• Газеты, часопісы і г.д.
  • Азбукоўнік пазнавальна-навуковая, часам гульнёвая, кніжка-чытанка, камусьці забаўлянка

    Азбукоўнік

    пазнавальна-навуковая, часам гульнёвая, кніжка-чытанка, камусьці забаўлянка

    Памер: 352с.
    Мінск 2015
    81.51 МБ
    ...Самым гарачым, самым трапяткім, самым святым пачуццём Максіма была любоў да Радзімы, да маці-Беларусі. Яна зрабіла яго паэтам, яна дала сэнс ягонаму самаахвярнаму жыццю, яна пакінула яго ў памяці нашчадкаў.
    Падрыхтуйце і вы сваё выказванне пра аднаго з беларускіх паэтаў ці пісьменнікаў, чыё прозвішча пачынаецца на літару Б.
    * * *
    У творах Максіма Багдановіча, ды і не толькі ў яго, для дасягнення пэўнага мастацкага эфекту ажыццяўляецца часам спецыяльны падбор гукаў. Насычаныя аднолькавымі гукамі, сказы і тэксты прыцягваюць да сябе больш значную ўвагу. Адзін са спосабаў гукавой арганізацыі маўлення, які належыць да гукавых паўтораў, называецца алітэрацыяй.
    Алітэрацыя паўтарэнне аднолькавых або блізкіх зычных для ўзмацнення выразнасці мовы (часцей вершаванай), якое дасягаецца адпаведным падборам слоў. Такія словы, звязаныя алітэрацыяй, выдзяляюцца ў моўнай плыні, набываюць асаблівую інтанацыйную значнасць. Як стылявы прыём алітэрацыя з даўніх часоў ужываецца ў вусна-паэтычных творах і ў паэзіі. На алітэрацыі пабудаваны многія прымаўкі і прыказкі, чыстагаворкі, песенькі-забаўлянкі, лічылкі, калыханкі.
    Самым простым відам алітэрацыі з’яўляецца гукаперайманне умоўная імітацыя гукаў з навакольнага асяроддзя фанетычнымі сродкамі пэўнай мовы: бух! бах! баў!
    Гукаперайманне адлюстравалася ў вельмі старажытнай назве птушкі бугай. Начная балотная птушка сямейства чапляў была празвана так за тое, што вясной самец яе, апусціўшы дзюбу ў ваду, утварае вельмі гуч-
    ныя гукі, падобныя да рову бугая. У Я. Коласа чытаем: «...У балотах, між лесу, пераклікаліся бугаі, бухаючы, як у пустыя кадушкі».
    Пашукайце і вы прыклады алітэрацыі (гукі [6], [б’]) у творах нашых славутых пісьменнікаў. Якія асацыяцыі ўзнікаюць пры чытанні гэтых твораў?
    А можа, паспрабуеце самі скласці асобныя сказы, нават вершы з алітэрацыяй? Ці напішаце сваю баладу?
    Балада (ад італ. ballare танцаваць) у сярэдневяковай паэзіі так называлася харавая песня. Пазней, у часы развіцця сентыменталізму, рамантызму, а таксама і ў наш час, сюжэтны верш гераічнага, легендарнага або бытавога зместу, у якім расказваецца пра незвычайнае здарэнне. Для балады характэрны напружаны, драматычны, з элементамі фантастыкі сюжэт, трагічная развязка. Балада часта звяртаецца да гістарычнага матэрыялу. У беларускай літаратуры балада як жанр з'яўляецца ў сярэдзіне XIX ст. у творчасці В. ДунінаМарцінкевіча («Злая жонка», «Травіца брат-сястрыца»). Пазней да гэтага жанру звярталіся Ф. Багушэвіч («Балада», «Хцівец і скарб на святога Яна»), Я. Купала («Забытая карчма»).
    Асаблівага росквіту дасягае ў паэзіі перыяду Вялікай Айчыннай вайны: А. Куляшоў («Балада аб чатырох заложніках»), П. Броўка («Кастусь Каліноўскі»), П. Панчанка («Герой»), М. Танк («Балада пра партызана Дубягу»), А. Бялевіч («Смерць Маланні»), А. Пысін («Іван-чай»).
    * * *
    А колькі прыказак і прымавак (ды на розныя тэмы!) пачынаецца на літару Б! Вось вы і паспрабуйце прапанаваныя ніжэй выразы размеркаваць тэматычна, a пасля выкарыстаць іх (згодна з сітуацыяй) у вусным выказванні на абраную вамі тэму.
    ПРЫКАЗКІIПРЫМАЎКІ
    Бацькаўшчыны не купляюць і не прадаюць.
    Без кавалачка хлеба кепская бяседа.
    Бачаннем жорава не зловіш.
    Без працы няма чаго хлеба шукаці.
    Белая зямля не народзіць пшана.
    Без надзеі і жыццё не жыццё.
    Бацька і маці ад Бога ў хаце, хто іх зневажае, дабра не знае.
    Больш пажывём болып навучымся.
    Будзь спярша выслухачым, а пасля апавядачым.
    Без сала куса няма жыцця ў беларуса.
    Белыя ручкі чужую работу любяць.
    Будзь жа паслом, а не аслом.
    Баязліваму і свой цень страшны.
    Брахлівага сабаку здалёку чуваць.
    Бела мыецца, ды нячыста ходзіць.
    Брахаў бы каток, ды язык караток.
    Бачыць вока далёка, а розум яшчэ далей.
    Без хлеба няма абеда.
    Бярыся дружна не будзе грузна.
    * * *
    У народзе кажуць: «Людзей слухай, а свой розум май». Аднак часам варта прыслухацца і да іншых, бо мудрыя яны, назіральныя, нашы беларусы. Мяркуйце самі.
    У НАРОДЗЕ КАЖУЦЬ (прыкметы і назіранні)
    Беражы нос у вялікі мароз.
    Бакагрэй пытае люты, ці добра абуты.
    Бусел прыляцеў вясна будзе.
    Боб лепш за ўсё садзіць, калі ўдод пяе.
    Барыс і Глеб (15 мая) сеюць хлеб.
    Будзе дождж у маі будзе ўраджай на двары.
    Барвовыя зоры да ветру.
    Бачна ўся вясёлка значыць, дождж будзе.
    «Бабіна лета» сухое восень будзе мокрая, а калі ў першы дзень яго надвор’е яснае, восень цёплая будзе.
    Барвова-чырвоная зімняя вячэрняя зорка да ветру, снегу і мяцеліцы.
    * * *
    А цяпер прачытайце скорагаворкі: спачатку па складах, потым не спыняючыся, а трэці раз хутка. Сачыце за выразнасцю вымаўлення губных зычных.
    СКОРАГАВОРКІ
    Дабёр бабёр, бабраняты на падбор.
    Пракоп і Барыска елі барбарыскі.
    Белы бусел баіў байку беламу зайку.
    Улавілі Кобру, Пасадзілі Ў торбу. Калі ў торбе Кобра Гэта вельмі Добра.
    3 бабранятамі бабры Робяць грэблю ў бары. Рады ўвесь бабрыны род: Будзе грэбля цераз брод.
    He плач, бабёр
    Пэўна, льюцца не з дабра У азёрнага бабра
    Слёзы бобам, як з вядра.
    Белячок баравічок
    Пад кустом лёг на бачок.
    & * *
    Ну што, «навастрылі язычкі»? To цяпер паглядзім, які ў вас «востры» розум. Адгадайце загадкі. Запішыце адгаданыя словы. Назавіце гукі, якія ў адгадках абазначаюцца літарай б.
    Праз горы, даліны, Праз тысячы сёл 3 далёкай краіны Вярнуўся пасол.
    ЗАГАДКГ
    Спаважны, чыноўны, Ён стаў на страсе, У ботах чырвоных, Каб бачылі ўсе.
    Адна я ў лесе з белаю карой.
    Паю вас сокам веснавой парой.
    Што за важны франт там крочыць, Мерае балоты?
    Чорны фрак, як снег, сарочка
    Ды чырвоны боты?
    Як захочаш, так і будзе:
    Час пакажа ды разбудзіць I далей размерным крокам Ён ідзе... А сам пад бокам.
    He наймалі, не плацілі
    Ім за іх работу, А яны за ноч плаціну Збудавалі ўпотай.
    * * *
    Настаў час і мы прапануем моўныя гульні-загадкі і цікавую інфармацыю.
    ЗАБАРОНЕНАЯ ЛІТАРА
    Вядучы забараняе карыстацца якой-небудзь літарай, напрыклад Б, і запісвае яе на дошцы. Затым задае ўдзельнікам гульні пытанні, і той, да каго ён звярнуўся, павінен адказаць, памятаючы пра ўмову. Напрыклад, на пытанне, ці былі вы ў бібліятэцы на гэтым тыдні, можна адказаць «заходзіў» або «ўзяў кнігу», але ні ў якім разе «быў» або «не была» тады давядзецца выбыць з гульні.
    ‘ Усе адгадкі пачынаюшіа на літару Б.
    Вядучы павінен быць кемлівым і знаходлівым, бо яго задача якраз вывесці з гульні як мага болып удзельнікаў, схіліць на памылковы адказ нечаканым, хітрым пытаннем, напрыклад: «Адкуль вось гэта кніга, што ў вашых руках?» Адказаць неабходна, а сказаць, што бібліятэчная, нельга, і схлусіць таксама нельга! Вось і падумайце, як сказаць, каб не выбыць з гульні.
    Калі вядучы апытаў усіх і ніхто не выбыў, значыць, адзін ён прайграў.
    Гульня ідзе ў хуткім тэмпе, адказваць трэба адразу, бо праз паўмінуты выбывае з гульні той, хто не паспеў падабраць патрэбны адказ. Цікава, калі дыялог атрымліваецца жартоўным. Напрыклад:
    Як назваць па-беларуску картошку?
    Смакоцце!
    — Няправільна: бульба!
    А што: ці ж яна не смакоцце?!
    АНАГРАМА
    Анаграма — вершаваная моўная загадка, у якой, памяняўшы месцамі літары аднаго слова, трэба атрымаць другое, з іншым значэннем. Абодва словы трэба ўгадаць. Напрыклад:
    Я ў лесе расту, у бары у густым,
    А бываю і смачнаю стравай.
    Памяняй мае літары месцамі ты —
    Калісьці па моры я плаваў.
    МЕТАГРАМЫ
    Гэта граматычная гульня-загадка, заснаваная на замене літары на іншую. Каб яе адгадаць, неабходна ўказаную літару замяніць таксама ўказанай (іншы раз другая можа не называцца). У выніку атрымліваецца новае слова.
    У лесе з б мяне шукаеш I з прыемнасцю зразаеш. Калі б на п заменіш Сцеражыся: захварэеш.
    Я ў Амерыцы дзяржава, Блізкі сябар нам па праву. Зменіш б на р адразу Ракой імчуся па Каўказу.
    ЦІКАВА ВЕДАЦЬ
    Баба Яга, ведзьма, бабіна лета
    У даўнія часы ў абыходку ўсходніх славян было слова «ягаць» крычаць, бушаваць. Ад яго і ўтворана Баба Яга баба, якая крычыць, бушуе. У казках славянскіх народаў злая вядзьмарка.
    Слова «ведзьма» паходзіць ад славянскага «ведзеці» ведаць. Дзеяслоў ведаць меў калісьці значэнне «чараваць» (параўнайце рускае ведун (колдун), беларускае вытворнае ад ведзьма вядзьмарка).
    А вы самі якія адкрыцці можаце зрабіць у краіне Лексіка (раздзел «Літара Б»)? Падзяліцеся знаходкамі.
    * & *
    Нарэшце надышоў час праявіць свае творчыя здольнасці і фантазію.
    Для нашых вучняў літара Б асацыіруецца з вядомай усім птушкай (глядзі на ўкладцы).
    Вожык з-пад верасу выгнаў вужаку.
    Лезе вужака на дрэва ад жаху.
    Вокал ствала, як вяроўка, скруцілася, Гэтак і В, відавочна, з’явілася
    в (В-ЁДН)
    У сучаснай графіцы В трэцяя літара беларускага алфавіта. Аднак гісторыя ўзнікнення і развіцця яе даўняя і заблытаная. Паходзіць гэта літара з кірыліцкай fi («ведзі»), што ўзнікла на аснове грэка-візантыйскай устаўной І§ («віта»), якая ў сваю чаргу з’яўлялася графічным відазмяненнем класічнай грэчаскай J1 («бэта»). Адрозненне ў вымаўленні кірыліцкай 6 ад лацінскай В абумоўлена тым, што ў перыяд стварэння славянскага алфавіта ў IX ст. «віта» вымаўлялася грэкамі як [e] і перадала сваё гукавое значэнне кірыліцкай 6 («ведзі»), а лацінскі алфавіт узнік на аснове грэчаскага яшчэ ў 7-6 ст. да н. э., калі «бэта» абазначала гук [б]. У старабеларускую графіку літара перайшла са старажытнарускага пісьменства.
    Абазначала зычныя гукі [e], [в’]: вапна [вапна], вішня [в’ішн’а].
    Мела таксама лічбавае значэнне «два».
    У рукапісах XIV-XVII ст. у сувязі з функцыяніраваннем розных пісьмовых школ і выкарыстаннем розных тыпаў пісьма (устаў, паўустаў, скорапіс) ужывалася ў некалькіх варыянтах, якія дапамагаюць вызначыць час і месца напісання помнікаў.
    Фінікійская
    'т/7
    Старажытнагрэчаская
    
    Візантыйская
    в
    Глаголіца балгарская XI ст.
    9Р
    Устаў XI ст.
    в
    Царкоўнаславянская XIII-XVI ст.
    в
    
    Царкоўнаславянская XVI-XVIII ст.
    
    Скорапіс XV ст.
    6
    Беларускі скорапіс XVI ст.
    &
    Паўустаў канца
    XVII ст.
    Б
    Грамадзянская пач. XVIII ст.
    в
    Лацінская
    Vv
    У XVI ст., акрамя рукапіснай, набыла друкаваную форму.
    Пачынаючы з Ф. Скарыны, стала адрознівацца як малая і вялікая, хоць ужыванне вялікай літары ва ўласных імёнах, геаграфічных назвах і ў пачатку сказаў не было яшчэ паслядоўным.
    У сучаснай беларускай мове абазначае санорныя фрыкатыўныя губна-зубныя зычныя гукі [e], [в’]: вада — [вада], вясна [в’асна]. Яны, у адрозненне ад рускай мовы, не знаходзяцца ні ў якіх функцыянальных суадносінах з шумнымі глухімі фрыкатыўнымі губназубнымі зычнымі гукамі [ф], [ф’] і пасля галосных перад зычнымі, а таксама ў канцы слоў пераходзяць у у: воўк [воўк], спеў [с’п’эў].