Бацькавічы
Сцяпан Кухараў
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 303с.
Мінск 1991
Гапка лёгка адкінула назад галаву, у шэрых, прасветленых застоллем вачах з’явілася нешта падобнае на злосць. Яна паднялася, стала насупраць Марфачкі, і тая падумала, якая яшчэ дзябёлая і прыгожая гэта жапчына, на плечы яе, можа, не клаўся такі цяжар, і голас яе гучаў, як прысуд:
— Выкінь з галавы яго, паскудзіну, назаўсёды, кажу табе!..
Увішная, шурпатая Гапчына рука сціснула Марфаччына плячо. Сціснула моцна, бы абцугамі. Гапка загаварыла амаль шэптам, у самае вуха сяброўкі:
— Ты думаеш, што адна такая? Думаеш, мне не падкідваў лёс такое ж... Ты ж не ведаеш, ды не толькі ты, мала хто ведае, што быў чалавек, які мне падабаўся і прызнаваўся, што кахае мяне. Мы думалі пажаніцца, і на дарозе ў нас стала адна... жапчына, канечне, і яна пераманіла яго. А я засталася... дзяўчынай. Як бачыш, па ўсё жыццё...
— Да цябе ж, кажуць людзі, сваталіся,— ціха, як пе сваім голасам, прамовіла Марфачка і змоўкла, не зважаючы, што ў яе па твары цякуць буйныя, па гарошыне, слёзы. Яна іх не выцірала, нават не зварухнулася з мес-
ца.— Кажуць, добрыя хлопцы набіваліся, адбою не было...
— Так. Што з таго,—сумна ўсміхнулася Гапка, паківала галавою,— Сваталіся, дак што з таго. Я парашыла лепш застацца векавухаю, чым тое нялюбае замужжа. Думаеш, я не ведала, як за маёй спіной некалі абгаворніцы плялі: маўляў, Гапка такая і раз’етакая, яе ніхто не бярэ, да яе мужчыны не заляцаюцца. I тады я назло ўсім, пазло пляткаркам і курыць пачала і больш усё мужчынскую работу прасіла — усё і арала і баранавала, а як вечарынка якая — у танцах адзіпоцтва сваё гасіла, старалася ўсё, што ніяк не забывалася, вырваць з сэрца, з карэннем вынішчыць!..
— Ну што ж, вырвала?..
Марфачка аж скаланулася, што такое сарвалася ў яе з вуснаў. Яна ведала, іпто Гапка — жанчына моцнай волі і ўмела схаваць сваю скруху, свае душэўныя трывогі за напускной радасцю і весялосцю. Ніколі ніхто не бачыў, каб яна сумавала, умела яна сама павесяліцца і разварушыць тых, хто побач з ёю. Hi з кім яна не дзялілася, не раскрывала, што ў яе па душы. Жанчыны звычайна яе чамусьці стараніліся і пават пабойваліся.
I раптам так выказвалася яна перад нейкай там Марфачкай, з якой яны, можпа сказаць, зусім чужыя; жывуць, праўда, на адной вуліцы, хат праз якіх пяць-шэсць, але ніколі між імі пе было такой адкрытасці і шчырасці. Чаму? Хто ведае чаму. Яны і на пакосе часта былі разам, і на жніве, і ў застоллі, па чэсцях сустракаліся ў адной кампаніі, а сёнпя бы ўпершыню адкрылі адна адну.
Гапка маўчала, у одуме абхапіўшы галаву рукамі. Можа, яна думала пра Марфачку. Прыгадвалася, мабыць, як з недалёкага хутара прывёз сабе пявесту Васілька Шабрук — насаты, вельмі ўжо ціхманы, падобны на хлапчука, жанішок, чыста дзятлік. У Палужжы за яго нялёгка было сасватаць дзяўчыну, а Марфачка, казалі, пайшла не задумваючыся. Можа, спадабаўся ёй Васілька-дзятлік, а хутчэй з-за таго, што ў сям’і Мядзведзіка было апрача Марфачкі яшчэ чатыры дачкі.
He доўга Марфачка жыла ў сям’і Шабрукоў; яны з Васількам неўзабаве агоралі сабе хацёнку з ёўні і аддзяліліся. Жылі маладыя бедна, але ў згодзе і дружбе. Ласкавая, вясёлая і вострая на язык Марфачка рабіла ўсё, каб было добра яе Васільку. Як палужанцы аб’ядналіся ў калгас, Вас-ільку, які быў не падта ўжо каб здаравяка, знайшлася
справа па сіле — ён стаў паштаром, а Марфачка рабіла з жанчыпамі па розных работах, у брыгадзе. Здаралася, што Васілька захварэе, а гэта такі бывала часцяком, асабліва ўзімку, то яго падмяняла Марфачка. У завіруху, у марозную халадэчу, па цаліку яна з паштоваіі сумкаю ішла на пошту ў Ігліцу, а тады і пісьмы і газеты сама па хатах разносіла. Разнясе ўсю пошту, а ўвечары за кросны ці за пралку сядзе, а тут жа і калыска пры ёй — якраз ужо тады і Паўлік знайшоўся... А Васілька ўсё кволіўся, а іншы раз і з мужчынамі дзе-небудзь у хаце прасядзіць цэлы дзень...
...Гапка думае пра Марфачку і цяпер глядзіць на яе як бы нейкімі новымі, не сваімі вачамі. У прасветленай, не затуманенай ад пітва галаве ў яе мільганула: значыць, і яна, Марфачка, носіць нешта пад сэрцам, і яна пе вырвала, пе вынішчыла са свядомасці свайго Васілька, а мінула столькі часу — дзіўная ўласцівасць чалавечая. Кажуць жа, што сэрцу не загадаеш.
— Вырвала, кажаш? — балючая ўсмешка скрывіла колісь прыгожы твар Гапкі. Яна як бы ў здзіўленні ўзняла вочы на суседку: — А ты, Марфачка, спытай лепш у сябе самой, ці вырвала ты назаўсёды свайго Васільку, а ён жа, паскуда, кінуў цябе?.. Што маўчыш, кажы!..
Марфачка нервова перабірала ў руках махры, мабыць, баялася, што Гапка заўважыць, як трымцяць у яе пальцы, яна адчувае, што і вусны неяк крывяцца, торгаюцца: калі б япа цяпер загаварыла, то расплакалася б. Даўно тое ж было, ужо ўсё перабалела, і ў сэрцы нічога пе засталося, адна пустэча, нейкая толькі скруха — прыкрасць. Рана тая даўно як бы зарубцавалася і зусім не баліць. А глядзі, кранула тое месца, дзе рубец, і стала млосна, рана заныла. Невядома, што гэта — крыўда ці шкадаванне? Злосць ці боль страчанага?
— Што ж ты маўчыш, суседка?
Гапчыны колісь бліскучыя карыя вочы насміхаліся.
— Маўчу,— скрозь слёзы прамовіла Марфачка. Губы яе трэсліся, і яна ўся неяк зморшчылася, і твар яе сабраўся ў камячок, стаў нейкі стары, як азызлы. Відаць, усё тое, далёкае, даўно ўжо забытае, зноў выплеснулася з сэрца, з яго самых глыбокіх закуткаў. Ціха ліліся яе словы, словы жальбы і крыўды: — Я ўжо даўно як бы і забылася на тое, дык сэрца, сэрца не даруе. Паслухай жа, Гапачка, ці можна ж дараваць такое? Вярнуўся мой Васілька з вайны паранены, хваравіты. Прыйшоў двору ў
палапленым шыяяльку. 3 парожнім рэчмяшком. У ім, праўда, быў нейкі абмылачак ды старая пара бялізны. «Цяжка мне было, Марфачка,— сказаў ён,— служыў у такой часці, дзе нават і пагаладаць неаднойчы даводзілася». Як прыйшлі нашы чырвоныя, то яго часць стаяла ў Крычаве. Усю зіму там стаялі яны — чыгунку і масты ладзілі. Я ж тады. дурніца, не ведала, што майго Васільку нейкая разлучніца прыгрэла. Ды чула маё сэрца: нейкі сумпы, не той мой Васілька, усё нешта ўздыхае, не радуецца, што двору вярнуўся да дзетак. А хлопцы ўжо былі вялікія, падраслі за тыя гады, што ён быў на вайне,— Паўлік ужо выцягнуўся, падлетак. Адразу ж, ты ведаеш, у той год і ў фэзэву паехаў, аж на Урал, у які горад, я ўжо і забыла. Я рада, што вярнуўся мой франтавік, пасадзіла за стол свайго гаспадара і гляджу не пагляджуся: проста не веру, што ён ета — такі ён у мяне слабачок і пераборлівы на ежу, а вытрываў усю вайну і з медалём «За Пабеду» прыйшоў... Мне так шкада-шкада яго стала, як бы табе, суседачка, сказаць, як дзіцёнка роднага. Гляджу па яго, на маршчакі пад вачамі, на скроні сівыя і чуць не плачу. А ён нейкі журботны, маўклівы, не павесяліўся, а яшчэ цяжэй уздыхае, вочы патупіў, не глядзіць на мяне, бы ў тых вачах нейкая дужа-дужа вялікая вінаватасць ці боль пякучы які... Чула маё сэрца, што ета нешта не так, нешта палучылася. Я стала ў яго дапытвацца, а ён адмоўчваецца, пацірае дрыжачай рукой спацелы твар. I адно смаліць і смаліць — папяросу за папяросінай...
— Дурніца ты, Марфачка,— раптам падхапілася Гапка.— Ты ж магла здагадацца, падлюга ён, ужо прыжаніўся, можа, паквапіўся на чужое дабро. Трэба было каленам пад зад, і ўсё тутака.
— Эт ты, Гапа, Гапа,— загаварыла, крыху заспакоіўшыся, весялей Марфачка.— Ета, як чужая бяда, а сама, бачыш, па сваім Хомку маркоцішся, нудзішся ўсё жыццё. Усім сватам давала ад варот паварот. У дзеўках звекавала, а суджанаму не здрадзіла...
— Глупства ўсё ета,— махнула рукою Гапка.— Чалавек — вір, чалавечая душа — пацёмкі. Ой, многа трэба думаць, многа з чалавекам трэба паесці солі, каб зразумець яго, убачыць, што ў яго там на душы...
— Эх, Гапачка! — зусім расчулілася Марфачка.— Родненькая мая таечка, гаротніца і ты такая, як я, няшчасніца мая ты, кветачка любая, дай я цябе пацалую,— і Марфачка рашуча адхіліла шкляпку, абхапіла Гапку за плечы,
моцна прытулілася да яе шчакі мокрым ад слёз тварам,— Я ж табе шчэ не даказала, як яго, свайго Васілёчка, праводзіла тады ў дарожку, яшчэ ў яго мяшэчак паклала ледзь не апошні брус сала. He ведала я тады, што ета будзе апошняя наша сустрэча і нашы сцежкі разыдуцца назаўсёды. «Прашчай,— сказаў ён,— Марфачка. Праіпчай, можа быць, не ўвідзімся. He спамінай ліхам». Васілька мой яшчэ падаў мне руку, і мы так развіталіся...
— Забудзь, не шкадуй! — плюнула Гапка, абцёрла вусны звыклым рухам шурпатай, прапахлай тытунём далоні.— Туды яму і дарога, карузліку гарбаносаму... Можа, цяпер і раскайваецца, наеўшыся хлеба прымацкага, а ты во жывеш, дзякуй богу, як чалавек, унукаў гадуеш, сама сабе гаспадыня... I ўсё такое...
Спакойна і рэзка разважыла сваёй таварышцы па няшчасці гэтая жанчына. I ў гэтай справе для яе не было нічога складанага і заблытанага — усё было ясна і светла, можа, ад таго, што гэта была не яе бяда.
— Я і не шкадую,— пасля нейкай хвіліны маўчання загаварыла Марфачка, а сама аж заходзілася ў плачы: — За што? За што ён мяне так пакараў... Ці ж я яго не глядзела, ці ж яму не дагаджала?..
— Нешта ж, бачыш, зганьбаваў ці чорт яго ведае, што яму заступіла,— ужо крыху спакайней сказала Гапка. Відаць, і ёй хацелася неяк суцешыць Марфачку. Можа, яна цяпер сур’ёзна задумалася і хацела дакапацца да прычыны іх таго разладу. Ды не доўга яе займала гэтае дакопванне. Яна тут жа раптам грукнула кулаком па стале:
— Паразіт ён, і ўсё!..
— Што ты, Гапачка, бронь божа,— завойкала, замахала рукамі Марфачка, і вочы яе свяціліся нейкай глыбокай, усёдаравальнай ласкай.— He кажы так, таечка!.. Ета ж, як успомню, які быў жаласны тады, той міленькі мой Васілька, якія страшныя былі ў яго тады вочы, то аж сэрца захлынаецца, душа пачынае балець. Ета ўжэ, відно, вайна ўсё тое нарабіла, яна ета, праклятая нахабніца-разлучніца. Праз вайну-пякельню ўсё разбілася нашае пічасцейка. Вайпа-пякельня разлучыла нашыя сэрцы. He кажы, Гапачка, я вінавачу ету вайну!..
Гапка разгублена плюскала вочкамі, у роспачы ківала галавой і ўсё напружвала, маршчыніла лоб — сілілася, •што адказаць, і, нічога важкага не знайшоўшы, як бы сама сабе абыякава прагаварыла:
— А ты ж, казалі, неяк бачылася з ім, на вяселлі ў сына... Праўда ета ці плявузганне?..