Бацькавічы
Сцяпан Кухараў
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 303с.
Мінск 1991
Прамаўчаў цяпер і Раман, стрымліваючыся, каб не раскрычацца, не паддацца сваёй гарачнасці. Вядома, не надта ён хацеў, каб такія, як Карп, прымаліся ў калгас, бо адчуваў нутром, што яны за прыяцелі беднякам, якія во атрымалі разгарненне і распараджаюцца ўсім, парадкі свае паводзяць, а яму—гаспадару — рот, лічы, заткнулі.
Яны яшчэ, напэўна, не раз схопяцца. I, вядома, вінаваты тут не адно ранейшае суседства і накопленыя за доўгі век узаемныя крыўды і няпрыязь. Проста яны, відаць, былі розныя людзі. Па духу. Па сваіх адносінах да новага жыцця, да тых парасткаў, якія настойліва прабіваліся праз дзірван старога і набіралі сілу, каб забуяць, расквітнець для працоўнага чалавека сваёй зямлі шчасцем.
Луг зазвінеў галасамі жанок і дзяўчат. Улучыўшы момант, як гоман трохі аціх, улёгся, Васіліна, прыклаўшы далонь да вуснаў, на ўсю моц закрычала:
— Абе-еее-ед!..
На тым баку Бацькавіч, аж над Ігліцай, рэха адгукнулася, загалёкала:
— Э-эге-ге-еее!..
Касцы выціралі з ілбоў пот, прыкрывалі косы травою, каб не адыходзіла сталь на сонцы, і нетаропка і асцярожна кіраваліся пакошаю на пагорак, дзе ўжо клапатлівыя рукі гаспадыпь рассцілалі настольніцы, ставілі гладышыспарышы са стравамі, ладнымі скібкамі кроілі хлеб, наразалі не скупячыся сала...
6
Напрадлецці канчаліся заняткі ў школе, і хлопцы, мае равеснікі, не сядзелі дома склаўшы рукі, не білі ў канікулы лынды: памагалі бацькам, займаліся карыснай працай, рабілі ўсё, што было па сіле.
Нам — Сцяпану Говару, Мішу Цярэшку, Сашку Кіпшо — на кожны дзень давалі адзін і той жа нарад: скарадзіць пасевы бульбы. Пасля, як бульба адскочыла ад зямлі і пачала ўжо кусціцца, памагалі мужчынам абганяць бульбяныя рады. Мы вельмі гаяарыліся і стараліся ўсё рабіць як найлепей.
Выязджалі на палетак рапа. 3 усходам сонца. Самі ж бегалі ў табун па коней на выган ці на пакос, аж за Далёкае Балота.
Брыгадзір дзядзька Якаў звычайна паказваў, якога каму ўзяць каня.
— Алёшка, возьмеш заўтра ў пару Рыжага і Буланку,— сказаў брыгадзір яшчэ ўвечары.— Ды глядзі ж, хамут для Булапкі добры падбяры, штоб не намуляў плечы... Праверу!..
Сам ужо пе маленькі, я добра ведаў, што калі возьмеш Буланку, то не трэба брыгадзіру зусім турбавацца — па поле можа прыйсці і сам Дзямід. He згледзіш, як і адкуль ёп з’явіцца, былы гаспадар жаробкі. Ужо колькі гадоў, як коней абагулілі, а ён сам водзіць на пашу сваю Буланку, поіць і наогул стараецца не выпусціць з рук. Гаспадары ўсе ўжо змірыліся з тым, што коні абагуленыя і цяпер кожны бярэ таго капя, якога скажа брыгадзір. А Дзямід — барадаты цецярук, як мы называлі яго за вочьт.— не хацеў прызнаваць, што Буланка ўжо не ягоная, уласная, а належыць калгасу.
«Ну,— думаў я пра Дзяміда,— няхай толькі паткнецца, цецярук глухі. Дадзім яму прачуханца». Падумаў, a сам спахмурнеў — пе хацелася мне запрагаць у пару да Рыжага — аднаго з двух маладых, адной масці коней, што здаў калгасу наш сусед Паўлюк Сямёнаў,— гэтую самую Дзямідаву Буланку. 3 тым Дзямідам толькі зачапіся — праходу не дасць.
Мы баранавалі трыма парамі. Першым Сашка Кіпень, даўгапогі хлопец, можа, старэйшы за мяне на адзін год, такі, як і я, белагаловы, з выцвілымі непрычэсапымі валасамі, у майцы і саматканых нагавіцах. Побач трымаў-
ся я, а ля мяпе — Аўхімава Адарка, круглатварая дзяўчыпа — не горш за нас, падлеткаў, правіць коньмі.
— Гэй, не драмліце, драмлюгі! — азіраючыся. крычаў на мяне і на Адарку Сашка, па мянушцы Ламей (ва ўсіх, як і ў Сашкі, абавязкова была якая-пебудзь, ды яшчэ і не адна, мянушка), і сам, размахваючы пугаю, подбегам увіхаўся ля коней,— He спіце, скора горача стане, тады — пад бярозы, у цяпёк...
— He крычы ты, Ламей дурпы,— буркпула сабе пад нос Адарка, але ўсё ж пачынала варушыцца і сцябала лазінай коней, валюхалася хутчэй, чапляючы нагамі кусцікі бульбы.
— Гэй, давайце! — зноў я чую пад вухам Сашкаў сіплы басок; мне бачна, як пылок курыць у Сашкі пад нагамі, як ляскаюць і звіняць бароны.
Мне ўвогуле падабалася, як Сашка завіхаўся ля коней, з ім добра было, але ягоная празмерпая прага і заядласць, якімі ён заўсёды вылучаўся з пашай кампапіі, мяне раздражнялі. Мне пе па душы было, як Сашка заўсёды выхваляўся, стараючыся мець перавагу над равеснікамі ў гульні, якія мы разам выдумлялі, а калі ў яго што не клеілася, то загараўся, злаваўся і кідаўся па кожпага з кулакамі. Сашка рабіўся чырвоны, як парапы рак, соп і страшэпна лаяўся.
Надоечы з Сашкам мы пабіліся. I проста без дай прычыны. У мяпе была крушынавая кавенька, яе я адштукаваў вяспою, як мы гуртам бегалі ў недалёкі лес, Крывалессе, па сарочыя яйкі. Сашка падскочыў і пачаў ірваць з рук кавеньку:
— Дай мпе!
— Ты мог бы і сам такую зрабіць...
Сашка выхапіў у мяпе кавеньку і бягом наўцёкі. Я ўдагопку за ім. Уцякаючы, ён раптам спыніўся, хапіў кавенькай па калене, і япа хруспула, разламалася. Мы счапіліся загрудкі. Праўда, між намі магла, як кажуць, у любую хвіліну прабегчы чорная кошка, усё магло адразу сапсавацца.
Мы, занятыя кожны сваім, ішлі за коньмі, увесь час трымаючы вока, каб бароны бралі роўпы захват.
— Да тых бярозак забарануем, і шабаш! — паказвае Сашка і пугаўём паганяе па пагорак сваю парку, а сам аж сапе, увесь узмакрэў.
— Добра,— кажу я, блытаючыся ў лейцах, падхопліваюся і паганяю коней — стараюся пе адстаць ад Сашкі.
— Ламей дурны, не бяжы ты ўжо гак! — Адарка ўжо далёка адстала і засаплася.— Гоніш, як шалёны якей. Няхай пабача Дзямід. будзе вам. Зусім пад пепаю Буланка!..
— Падумаеш, Буланка! — мяпе як хто ўкалоў знянацку.— Буланка не яго ўжо, саўсім цяпер калгасная!
Сашка пачуў усё, і яго раптоўна бы хто кіпнем абдаў, аж вочы вырачыў. Сашка барапаваў на сваіх конях, якіх здалі ў табун,— вараным жарабку і буланай, з падпалінамі па баках кабыле. Відаць, і ён яшчэ шкадаваў сваіх коней, як і той Дзямід-цецярук.
— Канечне, штоб усе здалі такіх, як ваш Ардынец, то быў бы той шчэ калгас...
— Маўчы ўжо, Ламей, не задавайся сваімі коньмі,— не хаваючы крыўды, сказаў я. Ламей была абразлівая мянушка, так называлі аднаго чалавека, які бегаў па вёсках, ганяўся за людзьмі, бо быў не пры сваім розуме.
— Хто Ламей? Я — Ламей? — аж перакрывіўся ад злосці Сашка, спыніў коней і падбег да мяпе з пужкай, увесь закалаціўся, пырскаў слінаю.
— Ты, а хто ж!..
Сашка агрэў мяне пугаўём па галаве. Я кінуў лейцы і ўч піўся Сашку ў прапылены віхор. Мы, як пеўні. схапіліся, пакаціліся па раллі. Падбегла Адарка, мітусілася, бегала вакол яас, войкала:
— Ай, дурні! Што ета яны дзелаюць. Байбусы. Ай, божачка!..
Мы, шкуматаючыся, качаліся, панабівалі ў пос і ў рот пылу, павывальваліся ў зямлі, падрапалі адзін аднаму твары. Сашка падмяў мяне пад сябе і ўсеўся ва спіне, пачаў кляваць па плячах і па галаве кулакамі. 3 усёй сілы рваўся і не мог ніяк выбавіцца. Убачыўшы, што справа набывае нядобры паварот, Адарка схапіла за каршэнь Сашку, з усяе сілы адцягнула. Я неяк усё ж выхапіўся з-пад яго, і Сашка адваліўся; тады зноў, задыханы і раз’ятрапы. рынуўся на мяне. Адарка закрычала грозна:
— Пажджыце, дурні! Ой, пападзе вам, вунака брыгадзір ідзе!..
Мы ўраз разбегліся, пачалі атрэсвацца. Злосныя і раз’юшапыя, азіраліся вакол. Сюды набліжаўся чалавек. Барадаты. У доўгай світцы і самаробным ваўняным капелюіпы. Доўгі, перашчыкнуты ў поясе вераўчынай — здалёк чалавек нагадваў вялізпую бухматую пчалу, што стала на пярэднія лапкі.
— Так ета вы работаеце? — пачулі мы грозпы гнуса-
вы голас.— А коні стаяць галодпыя! Пагадзіце ж, шалапуты. Паскачаце ў мяне...
Гэта быў Дзямід Півопя — былы гаспадар Буланкі, якую ён бярог болып, чым сваё вока.
— Мы ж нічога, дзядзька Дзямід,— адсопшыся, заенчыў Сашка, скоса пазіраючы на мяне.— Во, бачыце, коні піколечкі не мокрыя. Мы,— ён замяўся, атрасаючы сваю скамечапую майку,— ета мы так сабе... цужаліся!
Дзямід, вядома, не слухаў яго. Ды, мабыць, і не цікавіўся, што мы там выраблялі па раллі. Як утрапёны, ён падышоў да Булапкі, агледзеў хамут, падправіў сядзёлку, кіпуў ёй вехцік травы, якую прынёс з сабою. Пастаяў, як нічога пе бачыў перад сабою, задуменпы, у скрусе.
— Глядзіце ж, ета ўжо копі змакрэлі,— суха сказаў Дзямід і паказаў рукою на лужок, педалёка ад могільніка.— Адпражыце. Няхай трохі атойдуць... Перахопяць трохі!..— I пашкандыбаў, падгерыста калматы, рыжабароды цецярук, лёгка выкідваючы перад сабою сучкаватую кавеньку-папірашку, доўгую, з сябе ўвелькі.
Дзямід, з’явіўшыся нечакана, як бы памірыў нас. Мы з палёгкай уздыхнулі. Паглядзелі адзіп па аднаго, сустрэліся вачамі. Мпе чамусьці стала смешна. У вачах Сашкі адна светлая сінеча — падалося, што злосць ягоная раптам адышла, знікла зусім, рассеялася, бы гэты пылок, што курэў яшчэ пад нагамі, ападаў на раллі, узварушанай баронамі.
Як і я, Сашка гарачы, падхоплівы, але адыходлівы, доўга не трымаў злосці.
Я ўжо не памагаў Сямёну-Марціну, бо ўзялі яму сталага ўчотчыка, а атрымоўваў нарады ад брыгадзіра — з мужчынамі ездзіў па сена, а ў самае жніво стаў памочнікам у жнеяра. У жняярку запрагалі тройку коней, двое паркаю, а адзін, важак, паперадзе. На ім — паганяты, нібы той кавалерыст.
За жнеяра стаў Івап Шылай, па мянушцы Лепяцень, мужчына невялікага росту, але вёрткі і цягавіты, як чорт.
Да Івана Лепяцепя мяпе паставілі памочнікам. He ведаю, хто гэтак распарадзіўся: сам брыгадзір, а можа, нават бацька. Ведаю адпо, што бацька, калі маці пачала гаварыць з Іванам, каб пе дужа палягаў па мяпе, сказаў:
— Нічога з ім не станецца, а працадзень лішні прынясе...
Нам выдзялялі лепшых коней: пару рыжых Сямёнавых і жарабка Карпа Півоні. Як еду я на жарабку, то Кузьміч абавязкова стрэнецца, гляне ў мой бок, блісне вачамі і, сплюнуўшы праз зубы, пойдзе, не адказаўшы на маё «здрастуйце».
Жняярка стаяла ля кузні. Іван запрагаў коней (я яадносіў хамуты, сядзёлкі, лейцы), і мы кіраваліся праз вуліцу па поле, я ехаў па жарабку вярхом, Іван на сваім металічным табурэце лабагрэйкі. Ля бока ў мяне біклага з халоднаю яшчэ вадою і торбачка з абедам; у Івана — у руках запасны нож (мы яго называлі пілою) да жняяркі.
Сонца — свежы каравай — ужо выкацілася з-за лесу і плыло над вёскай. Ужо добра ўгрэлася ўсё навокал: усю расу на траве, на дрэвах як бы хто выпіў адразу, з налопу. Ціхім шэптам страчала нас жыта, каласы пад цяжарам зярнят ледзь чутна шуршалі, як бы прасіліся, каб мы пачакалі крыху, далі ім нагаманіцца...