• Газеты, часопісы і г.д.
  • Бацькавічы  Сцяпан Кухараў

    Бацькавічы

    Сцяпан Кухараў

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 303с.
    Мінск 1991
    78.17 МБ
    
    [ЛКАВІУЫ
    СЦЯПАН КУХАРАУ
    
    БЛЦАКЛКІУАІ
    АПОВЕСЦЬ, АПАВЯДАННІ
    МТНСК «МАСТАЦКАЯ ЛІТАРАТУРА» 1991
    БВК 84Бел7
    К95
    Обыкновенная, незаметная деревня в глубпнке, на востоке Могялевіцнны... Здесь н жявут герон повестн п рассказов ппсателя, средн которых оп роднлся п вырос, делают свою нзвечную крестьянскую работу, встречают те перемены, которые прннесла в тііхую деревепьку советская власть, строят новую жнзпь.
    К
    4702120201-013 „
    М302(03)—91 Б3 62—90
    ISBN 5-340-00541-0
    © С. Кухараў, 1991
    БАЦЬКАБІУЫ
    АПОВЕСЦЬ
    ЧАСТКА ПЕРШАЯ
    1
    Непрыкметная, ціхая паша вёска Бацькавічы заснавалася ў глыбінпай лясной старане; здавён, як помняць дзяды, стаіць яна пры дарозе. He на палевіку, што зімою раўпяецца снегам, і знаку ніякага не відаць, аж пакуль пе ачарсцвее зямля і не зальсніцца зялёнай накідкай травы. Паўз Бацькавічы ляжыць гасцінец, злучаючы суседнія раёпы: па захад — беларускі, па ўсход — рускі. 3 усходу шыбуюць аўтамашыны з ільном, хлебам, а на ўсход — з лесам, цэглаю...
    Можа, якіх гадоў сорак назад усцяж бацькавіцкай дарогі раскашаваліся таўшчэзныя, як абхапіць пры камлі двум чалавекам, высозпыя, калматыя ў вяршыпях бярозы. Казалі, што іх пасадзілі, калі за царыцу была Кацярына. Цяпер жа толькі на хутары, які быў аддзяліўся ад Бацькавіч у прышчэпаўшчыну, ацалела яшчэ адпа такая бяроза. Ля хаты старога Паўлюка. Яе і называюць Паўлюковай бярозай. А Паўлюкова таму, што падчас Вялікай Айчыннай вайны ўсе старыя бярозы папілавалі на дровы і спалілі, а стары Паўлюк, як ні было цяжка з дрыўмі, не рашыўся замахнуцца на бярозу. «Пакуль я буду жывы, то ты будзеш жыць, мая добрая пявуння». Знаходзіліся нядбайнікі, што не раз завейнымі пачамі спрабавалі падкрасціся, каб спілаваць «кацярынку». Ды хіба яе ўхопіш так; і стары мікалаеўскі салдат не даваў маху: як толькі пагражала небяспека, ён увішна ссоўваўся з печы, пацягваў кажух і валёнкі і выходзіў на двор, спускаў з ланцужка цюліка і сам настройваўся ў засаду. Сабачы брэх і паўлюкоўскі кашаль змушалі аматараў бярозавых дрывец цішком, пепрыкметна ўходзіць ні з чым.
    На бярозе гнездаваліся буслы. Вайною япы педзе былі паразгубіліся, а тады ўжо, калі нашы прагналі фашыстаў, па вясне, як пацяплела і зямля, ачысціўшыся ад снегу, падчарсцвела,— прыляцела маладая пара, і Паўлюк радаваўся, бы дзіцё. «Не была б то радзіма,— думаў стары,— дзе ні блукаеш, ні вандруеш, а ўдвору цягне, пад свой родны кут». Ён лічыў, пэўна, што маладая пара — радня тым, здаўна-даўнейшым буслам, якія гнездаваліся на абжытым седале.
    Канечне ж, пашы Бацькавічы не маюць гістарычных помнікаў, якія паказвалі б на тое, што вёска вельмі ўжо здавён-даўпяя, старажытная. Але ўсім вядома, што яна даўней часта гарэла — на гародах глеба як з вуголлем; хаты тады ставіліся то бліжэй да горкі, дзе цяпер гумнішчы, то па загароддзі, да вады, дзе сажалкі і балацяныя лужкі — забалоцце.
    За якую паўсотню гадоў Бацькавічы разы са тры, як не кожны двор, будаваліся. I ўсё часцей войнамі. Дакладней, не ў вайпу, а пасля, як трохі аціхне навальніца і людзі ачомаюцца, прыйдуць да раўнавагі. Старыя памятаюць, што хаты ў Бацькавічах паліліся па-чорнаму; калі палілі ў печы, то дым цягнуўся не праз комін, а проста слаўся пад столлю, дзе была адтуліна, якая зачынялася і адчынялася; і дыму таго хапала і хаце і усім, хто жыў у ёй. Але, як любіў казаць адзін бацькавіцкі чалавек, які ў свае дзевяпоста гадоў застаў яшчэ калектывізацыю і драўлянай сошкай-рагуляй з падлеткамі ў ахвоту калгасную бульбу абворваў,— тыя кўранкі па сто гадоў стаялі. Дзіва што: сцепы ж прасмольваліся скрозь і блішчалі, бы кавалачкі вугалю-аптрацыту.
    У 1917 годзе, пасля Вялікага Кастрычніка, з Пецярбурга ў Бацькавічы на паштовай парцы коней з’явіўся матрос-балтыец Андрэй Палуяп і на аселіцы пры ўсіх людзях аб’явіў: «Свабода! Мір без анексій і кантрыбуцый! Свабода па вечныя вякі!»
    Мужыкі перш за ўсё ўхапіліся за лес: балазе ён быў пад бокам, але не свой, а папа Стошы, які хоць і жыў недзе далёка, мабыць, у самым Гомелі, ды ягоныя аканомы і арандатары пілыіа бераглі кожнае дрэва, кожную сухастоінку.
    Ад той першай сусветнай вайны ў Бацькавічах асталося яшчэ хат колькі з асінніку, бо ў тым лесе расло найболып асіны. Да слова сказаць — вартае дрэва, якое ў
    наш час чамусьці зусім по ў модзе. I падлогі ў хатах былі з асінавых дошак. I нават на столь ішла асіна. Праўда, хто меў нешта ў кішэні, то на столь выбіраў саспу ці елку. Але добра служылі і асіпавыя дошкі. Калі іх як мае быць аблетаваць, а затым пусціць пад гэбель, то дошкі будуць служыць доўга, увесь век.
    Тьгм хатам стаяць бы па сто гадоў, каб ім даць добрыя стрэхі. У Бацькавічах ранеіі не было завядзёпкі накрываць хаты драпкай ці шчапою, пе кажучы ўжо пра гонту: усе стрэхі спрэс саламяныя. I стаялі япы многія гады. 3 паўночнага боку такая страха абымшэе і выдае бы аксамітавая; ад сонца ж пашарэе і першыя гады блішчыць, як цынкавая бляха. Бывала, калі часам наляціць вецервіхор, тады бяда — здзярэ страху, бязлітаспа абшчыпле ўсю дазвання. Пад дранкай была адна кузня, што мясцілася спачатку пры дарозе, блізка ля грэбелькі, а ўжо за калгасам — проста ўпобачкі з вуліцай, на сядзібе Баянка. Яшчэ, праўда, адпа хата была пад гонтай, адзігюкая, без хлеўчукоў і сенцаў, на ўбітым, як ток, выгане. У ёй жыў бедны яўрэй Лепзар з бяздзетнай жонкай Ентай. Як і ва ўсіх жыхароў, у іх быў надзел — пустая, няўробленая зямля, на полі буяў адзін былыіік, ды па межах у пояс жаўцела піжма. А хата ў Лейзара была пад гонтай. I ганак быў з выхадам на вуліцу. Як пачыналіся цёплыя дні, на гэтым ганку любіла з вяспы ўсё лецейка сядзець Ента, сабіраць у вясковых кабет-абгаворніц усе павіны.
    Калі ў Бацькавічах сяляне злучылі свае гарбатыя вузенькія палоскі ў агульнае поле і зажылі калектыўна, людзі на сотках жыта не сеялі, і не было з чаго патрэсці кулёў ды падладзіць стрэхі. Многія двары паскідалі струхлелую салому і паднавілі стрэхі толькі ў першую пасляваенную восепь.
    У трэці раз на нашай памяці Бацькавічы будаваліся пасля апошняй вайны. Глядзіш і не пазнаеш тых хат, што былі калісьці: ужо на цагляпьтх штандарах і на падмурках, а стрэхі пад шыферам. Вядома, не ўсе. Але ўсё болып і больш. На вокнах — ліштвы; пайшла мода ашалёўвацв знадворку сцены. Можна нават сустрэць пафарбаваныя аканіцы і адмысловыя верапды. Куды таму Лейзару з тым сваім трухлявым ганачкам!
    А пад стрэхамі рагулькі антэп. Іх яшчэ не так многа. У агранома Півоні. у брыгадзіра Максімца, у настаўнікаў Говара і Кірэйчыка. I школа ў Бацькавічах ёсць. Таксама ўжо як камяніца, у светлым будыпку. Але пе ў тым, дзе
    некалі і я вучыўся; тая школа стаяла блізка ад нашае хаты, цераз дарогу, а гэтая наводшыбв, на аселіцы; збоку да старога будынка паставілі прыбудовак.
    Некалі Бацькавічы славіліся яшчэ сваімі лазнямі. Вельмі маленькія, на палок парыцца садзілася адразу ўсяго чалавекі тры, але гэта былі цудоўныя лазенькі. Стаялі яны ў садках, ля сажалак. Звычайна, як надыдзе субота, звечарэе, то і пацЯгнуліся к небу з лазняў шызыя пахучыя дымкі. А прыцемкамі — з вёдрамі, з венічкамі, ад якіх у нос патыхала маладой бярозай, мужчыны неяк асцярожна і ўрачыста кіраваліся да лазняў. Парыцца ў Бацькавічах любілі і ўмелі. Свае чэмпіёны гэтай справы былі: мераліся, хто больш мог уседзець на палку пры большай пары. I цяпер яшчэ ўспамінаюць, найболып старыя, як хадзіў у лазню Лейзар. Ён быў вялікі дасціпнік, але парыцца не ўмеў. Як толькі хто-небудзь з мужчын браўся за карэц, каб падліць вады на гарачую крушнюпеч, Лейзар адразу кумельгам вылятаў у прымыльнік. I потым ужо, ахалодаўшыся добра, вяртаўся ў лазпю і жартаўліва гаварыў: «А дзе тут мой венік бярозавы?» Яму адразу мужчыны працягвалі некалькі венікаў. Свой венік прыносіць ён не меў звычкі.
    Пасля лазні пілі квас, медавуху, яблычны ці бураковы расол. Распараныя і расчырванелыя, мужчыны сядзелі ўлетку па прызбах, а ўзімку ля напалепых пяколкаў (так называліся ў нас у даўніну камінкі, якія звычайна палілі ўвечары, каб на ноч было цяплей, а часта і для асвятлепня) і бавілі час рознымі казаннямі ды паданнямі.
    Цяпер лазні яшчэ канчаткова з моды не выйшлі, але іх пебагата ўжо. Вядома, якая тут прычына: дроў малавата, ды і маладзейшыя ўлетку ахвотней то на сажалкі сходзяць, то на рэчку, якая далекавата, праўда, за ляском. I рэчка тая — адно званне. Рэчкай маці-прырода абдзяліла Бацькавічы. Недалёка працякае Палужанка, але і гэта ўжо невялікая раскоша — вясною яшчэ нішто, вады трохі збірае, а ў летшою пару, які выдасца год, перасыхае — курыца перабяжыць.
    Кажуць — яшчэ недзе ёсць вёскі з такою назвай, як наша. Я чуў: ёсць Браткавічы, Зяцькі, Прымакі, Сёстры, дык і Бацькавічы могуць быць. Ды пра іншыя Бацькавічы я нічога не ведаю. Я кажу пра нашы Бацькавічы, дзе я нарадзіўся, адкуль пайшоў у свет, у людзі, дайшоў аж да Берліна, разам з многімі нашымі героямі-воінамі ўдзельнічаў у штурме фашысцкай сталіцы і на абкуранай
    дымам і порахам сцяне крэйдай накрэсліў: «За Савецкую Беларусь! За родныя Бацькавічы!»
    Між першых беларускіх вёсак у апошнія дні верасня 1943 года Бацькавічы сустрэлі сваіх вызваліцеляў. Сустрэча была радаснай і незабыўнай. I боль вялікі. Уцякаючы, фашысты-факельшчыкі двароў дваццаць спалілі, спалілі б і больш, можа, і ўсю вёску, але пе паспелі, бо спяшаліся — наша артылерыя і наша пяхота ішлі следам, наступаючы пемцу на пяткі.
    Мне не часта даводзілася выязджаць з Бацькавіч. Тады яшчэ, як вучыўся завочпа ў Магілёве ў педінстытуце, ездзіў часцей. Сустракаўся з калегамі, чуў ад іх пра іншыя вялікія ды шумлівыя вёскі і сёлы.
    А што я скажу пра свае Бацькавічы? Вёска, і ўсё. Пра такія і сёння яшчэ пачуеш: «Глухамань, мядзведжы кут». Да райцэптра — пятнаццаць вёрст з гакам, да бліжэйшай станцыі Камунары — пяцьдзесят з такім жа гакам. Да цэнтра калгаса — тры кіламетры.
    Ды няхай жа я непабуду які месяц дома, сярод сваіх людзей, то мпе неяк не па сабе, як чаго не стае, як нешта табе па душы непарадак, пейкі сум ці шкадаванне. I спяшаешся дадому, як у нас кажуць, удвору. Ужо як пад’едзеш гасцінцам да бярэзнічку, што сам панасеяўся апошняй вайною, дзе поле не аралася і здзічэла, то сэрца неяк соладка заные і ты, здаецца, выскачыў бы з перапоўненай, прапахлай дарожным пылам «пасажыркі» і паджгаў бы пехатою...