галосных а, у, э або ненаціскнога і, якое пераходзіць у ы, замест прыстаўкі зпішацца прыстаўка с-: сарганізавайь, сумысна, сэканоміць, сыграць; але: зымправізаваць, зыначыць;
-	у прыстаўцы дызперад галоснымі (у тым ліку ётаванымі) пішацца з, а перад зычнымі с: дызартрыя, дыз’юнкцыя, дысгармонія;
-	прыстаўка дэзпішацца нязменна: дэзактывацыя, дэзынтэграцыя.
Бывае вялікая (3) і малая (з), мае рукапісную (3 /) і друкаваную (3 з) формы.
Ужываецца ў афіцыйных абрэвіятурах (ЗАГС).
Пры класіфікацыйным падзеле мае значэнне «дзявяты» (група «3»), пры лічбавай нумарацыі дадатковае значэнне для размежавання прадметаў пад адным нумарам (шыфр № 6з).
У «Беларускім арфаграфічным слоўніку» (пад рэд. A. А. Лукашанца) налічваецца 7912 слоў, якія пачынаюцца на літару 3. Сярод іх знаходзім: забава, завоблачны, завіхацца, закон, засвоіць, зерне, ззяць, зіма, зразумець, зязюля.
*
Каб лягчэй было засвоіць правапіс прыставак на з-, с-, запрашаем вас выканаць некалькі практыкаванняў і рашыць лінгвістычныя задачы.
Спачатку паклічце на дапамогу сваіх родных або сяброў і разам з імі напішыце
СЛОЎНІКАВЫ ДЫКТАНТ
Мароз, восчык, казка, нізкі, прыезд, грась, бярозка, гарбуз, завяска, блізка.
Калі ў дыктанце дапушчаны памылкі, выпраўце іх, выкарыстаўшы для дапамогі адпаведны пункт правіла «Правапіс з, с».
ДЗЯЎЧЫНКА A
Мая дзяўчынка А вельмі прыгожая. Ёй падабаюцца стракатыя, яркія сукенкі. Дзяўчынка вельмі акуратная і ахайная. Яна любіць вучыцца і з задавальненнем ходзіць у школу. Гэта вучаніца першая ва ўсіх справах, як і літара А ў алфавіце. Але яна не ганарыстая, а добрая, ветлівая, ціхая і сябруе з усімі літарамі ў алфавіце.
Намалюйце і вы сваю літару А ці раскажыце сваю гісторыю пра гэту літару.
БУСЕЛ
Бусел (бацян) гэта наша птушка. Яго часта бачыш на палях, каля рэк і азёр. Вясной спыняешся і з замілаванасцю глядзіш, як бусел і яго сяброўка кружаць над родным гняздом. Няхай жа гэта добрая птушка нясе мір і спакой на Беларусь!
Намалюйце і вы сваю літару Б ці раскажыце сваю гісторыю пра гэту літару.
ВЯСНА
«Хто не згодзен, што ВЯСНА найпрыгажэйшая пара? пытае Рыжанкова Маргарыта. Яна ўказвае птушкам шлях да нашых палёў і хат, яна фарбуе ў пяшчотную зелень дрэвы і трава, яна кліча ласкавае сонейка. I яшчэ мне здаецца, што жаночае свята невыпадкова адзначаецца вясной, бо жанчыны чыстыя, светлыя, прывабныя кветкі зямлі. Нашай беларускай зямлі. Пагэтаму мая літара В і ёсць тая вясна: з блакітнымі вачыма, светлымі валасамі, прыветная і... васільковая».
А якою вам бачыцца гэтая літара? Раскажыце, пакажыце.
еееагі ©еееп/©вееі!
ГУСЬ
Гусь дамашняя птушка. Яна ганарлівая і ганарыстая. Калі ёй што-небудзь не падабаецца, то можа вельмі балюча ўшчыпнуць сваёй чырвонай дзюбай. (Са мной гэта было.)
Гусь вельмі любіць ваду, асабліва калі спякотна. I сказанае праўда, бо гэта я на свае вочы бачыла ў вёсцы.
А што атрымалася ў вас? He саромцеся пакажыце.
дом
«У ДОМЕ жывуць людзі. Яны глядзяць, каб тут былі лад і парадак, а таксама ўтульнасць і чысціня. Калі гаспадары куды-небудзь ад’язджаюць на доўгі час, то вельмі сумуюць па родным ДОМЕ.
Мой ДОМ атрымаўся прыгожым, светлым, з добрымі гаспадарамі. Я думаю, у такі ДОМ ДАМАВІК і ДАМАВУХА з задавальненнем прыйдуць.
А вам як здаецца?» пытаецца Рыжанкова Маргарыта.
Раскажыце, пакажыце, якою вам бачыцца гэтая літара?
ЕЛАЧКА
Елачка само хараство. I свята. Бо які ж Новы год без яе?! А яна маленькая пад снегам, быццам дзяўчынка ў белым футрачку і пушыстай шапачцы. Хораша!
А што атрымалася ў вас? He саромцеся пакажыце.
ЁД
Ёд вельмі неабходнае лякарства ў аптэчцы. Гэта светла-карычневая вадкасць, якую неабходна трымаць у цемры пры тэмпературы не ніжэй за нуль градусаў. Калі параніўся, памаж ёдам: хутчэй зажыве. Хоць і папячэпашчыпае.
А што атрымалася ў вас? He саромцеся пакажыце.
ЖОЛУД
Залез жолуд на самую высокую галінку і стаў аглядаць наваколле. Прыгожа як! Толькі сонейка ў вочы свеціць і перашкаджае любавацца. Што ж тут рабіць? Думаў ён, думаў... I прыдумаў. На самыя вочы нацягнуў сваю шапачку. Але і гэта не дапамагло. Тады схаваўся жолуд пад лісцік, як пад парасон... I ў цяньку сядзіць, і бачыць далёка. Шчаслівы!
А што атрымалася ў вас? He саромцеся пакажыце.
ЗАМОК
I замок неабходная рэч у гаспадарцы. Ён дапамагае сцерагчы людскі набытак.
А яшчэ ў народзе кажуць, што на вяселлі жаніху і нявесце неабходна замкнуць замок тады шлюб будзе моцны і шчаслівы.
А што атрымалася ў вас? He саромцеся пакажыце.
ІГОЛКА
Што б мы рабілі без іголкі? Адарваныя гузікі, вопратка ў дзірках... А возьмеш у руку гэту прадаўгаватую завостраную з аднаго боку і з вушкам з другога палачку, уцягнеш нітку і ніякіх праблем з адзеннем няма. Аднак памятай, што іголка вельмі вострая.
А што атрымалася ў вас? He саромцеся пакажыце.
ЗАЙКА
Ён такі пушысты на белым снезе сам белы-белы! Думае, што яго не заўважаюць. Што схаваўся. I дрыжыць. Бо страшна яму... He спужай. Лепш зрабі для зайкі добрую справу: пакладзі на сцежцы некалькі морквінак. Няхай паласуецца. I перастане дрыжаць.
А што атрымалася ў вас? He саромцеся пакажыце.