Азбукоўнік пазнавальна-навуковая, часам гульнёвая, кніжка-чытанка, камусьці забаўлянка

Азбукоўнік

пазнавальна-навуковая, часам гульнёвая, кніжка-чытанка, камусьці забаўлянка
Выдавец:
Памер: 352с.
Мінск 2015
81.51 МБ
-	Зрабіце фанетычны разбор слоў аддаць, падпаліць, народ;
-	растлумачце правапіс прыставак, якія заканчваюцца на -д.
* * *
Успомніце, чым адметная творчасць А. Дзялендзіка, А. Дударава.
Так, гэта нашы драматургі (назавіце найбольш вядомыя п’есы гэтых аўтараў). Іх творы маюць свае адметныя рысы, бо адрасаваны для пастаноўкі на сцэне, таму што драма род літаратуры, у якім жыццё паказвецца галоўным чынам праз узаемаадносіны паміж характарамі, іх барацьбу, праз дзеянне. У драме паказ жыцця цалкам будуецца на дыялогах і маналогах дзеючых асоб.
Дыялог размова паміж двума або некалькімі персанажамі, героямі ў мастацкім творы, якая перадаецца пры дапамозе простай мовы.
Калі ж мы закранулі тэорыю літаратуры, то ўспомнім яшчэ, што дактыль гэта трохскладовая стапа з націскам на першым складзе ў сілаба-танічным вершаскладанні, а двухрадкоўе найменшая страфа ў вершах, якая складаецца з двух радкоў, звязаных сумежнай рыфмай.
Знайдзіце ў творах паэтаў, чые прозвішчы пачынаюцца на літару Д, прыклады, якія пацвярджаюць папярэднія тэарэтычныя звесткі.
* * *
А цяпер самы час трошкі адпачыць. Адкак, калі вы збіраецеся на вуліцу, прыслухайцеся да таго, што
У НАРОДЗЕ КАЖУЦЬ
Добра вясной ловіцца рыба чакай голаду.
Добрая вясна будзе, калі пчолы рана з вулляў вылятаюць.
Дождж вымачыць, сонца высушыць, буйныя кучары вецер расчэша.
Дзе летам кветак карагод, там і пчолы, там і мёд.
Дождж дурны: не ідзе туды, дзе просяць, а дзе сена косяць.
Дождж намачыў, а сонейка высушыць.
Двойчы ў год лету не бываць.
Дрэннае лета, калі сонца няма.
Дзённы снег доўга не трымаецца першы надзейны снег выпадае ноччу.
Доўга не ліняюць зайцы чакай працяглага халоднага надвор’я.
& & &
Калі паслухаліся народных парадаў, то малайцы, бо, напэўна, і дожджык вас не змачыў, і сонейка не перагрэла. А вы сабе нахадзіліся-нагуляліся.
Ды гэта яшчэ не ўсе нашы вандроўкі. Зараз мы выправімся ў займальнае падарожжа па краіне ... Лексіка (памятаеце, што гэта такое?) і паспрабуем адшукаць «радаслоўную» некаторых слоў. Таму у добры шлях!
ЦІКАВА ВЕДАЦЬ
Дыплом, дысцыпліна
Слова дыплом ад грэчаскага «дыплома» складзеная напалам грамата; пазней пасведчанне пра званне, адукацыю, майстэрства, высокую якасць і г.д.
Слова дысцыпліна (ад лацінскага «дзісціпліна» вучэнне, навучанне) азначала толькі навуку, прадмет навучання. Пазней значэнне пашырылася, слова пачало абазначаць цвёрда ўстаноўлены парадак, абавязковы для ўсіх членаў калектыву.
А вы самі якія адкрыцці можаце зрабіць у краіне Лексіка (раздзел «Літара Д»)? Падзяліцеся знаходкамі.
* * *
Пакуль жа хтосьці рыхтуецца да адказаў, іншым прапануем невялікую гульню-размінку.
Як ідзе -
I шастом галавы He дастаць.
А ўпадзе3 травы-муравы He відаць.
ЗАГАДКІ
Працуе ноч і дзень, I дзень і ноч He спіць.
Ён стоячы ідзе, А ідучы спіць.
* Усе адгадкі пачынаюцца на літару Д.
ЗЗак. 1801
65
Ля дарогі шарык белы,	I ў сто гадоў я малады.
Вецер б’е, а шарык цэлы. Маё насенне жалуды. А як дзьмухнуць хлапчукі -
Пух ляціць ва ўсе бакі.
СКОРАГАВОРКІ
Добра ўсюды добраму. Добраму ўсюды добра.
Дудар дудару дарма грае.
Дзятлы дзюбамі дзяўблі дрэва.
& * *
Ух, нялёгкая гэта справа гульня. Але цікавая. I займальная. Ды ўсяму бывае канец.
А мы з вамі па традыцыі паглядзім, якой бачыцца Д нашым вучням і як яны ўяўляюць сабе гэтую літару (глядзі на ўкладцы).
* Дапішыце ў сцяжок словы, якія пачынаюцца і канчаюцца літарай д.
Е тапырыць тры зубцы, Нібы ў шчарбатым грабянцы. Ды без Е, як знікне дзесьці, He напішаш ехаць, есці.
€ (ЕСТЬ)
Еднасць, елачка, есці, еўрапейскі, ехаць і ўсяго толькі 98 слоў на літару е ў «Слоўніку». Ніколі не задумваліся, чаму так атрымалася? Каб адказаць на гэта пытанне, нам зноў трэба будзе перакваліфікавацца ў дэтэктываў і ўключыць машыну часу.
Е шостая літара беларускага алфавіта. Паходзіць з кірыліцкай 6 («есць»), што ўзнікла на аснове грэкавізантыйскай устаўной € («эпсілон»).
У старабеларускую графіку перайшла са старажытнарускага пісьменства. У тыя часы імя літары «есць» уяўляла сабой адзіночны лік цяперашняга часу ад дзеяслова ‘бытн’, і трэба было «быці» вельмі адукаваным чалавекам, каб не забыцца, дзе якое «есць» напісаць. Таму што «есць якарнае», або «хвастатае», пачынала словы: едва, eduH^. А «есць простае» ўжывалася ў сярэдзіне і на канцы слоў: соЕдйненіе. Калі ж «есць хвастатае» пранікала ў сярэдзіну слова, то яно як быццам падавала сігнал, што трэба адрозніваць форму множнага ліку ад падобнай да яе формы адзіночнага ліку. Вельмі лёгка ... заблытацца.
Літара е абазначала галосны гук [э] пасля мяккіх зычных і спалучэнне гукаў [йэ]: вект> [в’эк], зелье — [ з’эл’йэ ].
Мела таксама лічбавае значэнне «пяць».
У рукапісах XIV-XVII ст. у сувязі з функцыяніраваннем розных пісьмовых школ і выкарыстаннем розных тыпаў пісьма ўжывалася ў некалькіх варыянтах, якія памагаюць вызначыць час і месца напісання помнікаў.
Фінікійская
я

Візантыйская

Старажытнагрэчаская


Глаголіца балгарская XI ст.
о
Устаў XI ст.

с
Царкоўнаславянская XIII-XVI ст.


Царкоўнаславянская XVI-XVIII
ст.
5 6
Скорапіс XV ст.
€

Беларускі скорапіс XVI ст.
f
Паўустаў канца
XVII ст.
€
Грамадзянская пач. XVIII ст.
£
Лацінская
Ее
У XVI ст., акрамя рукапіснай, набыла друкаваную форму.
Пачынаючы з Ф. Скарыны, стала адрознівацца як малая і вялікая, хоць ужыванне вялікай літары ва ўласных імёнах, геаграфічных назвах і ў пачатку сказаў не было яшчэ паслядоўным.
А ў XVII стагоддзі праз «акно ў Еўропу» разам з чужымі словамі прыйшло да славян і нязвычнае для іх «Э адваротнае». М. В. Ламаносаў (памятаеце, хто гэта такі?) супраціўляўся ўвядзенню новай літары. «Няма чаго ... сваё Е пераварочваць», сцвярджаў вялікі вучоны. Аднак не заўсёды робіцца так, як хочацца. I ў мове з’явіліся словы з пачатковай э замест е...
У сучаснай беларускай мове абазначае нелабіялізаваны галосны гук [э] пярэдняга рада сярэдняга пад’ёму і мяккасць папярэдняга зычнага (вецер [в’эц’эр]), а ў пачатку слоў, пасля галосных, ў, ь і апострафа спалучэнне гукаў [йэ]: елка -[йэлка], таемны -[тайэмны], здароўе -[здароўйэ], калье [кальйэ], п’еса -[п’йэса].
Літара е пішацца:
-	пад націскам (у адпаведнасці з вымаўленнем): землі, племя, Плешчаніцы;
-	у першым складзе перад націскам у словах, запазычаных з неславянскіх моў: мелодыя, легенда, Еўропа, Лесота;
-	у ненаціскных складах пасля [г’], [к’], [х’]: геперал, кераміка, Хеопс;
-	у часціцы не і прыназоўніку без незалежна ад вымаўлення: не быў [н’абыў], не ведаў [н’ав’эдаў], без мяне [б’эз’м’ан’э]. Пры напісанні са словамі разам часціца не і прыназоўнік без становяцца прыстаўкамі і падпарадкоўваюцца агульным правілам напісання літар е і я пры перадачы якання: нетыповы нядзейсны, бездакорны бязгучны.
Бывае вялікая (Е) і малая (е), мае рукапісную ((5 е) і друкаваную (Е е) формы.
Ужываецца ў афіцыйных абрэвіятурах (ЕАЭС).
Пры класіфікацыйным падзеле мае значэнне «шосты» (група «Е»), пры лічбавай нумарацыі дадатковае значэнне для размежавання прадметаў пад адным нумарам (пункт № 6е).
* # *
На размінку прапануем вам некалькі выслоўяў, узятых з «Беларускай граматыкі для школ» Б. Тарашкевіча. Звярніце ўвагу на правапіс часціцы не і прыназоўніка без. Чым розніцца іх сучаснае напісанне? A вымаўленне?
Абяцаная шапка на вушы ня лезе. Без ахвоты няма работы. Бела мыецца, ды ня чыста ходзіць. Лецейка ня ўежна, дык улежна. Ня дзіва, што малако сіва. Ня слухаеш ківа, паслухаеш кія. Ня так шкода, як нявыгода. Перад невадам рыбы ня ловяць. Што сабе ня міла, то й другому ня зыч.
* *
Кожны чалавек не сам па сабе: ён жыве ў грамадстве, вакол яго іншыя людзі. I з імі чалавек гутарыць, пытаецца, адказвае. Але ці заўсёды (у такі хуткі век!) мы задумваемся, каму, што і ЯК гаворым?
Перад вамі народная мудрасць, выслоўі-параўнанні. Аб’яднайце іх у тэматычныя групы, пракаменціруйце змест кожнай групы і скажыце, у якой сітуацыі і каму (улічваючы ўзрост адрасата) могуць быць адрасаваны дадзеныя выказванні. Сярод прапанаваных параўнанняў знайдзіце спачатку сінанімічныя, a потым антанімічныя выслоўі.
Параўнанне
Каментарый
1. Еж, хоць жыватом стол адапхні

2. Ежа, як у птушкі

3. Едзе, як назаўтра

4. Есці, як верабейку

5. Есці, як сіндзіку*

6. Енчыць, як каня на дождж

7. Есць, як чужым ротам

8. Есці хочацца, як ваўку

9. Едзе, як з гаршкамі

10. Есць, як назаўтра

11. Есць, як не ў сябе

12. Есць, як не сваёю губою

13. Есці, як кату

14. Еж, хоць расперажыся

Сіндзік сінічка
* W *
Нам, гарадскім жыхарам, не заўсёды ўдаецца пабыць сам-насам з прыродай, адчуць еднасць і паразуменне з ёй. Магчыма, гэты тэкст дапаможа зблізіцца з прыродай. Прачытайце яго ўважліва і падрыхтуйце вусны падрабязны пераказ, а потым зрабіце ілюстрацыі да яго.
ЕЛКА
Як ні дзіўна, але на Палессі рэдка дзе ўбачыш елку, бо гэтае пераборлівае дрэва ніколі не расце на пясчаных грудах
і ў балотах, якіх вельмі шмат на Палессі. Яна любіць тлустую і глейкаватую глебу. Таму ў маёй роднай вёсцы яна рэдкая госця нават на навагоднія святы. 3 дзяцінства памятаю: у школе, замест елкі, заўсёды на Новы год ставілі і ўпрыгожвалі хвою.
Рэдка дзе яна сустракаецца і тут, каля леснічоўкі. Цэлая града старых ялін цягнецца паўз рэчку. Здалёк, калі глядзіш на граду, здаецца, што каля чыстага белага бярэзнічку апусцілася цёмная кашлатая хмара. Падыдзеш бліжэй і, калі заходзіць сонца, бачыш на верхавінах дзіўнае дзіва: на самых высокіх макаўках дрэў гараць залацістым агнём свечкі. Пільней прыгледзішся і толькі тады зразумееш, што гэта адсвечваюць праменне яловыя шышкі.
Дрэва гэта надта музыкальнае. He толькі таму, што ў яго верхавінах круглы год гучыць сімфонія ветру, але і па другой прычыне. 3 драўніны елак вырабляюць скрыпкі і іншыя музычныя інструменты.
* * *
На пачатку мы адзначалі, што лексічны запас на літару е ў «Слоўніку» не вельмі багаты. Такая ж сітуацыя і са слоўнікам «Беларускія пісьменнікі». Аднак ... Уважліва прыгледзьцеся да тых прозвішчаў, якія пачынаюцца на гэтую літару: А. Ельскі, М. Ермаловіч, Ф. Еўлашэўскі і безумоўна! Ефрасіння Полацкая. Яны наша гісторыя. Яны наша памяць. Яны наша слава.