Бацькавічы
Сцяпан Кухараў
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 303с.
Мінск 1991
— Што будзем рабіць, Іван Панасавіч? — сустрэўшыся каля веснічак ці каля студні, даверліва гаварыў Карп Кузьміч, сухарлявы мужык у зграбпым дубленым кажушку, разгладжваў акуратныя русявыя вусікі, свідраваў карымі вочкамі просты і адкрыты твар Івапа-галетніка і сцішана шаптаў: — Трымайся, сусед. не можа быць, каб, етае, сілком пхаць. У газетах пішуць самі ж, што, етае, пхаць агулам пельга, будзе толькі кружэнне галоваў...
— Думаю, Кузьміч, думаю,— падтакваў Іван, а ў самога на сэрцы, як камень, прыкрыя цяжкія думкі: «Добра табе гаварыць, Кузьміч, а што б, скажам, старая ўласць вярнулася, то няйначай і маю б дзялёнку згроб сабе, як некалі ў дзеда адхапілі паўнадзела; давалі і давалі яму напавер грошы на гарэлку, а потым прад’явілі — аддай, a аддаць яму не было чым, давялося заплаціць кроўнай зямелькаю...
Тое, значыць, засела ў памяці і ўнука. I цяпер іх палосы аддзяляла толькі мяжа. Стаўшы гаспадаром, мой бацька часам, захапіўшыся, мераў крокамі сваю палоску і гаварыў іншы раз мне: «Во, колькі етыя, брат, загрэблі нашае зямлі. Усё праз дзедаву слабасць. Кваплівыя на чужое. Ета, брат, такія людзі. што глядзі, не варонь, a то ўраз абмантачаць, пад самы корань!»
Дык чаму ж бацька цяпер усё ўпіраўся, не падаваў
заяву, а калі апынуўся ў спісе для раскулачвапня побач з Кузьмічом, то чамусьці нават не спужаўся. Можа, ад самалюбства ці яшчэ ад чаго?..
Ужо прадвеснем, калі снег асунуўся і пачарнеў, а са стрэх падалі са звонам капяжы, калі певень сярод дня садзіўся на жэрдку і заводзіў сваё «ку-ка-рэ-ку», да нас на двор завітала камісія — тры чалавекі, з іх толькі Ціт Мірончык быў з Бацькавіч ды знаёмы наш прадстаўнік Архіпцоў у расхрыстапым шынялі, з пязменным чырвоным шалікам на шыі. Зайшлі ў хату. У хаце ў нас было пуста. Якраз як бацька мой любіў пажартаваць: «Адзёжы — што на кожы, харчэй — што ў жываце». Пасярод хаты калыска, дзе люлялася ўжо трэцяя сястрычка, Тагія; на стале — бульбяныя праснакі, на палку — сяннік, адзіны ва ўмовах нашай вёскі матрац, але ў нас ён пабіты не сенам, а жытняй саломай, за зіму зляжалай, аж сыпалася праз дзяружку пацяруха.
Мы з белагаловым Гараськам — сынам Навалаіхі, удавы, якая першай расквіталася з нялюбым, гібельным для яе адпаасобпым жыццём,— увесь час гульма гуляем дома. Абодва мы худыя, як трэскі. У мяне пад пінжачком-зрэбнікам картовая сарочка — бацька з Данбаса прывёз, a штаны сваёй работы, збольшага падсіненыя; на нагах вел'каватыя чаравікі, а ў Гараські — адзіны абутак па зіму і лета — падраныя рыжыя валёнкі, іх ён перахоплівае ў маткі, калі тая скіне з ног, і прыбяжыць да мяне; часцей за ўсе ён прыбягаў басапож. Заскоча босы і з парога куляй ляціць на печ — адагрэцца. У Гараські зрэбная кашуля, ніколі пе зашпіленая, па жываце з вялікай дзіркай, штаны з грубай даматканіны, што звычайна ішла на мяхі. Усё гэта ў лапіках і зашмальцавапае да чарнаты.
Гараська быў добры па натуры хлопец, весялун. Плячысты. Каржакаваты. Белабрысы, стрыгся ён вельмі рэдка; валасы кудлаціліся і пасмамі ляжалі на шыі; твар круглаваты, з прыгожымі смяшлівымі пухлінкамі вакол вуснаў; выдавала, бы Гараська ўсягды ўсміхаецца. Вочы таксама нейкія ўсмешлівыя, вялікія, як з сапраўднага нябеснага блакіту. Калі Гараська смяяўся, паказваў рад белых буйпых зубоў. Заўсёды вясёлы і таварыскі, Гараська быў здатны на выдумкі, умеў выразаць з дрэва розныя цацкі, з гліны чалавечкаў ляпіў, з саломы майстраваў кошыкі, шапачкі. Мы пе сумавалі.
На гэты раз, дачуўшыся, што і нас могуць раскулачыць, я расхваляваўся не на жарт. Я ўсё расказаў Гарась38
ку, і мы — калі да пас завітала камісія — усю сваю гульпю кінулі і назіркам цікавалі, што япа, строгая камісія, будзе рабіць.
— Апісваць маёмасць? — звярнуўся да маці адзін з траіх, што ўвайшлі ў хату.
— Апісвайце,— суха сказала маці, не здымаючы нагі з пачопкі на калысцы, якая вісела на ўбітым у брус круку пры запечку. Маці нібы скамянела, твар белы як палатно.
— Што ў вас са скаціны? — у цішы чуваць той жа хрыплы голас.
— Конь,— спакойна кажа маці.— Але ён такі, што ці падымецца сам на ногі. Зазімлевы. Ляжыць вунь пластом. На вяроўках падымаем...
— Яшчэ?
— Карова. Здыхляціна, адны рэбры. Сена ад каляд амаль што няма. He знаю, ці выйдзем на вясну...
— Ну, а дзе Іван? — гэта ўжо голас Ціта, які паважна расклаў свае папкі-прычыпдалы на стале.
— А я за ім хаджу? — ужо больш злосна адказвае маці.— Можа, збіраецца на Салаўкі...
— Ну, ты кінь, хазяйка,— кажа незнаёмы ў скуранцы, грузны чарнявы чалавек з доўгім кручкаватым носам і вялікімі бліскуча-цёмнымі вачамі.— Тут не жартачкі. Мы сур’ёзна,— ён надта ж пільна, як бы панава, абвёў вачамі повую, зусім не абжытую хату і дадаў запытальна: — Ну, а дзе ж тая машына... Ваўначоска, пра якую ў нас значыцца?..
— Глядзіце, вунака яна, у клеці,— зпоў жа спакойна, нават з нейкай насмешлівасцю ў голасе кажа маці.— Добра, каб вы яе разам з гаспадаром забралі!..
Архіпцоў сядзеў моўчкі, схіліўшы галаву, нейкі хмурны ці, можа, разгублены. Яшчэ раз прайшоўся з кута ў кут, уздыхнуў і рэзка кінуў:
— Пайшлі!
Адчыпілі дзверы ў клеці самі. У кутку павалам ляжалі валікі, з калючай адзежай барабан з ручкамі. Машына была звалена туды яшчэ ўвосень. Страха крыху працякала, і ўсё пакрылася ржой, зацягнулася павуцінай. Члены камісіі, убачыўшы груду ламачча, весела пераглянул:?я і ўсе трое засмяяліся.
— Што будзем рабіць? — спытаў Архіпцоў.
Той, што быў у скуранцы, махнуў рукою. I ўсе з нейкай палёгкай пакрочылі са двара. На тым і скончылася
раскулачванне. А бацька, падпіўшы, яшчэ колькі дзён потым на сяле хваліўся: «Не знаю, што мне рабіць. Ета ўгарэў, дык угарэў...»
I марудзіў з уступленнем у калгас. Яму раілі кіпуць дурасць, а сур’ёзна падумаць пра свой лёс. Калі-нікалі да нас заглядваў старэйшы бацькаў брат Косцік, які хадзіў у актыве і ўжо ўвесь хутар сагітаваў уступіць у калгас. Браты між сабою пе дужа ладзілі. Меншы ўсё злаваў, што большы не лічыць яго за сталага чалавека, таму не вельмі і хацеў слухаць, на што настаўляў яго большы.
Як толькі заходзіла гаворка пра тое, як жыць далей, Косцік смяяўся:
— Вот было б добра, каб цябе, упіру, правучылі як след. Папілаваў бы дровы на Салаўках, тады, можа, стаў бы чалавекам.
Бацька злаваўся, лаяўся і крычаў: «Не вучы мяне, я такіх вучыцеляў не хачу знаць. Ты, браток, мяне голага выгпаў пад зіму. Я, як бачыш. пе змёрз, дык печага мяне тут адчытваць і павучаць. Сваёю мазгаўнёю жыву...»
Старэйшы падымаўся з застолля, насоўваў па галаву шапку і, не развітаўшыся. шыбаваў з хаты.
Неўзабаве і прыехаў у Бацькавічы Гопка, камуністдваццаціпяцітысячпік. Пачаў прыглядацца да нашых людзей, як хто жыве, чым дыхае. 3 бацькам Гопка адразу сышоўся, можа, нават пасябраваў. Між імі склаліся нейкія паблажлівыя таварыскія адносіны. У жарт яны пачалі гаварыць адзіп адпаму «сват». Іпшы раз новы старшыня заглядваў да нас і ў хату. Здаралася, мы снедалі: на стале дымілася параная бульба, поўны капец, як у нас гаварылі; у місе апетытна жаўцеліся агуркі. Часам госцяй на стале з’яўлялася і патэльня — свапго сала мы не мелі, маці прыносіла які брус сала ад радні, з Біруляў, дзе жылі мае дзед і бабуля, даволі заможныя людзі.
Гопка як бы незнарок заводзіў гутарку пра тое, што хапіла б ужо такім, як Іван, канючыцца, трэба гарнуцца да калгаса. Вясною, намякалі яшчэ, не паглядзяць на тое, што данбасавец, а скідкі ніякай не атрымае — зямля будзе адрэзана па вуглы, а для такіх аднаасобнікаў (іх асталася мепшая палавіна вёскі) палосы адвядуць на Хамінцы, на пясчаных выдмах, дзе спрадвеку бадылле ніякае не расло, адзін чэзлы хвойнік сцелецца па ўзлобках...
Бацька ж бесклапотна сыпаў жартамі:
— Нам што? Нам, малярам, сем вёрст да нябёс!.. Згарыць адпо сяло, паедзем у другое...
За такой бесклапотнасцю і напускной абыякавасцю хавалася яго душэўная трывога. Ён быў на раздарожжы; у Дапбас ехаць зноў не выпадала, там спасцігла яго няўдача — у забоі яго неяк прысыпала пародай, і, адляжаўшы ў бальніцы каля паўгода, ён прыехаў з намерам, відаць, назаўсёды астацца дома, асесці на зямлі, на сваім падзеле.
Як потым я ўпэўніўся, калі крыху падрос і стаў разбірацца, што да чаго,— мой бацька быў чалавек настрою. У яго галаве заўсёды роіліся нейкія планы, яго цягнула некуды далёка, яму хутка ўсё надакучвала дома, і ён пачыпаў гаварыць маці:
— Паеду. He буду жыць тут. Як хочаш, а я больш не магу...
«Куды? Чаго?» — каб хто спытаў, ёп і сам не адказаў бы. Перад гэтым вунь два гады збіраў гропіы. не піў, «скеснічаў», як сам казаў, бо наважыў купіць гэтую самую машыну, якую потым, праз некаторы час, сваімі ж рукамі раскідаў і, кінуўшы ў закутак, паехаў па старым маршруце.
Вярнуўшыся, ён, мне здаецца, сур’ёзна не задумаўся над тым, як жыць далей. 3 кім яму: з тымі, што не прызналі яго за сталага чалавека і гаспадара, а цяпер прытвараюцца, што маюць у ім роўшо, ці з тымі, хто адразу рушыў насустрач новаму. Нашы ж суседзі мелі, канечне, большы парадак і болыпы дастатак дома. Ім цяжэй, мусіць, было расставацца са сваім набыткам — у іх і лепшыя будынкі, і спраўнейшыя коні, і пагляднейшы інвентар. У нас жа, шчыра прызнацца, і здаваць калгасу не дужа было чаго: адпо гуменца, што перад гэтым сяк-так агоралі, ды каняка, якую, як надыдзе вясна, падымалі на вожках.
А бацька ўсё мяптрэжыўся, упарціўся.
Настала вясна — векапомная вясна ў Бацькавічах. За вёскай — яравыя пасевы калгаспыя, поле роўнае, уробленае, а там, за курганнем, адвялі ўчасткі для аднаасобнікаў. Яны вадзілі туды на повадзе сваіх цялушак, тралявалі гной на тыя свае палоскі.
Тым часам пачалася паласа новых сходаў. У Бацькавічах на ўсе лады загаварылі пра суцэльную калектывізацыю. Гопка, як і раней, заходзіў да нас: сустракаўся з бацькам, але ўжо чамусьці пра калгас гутарку не заводзіў — старшыні, відаць, надакучыла бацькава ўпартасць, і ён пусціўся па хітры ход: няхай той сам, сваім одумам усё рашае.
Мяне ўсё часцей цягнула ў дом, дзе жыў старшыня.
Яго самога дома ніколі не было. Уранні, на досвітку, пабяжыць і ўвесь дзень недзе прападае, не прыходзіў нават і на абед. Работы яму хапала — і ў канторы, і ў брыгадах, і яшчэ трэба было паспець на сходы, што адбываліся ў сельсавеце і ў раёне.