Бацькавічы
Сцяпан Кухараў
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 303с.
Мінск 1991
— Цэ гарно! — падладжваючыся пад голас старшыпі, заўважае брыгадзір і дадае жартам: — Вось дасць пылукопаці!
— 3 ім, брат, не жартачкі,— устаўляе бацька.— Цягавіты чарцяка. Як за што возьмецца, то ўжо пе адступіцца. Я калі ў Крывым Розе працаваў, то неаднойчы бачыў, як украінскія хлопцы з нашымі дужаліся. Пад нізам каторы з іх апынецца, не кажы яшчэ, што твая ўзяла: як вывернецца, пальцы ў рот пе кладзі — умомант адхваця!..
— Давай яго наперад паставім,— прапануе Кавалік.— Няхай трохі папацее!..
— Ты што, можа, забыў ужо? Помніш, як летась PonKa даказаў сваё,— раптам сумеўся бацька,— калі што якое, не пакрыўдзім. Чалавек жа, можна сказаць, свой ужо!..
Тым часам на луг спяшаўся ў сваёй шапцы-стаўбуне
старшыпя. Каса, як належыць сапраўднаму касцу, на плячы. На другой руцэ пінжак: відаць, старшыня добра ўжо ўгрэўся. Раман Говар, згледзеўшы старшыню, крыкнуў смеючыся:
— Гопка сюды шпарыць. Мужчыны, беражыцеся!..
— He дужа лыбся, бо табе ж і дасць прачуханца,— упікнуў Харытоп Півопя.
Раман, на пічасце, гэтых слоў не пачуў, бо тады б успыхнула, як агонь на ветры, сварка, разгарэлася б на ўсё забалоцце. Раман, гарачлівы і задзірысты, мог адзін перакрычаць цэлую грамаду. Добрай душы чалавек, ён усюды і заўсёды, абы хто яго зачапіў, з усімі імгненна ўступаў у спрэчку. У яго заўсёды была свая думка, свой погляд на рэчы. Калі, скажам, гаворыць той жа Карп Кузьміч — a ён умеў пагаварыць разважліва і талкова, па дробязях у спрэчку не кідаўся, не любіў пустамельства,— то ўжо выдасць нешта важкае і ўраз чалавека пераканае, што той не зможа не пагадзіцца з ім. Усе слухаюць і згодна ківаюць галовамі, хоць мо хто ў душы і не згодзен з ягонай думкай, але чамусьці маўчыць ды яшчэ і падтаквае. Раман жа адразу, чыста задзірысты певень, не задумваючыся, рынецца ў бойку. Кузьміч сцепанецца, пачынае божкацца, прыклаўшы руку да грудзей, ды Раман уз’ярыцца ўжо не на жарт, абарве адразу таго, і ўсё:
— Круцель ты, Кузьміч, крутнёю жывеш!..
I, сплюнуўшы, шусне ад яго.
Хата Рамана глядзела вокнамі на Кузьмічоў, самы вялікі ў Бацькавічах сад, іх аддзяляла шырокая вуліца, па якой праходзіў шлях. Сад быў абнесены такой агароджай, што і курыцы не праціснуцца, але здаралася — кураняты, адолеўшы дарогу, забіраліся ў сад, на грады і на лужок, што зелянеўся за густымі ясенямі. Кузьміч калі быў у садзе, то звычайпа ціха падказваў ваўкадаву: «Жук, бяры!» — і ад той квактухі з куранятамі аставалася толькі адно пер’е.
Аднак усё гэта вельмі хутка забывалася, і суседзі здароўкаліся, як і раней, жылі дружна, хоць Раман ніколі не змоўчыць і не саступіць Кузьмічу, калі што не па яго. PaMana іншы раз называлі Гамарнікам, ён ганарыўся гэтым, бо, як і Гамарнік — чырвоны камапдзір — служыў у Чырвонай гвардыі.
Харытон Півоня даводзіўся раднёю Кузьмічу (між іпшым, усе Півоні ў Бацькавічах звязаны’ сваяцтвам, хаця між імі ўзнікалі і сваркі, і нават бойкі). Людзі ведалі іх,
яны жылі па звычцы: «Свае б’юцца, чужы не лезь». Харытон мог бы сказаць моцна, каб пачуў Раман, але ўбачыў, што сюды ідзе старшыня і неразумпа зачынаць спрэчку з Раманам-крыкуном.
А Гопка ўжо шыбаваў па лузе. Скінуў сваю шапкустаўбуп. Расперазаўся, павітаўся з мужыкамі. Смуглявы, амаль што чорны ад першага вясновага сонца, Гопка вылучаўся ад бацькавіцкіх мужчып — амаль двухметровага росту, шырокі ў плячах, з бліскучымі чорнымі валасамі, у якіх настойліва прабівалася сівізна, ён з твару быў маладзей за свае сорак гадоў. Мужчына ў самай сіле. Яго палюбілі ў Бацькавічах, нягледзячы па строгасць і нават жорсткасць — час быў, як вядома, такі, што нялёгка было ў іншым выпадку і пе перагнуць; рабілася ўсё без вопыту, новыя сцежкі пракладваліся па цаліне. Старыя межы заворваліся часта і ўпоперак; важна было іншае — межы знікалі, і палеткі радавалі людзей, вызвалялі іх ад спрадвечнай цемры і галечы і цешылі шчаслівай радаснай надзеяй.
— Як вы тут, хлопцы, без мэнэ? — чуўся характэрны ўкраінскі басок Гопкі. Памянташыў касу, стаў у шарэнгу побач з брыгадзірам.
Мужчыны, што гналі пракосы недалёка, спыпіліся, пачалі глядзець, як пойдзе ў старшыні каса. Яно і летась Гопка выходзіў у грамадзе на сенажаць, але тое ўжо забылася. Усіх цікавіла, як ён цяпер вытрымае: махне раздругі касою і, як робяць часам іншыя начальнікі такога рангу, уткне касу ў лугавіну: маўляў, бачыце, я ўмею, але мне няма часу — справы...
Адчуваючы на сабе цікаўныя позіркі, Гопка налёг на касаўё. Каса, добра наведзеная, лёгка ўпівалася ў траву — мужчыпы якраз выбраліся з курганчыкаў і кустоў па роўнядзь, дзе трава густая і мяккая, як на ўзрэччы. Каса ў яго руках аж спявала, бы тая скрыпка ў добрага музыканта.
Брыгадзір і бацька пераглянуліся: нічога, добра траву рэжа старшыня!
Работа на лузе спорылася. Падахвочапыя старшынёй, касцы працавалі не ведаючы стомы, стараліся, шчыравалі: ніхто пе хацеў паказацца пяўмекам. А ў старшыні і ў самога ўжо добра ўпрэла і змакрэла чупрына. Але ён як бы пе заўважаў вакол сябе нічога — адно толькі слухаў, як каса прагавіта рэжа траву ды ад натугі рыпіць касаўё.
Сонца яшчэ не высока. Яно неяк незаўважна выкацілася з-за лесу, адскочыла ад вяршынь і добра пячэ као цам у галовы і спіны. Як бы павісла над ліпамі Карпа Кузьміча. Васіль Шылай ужо скінуў рубашку і астаўся ў адной кужалёвай сарочцы, вышэй локцяў закасаў рукавы; параздзяваліся ўсе маладзейшыя, адно старыя спаважна махаюць косамі, не зважаючы, што мацнее гарачывя. Трэба б перакур, ды старыя маўчаць, не падае голасу брыгадзір. Моўчкі шчыруе і старшыня.
Якаў-брыгадзір, як здагадаўшыся, спыніўся, акінуў вокам скошаную плошчу, абцёрся крысом сподняй сарочкі, тады звярнуўся да бацькі, які таксама стаў і пачаў выціраць травою касу, памерваючыся яе навастрыць.
— Можа, адпачнём трохі? — падаў голас Якаў і паглядзеў на старшыню.— Іванавіч, яшчэ не замарыўся?..
— Оцэ, упрэў ужэ, друзі! — аддыхваючыся, сказаў старшыня.— Мабуць, трэба перакур...
Мужчыны сыходзіліся ў гурт. Хто як мог расселіся і палеглі на пракосах. Курцы закурылі. Нейкі час маўчалі, зацягваліся церпкім дымам самасаду і махоркі; нехта прынёс з кустоў біклагу з вадой; у цяні біклага з дубовых клёпак, прыкрытая мяккай травой, яшчэ не паспела ўгрэцца; ваду пілі нагбом, рассеўшыся на траве, перадавалі біклагу з рук у рукі і смачна кракталі, здаволеныя, выціралі далонямі ваду на тварах і на грудзях.
Адпачыўшы і ахалодаўшыся, касцы шумна загаманілі. Пасыпаліся жарты. Пачынаў звычайпа хто-небудзь адзін, скажам, той жа Якаў Кавалік. Умеў Якаў, паш брыгадзір, каго-небудзь прабраць як мае быць, умеў і пажартаваць, але не злосна, а дасцішіа, тактоўна. На гэты раз аб’ектам для жартаў стаў Трахім Мікіцёнак — шчупленькі, аброслы рэдкім шчаціннем пажылы чалавек, які і сам за словам у кішэню не лез, але з прычыны сваёй сарамлівасці, а можа, з прычыпы стомы (ён пе бог ведае які быў асілак!) ляжаў, разамлелы, уводдалі і маўчаў.
— Трахімка, раскажы што смешнае,— звяртаецца да яго Якаў Кавалік і хітра жмурыцца, як бы пешта ведаючы, але не хоча сказаць дачасна.
— Няхай старшьтпя раскажа,— адразу ж зпайшоўся Трахім і, чмыхаючы носам, дадаў: — Мы ета будзем свае пупы падрываць тутака ўвесь век, як цяпер, ці што? Я чуў, што ў Гермапіі ўжо даўпо касілкі ды конныя граблі... А мьг ўсё як пры дзеду-шведу. А казалі — калгас...
Пачуўся рогат. Мабыць, больш ад таго, што ведалі Тра-
хімку. Ён, балака, ужо мо ў соты раз расказваў мужчынам, што вунь недзе там, у свеце, за сінімі марамі, людзі жывуць не так, як у нас, не надрываюцца дзень і ноч, a хлеба ўдосталь ядуць. Усе яго філасофскія расказы ўсур’ёз не прымаліся; людзі ведалі, што ў самога Трахімкі не завязалася і пе склалася жыццё — зямлі было ўсяго паўнадзела, а сям’я вялікая, дзеткі дробныя, і ён ніяк не мог выцерабіцца з галечы, а там яшчэ надарылася бяда — згарэлі хата і ўсе будыпкі. Каб не спагадаў цесць, то, можа, і таго не меў бы, што цяпер мае — хоць хатка ды сеначкі з пунькай. Як стаў калгас, Трахім з дзецьмі падмеўся пасвіць авечкі. Дочкі пагналі на поле статак, а Трахім разам з усімі згадзіўся па касьбу — на закоскі ў nepraw дзепь, а там, вядома, і без яго абыдуцца.
— Пагадзі, Трахімка,— перахоплівае Якаў.— Што, пе верыш у сілу пралетарыяту? He верыш, што і ў нас касілкі і жняяркі пойдуць не горшыя, як у тых германцаў. Масква не адразу строілася...
— Чаму? Верую,— не здаецца Трахім і борзда, бы хлапчук, падхопліваецца, становіцца — рукі ў бокі.— Я ж не кажу, абы плявузгаць. А вось кагды тое будзе — хто мпе адкажа, хто ёсць хазяін?..
— Пяць жняярак заказалі,— коратка ўстаўляе старшыпя і таксама ўстае, выпростваецца на ўвесь свой магутпы рост.— На жніве будзе нашым жанчынам палёгка. А па літо і касілкі і граблі купім. Яснэ дзіло?..
Трахім, пашкрэбваючы патыліцу, клыпае на сваё месца, а старшыня прыпадае да біклагі. Доўга п’е, пырскаючы вадою, затым весела акідвае позіркам грамаду:
— Ну што, друзі, па копях!..
— Так. Пачнем, a то сопца вунь аж на гару ўжо забралася...
Мужчыны разбіраюць косы. Чуцён шоргат мяпташак. Умомапт увішна выстройваюцца, становяцца ў рад. Ад узмахаў, як ад ветру, пакалыхваюцца травы, кладуцца пракосы. Сонца ўсміхаецца ў красках.
А з вёскі ўсё мацней даносяцца галасы. Ужо відаць белыя хусткі. Узвілася адтуль, дзе хусткі, песня — голас усім знаёмы, над касцамі пранеслася:
— Васіліна. Праворніца дзяўчына!..
— А што, гром-дзеўка! — азваўся Раман Говар і, не зважаючы, што яго мала хто слухае, затараторыў: — Ета, бывалачы, у даўніну, яшчэ я быў падшыванцам, хадзілі мы рабіць у двор. Зграбалі сена. He песні мт>і тады пелі,
а слязьмі абліваліся. Век не забуду, як па спіііе мяне грабільнам выцяў наглядчык, падла!..
— Можа, любілі пад кустамі пасядзець, то і грабільнам па спіне пападала,— з усмешкаю заўважыў Якаў і, каб не пакрыўдзіць, лагодна дадаў: — Такі чалавек, як вы, яшчэ з маленства маеце нянавісць да паноў...
— 3 маленства, а што б ты думаў?.. Успомні тое, як казакі праз Бацькавічы перліся ў маёнтак Стошы бунт уціхамірваць. Паласавалі, скажу табе, братка, усіх і нас, падлеткаў, не абмінулі. А ты кажаш, з маленства!..
— Раман, глянь, дзе ўжо сонца,— абазваўся Карп Півоня, ён увесь час, калі быў перакур, маўчаў, не ўступаючы падта ў размову (відаць, саромеўся старшыні ці наогул ад таго, што не даспадобы, вядома, яму было тое натхненне, з якім завіхаліся на арцельным лузе ўчарашнія галетнікі і беднякі). Раман так працяў позіркам суседа, што той адразу неяк сцішыўся і абмяк, разгублена азіраючыся па баках.