Азбукоўнік пазнавальна-навуковая, часам гульнёвая, кніжка-чытанка, камусьці забаўлянка

Азбукоўнік

пазнавальна-навуковая, часам гульнёвая, кніжка-чытанка, камусьці забаўлянка
Выдавец:
Памер: 352с.
Мінск 2015
81.51 МБ
Вось і закончана аперацыя «А». Тыя, хто ў ёй удзельнічаў, мелі магчымасць атрымаць перамогу над няведаннем, над нецярплівасцю, няўменнем адшукаць адзіна магчымы варыянт, над лянотай, нежаданнем настойліва дабівацца пастаўленай мэты...
* * *
Завяршыўшы аперацыю «А», выканаўшы такія складаныя заданні, вы, напэўна, спадзяваліся на адпачынак. Але не, крыху пачакайце, бо яшчэ не ўсё. Мы падрыхтавалі загадкі і іншую цікавую інфармацыю.
ЗАГАДКГ
Ляжыць паленца, а ўнутры сэрца.
Нішто не ляцела, Нішто не спужала, А ўся затрымцела, А ўся задрыжала.
Ці то ў будні, ці то ў святы Носіць свой кажух багаты. А яна ж яго не шыла
I за грошы не купіла.
Дом без вокан, без дзвярэй Поўна ў доме тым людзей. Там ляжаць браты радочкам На іх розныя сарочкі.
ЦІКАВА ВЕДАЦЬ
Акадэмія, універсітэт, інстытут, тэхнікум
«Слова акадэмія паходзіць ад імя міфічнага героя Акадэма, у гонар якога была названа мясцовасць паблізу Афін, дзе ў IV ст. да н.э. была заснавана Платонам філасофская школа. У XVII ст. акадэміі пачынаюць стварацца як навуковыя цэнтры: Англійская Акадэмія (Лонданскае каралеўскае таварыства) створана ў 1660 г., Французская у 1666, Пруская (у Берліне) у 1700, Пецярбургская у 1724 г. Акадэмія навук Беларусі створана ў 1929 г. Зараз акадэмія гэта не толькі вышэйшая дзяржаўная навуковая ўстанова, але і назва некаторых іншых ВНУ па спецыяльных галінах навукі.
Універсітэты ўзніклі ў сярэднія вякі ў гарадах, дзе ў школах былі настаўнікі, якія праславіліся сваёй вучонасцю. Менавіта да іх адусюль, у тым ліку з іншых краін, збіраліся слухачы. У чужой краіне яны станавіліся бяспраўнымі і безабароннымі, а таму і пачалі
* Усе адгадкі пачынаюцца на літару А.
аб’ядноўвацца ў саюзы універсітэты (ад лацінскага «ўніверсітас» сукупнасць). Сюды ўваходзілі настаўнікі, вучні, перапісчыкі кніг, гандляры пергаментам. Гэта было нешта накшталт асобнага цэха. Паступова ўніверсітэты атрымалі ад каралёў правы і прывілеі, таму што вялікая колькасць прыезджых ажыўляла духоўнае жыццё, рамяство, гандаль. Пазней, з павелічэннем іх колькасці, слова гэтае тлумачылі ўжо не як саюз, а як сукупнасць факультэтаў. Першыя ўніверсітэты з’явіліся ў XII XIII ст. у Італіі, Іспаніі, Францыі і Англіі.
Слова інстытут, як і ўніверсітэт, у нашай мове ўжываецца з XVIII ст. Паходзіць яно ад лацінскага «інстытутум» устанаўленне, упарадкаванне, установа. Дзеяслоў «інстутуэрэ» (ад яго і «інстытут») мае значэнне «навучаць». Інстытут гэта навучальная ўстанова, якая дае вышэйшую адукацыю ў пэўнай галіне.
Тэхнікум як навучальная ўстанова ў еўрапейскіх краінах з’яўляецца ў XVIII ст. у сувязі з развіццём прамысловасці і неабходнасцю рыхтаваць для яе кадры. У нашай краіне з’явіліся пасля 1917 г. Само ж слова тэхнікум паходзіць ад грэчаскага «тэхне» мастацтва, майстэрства. Адсюль і тэхніка (ад «тэхнікос» майстэрскі)».
А вы самі якія адкрыцці можаце зрабіць у краіне Лексіка (раздзел «Літара А»)? Падзяліцеся знаходкамі.
* * *
Мы ўжо лічылі, што пра літару А ведаем амаль усё. Аднак тут да нас падышлі вучні і прапанавалі свае знаходкі. Ды не толькі знаходкі! Аказалася, што вучні па-новаму зразумелі сутнасць літары і прапануюць свае варыянты яе напісання.
«А ў беларускай мове з’явілася са старажытнамакедонскага алфавіту. Там яна гучала як «авен» і абазначала «вайну». З’явілася гэтая літара з Фінікіі і была ўдасканалена ў Македоніі. А ўдасканалілі яе вучоныя рознымі элементамі вайны, якія потым былі забыты. Але ў Сярэднявеччы зноў пра гэта ўспомнілі і ... сталі выкарыстоўваць форму літары А пры пабудове крэпасцей.
Выкарыстоўваць літару А ў Старажытнай Македоніі пачалі падчас кіравання Філіпа Другога і Аляксандра Вялікага.
На думку вучняў, літару А можна было б паказаць наступным чынам (глядзі на ўкладцы).
Беларусі ўсёй бязмежжа
Гэта літара хавае:
Бульба,
Бераг,
Белавежа,
Бор і вышка буравая.
У чырвоных новых ботах
Бусел тужыць па балотах.
Б (БУКІ)
А цікавую загадку падрыхтавала нам літара Б!
Ведаеце, чаму яна не мае лікавага значэння? He ведаеце? Ну то слухайце і запамінайце, бо паходжанне літары сягае ў глыбокую мінуўшчыну і мае заблытаную, нават дэтэктыўную гісторыю.
Паходзіць яна з кірыліцкай Б («вукі»), што ўзнікла на аснове грэка-візантыйскай устаўной H («віта»). А паслядоўнасць лічбаў у кірыліцы якраз і звязана з грэчаскім алфавітам, у якім літары Б не было. У старабеларускую графіку гэта літара перайшла са старажытнарускага пісьменства. Вось цяпер і становіцца зразумелым, чаму літара Б не мела лічбавага значэння: лічбавае значэнне «два», уласцівае грэка-візантыйскай «віце», перайшло на кірыліцкую літару Б.
Імя «вукі» значыць «буква» («літара»). Слова незвычайнае па форме, бо захавала старажытную граматыку, як і некаторыя другія словы, напрыклад: «люБЫ» любоў, «Кры» кроў.
У корані слова «вукі» («буква») мы лёгка пазнаём назву дрэва бук. Дошчачкі з яго служылі для напісання тэкстаў у старажытных германцаў. Як нямецкае Buch і англійскае book сталі абазначаць «кніга, пісьмо, пісьменнасць», так і славянскія «буква, буквнца, букварь» сталі ўказваць на пераход ад «бесславеснага» язычніцтва да «славеснай» хрысціянскай існасці.
Літара Б стаіць у пачатку алфавіта, з першай і другой літар складаецца і само слова «азбука»:
азт> + букі = азбука.
Абазначала зычныя гукі [6], [б’], пры аглушэнні [п]: бубен'д [буб’эн], губка [гупка], хлебт> [хл’эп].
У рукапісах XV XVII ст. у сувязі з функцыяніраваннем розных пісьмовых школ і выкарыстаннем розных тыпаў пісьма ўжывалася ў некалькіх варыянтах, якія дапамагаюць вызначаць час і месца напісання помнікаў.
У XVI ст., акрамя рукапіснай, набыла друкаваную форму. Пачынаючы з Ф. Скарыны, стала адрознівацца як малая і вялікая, хоць ужыванне вялікай літары ва ўласных імёнах, геаграфічных назвах і ў пачатку сказаў было яшчэ непаслядоўным.
Фінікійская

Старажытнагрэчаская


Візантыйская


Глаголіца балгарская XI ст.


Устаў XI ст.


Царкоўнаславянская XIII-XVI ст.

hi

Царкоўнаславянская XVI-XVIII ст.
кК
Скорапіс XV ст.

Беларускі скорапіс XVI ст.

Паўустаў канца XVII ст.

Грамадзянская пач. XVIII ст.
6
Лацінская

У сучаснай беларускай мове абазначае шумныя звонкія выбухныя губныя зычныя гукі [6], [б’]: барва [барва], бівень [б’ів’эн’], а перад глухімі зычнымі і на канцы слоў парны да [6] па звонкасці і глухасці гук [п]: бабка [бапка], грыб [грып].
Правапіс літары б заснаваны на марфалагічным прынцыпе, які перадае аднастайнае напісанне адных і тых жа значымых частак слоў, нягледзячы на адрозненні ў вымаўленні: літара б у прыстаўках заўсёды пішацца нязменна як перад глухімі, так і перад звонкімі зычнымі: абвязаць [абв’азац’ ], абкасіць [апкас’іц’].
Да прыстаўкі абпры спалучэнні з марфемамі, якія пачынаюцца збегам зычных, далучаецца дадатковае а: абарваць (абрываць), абагнаць (абганяць). Дапускаецца напісанне ўстаўнога а для раздзялення двух губных гукаў: абабягаць, абаперціся.
Прыназоўнік аб пры спалучэнні з формамі асабовага займенніка я, што пачынаюцца збегам зычных, пішуцца з дадатковым а: аба мне.
Бывае вялікая (Б) і малая (б), мае рукапісную (®А) і друкаваную (Б б) формы.
Ужываецца ў афіцыйных абрэвіятурах (БДУ). Пры класіфікацыйным падзеле мае значэнне «другі» (пункт «Б»), пры лічбавай нумарацыі дадатковае значэнне для размежавання прадметаў пад адным нумарам (6 «Б» клас).
У «Беларускім арфаграфічным слоўніку» з літары Б пачынаецца 2576 слоў. Сярод іх такія «важкія» і значныя, як бадзёрасць, бараніць, барацьба, батлейка, бацька, бацькаўшчына, бацькі, бездакорны, беларус, Беларусь, берагчы, бескарыслівасць, Біблія, бібліятэка, благаславіць, Бог, бохан, брат, братэрства, бруіцца, брыльянт, будучыня, бульба, бурны, бусел, быццё, бяз межжа, бяссмерце, бясцэнны.
А цяпер, узнавіўшы, успомніўшы, паўтарыўшы набытыя раней веды, абапіраючыся на слоўнікавае багацце роднай мовы, запішыце наступны тэкст пад дыктоўку, звярнуўшы асноўную ўвагу на правапіс літары б у арфаграмах.
БЕЛАРУСЫ ГЭТА МЫ
Ці думалі вы пра беларусаў не як пра сваіх бацькоў, братоў і сясцёр, сяброў або аднавяскоўцаў, а як пра людзей з асобым характарам? Ці задумваліся, які ён, беларус?
Адказаць на гэта пытанне цяжка. Як і паўсюль, ёсць сярод беларусаў розныя людзі. Аднак усё ж можна назваць некаторыя тыповыя рысы, уласцівыя народнаму беларускаму характару.
Для беларуса характэрна працавітасць, вынослівасць, цягавітасць. Там, дзе другі можа апусціць рукі, беларус будзе цягнуць. Іначай у старыя часы чалавек проста не выжыў бы сярод гэтых дрымучых лясоў і неабсяжных балот.
Манера паводзін вызначаецца павольнасцю, стрыманасцю, але стрыманасць беларуса да пары. Пяройдзеш мяжу і беларус пакажа, на што ён варты, калі вораг падыме руку на яго жыццё.
Уласціва нашым людзям знаходлівасць. Беларус вялікі аматар пажартаваць, ён не можа абысціся без гумару. Беларусы адрозніваюцца шчодрасцю, заўсёднай гатоўнасцю прыйсці на дапамогу ў бядзе. Яны мяккія, даверлівыя, пазбаўленыя помслівасці. Беларусам уласціва павага да іншых народаў і памяркоўнасць да таго, хто думае іначай.
* * *
Сярод беларускіх майстроў слова, народжаных пад знакам літары Б, такія зоркі, як П. Багрым, Ф. Багушэвіч, Р. Барадулін, Ян Баршчэўскі, П. Броўка, Я. Брыль, С. Будны, К. Буйло, Г. Бураўкін, В. Быкаў, 3. Бядуля.
I вядома ж Максім Багдановіч.
Усяго 25 свечак адпалала на зямным бяседным стале Максіма Багдановіча. Калі ў маі 1917 года пагасла апошняя, тоненькая і пахілая, побач не было ні сваякоў, ні сяброў, і выпадковыя людзі, якія паклалі ў камяністую крымскую зямлю высушанае туберкулёзам маладое цела, не здагадваліся, што хавалі аднаго з найвыдатнейшых беларускіх паэтаў, аднаго з самых любімых сыноў нацыі.
За 25 гадоў жыцця большасць з людзей паспяваюць толькі закончыць адукацыю ды яшчэ ажаніцца або сустрэць сваю нарачоную. А Максім Багдановіч за гэтыя кароткія імгненні вечнасці паспеў стаць адным з самых дасведчаных мужоў свайго часу, класікам роднай літаратуры. Народжаны ў Менску, асірацелы ў Гродне, вывезены пяцігадовым з Беларусі, ён на доўгія гады быў адарваны ад роднай зямлі. Ад матчынай мовы і бабуліных казак, ад пошуму наднёманскіх бароў і вясёлага булькатання крынічак. Вучыўся ён у Ніжнім Ноўгарадзе, каханне сваё напаткаў над матухнай-Волгай, a ўсе сілы і магутны талент аддаў да астатку, да апошняй кроплі «краіне-браначцы» Беларусі.