• Газеты, часопісы і г.д.
  • Бацькавічы  Сцяпан Кухараў

    Бацькавічы

    Сцяпан Кухараў

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 303с.
    Мінск 1991
    78.17 МБ
    — Так што і Якаў Свістуноў быў дапушчаны да новай жызні,— закончыла бабуля сваю байку-казку і кранула мяне рукой за плячо: — Чуеш, добры чалавек, можа б, вы пагаварылі з етым во, што ходзіць, з чырвопаю павязкай, з дзяжурным? Можа, ён вас паслухае скарэй. Я ўжо думаю, што дарэмна я не паслухалася пляменніцы. Трэба было вярпуцца пазад... Бялета не вазьму аніяк...
    — I я так думаю, бабуся. Трэба пагаварыць.
    Я памкнуўся ўслед за дзяжурным, але шапка дзяжурнага хутка знікла ў натоўпе, што зпоў наплывам запоўніў усе праходы і аж распіраў сцены пачакальні. Я пачаў прабірацца, каб патрапіць за дзяжурным, ды тут з дынаміка пачулася: «Об'ьявляется посадка на дополнптельный поезд № 271 направленнем па Мннск. Поезд отправляется...»
    3 болем, са шчырым шкадаваннем вярнуўся я назад, узяў свой чамаданчык і пачаў развітвацца з бабуляй, з пасажырамі, што стаялі і сядзелі, слухаючы гэтую размову. Мне падалося, што бабуля Свістунова-Далецкая пе хвалявалася; ёй, можа, і заўтра раніцою пе ўдасца сесці па цягнік...
    * * *
    Мяне ўвесь час непакоіла чамусьці, ці сядзе ў таўкатні і перагружанасці паяздоў бабуля, якая пры сваёй нядаўняй хваробе, па сутнасці, і не павінна была б адважыцца па такую цяжкую дарогу. Я дакараў сябе, што не зрабіў спробы памагчы ёй з білетам раней, калі ў мяне яшчэ быў час у запасе, але ж і сама яна не парупілася.
    Я ведаў, што цягнік Ленінград — Днепрапятроўск будзе ў Магілёве недзе а дзевятай гадзіне ўраппі, і паспяшаўся на перагаворпую, каб пазваніць на вакзал, пацікавіцца, ці звярталася да дзяжурнага якая-небудзь бабуля з просьбай. Мпе далі размову ўжо а адзінаццатай гадзіпе раніцы. У трубку хлынуў вакзалыіы гул — чутпо было, што на вакзале яшчэ вельмі багата народу.
    — Так, поезд прайшоў у 9 гадзін 47 міпут,— паведаміла мпе жанчына — дзяжурная па вакзале.— Пасадка была вельмі цяжкая.
    — А да вас бабуля, такая старая, у яе чамаданчык чырвонага колеру, абвязаны вяроўчынай, не звярталася з просьбай? — непакоіўся я і падумаў: «Хіба яна, гэтая бабуля, была там адна... Дзе там яе запомпіш, пры такой таўкатні...»
    — Пасадка была цяжкая,— паўтарыла дзяжурная.— Але, помню, падыходзіла адна, такая ветлівая, з бутэлечкай валяр’янкі ў руцэ. Ёй выдалі білет, плацкартнае месца. А цяпер яе яе бачна — відаць, села...
    Ну, што ж, шчасліва вам, бабуля!
    
    МАТЧЫНА СЭРЦА
    Пра мацярок можпа расказваць бяскопца!
    М. Горкі
    1
    Па бальшаку грукацелі абозы — наладаваныя коўдрамі і падушкамі фуры, запрэжаныя коньмі і пават каровамі — назад, у Маластоўку, вярталіся бежапцы — местачковыя шаўцы, рамізнікі, служачыя, прапылепыя, учарнелыя.
    Наша хата стаяла пры саменькай дарозе. За глухой сцяною калодзеж з вышмараваным жураўлём і зялёным упутры цабэркам, акутым пакрыж жалезам, каб коней пе паілі з цабэрка, а ваду палівалі ў камягу.
    Маці выйшла з хаты і, уражаная, пляснула ў далоні: па двор ехалі пашы даўнія знаёмыя з мястэчка — стары Мордух Руцін, яго жонка Фрэйда і хлопчык, Мордухаў упучак Лёва. Яго мы добра ведалі, бо як ездзілі з бацькам па кірмаш у Маластоўку, то заўсёды спыняліся ў Руціпых, і стары каваль заўсёды хваліўся сваім унучкам, вельмі дасціпным шчабетуном.
    — Чуеш, Іван,— звычайпа пачыпаў стары, гладзячы іпурпатай далопяй рыжыя кучары хлопчыка, які круціўся ля дзеда.— Во, бачыш, ета ж сынок майго Боры. Жапіўся ёп, не пытаючыся ў бацькі. Адправіў яго ў Гомель, каб вучыўся, а ён, бачыш, ажаніўся там. Бачыш, Іван, і во прывезлі. Гадуй, дзед, радуйся...
    — Сціхні ты ўжо, стары,— падае голас з бакоўкі бабуля Фрэйда.— He было б горшай бяды. Яны — маладыя, няхай жывуць, а нам во ўцеха, на старыя гады радасць...
    Лёвачка быў такі блакітпавокі прыгажун, гаваркі і ласкавы, што яго нельга было пе палюбіць. Мы заўсёды 244
    падвозілі яго аж да канца мястэчка, і Лёвачка на развітапне махаў ручкай так, як вучыў яго дзядуля: «Лёва, зрабі для дзядзі во так ручкаю!..»
    Вярталіся да свайго гнязда бежанцы, і на сэрцы як бы палягчэла. Руціны прывезлі яшчэ такую навіну: «Немцаў пагналі ад Сожа назад». Стары каваль трымае кубак з малаком, рука яго калоціцца, малако пырскае на стол, a ён усё бядуе: «Ай-ёй, што будзе...»
    — Маўчы ўжо, стары,— супакойвае бабуля Фрэйда.— Мы, лічы, ужо дома, а дзе цяпер нашы Бора і Наташа?.. Чым жа вінаватыя гэтыя старыя, спрацаваныя людзі? Чаму яны вымушаны ўцякаць са свайго жытла? Усё сваё жыццё яны адно што працавалі і працавалі, каб як-небудзь звесці канцы з канцамі, пракарміць вялікую сям’ю. Памятаю, калі мы, бывала, прыедзем да Руціных, то бабуля Фрэйда, частуючы нас, жартавала: «Дрэнная я буду гаспадыня, калі не накармлю ўсю сям’ю адным селядцом».
    Руціны нас як бы падвесялілі крыху. Усе гэтыя дні ў нас з маці была гаворка; я настойваю эвакуіравацца ці пайсці з якой-небудзь вайсковай часцю, а маці заладзіла сваё: «Куды ж ты, дзівак, паедзеш? У цябе ж яшчэ як мае быць швы ад той аперацыі не загаіліся, што ты будзеш есці ў дарозе, табе ж нельга сухама. Акалееш дзе-небудзь, згінеш, як муха...»
    Я, вядома, слухаў, што маці казала, а тым часам з камсамольскім сакратаром Сцяпанам Говарам цішком рыхтаваўся да выезду. Цяпер жа нашы планы зблыталіся.
    Адпачыўшы і падсілкаваўшыся, госці адправіліся дадому. Мне шкада было развітвацца з імі, асабліва з Лёвачкам, які ўжо быў ладны хлопчык, амаль што школьнік, рослы, выцягнуўся, але ўсё такі ж кучаравы, гарэза.
    — Прыедзеш да нас, Лёва? — спытаў я ў хлопчыка, калі ён ужо ўсеўся на возе поруч з дзедам.— Ужо яблыкі спеюць...
    — Добра, прыеду,— неяк сумна прамовіў Лёвачка.— Вайны не будзе, і прыеду...
    Доўга я стаяў на пылыіай дарозе, збоч якой, бы волаты-вартавыя. гойдалі веццем старыя дуплістыя бярозы. Стаяў, пакуль фура Руціных не знікла за пагоркам.
    Было ціха-ціха. Па небе спакойна плылі белыя кучаравыя аблокі. У вершаліііах прыдарожных дрэў не чутно было ніякага шуму. He верылася, што недзе недалёка, за Сожам, ужо грымелі выбухі, ірваліся снарады; смерць касіла людзей — кроўю і слязьмі аблівалася зямля.
    Раптоўна адтуль, дзе толькі што схавалася фура Руціных, пачулася скрыгаслівае гудзепне — бы пехта падрыўна зароў у кулак ці закугакала надвячорка.м сава, а потым неба як бы раскалолася і абрушылася, асляпляльна бліснула полымя; падалося, бы здрыгапуліся, падскочылі зпянацку бярозы... Адзін за другім два выбухі прагрымелі за пагоркам, і зноў усё аціхла. Было адно чуваць, як у сухім ад спёкі небе падрыўпа і млосна загуў чужы, з чорнымі крыжамі самалёт. Мы ўжо ведалі, што гэта фашысты. Мусіць, з самалёта скінулі бомбы па бальшак.
    Ачомаўшыся, я падумаў, што там жа педзе і фура Руціных. Падумалася, што, відаць, больш за ўсіх будзе боязна Лёвачку, ён жа яшчэ амаль што дзіця.
    2
    Увечары нехта асцярожна пастукаў у шыбу. Маці прыпала тварам да акна: хто б мог стукацца, бо суседзі ведалі, дзе зашчапка, і без апіякага стуку адчынялі хату.
    Стук нясмела паўтарыўся, і маці патэпала ў сенцы.
    — Хто там? У нас не зашчэплепа!..
    — Адчыніце, гэта я, Лёва,— пачулася ў цемры.
    Маці адчыпіла дзверы і ўвяла за руку хлопчыка — гэта быў Лёвачка Руціных, увесь перапэцканы, у адной маечцы і ў кароценькіх штоніках са шлейкай. На адной назе ў яго быў сандалік, а другая босая, падрапаная аб нешта вострае — з яе сачылася кроў. Хлопчык калаціўся і ўздрыгваў, прыціскаючы запэцканыя кулачкі да вачэй. Відаць, ён вельмі наплакаўся, і ў вялікіх блакітных вачах стаяла жудасць; твар час ад часу балюча перасмыкаўся.
    Лёвачка крыху супакоіўся, і мы пачалі ў яго распытваць, што здарылася. Ён вельмі блытана і са слязамі расказаў, што пешта над іх падводай бліснула і яго як бы нехта балюча штурхнуў; ён ачуняў далёка ад дарогі ў жыце. Калі падняўся, то ўбачыў раскіданыя вакол рэчы, бабуля ляжала далей — уся ў крыві, забітая, а падводы і дзеда не было. Доўга ён шукаў сандалік, а тады, убачыўшы, што цямнее, кінуўся па дарозе ў вёску.
    — Я вельмі баюся, цёця Уліта,— румзаў хлопчык.— Дзе мая бабуля?.. Навошта яе забілі? Дзе мой дзед?..
    — He бойся, Лёва, пе плач,— супакойвала яго, як магла, маці.— Рапічкаю мы пойдзем з табою, знойдзем дзеда, не плач, дзіцятка маё...
    Назаўтра бальшаком і агародамі адступалі на ўсход нашы. Байцы, змардаваныя і змучаныя ад спёкі і голаду, брылі і брылі ўвесь дзень — і з вінтоўкамі і проста так, з кацялкамі ў руках ці пры поясе, у пілотках і з непакрытымі галовамі.
    Сяды-тады на двор забягаў хто з салдат і перасмяглымі вуснамі вымаўляў адно: «Піць». У вёдрах ужо даўно было суха. Усё — і ваду і малако — мы даўно аддалі такім жа чырвопаармейцам, якія ўжо заходзілі; цяпер можна было прапанаваць толькі яблыкі.
    Вакол студні тоўпіліся салдаты, грымелі кацялкамі, чэрпалі цабэркам пясчаную кашу — вада не паспявала прыбываць. Такое было ўпершыню, каб за якую гадзіну вЬічарпалі ўвесь калодзеж, а ў ім жа вады было, мабыць, сажні на два...
    Усю ноч і яшчэ ўвесь дзень праз Бацькавічы ішлі чырвонаармейцы. Пра тое, каб адправіць Лёвачку ў мястэчка, печага было і думаць,— трэба было яго неяк супакоіць, пакуль аціхне крыху.
    Нечакана стала ціха. Як бы ўсё вымерла. Прайшла пагалоска, іпто, мусіць, сёння будуць немцы. Што рабіць? Маці ўсё кідалася то на гарод, дзе на ўсякі выпадак быў выкапаны акопчык, то забягала ў хату, пейкая як сама не свая.
    Лёвачка крыху пасумаваў, павохкаў, а потым супакоіўся, відаць, адчуў, што трывогай ахоплены ўсе, і ён не прасіўся, каб яго везлі дадому, да дзеда.
    Яшчэ ледзь забялеўся ўсход, як мы з Говарам пагналі ў поле каровы. Бежанцы, якія вярталіся назад, сказалі, што ўжо за Горкамі бачылі, як праехалі нямецкія матацыклісты. Калі ўвечары мы, перапалоханыя і разгубленыя, прыгпалі статак, то пачулі, што ўжо балыпаком прайшлі немцы.
    Невядома, што тады было на душы ў маці, але яна была зноў жа, як падалося, спакойная. Як заўсёды, на золку даіла карову, працэджвала малако, налівала нам сырадою. моўчкі ставіла гарлачыкі ў суднік і пачынала паліць у печы, а нам з Лёвачкам наказвала:
    — Хлопчыкі, схадзіце ў лес, нарвіце травы для Чарнаўкі...
    Вярталіся мы з лесу неўзабаве, і было вельмі балюча на душы. Маці падавала нам абед, расказвала вясковыя навіны і прыдумвала для нас новы запятак.
    Мінула яшчэ колькі дзён. Неяк увечары ў шыбу пачуў-
    ся асцярожны стук — гэта прыйшоў стары каваль. Хто ж яму сказаў, што Лёвачка ў пас? А мажліва, ён прыйшоў так, падзяліцца сваім горам...