Бацькавічы
Сцяпан Кухараў
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 303с.
Мінск 1991
— Браткі, ці чулі новасць? — рыжая барада ў Андрэя пеяк сама тырчком задзіраецца ўгору, а шыя высоўваецца і даўжэе, і ўвесь ён неяк дзіўна пабычыўся, нібы баіцца рассмяяцца.
— А ета што там такое? — Сямён-Марціп бруднымі пальцамі пачэсвае востры пяголены падбародак і соладка зацягваецца чужым самасадам.
— Ай, баюся казаць, Восіпавіч, бо яшчэ штрафу прыпаяеш. Ведаю цябе!..
— Што ты, Апдруха, які там штраф,— лагаднее Сямён-Марцін.— Ты ж ведаеш — мне што, разві я супроць, а вось Гапко наскочыць — хваця вам, будзя і мне. Слыш, Андруха, што ета там было такое?..
— Дык бачыш... Унь такое дзела.— Андрэй сцягвае з галавы лінялую падзіраўленую кепку з аблупленым, некалі бліскучым брылем, кладзе ў яе свае курэцкія прылады.— Ета ж у Аўтарохаве грэчку пасеялі... Братка, шара-
ёй. Ну, ета зпачыць шкарлупамі, шалупіннем. Грэчку тую на крупы здзерлі, а пасеялі адной шараёй...
— Бачыў ты, кум, сопца! Якія яньг мудрыя! — аж разявіў рот ад здзіўлення Сямён-Марцін і закруціў галавой, зачмокаў языком. Ёп ужо пават забыўся па тое, што во толькі самым сур’ёзпым чынам сварыўся з Андрэем, з іншымі такімі ж балакамі,— яны на самай справе перашкаджалі працаваць.
Тут з парога раптам грымнуў знаёмы голас — рашуча, размашыстым крокам у кантору ўвайшоў старшыня і са словамі: «Ось, бісавы душы»,— кінуў на стол свой шэры стаўбун — ужо добра ўгравала сонца, вясна ўжо, як старыя казалі, уселася па куце, пад багаўнёю, і сейбіты выйшлі ў поле, а старшыпя ўсё насіў па галаве зімовую шапку. Відаць, у старшыні не было якой кепачкі, бо і вясною ён не расставаўся са сваім стаўбуном, у гарачышо насіў яго проста ў руках.
Як зайшоў старшыпя, мужчьш ураз як ветрам здзьмула.
— ІПто ў пас тут чуваць, Сэмэн? — коратка кінуў старшыпя раханкаводу. Той моўчкі падаў старшыпі папку з паперамі-дырэктывамі, якіх тады ішло не надта багата, і зачастую яны былі вельмі кароткія — пекалькі друкаваных радкоў па папяроснай паперцы. Старшыня чытаў іх доўга і ўважліва, а потым вяртаў рахункаводу, казаў сваё любімае «ясно, што дзіло тэмное» і пачыпаў разглядаць зводкі, падрыхтаваныя ўжо для перадачы ў сельсавет і ў раён — адтуль часцей за ўсё прысылаліся дырэктывы і распараджэнні.
Ва ўсіх тых дырэктывах было адно — сеяць, сеяць і сеяць, не зважаючы ні на што,— за невыкананне старшыня калгаса і брыгадзіры строга папярэджваліся, аж да аддачы пад суд.
Старшыня ведаў усё гэта не менш за нас з СямёнамМарцінам, старанна і ўважліва вывучаў зводку, запыніў позірк на словах «ячмень» і «лён» — там стаялі асцярожныя, ледзь прыкметныя прочыркі. Старшыпя, звёўшы крылатыя бровы, уздыхнуў:
— Воны ж мяпе з’ядуць з вантробамі.
Сямёп-Марцін круціўся на табурэце, чмыхаў гарбатым носам, тады падхапіўся ўвішна, абедзвюма рукамі, дакладней локцямі, падшмаргнуў свае пералатапыя ўжо шмат разоў штаны галіфэ, у якіх ёп улетку шпацыраваў, як і вясковыя мужчыны, басанож. У такі момант Сямён-
Марцін выглядаў вельмі смешна — нібы той Дон Кіхот. Пастаяў гэтак трохі, як збянтэжаны, але тут жа, апамятаўшыся, пачаў бойка апраўдвацца:
— Ну што мне рабіць, Рыгор Івапавіч. Хоць ты іх рэж, етых брыгадзіраў. Яшчэ, гавораць, рана сеяць лён і ячмень, гразюка на полі, лужыны скрозь стаяць, няможна ў такую гразь семяно глуміць. Ета ж чыстая праўда, таварыш старшыпя...
Старшыня доўга маўчаў, насупіўшыся, звёўшы злосна бровы, бліскаў спадылба бялкамі калючых вачэй — выдавала, ён пакутаваў, змагаўся з самім сабою. Ён не горш за Сямёна-Марціна ведаў, што сеяць у гразь нельга, але ж дырэктыва — закон, ад яе адступіцца няможна ні па крок. Загадана — значыць, рабі, і ніхто на месцы дырэктыву адмяніць не мог, не меў сілы. Закон пераступіць нельга. Закон маглі смялейшыя неяк абыходзіць. Наш старшьшя ўмеў выкручвацца так, каб і пасеяць у лепшыя тэрміны, а не проста зерне ў зямлю кінуць, і каб дырэктыва была не парушана.
I раптам цішыню рве ўжо нам знаёмае:
— Сэмэн, фіксуй!
Сямён-Марціп ведае, што ад яго патрабуецца. Ён моўчкі ў графе «Пасеяна: ячмень» піша — 15 гектараў, у графе «Пасеяна: лёп» — 6 гектараў.
Старшыня моўчкі, унурыўшыся, падпісвае зводку. Мы ведаем, што гэта адзінае выйсце з такога становішча. Пакуль зводка дойдзе ў сельсавет, а там пакуль зробяць адну зводную па ўсім сельсавеце, адтуль яна пойдзе ў раён — міне два дні. Выветрае глеба, і можна будзе сеяць.
Крыху пасядзеўшы, старшыня пачынае гаварыць пра кузню — без яе, вядома, калгасу не абысціся. Кузні тады ў нас, можна сказаць, зусім не было. Ад старой, дзе працаваў Лейзараў брат Мордух, асталася толькі адна развалюшка. За кузню ўзяўся з усёй уласцівай яму гарачнасцю мой бацька. Пасябраваў тады шчыра са старшынёй і гатоў быў са скуры вылузнуцца, абы зрабіць усё, што яму давераць людзі.
— Ведаеш, Сэмэн, у нас будзе каваль! Сват знайшоў яго,— раптам вымавіў старшыня.
Гэта пра майго бацьку. Мне прыемна. Вось толькі што сватамі яны ў жарт называюць адзін аднаго — мпе зусім не падабаецца, аж прыкра.
— А што я казаў? — у тон старшыні падладжваецца Сямён-Марціп.— Ежалі возьмецца Іван-Саўхоз, то не пад34
вядзе. Яму толькі пасабіць трэба ды ў руках трымаць, бо як загуляе, тады — на ўсё рукой махне!..
— У мяне не загуляе,— зіркнуў у мой бок старшыня.
4
Я сядзеў, унурыўшыся ў паперы, якія даў мпе перапісваць Сямёп-Марцін, і чуў, што чырвань апякала мне вушы і шчокі. Я баяўся, каб старшыпя не прыгадаў усё, што адбылося ў той год ііапрадвеспі...
...Пачалося яшчэ зімою. Дзень пры дні ў Бацькавічах праводзіліся сходы. Мужчыны некаторыя стараліся кудынебудзь затуліцца ці з’ехаць, каб не хадзіць на тыя сходы. На сходах стаяла і рашалася адно і тое ж пытанне, падрыхтоўка да сяўбы, суцэлыіая калектывізацыя. Ад раёна за прадстаўніка ў Бацькавічах быў таварыш Архіпцоў. Запомніліся яго доўгі кавалерыйскі, па пяты, шынель, стаптапыя чаравікі і абмоткі. Няголены, з цёмнымі кругамі пад вачамі, змораны твар. Шапка-будзёнаўка з вялікай, па ўвесь лоб, пяцікутнай зоркай, а на шыі яркі чырвоны шалік, канцамі матляўся, нібы трапяткія крылы. За ім па пятах, след у след, крочыў нязменны «сябар вёскі» Ціт Мірончык — старэйшы брат нашага рахункавода, з ім Косцік Баянок, старэйшы брат майго бацькі. Галайда-прымак. вядомы ў раёне чырвоны партызап, удзельпік грамадзянскай вайны. 3 ім аднойчы здарылася такое. Неяк Галайда з мужыкамі выпіваў на хутары. Адзін хутаранін, Сазон Рубец, па п’янцы згроб яго даведкі-паперкі, якімі Галайда меў звычай часта выхваляцца, і шпурпуў на пяколак, а там быў агонь, смажылася яечпя. Галайда шамятнуўся за імі, але было позна — паперы тыя ахапіліся полымем, згарэлі.
Ціт, Косцік, Іван Галайда — першыя нашы калгаспікі. Жмепька сялян-актывістаў. 3 іх у Бацькавічах пачыпаўся калгас.
Нялёгка людзі рвалі пупавіну, якая іх звязвала са сваім копікам, са сваёй палоскай, і станавіліся па шлях калектыўнага жыцця. Як цяпер падумаю, аж смешна робіцца. Да чаго даходзіла ўпартасць, з якою людзі чапляліся за старое, не верылі, што можна жыць інакш, у дружбе і згодзе.
Архіпцоў на сходзе гаварыў доўга, да хрыпаты. Хата была поўпая людзей. Стоўпіўшыся, жанчыны і маладзей9*
шыя хлопцы слухалі стоячы; на лаўках уздоўж сцен, на палку пры печы, на ўслонцах сядзелі старэйшыя.
— Хто запісваецца паступны, прашу! — кідае, ужо, можа, у соты раз, Архіпцоў і называе прозвішчы тых, што запісаліся.
Маўчанне. Тады Архіпцоў пачынае выгукваць:
— Андрэй Кавалік, чаму пе пішацеся?
3 натоўпу вытыркаецца шапка — цэлая авечка, а затым мільгае смешная, з касмылямі рыжая бародка:
— Я — за. Але ж ета няхай тэя, каторыя... Я ж пе крайні...
У натоўпе ўсхліп гоману і смеху.
— А хто ж крайні? — чуецца голас ад стала, дзе прэзідыум: Архіпцоў, Ціт, Косцік.
— Лявон крайні,— выгуквае сіпла гаспадар шапкікучомкі і кумельгам шыецца ў натоўп.
Лявона — самага заможнага селяніна ў Бацькавічах — ужо не было на свеце. Гаспадарка ягоная абкладзена цвёрдым заданнем; і ўся яго маёмасць стала, можна сказаць, калгасная, бо Лявоніха была хворая, як казалі тады — «не пры сваіх», а дачка прасілася, каб яе прынялі, але ёй пакуль што было адмоўлена.
Усе засмяяліся, бо Андрэй лоўка ўхітрыўся адмаўчацца, спасылаючыся на тое, што не ён крайні: маўляў, не з мяпе трэба пачынаць той спіс.
— А вы, Амяллян, Аўхім, чаму маўчыцё? — гэта ўжо Ціт Мірончык, наш нязменны бацькавіцкі паўпрэд у сельскім Савеце, звяртаецца да братоў Цярэшкаў, што яшчэ ніяк не вырашаць гэтага, мусіць, самага складанага ў іх жыцці пытання.
— Дык я, ета што! Хоць і цяперака,— адзываецца смялейшы з братоў Аўхім.— У мяне што, б’ят, адна кабылка... Я, б’ят, хоць куды, хоць на край свету... Адзін мамент!..
Аўхім шкрэбае чунямі да стала, засланага чырвоным міткалём, бярэ ў заскарузлыя тоўстыя пальцы канчурок алоўка, што ляжыць тут жа па паперы, ставіць некалькі загагулек — гэта азначае, што ён распісаўся і абавязваецца здаць калгасу насенне, інвентар, каня. Ён з сёпняшняга дня — калгаснік.
...Запісаліся былі ўжо мпогія. Можа, больш як палавіна вёскі. А мой бацька, які прыехаў зімою, пад самыя каляды, дадому, усё яшчэ нечага марудзіў, не адважваўся сказаць, што ён «за камунію», хаця быў душою разам з
вясковай беднатою, а вонкава, знешне стаяў у гурце з сялянамі болып заможнымі і якія сапраўды не спяшаліся прыняць новы лад жыцця. Такіх, хто трохі супраціўляўся, а больш — проста ўпарціўся, у нас набіралася небагата — Карп Півоня, Антон Кіпень, сям’я Аўдакіма Кораня і, здаецца, яшчэ некалькі двароў. У Бацькавічах мала было такіх сялян, якія жылі зусім упрогаладзь, не мелі кавалка хлеба. Памятаецца, што самыя нашы бядняцкія гаспадаркі — удава Зайцава, Навалаіха, сям’я Вераб’ёвых, Пімен Давідзёнак, удава Балыпавічка, Галайда-партызагі, Іван Мацвяёнак, Сямён Гуска — і тыя неяк перабіваліся з хлеба на квас. Хоць пра такіх казалі: «Ён ніколі не каштаваў хлеба з бярозавікам: быў хлеб — не было бярозавіку, быў бярозавік — не было хлеба».
...Доўга радзіліся і шапталіся такія сяляне, як наш сусед Карп, у якога тройка копей і жарабок-стаеннік, брычка на жалезных рысорах, сад амаль на дзесяціну. Яны ж падбівалі і майго бацьку, каб трымаўся іх рукі. А яму, шахцёру і бедняку, вельмі імпанавала тое, што з ім ладзяць хаўрус такія аўтарытэтныя, паважаныя гаспадары.