Азбукоўнік пазнавальна-навуковая, часам гульнёвая, кніжка-чытанка, камусьці забаўлянка

Азбукоўнік

пазнавальна-навуковая, часам гульнёвая, кніжка-чытанка, камусьці забаўлянка
Выдавец:
Памер: 352с.
Мінск 2015
81.51 МБ
Мела таксама лічбавае значэнне «тры».
У XIV-XVII ст. у сувязі з функцыяніраваннем розных пісьмовых школ і выкарыстаннем розных тыпаў пісьма ўжывалася ў некалькіх варыянтах, якія дапамагаюць вызначыць час і месца напісання помнікаў.
Фінікійская

Старажытнагрэчаская

Візантыйская
г
Глаголіца балгарская XI ст.


Устаў XI ст.



Царкоўнаславянская XIII-XVI ст.



Царкоўнаславянская XVI-XVIII ст.
F


Скорапіс XV ст.



Беларускі скорапіс XVI ст.


Паўустаў канца XVII ст.

р?

Грамадзянская пач. XVIII ст.
1
■V
Лацінская

1 g
У XVI ст., акрамя рукапіснай, набыла друкавануто форму.
Пачынаючы з Ф. Скарыны, стала адрознівацца як малая і вялікая, хоць ужыванне вялікай літары ва ўласных імёнах, геаграфічных назвах і ў пачатку сказаў не было яшчэ паслядоўным.
У сучаснай беларускай мове абазначае шумныя звонкія фрыкатыўныя заднеязычныя гукі [г], [г’]: гара [гара], герб [г’эрп], а перад глухімі зычнымі і на канцы слоў парны да [г] па звонкасці і глухасці гук [х]: лёгкі [л’охк’і], мурог [мурох].
У некаторых запазычаных словах абазначае выбухныя [*], [г’]: ганак [ганак], гірса [г’ірса].
Правапіс літары г заснаваны на марфалагічным прынцыпе. Для праверкі правільнасці напісання трэба змяніць слова ці падабраць іншае аднакаранёвае слова, каб пасля зычнага, які патрабуе праверкі, быў галосны: рог рога, бераг берагі, лёгкі лёгенькі, магчы — магу.
Бывае вялікая (Г) і малая (г), мае рукапісную (V0 і друкаваную (Г г) формы.
Ужываецца ў афіцыйных абрэвіятурах (ГЭС), як умоўнае скарачэнне слоў год, горад.
Пры класіфікацыйным падзеле мае значэнне «чацвёрты» (група «Г»), пры лічбавай нумарацыі дадатковае значэнне для размежавання прадметаў пад адным нумарам (квадрат № 4г).
«Слоўнік беларускай мовы» налічвае 3333 словы, якія пачынаюцца на літару г. А тут гляньце! якія гучныя і гордыя словы: гармонія, гартавацца, гаспадар,
гасцінны, герой, гісторыя, годнасць, гонар, грамадства, гуманны і інш.
Пра гонар і годнасць кожнага народа беларускі пісьменнік У. Бутрамееў разважае так: «У гісторыі кожнай краіны бываюць цяжкія часы. To іншаземцы захопяць краіну, разбураць яе, знішчаць тое, што народ ствараў сотнямі гадоў. To самі людзі страцяць сэнс жыцця, пачнуць перабудовы і заблытаюцца, таму што парушаць старое, а новае стварыць не змогуць. Іншы раз развальваюцца і знікаюць з карты свету вялікія і багатыя дзяржавы, а на іх месцы ўзнікаюць новыя, зусім іншыя народы і нацыі.
Але калі народ моцны, калі ў яго захавалася магутная жыццёвая сіла, то ён пераможа навалу. Такі народ адродзіць зноў новую дзяржаву. I не знікнуць яго мова, песні і вера. Адродзяцца яго вёскі і гарады. А сярод людзей з’явяцца імёны славутых правіцеляў, геніяльных пісьменнікаў, мужных воінаў і знакамітых вучоных».
А як вы разумееце названыя раней паняцці? Як патлумачыце іншым? Калі цяжка, паспрабуйце знайсці адказ у творах нашых літаратараў: П. Галавача, Л. Галубовіча, У. Галубка, Н. Гальпяровіча, В. Гардзея, Ц. Гартнага, А. Гаруна, М. Гарэцкага, Н. Гілевіча, П. Глебкі, А. Гурло і многіх іншых, чые прозвішчы пачынаюцца на літару Г.
I, магчыма, у вас атрымаецца звязнае выказванне ў форме гутаркі. Памятаеце: гутарка жанр беларускай літаратуры XIX пачатку XX ст. Мастацка-публіцыстычны, вершаваны або празаічны твор, які ставіць вострыя сацыяльна-палітычныя або маральна-этычныя праблемы жыцця. Часта такія творы былі ананімныя па прычыне праследавання іх аўтараў за прагрэсіўныя погляды. Найбольш вядомыя гутаркі «Гутарка Данілы са Сцяпанам», «Вось цяпер які люд стаў», «Гутарка старогадзеда», «Сход» іінш.
* * *
А можа, вам хочацца расказаць пра нашу гасціннасць? To лепшымі дарадцамі стануць залацінкіпрыказкі. Прыказкі і прымаўкі адлюстроўваюць векавы жыццёвы вопыт народа, яго маральную сілу і высакароднасць душы, дасціпны розум і багацце фантазіі. Мяркуйце самі. Але... ці ўсе прыказкі можна выкарыстаць у выказванні? Падумайце і выберыце найболып падыходзячыя.
Прыказка, прымаўка
Тлумачэнне
1. Гаспадыні лягчэй робіцца, як госці адвітваюцца.

2. Гаспадыня за талерачку, гаспадар за гарэлачку, a госць у гасцях.

3. Госцікі за стол, а лішні хоць пад стол.

4. Госць лавы не праседзіць.

5. Госць, не дзьміся, еж, што ў місе.

6. Госць не многа бывае, ды многа відае.

7. Госць першы дзень золата, другі серабро, а трэці медзь, хоць і дадому едзь.

8. Госць як госць, а валакіты досць.

9. Госцю гадзі, дый сябе глядзі.

10. Госцю трэба дараваць, a гаспадару прамаўчаць.

Ну што? Нагаварыліся-навыказваліся? А цяпер, мабыць, настаў час праверыць ваша веданне арфаграфіі і
пунктуацыі. Так-так, клічце сваіх памочнікаў, бо пішам дыктант.
ГАЮЧАЯ ВАДА
Ручай быў чысты, гаманлівы і вясёлы. Я ішоў уверх яго высокім берагам, каб дазнацца, адкуль ён родам. Ручай гуляў на сонцы, шпарка пераскокваў праз каменьчыкі, не губляў глыбіні. Часам знікаў з поля зроку, хаваўся то ў траве, то ў хмызняку. I тады я знаходіў яго па голасе-булькатанні. Толькі каля бярозавага гаю ён вывеў мяне да сцежкі, потым да калодзежа.
Калодзеж быў неглыбокі, дагледжаны, з пясчаным дном. Пасярэдзіне пясок як быццам кіпеў. Гэта біла крыніца. Я зняў з бярозавага сучка драўляны коўшык, зачэрпнуў вады і, напіўшыся, адразу адчуў незвычайную бадзёрасць.
Праз нейкую хвіліну ўбачыў на зрубе калодзежа верабейчыка. Той прыпаў да вадзянога струменьчыка, зрабіў некалькі глыткоў, пачысціў дзюбкуі, цвыркнуўшы, паляцеў да вёскі.
Я ўстаў, падышоў да калодзежа і ўбачыў: на вільготным пяску віднелася мноства птушыных слядоў. Безумоўна, усе птушкі наваколля ведалі пра крынічку з гаючай вадой і, мабыць, часта прыляталі сюды палячыцца ад сваіх хвароб або адпачыць у цяньку ці пакупацца ў ручаі.
-	Вызначце тэму і асноўную думку тэксту.
-	Растлумачце пастаноўку знакаў прыпынку ў першым абзацы.
-	Пабудуйце схему другога сказа першага абзаца.
-	У другім абзацы падкрэсліце граматычныя асновы.
л * *
Пагадзіцеся, што душою спачывае чалавек , калі застаецца сам-насам з прыродай. А яна не толькі супакойвае, лечыць, але і вучыць. Бо...
У НАРОДЗЕ КАЖУЦЬ
Гром зімою да моцнага ветру.
Грак на праталіну, шпак на прагаліну.
Грак на гары і вясна на двары.
Гром грыміць і вясна сапраўдная.
Гаршкі ў печы лёгка перакіпаюць праз край да непагоды.
Гром пакуль не загрыміць мужык не перахрысціцца.
Грыбная прыкмета першы туман лета.
Грыб і лес баяцца не нажа, а пажару.
Год хлебаробны выкажацца зімой халоднай.
* * *
А цяпер запрашаем вас у краіну Пагуляндыю, дзе вы знойдзеце забаўкі і гульні на любы густ, а таксама цікавую інфармацыю.
Перагледзьце папярэдні матэрыял і ўспомніце, якія гукі могуць абазначацца літарай г, а потым на практыцы паспрабуйце выкарыстаць набытыя веды. Наступныя выразы спачатку вымаўляйце павольна, потым мерна, затым хутка. А пасля паспрабуйце прагаворваць іх шэптам, ціха і, нарэшце, гучна.
ЧЫСТАГАВОРКІIСКОРАГАВОРКІ
Даў Грыша Груні грушу,
Груня Грышу шакалад.
Грызла з Грышам Груня грушу.
Галубы з галубянятамі гулялі ў галубятні.
Гэй, гадзіннічак, хадзі!
Гэй, гадзіннічак, будзі!
Горкай,горкай,горачкай Ішоў малы Ягорачка, Пратаптаў Ягорачка Сцежачку да горачкі.
Го-го-го-го, гусачок! Зрабі хлопчыку свісток. 3 беласнежнага крыла Ды з бліскучага пяра.
ЗАГАДКГ
Перад тым як вы самі паспрабуеце скласці свае загадкі, адгадайце нашы. А калі гэта вам удасца, то і намалюйце адгадкі.
За ўсіх птушак ён чарней, Чысціць поле ад чарвей.
I дзень ішоў, і ноч ішоў, А з месца нават не сышоў.
Ляжыць на градцы тоўсты пан, На ім у золаце жупан.
Ляжыць не зварухнецца: На сонцы добра грэцца.
У бары пад хвойкай колкай Вырас беленькі Рыгорка. Маша з кошыкам ішла I Рыгорку знайшла.
Белыя бялянкі
Позна йшлі з гулянкі Халады заспелі Лапкі счырванелі.
Як стаў цесны ім дамок, Выбеглі на свет, I на тысячы дарог Іх згубіўся след.
* * *
А пра што гаворыцца ў наступных выслоўях? Размяркуйце іх па тэматычных групах і растлумачце сэнс гэтых выказванняў.
Гавары, ды не ўсё дагары.
Галавою сцену не праб’еш.
Галоднай куме хлеб наўме.
Галодны галоднаму спагадае, а наеўся вочы заплюшчыў.
Галота хоць у балота.
Гавары, гавары, ды меру знай.
Гаспадар пачынае будавацца з гумна.
Голаму разбой не страшан.
Гора плача, гора скача, гора песенькі пяе.
* Усе адгадкі пачынаюцца на літару Г.
Гора ўсяму навучыць.
Гэта яшчэ кветачкі, а ягадкі наперадзе.
Справіліся? Ну то і добра. Але гэта яшчэ не ўсё. Падумайце, як можна гаварыць, гарэць, глядзець. I ў якой ступені можна быць глухім, горкімЧ Складана? Затое цікава. А вось народ мог так сказаць:
Гаворыць, як блёкату наеўшыся.
Гаворыць, як з кніжкі бярэ.
Гаворыць, як лістам сцеле.
Гаворыць, як салавей з зязюлькаю.
Галодны, як воўк.
Гарачы, як агонь.
Гарыць, як каліна.
Гарыць, як сляпы глядзіць.
Глухі, што пень.
Глухі, як цецярук.
Глядзіць, як воўк на новае шула.
Глядзіць, як воўк на казу.
Глядзіць, як кот на сала.
Глядзіць, як гусь на бліскавіцу.
Горкае, бы палын.
Успомніце, як называецца такі мастацкі троп, і прывядзіце свае прыклады*.
* Падказка: параўнанне мастацкі троп, у аснове якога ляжыць супастаўленне дзвюх з’яў з мэтай іх характарыстыкі адной праз другую.
... моцнае перавелічэнне ўласцівасцей, якасцей ці памераў прадмета або з’явы з мэтай мастацкай выразнасці.
... спосаб паказу жыццёвых з’яў або чалавека, пры якім камічнае спалучаецца з фантастычным, пачварна-карыкатурным.
... гукавая імітацыя розных жыццёвых і прыродных з’яў з мэтай стварэння мастацкага вобраза.
... выкарыстанне гукавой арганізацыі паэтычнай мовы пры стварэнні паэтычнага вобраза.
... паказ жыццёвых з’яў або чалавека ў камічным, смешным
выглядзе.
А што такое гіпербала? Гратэск? Гукаперайманне?
Гукапіс? Гумар?
л * *
Гляньце, колькі заданняў выканалі, з якой працай справіліся. Але і гэта яшчэ не ўсё, бо зараз прапануем крышку пагуляць... у Пагуляндыі.
ЛАГАГРЫФЫ
Нясём ваду мы ў мора год за годам.
Дадай нам г і называй народам.
У акіяне я бываю
I караблі там разбіваю.
Адну мне літару дадай -
Мяне між птушак ты шукай
А падобнае да наступнага заданне мы ўжо выконвалі. Называлася яно ЛЕСВІЧКА.
Каб падняцца па лесвічцы, на кожнай прыступцы неабходна ўспомніць назоўнік у пачатковай форме, які пачынаецца на літару г.