Бацькавічы
Сцяпан Кухараў
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 303с.
Мінск 1991
...Над хатамі, на сцямнелым, як падсіненым, небе, высыпалі, заіскрыліся вячэрнія зоры.
На маёй Краснаполыпчыне ёсць старая вёска Бірулі, якая мяжуе з бранскімі сёламі — Кібіршчынай, Перагояаўкай, Латакамі, Чыграямі... У Бірулях некалі былі крывыя, увосень і ўвесну гразкія вулачкі, хаты цесна стуленыя; на гародах адрыны, гумны... Праз вёску праклала сабе шлях звілістая і бруістая ад крыніц рэчка з ракітамі і кучаравымі лазнякамі па мурожных берагах. Ад колішніх Біруляў цяпер засталося толькі, можа, дзесятка паўтара хат. У дваццатыя гады некаторыя бірулёўцы, выбаўляючыся ад беззямелля, перасяліліся на хутары, а хтокольвек падаўся з абжытага кута ў свет на вольныя землі. Вакол Біруляў узніклі новыя паселішчы — Вяшняцкія, Сярэдді, Гароднае...
Людзі, што пасля гэтай ваііны засталіся ў Бірулях, адбудаваліся, жывуць у новых дамах. На ўскраіне будынак пачатковай школы.
Каржакаватыя яблыні, грушы, адзінокія бярозы, ліпы і рабіны — знак таго, што будаваліся на старых котлішчах. Усё тая ж Свініца-рачулка віецца агародамі, між лугавін і крутаяраў.
3 Біруляў, з пагорка, далёка відаць купчастыя ліпы і вербы ў вёсцы Горы, дзе раней быў маёнтак. А ў нізіне, цяпер цэнтры ўзбуйненага калгаса, чырвоная камяніца — былы панскі бровар, які мясцовыя жыхары называюць вінакурняй, а старыя яшчэ інакш, па-свойму — піпа.
Гэта, мусіць, ад слова «піпка». Комін бровара некалі ўвесь час дыміўся...
Камяніца ўрасла ў зямлю, частку яе сяляне пасля вайны разабралі, а ў той палавіне, што ацалела, цяпер сель284
маг. Зарослая ўлетку дзядоўнікам і бадылём, камяніца здаецца нейкім дзіўным прывідам, а зімою сваёй чырванню ажыўляе вясковы краявід.
Калі я бываю ў Бірулях, іду міма гэтай камяніцы, то нагадваю далёкую гісторыю, сведкам якой даўно ўжо, больш як паўстагоддзя, былі гэтыя маўклівыя чырвоныя муры. Мне яе расказвала маці.
Рэха падзей 1905 года, што пачаліся ў Піцеры, даносілася да самых глухіх закуткаў царскай імперыі. У родныя хаты з клункамі за плячыма вярталіся шахцёры — тутэйшыя сяляне, якіх загнала ў руднікі галеча. У клунках і хатульках яны прыносілі падарункі маткам і жонкам, а ў галовах — рэвалюцыйныя думкі.
У Бірулях быў шынок, дзе па вечарах збіраліся прыезджыя шахцёры, за чаркай мапаполькі ціха і таемна дзяліліся неспакойнымі думкамі. Завадатарам у іх быў Андрэй Кабанёнак, здаравяка, плечы — сажань ушыркі. Ён быў ужо жанаты, хоць і малады, меў траіх дзяцей. Кабанёнкі жылі вельмі бедна, хата стаяла куранём, па вокны ўрасла ў зямлю, нават кароўкі сваёй не мелі.
Андрэй, казалі, пагаварыць умеў з сябрукамі. Бывала, збяруцца хлопцы-шахцёры, часцей Панас Міхалькоў, Якаў Усянок, Мікіта Гурскі. I сядзяць у шынку аж да глыбокай ночы, пакуль у газоўцы стае газы...
Каб хто прыслухаўся, пра што яны гаварылі, то пачуў бы, што яны рашыліся на нешта важнае і рызыкоўнае.
«Разаб’ём піпу,— гаварыў хлопцам Андрэй, які быў у таварышаў як бы за атамана.— Галоўнае — пачаць, а людзі падхопяць. Народ наш бедны і прыгнечаны, непавідзіць Стошу-крывасмока. Ударым па маёнтку!..»
«Ударым»,— згаджаліся яго таварышы.
Насталі цёплыя дні. Блізілася вясна. Але яіпчэ снег трымаўся моцна, уранні ціснулі маразы. Неяк марозным ранкам па вёсцы пранеслася: «Піпу забастоўшчыкі разбілі...»
Мужчыны, жанчыны, падлеткі з Біруляў пабеглі ў маёнтак, А сёй-той, найбольш смелы і рызыкоўпы, запрог каня ў санкі: можа, што ямчэйшае з маёнтка ўдасца ўхапіць...
Неўзабаве бірулёўцы вярталіся дадому з дабром: адны везлі на вазах сена, другія набралі сухіх дроў-аблетнікаў з паленпіцы; жанчыны неслі сувоі палатна, палойкі кужалю...
Яшчэ расказвалі, як забастоўшчыкі пайшлі ў маёнтак пана Стошы. Яны хацелі, вядома, Стошу прыстукнуць.
Але яго дома не засталі, аказаўся, гад, шчаслівы па той раз.
У спальні захапілі Стошыху. Дручкамі ўдарылі па вокнах — дзынкнула шкло, пасыпаліся шыбы. Трэснула, упала на падлогу рама.
— Што робіцца? — падхапілася ўтрапёная пані.— Ёсць аканом. Дасць вам тлумачэнне...
— He трэба ваша тлумачэнне,— бліснуў шалёнымі вачамі Андрэй-атаман і да сваіх хлопцаў: — Братцы, а няхай жа пані сваімі белымі ручкамі свінням сняданак падрыхтуе.
Яе падхапілі і — да свінарніка. Умомант паявілася карыта. Пры ўсіх дваровых і пад рогат паўстапцаў-шахцёраў перапалоханая пані пэцкаецца, дрыжачымі рукамі перацірае бульбу-паранку...
Затым падахвочаныя шахцёрамі людзі з дручкамі і віламі кінуліся да свірпа, расчынілі дзверы, пачалі выкідваць мяхі са збожжам.
— Чырвонага пеўня пад страху! — крыкнуў Андрэйатаман, але дварня залямантавала, пані павалілася ў погі, пачала хрысціцца.
Мужчыны падхапілі Апдрэя падпашкі, павялі да бровара, дзе ўжо кіпела народная ярасць.
...А праз дзепь у Бірулі наехалі драгуны з шаіпкамі «пагала». У руках — бізуны. Драгуны ўехалі з Кібіршчанскай дарогі, а з-за рэчкі ім насустрач выбег сівабароды стары — бацька Якава Гурскага, аднаго з зачыншчыкаў бунту, грукаў палкай у вокны, склікаў суседзяў:
— Чаго седзіцё, ёлупні! Бярыце вілы і качэргі. He ўпусцім у вёску супастатаў!..
Падбег стараста Ларывон Дзядок, схапіў загрудкі старога і ўпіхнуў у бліжэйшую хату.
Засвісталі бізуны, бліснулі на зыркім сонцы казацкія шаблі. Драгуны занялі ўсе канцы вёскі, сабралі мужчын на пляцы.
— Дзе падбухторшчыкі? — падступіў вусаты афіцэр да старасты, наязджаючы на яго капём.— Выдайце бунтаўшчыкоў, бо самі паплоціцеся...
— У нас іх няма,— упаў на калені стараста, выпусціў ад страху з рук іпапку-кучомку.— Гэта не мы... Богам клянуся, што іх у нас пяма!..
3-за спіпы старасты высунуўся рыжабароды мужычок, загаварыў смела, але пачціва:
— Паны, за што мы будзем цярпець, калі мы пічога не бралі?..
— Узяць яго! — скамандаваў афіцэр.— Гэта і ёсць самы галоўны зачыншчык!..
Мужычок шмыгнуў у натоўп, сігануўшы, як заяц, на агароды, знік за гумнамі.
Драгуны схапілі першага, хто трапіў ім пад руку з натоўпу. Гэта быў ужо немалады ціхманы мужык Ладымер Карэцін. Ён не быў у маёнтку, нічога не браў, то надта пе спяшаўся ўцякаць. Ды ўсё роўна яго схапілі.
— Ваша воля, паны! — паспеў крыкнуць Ладымер, і тут на яго наваліліся два казакі, павалілі на снег. Засвісталі бізуны; афіцэр, назіраючы экзекуцыю, прагаварыў з ухмылкай:
— Наша не воля, а наша ўласць!..
Драгуны запалілі гумно старасты. Тады пайшлі па хатах. He мінулі, вядома, Андрэя, Міколы, Панаса і Якава. Перапаролі ўсё штыкамі, але нічога не знайшлі — іх бацькі нічога панскага не бралі. He знайшлі і таго дабра, што мужыкі прыхапілі з маёнтка.
Самі ж завадатары ўцяклі своечасова, схаваліся ў зарэчных стагах, пажылі тайна крыху ў Кібіршчыне, а пазней з’ехалі ў Сібір, а можа, зноў на шахты.
У тыя гады ў Бірулі часта наведваўся сам валасны прыстаў. Усё да нечага прынюхваўся, вывіжоўваў, мусіць, хацеў дазнацца пра завадатараў, якія падбілі вясковых людзей па той самы бунт. Але бірулёўцы, што разам з усім людам Расіі ўзняліся супраць прыгнятальнікаў, пікога пе выдалі. Іх бунтарная душа не магла змірыцца з бяспраўем, чакала больш зручнага момапту, каб зноў узняцца на змагаппе.
МАРФАЧКА
Людзі ў гадах, як і яна, называюць яе памяншальна-ласкавым імем — Марфачка. Дык і драбяза, падшыванцы, што гадзяцца Марфачцы ўнукамі, туды ж: «Марфачка, гэта ваш Міша ўвечары сігналіў на ўсё сяло? Па дарозе ў магазін заглянуў ці «левака» падчапіў?..»
— Ат, балабоны, ну вас к чорту. Вам абы пасмяяцца,— без ценю крыўды адмахнецца ад назолаў Марфачка і борздзенька ступае сваёй дарогай.
Паходка ў Марфачкі лёгкая, плаўная. Калі здалёк глядзець, то падумаеш, што гэта маладая кабеціпа. Крок у яе прыгожы, роўны; яна як бы нешта нясе на сваёй круглай галаве ў вянку валасоў, якія прыхапіў іней на скронях. I ўся Марфачка зграбная, певялікага росту, хаця ўжо і ў меру паўнаватая.
Яна як бы заўсёды куды спяшаецца. Во і цяпер стрэчпай суседцы дае кароткае «добрае здароўечка» і хуценька перабірае кароткімі нагамі ў бурках, аж пакалыхваецца яе беленькі, яшчэ сваёй работы фартушок; на ім вышытыя чырвоныя пеўнікі, выдае, бы ганяюцца адзін за другім, і глядзі, што ўхопяцца за чубкі...
Ужо ля канцавой хаты вуліцу амаль што была перайшла ёй з парожнім вядром Гапка, жанчына амаль такога ж веку, як і Марфачка. Згледзеўшы Марфачку, стала бы ўкопаная, чакала, пакуль пройдзе тая.
Гапка — адзінокая, жыве даўно адна; грубаватая, заўсёды крыклівая, можа, ад таго, што ніколі не была замужам.
Марфачка ведала, што Гапка не надта кінецца ў размовы, і наважыла была прайсці міма, бо тая часам, пад 288
благі настрой, можа і плявузгнуць такое, што сораму не абярэшся. Некалі Гапка, як была дзяўчынай, грымела на ўсю ваколіцу; без яе не абыходзілася ні адно гульбішча, ні адна вечарынка. Ходзіць яна ў клуб і цяпер, але ўжо зашыецца дзе-небудзь у куток і ціхенька пацягвае ў парэпаны кулак цыгарку. Праўда, бываюць выпадкі, калі Гапка, не стрымаўшыся, выгукае: «Гэй вы, шалахвосты, ціха!» Гэта, калі ўжо хлопцы прыйдуць «пад добрым градусам» і пачынаюць занадта ўжо дурэць. Звычайна ж Гапка ціхая і нейкая маўклівая.
— Што, можа, ужо на Бірулі лыжы навастрыла? — неахвотна, як бы з прымусам усміхнулася Гапка, даючы дарогу Марфачцы, і непрыкметна схавала вядро за спіну.
— Так, мая ты таечка, у Бірулі,— прывіталася Марфачка і пачала ўвішна страсаць з хусткі сняжынкі, што кружыліся над ёю роем і ўсцілалі мяккай ватаю вуліцу і ўсю Марфачку, хутаную ў цёплы кажушок і пярэстую, з доўгімі махрамі хустку. Марфачка раптам захацела спыніцца і даць волю свайму настрою, у ахвоту нагаварыцца. Яна, як бы гарохам, дробненька сыпала словамі:
— Ета ж во, мая ты таечка, ужо ўсю зіму збіраюся ў тыя Бірулі, да сястры Зінкі. Ды ўсё, бачыш, некалі, то тое, то сёе... Улетку, бачыш, работа. Думаеш, схаджу ўзімку, a тут зноў жа — рупата: Мішку сабраць у дарогу, у яго ўсё тыя паездкі ды паездкі, то тыя ўнукі: аднаго ў школу, другі на руках...
— А што ж там твая нявеха? — варухнула плечуком Гапка, але не так злосна, ужо і яе размякчыла жаноцкая цікаўнасць, налучылася нагода пагаварыць, хоць і не была яна такая ахвотніца да жаноцкіх баяў-перасудаў.— Табе б, Марфачка, не грэх і адпачыць ужо, дай табе божа, напрацавалася, набедавалася... Цяпер самае што толькі пажыць, агледзецца. А ты ўсё подбегам, усё з клопатам, з ношкаю ды з паклажаю. He раўнуючы, як той конь-цягавік, усё на цябе хамут ды ў аглоблі!..