• Газеты, часопісы і г.д.
  • Бацькавічы  Сцяпан Кухараў

    Бацькавічы

    Сцяпан Кухараў

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 303с.
    Мінск 1991
    78.17 МБ
    Пасяліўся тады цяперашні Танін дзед Гаўрыла Калмык на аселіцы, на ўбітай скацінай мураве, ля грэбель-
    кі. Пустэча была, дзе свінні ды куры пасвіліся, а Калмык праз колькі гадоў на гэтай пустэчы і сад пасадзіў, і пчол завёў — адным словам, зажыў чалавек. Некаторыя разважалі так: калгаснае — не маё ўласпае, махнулі рукой, а людзі справядлівыя і сумленныя шчыра хацелі, каб Калмыка неяк утаймаваць. Ды не так проста бьгло Калмыка прасачыць, бо ён умудраўся і там прыхапіць, дзе, здавалася, усё на добрай завале.
    Як пачалася вайна, Калмыка ў войска яе ўзялі — блізарукі ён быў і, як усе старыя і калекі, аставаўся ў Бацькавічах увесь час акупацыі. Жыў ціха, па работу, якую давалі соцкі ці стараста, хадзіў без ахвоты — абы радоўку адбыць; па вочы пемцам, калі тыя зрэдку наязджалі ў вёску, стараўся не паказвацца і, кажуць, меў сувязь з партызанамі.
    Як толькі ў Бацькавічы прыйшлі пашы, Калмыка, як і іншых мужчын, прызвалі ў армію: ён ваяваў у сапёрнай часці і падарваўся па міне.
    У год вялікай перамогі з вайпы прыходзіла пямала мужчын калекамі. Всдама, такая вайна была. Вярпуўся і Калмык, пакалечаны, без абедзвюх рук. Па вёсцы пайшла пагалоска: «Гаўрыла прыйшоў...» Канечне ж, іпкада чалавека. Няможна і смяяцца.
    Невядома, ці браў што калгасяае Калмык, вярнуўшыся з вайны інвалідам, але ў тыя гады яго часта можна было бачыць упачы па таку, дзе малацілі збожжа, ля капцоў з бульбай, калі яе ўбіралі з поля,— начамі пе спаў Калмык, па старой звычцы ўсё хадзіў па полі, нічога не браў, праз людзей некаму пагражаў: «Сам не вазьму, але і нікому не дам ні каліва...»
    Нядоўга пабыў Калмык за пяштатнага вартаўпіка. Мусіць, падакучыла сачыць за іпшымі ці па якой другой прычыне ён з’ехаў з Бацькавіч, а жонка яшчэ рапей кінула яго з усім пабыткам. Нічога пе ўзяла, толькі сыпа меншага, а дачка жыла дома, потым выйшла замуж. Тапя — яе дзяўчынка, вучыцца ў чацвёртым класе.
    Паваядраваўшы па свеце, Калмык вярнуўся ў Бацькавічы. Можа, ужо пазаўсёды. Ажаніўся ў трэці раз. Жанчына знайшлася, пе пагрэбавала бязрукім. Але пе наша, пе з Бацькавіч. Адпа паша дзяўчына-перастарка пеяк пажыла з ім трохі, ды збегла. Калі дапытваліся прычыны. то япа пеяк вымавіла толькі адпо слова: «Боўдзіла».
    Калмык яшчэ дужы, каржакаваты, як дуб, абпалены маланкамі і з абламапымі сукамі. На гуляпкі, на якія ў
    Бацькавічах вялікія ахвотшкі, ходзіць рэдка, хіба што калі ў чыёй блізкай хаце. Іншы раз завітае да дачкі — паклічуць на пачастунак; людзі дзівяцца, як ён кульцямі ашчаперыць шклянку і вып’е ўсю, колькі нальюць, да кропелькі, а тады плача, роўма раве, скрыгоча зубамі. Можа перакуліць шклягікі тры-чатыры. Пасля буяніць. Зяць спяшае звязаць яго вяроўкай, бо піякія ўгаворы пе памагаюць. Усё перад сабою ломіць, крышыць. Калі на каго кінецца з кульцямі — літасці не чакай: загпяце і можа нават зубамі ўчапіцца.
    У таго ж самага Пятра Чмяля, калі ён паранены вярнуўся з вайпы ў 1945-м, Калмык убачыў па гімнасцёрцы ордэн, доўга-доўга прыглядаўся здаравейшым вокам, моўчкі пешта бубпіў сабе пад пос, а пасля і пытае:
    — Што гэта ў цябе, Пятрусь?
    — Ды, бачыш, ордэн.
    — Га, вам ордэны...— I рынуўся па хлопца. Падбеглі людзі, ледзь адцягпулі Калмыка.
    Усё гэта неяк, нібы ў калейдаскопе, прапеслася ў галаве Пятра Чмяля, пакуль Таня паспакайнела, збірала кніжкі.
    Зацягнуўшыся цыгарэтным дымам, Пятро Рыгоравіч рыппуў пратэзам (яму ўжо праз колькі гадоў аднялі ніжэй калена пераламаную нагу), прайшоўся сюды-туды і сказаў:
    — У твайго дзеда быў медаль... Усім, хто быў на вайпе, давалі. Яшчэ і ордэн дадуць, калі ўжо не далі. Усім, хто ў свой час пе атрымаў узнагароды, а ваяваў і быў параненьт, датоць. Упэўнены, што і твайго дзеда пе абмінуць... Ідзі дахаты і не плач!
    Пятро Рыгоравіч, растрывожаны, доўга не мог супакоіцца; усё думаў пра Калмыка. «Вот жа чалавек. Ну і характар! Колькі гадоў, а на сэрцы рапа-крыўда не загаілася. Вядома, чалавек аддаў абедзве рукі, пашкодзіў вочы. Яго можна зразумець. Але ж не адзін ён... 3 Бацькавіч, лічы, амаль з кожнага двара пайшлі, а вярпуліся нямногія, і тыя — хто без рукі, хто без нагі. Многа ўжо ляжыць пад маяком, на могільніку. Гэта ж пе жартачкі. Чвэрць веку, як была тая вайна, а яе рэха яшчэ чуецца, трывогай і болем аддае ў сэрцы».
    Правільна заўважыў вялікі чэшскі педагог Яп Амос Каменскі: «Душа дзіцяці — чыстая грыфелыіая дошка...»
    У Іванічкі — Якава Іванавіча, пашага калгаспіка-ветэрапа, які ўжо даўно на пенсіі, але не сядзіць без справы:
    за клада\ шчыка, выдае збрую, трымае ў парадку інвентар брыгады,— захавалася працоўная кніжка. Ад той кніжкі, праўда, асталося пе вельмі многа: няпэўнага колеру пакамечаная і сцёртая вокладка і некалькі лісткоў, на якіх мясцінамі можпа прачытаць лічбы і пералік работ. Кожны месяц тады ў кніжку запісваліся заробленыя працадпі. А на вокладцы яспа захаваўся год: 1933. I прозвішча калгасніка — Кавалік Якаў Іванавіч.
    Упучка Каваліка прыпесла ў школу гэтую кніжачку. Калі яна папрасіла што-небудзь у дзядулі для школьнага музея, то Якаў Іванавіч сказаў:
    — Во вазьмі, Зіначка. Няхай маладыя паглядзяць, як некалі твой дзед працаваў. He які-небудзь гэндрык-лайдак быў твой дзед, а ўдарнік на ўвесь калгас!
    Помніцца, кніжкі гэтыя выпісаны рукою нашага першага калгаснага рахупкавода Сямёна Міронава, якога часцей называлі Марцін. У вочы — Сямён Восіпавіч, а за вочы заўсёды Марціп. Чаму так, не ведаю. Здаралася нават — якая-небудзь пажылая кабета, забыўшыся, звернецца да яго: «Марціночак, дзіцятка», ён толькі хмурыўся, паводзіў сваім доўгім бусліным носам і ўставаў, дыбаў да зашмальцаванай і заляпанай з усіх бакоў шматкамі наклеек-аб’яў шафы.
    — Цічас, цічас праверу,— пісклявіў Сямён-Марцін і ўрачыста выцягваў вялікую пульхную гросбух.— У мяне, брат, усё точна... Усё як на прычасці. Памінальніца ета пе схлусіць!..
    Сямён-Марцін быў, я сказаў бы, вельмі асаблівым рахункаводам. Мушу адразу агаварыцца, каб не было пяўвязкі, што ён нідзе не праходзіў ніякіх спецыяльных бухгалтарскіх курсаў; ён скончыў некалі, яшчэ за царом, пачатковую школу, меў даволі арыгінальны, размашысты почырк, пісаў хутка, памылак рабіў небагата, толькі часта блытаў беларускае напісанне з рускім, затое лічбы ў яго былі арыгінальныя, марцінаўскія — вельмі фацэтныя і з рознымі завітушкамі. Калі ён, скажам, піша лічбу «два», то яна ў яго выгінастая, як лебядзіха, а ўнізе яіпчэ нібы распластаная вузенькая васьмёрка; «пяць» — чысты сярпок з мудрагелістай шапкай на канцы, а зверху — размашыстая тонкая рыса...
    Калі мяне — хлапчука, які перайшоў у пяты клас, наш старшыня Рыгор Іванавіч Гопка прывёў да Сямёна-Марціна і сказаў: «Прымай, Сэмэн, памочніка»,— той зморшчыўся, пашкроб за вухам кручкаватым, запэцканым у
    чарніла пальцам, змераў сухім позіркам маю пгчуплую постаць і паказаў на табурэтку, таксама ўсю заляпаную, як і доўгі дашчаны стол, чарнільнымі плямамі.
    — Сядай. Цічас праверым, як цябе там у школе вучылі,— і падаў мне перапісваць табель, якія тады для кожнай брыгады вывешваліся на сцяне ў канторы калгаса. Табелі ўсе пісаліся на шпалерах, разлінаваных алоўкам, бо добрай паперы не хапала і на болып важныя патрэбы.
    Я з хваляваннем пачаў рабіць табель. Скажу — я ўжо пе раз прыглядаўся да почырка Сямёна-Марціна і не раз па кавалку паперы, а часцей за ўсё на такіх жа шпалерах, як і ў канторы, трэніраваўся. Мне было цікава пісаць такія ж размашыстыя і з гэткімі вычварнасцямі літары, і я ўжо ўмеў напісаць «С. Міронаў» так, як гэта рабіў сам Сямён-Марцін. Табель пісаўся па алфавіце, я напісаў ужо некалькі прозвішчаў, і толькі вывеў «С», каб напісаць Сямёнаў, як над маім вухам цачулася:
    — Ого, братачка! Цічас у цябе палучаецца. 0, братачка... Ну давай, давай!..
    3 гэтага дня я пачаў памагаць Сямёну-Марціну ва ўсім яго рахункаводстве. Працаваць з Сямёнам Восіпавічам было добра і весела. Ён надзіва быў вясёлы, з гумарком чалавек, праўда, гарачы, але адходлівы — доўга не гневаецца, не злуе. Усё, што рабілася ў вёсцы, лавіла яго чуйнае вуха, бы лакатар. Ён страшэнна любіў і ведаў ўсе вясковыя навіны. От, бывала, піша Сямён-Марціп нешта, a адным вухам перахоплівае ўсё, што расказвае які-небудзь дзядзька-насмешнік, завітаўшы ў кантору, каб перакурыць ці проста «патачыць лясы». Сямён-Марцін водзіць пяром, унурыўшыся, і слухае, а потым раптам як падскочыць, схопіцца за галаву:
    — От звесткі-нявесткі, каб ты спрах, Андрэй! Што я праз цябе тут напісаў?..
    Як агонь, успыхвае сварка-лаянка. Сямён-Марцін не аціхае, пакуль не выпхне з канторы таго балаку Андрэя. Толькі сцішыцца, увойдзе ў смак, зноў піша, пачыпае нешта падбіваць на лічыльніках, а тут нехта другі ўжо завядзе якую-небудзь «анцімояію», што азначае пустую гутарку, і Сямён-Марцін спакваля кладзе за вуха аловак, падхопліваецца з месца (сухарлявы, доўгі, ссутулены, a сядзець любіў, падклаўшы адну нагу пад сябе), чыкільгае, бы той кульгавы бацян, па рыпучых маснічынах, з усімі рагоча, закінуўшы стаўбунаватую галаву, аж бярэцца за бакі. Тады раптам спахопіцца, паставіць светлыя лупатыя
    вочы на таго, хто толькі што яго рассмяшыў, і як закрычыць на ўсю хату:
    — Вон, лайдакі-баламуты, адсюль! Цічас тут будзе Гапко, ён вам намыліць галовы. Вон, кажу, a то як пастаўлю на праўленне! Яй-богу, пастаўлю, і ета вам так пе міпецца. Папомпіце мяне!..
    — Ды што ты, Восіпавіч, ета ж мы для спакаення нерваў і для тваёй жа карысці,— нехта з тых балакаўдасціппікаў ужо асцярожна пачынае апраўдвацца.— Ета ж тут процьма работы, скулку можпа, ета, з добры кулак, за дзеяь, ета, насядзець. Пабойся бога, Сямёне...
    — Нічога не хачу знаць! Хваця! Дос мне тут казлоў валяць,— трохі ўжо спакайней, без гневу гаворыць СямёнМарцін і працягвае тонкую, з гнуткімі пальцамі руку да мяшэчка з самасадам у таго ж дзядзькі на закрутку,— Мне што, я нічога, а вот хлапец наблытае. Старшыня казаў, каб тут без дзела ніхто не тырчаў, як тая тычка ў каноплях. Ідзіце, бо будзеце знаць, як тут печакапа нахопіцца Гапко!..
    А той Андрэй, якога Сямён-Марцін во толькі вытурыў у каршэпь, нейкім чынам зноў апынуўся ў хаце і тупае ўжо каля вядра з вадою. Робіць выгляд, што зайшоў напіцца. Заўважыўшы, аднак, што Сямён-Марцін адышоў і палагаднеў, скручвае самакрутку з добрую аглаблю і, спярша асцярожпа, а пасля смялей, зноў пачынае свае баітурэсы.