Бацькавічы
Сцяпан Кухараў
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 303с.
Мінск 1991
Гадоў дзесяць ужо, як цётка Прузынька была перахварэла — невялічкага росту, сухенькая, яна сагнулася і выдавала бы сярпок, але ўсё такая ж жвавая, рухавая, нягледзячы на тое, што хадзіла скурчыўшыся; вочы яе, некалі, відаць, самай чыстай нябеснай сінізны, свяціліся ласкаю. Мы ніколі не чулі, каб цётка Прузынька скардзілася на свае хваробы ці кволілася, што ёй нешта баліць ці нездаровіцца. Калі Марыля спытае, як здароўе, яна ўсміхнецца, і яе маленькі, увесь у зморшчынках, як васковы, тварык разгладжваецца, святлее, і цётка сваім мяккім голасам як не праспявае:
— А нічога, дзеткі, добрае здароўе, добрае... Дзякаваць богу... Жыццё цяпер настала хлебнае. I ўсім добра. I нам, старым, жыві ды не памірай!..
Яна не вохкала, не ўздыхала, пе жалілася, як звычайна чуеш ад старых, на недалужнасць і хваробы, на старасць, на тое, што іх нечым пакрыўдзілі — увагай ці кавалкам хлеба. Кволая, не дужа здаровая ад маладых гадоў, цётка Прузына была надзіва цягавітая, завідлівая на працу, роўная і спакойная характарам, чулая да людзей, мужная ў сваім лёсе.
Ёй, расказваюць, не пашэнціла з маладосці. Яе Ладзіка забралі на фропт яшчэ ў тую, імперыялістычную, вайну з канём у абоз, і ён пе вярнуўся. Засталася яна на гаспадарцы васемнаццацігадовай удавою з Анцечкай на руках.
Жыла на паўнадзеле, пры старым, нездалеючым свёкры, які неўзабаве памёр. Добра, што браты, іх было аж чац268
вёра — Архіп, Сідар, Тодар і Івап, яе пе кінулі, а выручалі і вяспою, калі самая сяўба, і ў жніво, калі кожны на сваёй паласе, як угарэлы, спяшаўся ўсё прыбраць і ўпарадкаваць у час — жылі ж усе тады са свае палоскі, са свайго мазаля. Іванка, малодшы, аж млеў, убіваўся па Прузыньцы. Ужо і як ажаніўся і пайшлі свае дзеці, не цураўся сястры, не было таго дпя, каб пе ўспомніў сястру-ўдаву; калі якога кабанчыка агорае, спяшаецца з дзялкай да Прузынькі; калі ў яе карова запусціцца, выпраўляе сваю старэйшую дачку Вольку з гарлачыкам малака: «Занясі Прузыньцы, няхай абнашчыцца. У яе дзіця малое».
Жонка часам і касавурыцца, а ён, калі выпадзе вольная часіна, бяжыць у канец, на Зарэчча, дзе ў старой, яшчэ дзедавай, хаце жыла-бедавала з адзіяай дачкой Прузынька,— то дрывец ёй расстараецца, прыпасе, то хлевушок падправіць. На тым і трымалася яе гаспадарка.
Перад гэтаіі вайною выцягнулася, набралася ў нявесты Апця, і маці задумалася аб яе лёсе. На Анцю пачаў заглядацца чырвоны камандзір, суседні хлопец Цішка Комлікавых. Цішка пасля звальнення з вайсковай службы ўладкаваўся ў школе фізруком. Напрадвесні згулялі вяселле, а летам грымнула вайна. Як некалі Прузынька. цяпер Анця сабрала свайго мужа ў дарогу, а сама звалілася як пежывая. He наўме была ні работа, ні свет белы — чула сэрца, што і ў яе, пэўна, такая доля, як і матчыпа.— застанецца ўдавой-салдаткай, А вадыходзіла самая пара жпіва. Ды дзе там да таго жніва, калі нямецкія машыныстрашыдлы дзепь і ноч грукочуць, і людзі, што пе паспелі выбрацца з Малінніка, пачуваюць сябе як самі пе свае?
ІІрузынька пазірала, як убіваецца, абліваецца слязьмі дачка, і сама знібела, не магла даць сабе рады. Але неяк жа трэба жыць. Пачала гаварыць з Анцяй: «Пачакай, дачушка,— разважала, падвясельваючы і Анцю, і сябе.— Можа, яно пеяк і абыдзецца, паіпы прагоняць гэтых нелюдзяў-наваколаў. Дасць бог, і Цішка твой верпецца...»
Япа, Прузынька, вельмі ўпадабала зяця. Дармо што бядняк. з галецкага роду. Ды чэсньт, мяккі душою чалавек. У Цішкі было яшчэ тры браты і дзве сястры — засталіся сіротамі, а бацька, Міхаіл — хворы, то дзеці і раслі без матчынай рукі, самапасам. Але дарма, жылі ўсе дружна, адпо аднаго бераглі, шкадавалі; болыпы. Сяргей, для Цішкі як за бацьку — так яны, Комлікі, і выраслі ўсе, набралі сілы. Хлопцы сталі — на ўвесь Маліппік, ніхто благога слова пе скажа!
Як прыстаў Цішка ў прымы да Прузыньчынай Анці, то ўсё-ўсё ўмеў рабіць. Дарма некаторыя пацвельваліся: «фізкультурнік — гультаю памочнік».
He надта згаджаўся на гэтыя прымы Іван, Прузыньчын брат, спачатку ўсё неяк бокам на Цішку пазіраў, на вяселлі быў пахмурны, усё нейк паныла круціў галавою. А калі Прузынька пацікавілася, чаму такі браток невясёлы, Іван і выказаў, што на душы сабралася: «Надта ж ён ужо кволы, малы ў росце».
— Малы залатнік, ды багацька! — усміхнулася Прузынька, і брат адпусціўся крыху, памякчэў.
Цішка хутка даказаў сваё. На двары парадак навёў: якія шаечкі ці бочачкі — агледзеў, перасыпаў, клёпку да клёпкі, як зліў, куды там твой бондар. Адным словам, Прузынька змікіціла: гаспадар ёсць у доме. А што ўжо дабрэнны трапіўся зяць, велымі ўслужлівы. Благога слова ад Цішкі не пачуеш. Усё спакойна, ласкава, без фанабэрыі. Ды, апроч усяго, і граматны, дармо што фізкультурнік.
Для Анці лепшага і не трэба. Яна ж, лічы, вясковая дзяўчына, скончыла якіх пяць класаў і пайшла рабіць у калгас. Хутка па сяле пайшла пагалоска: працавітая дзяўчына. Замужжам сваім Анця даражыла і старалася быць добраю жонкаіі.
Расстанне з Цішкам выбіла Анцю з такой удала пачатай жыццёваіі сцяжыны. Апця занудзілася, засумавала па Цішку, журылася па сваёй горкай долі. Зблажэла ў твары, не выходзіць на вуліцу, а ўсё плача і плача. «Я,— кажа,— нешчаслівая, як вы. мама. Вайна некалі ў вас адняла майго бацьку, а цяпер і мая во такая доля»,— і ў слёзы. А для Прузынькі — перажыванне; яна і сама перажывае, на сэрца як хто камень-валун ускаціў — шкада Цішку. Каб хаця здаравяк быў, як іншыя, як хаця б і браты ягоныя, a то так, хлапчанё, нягледзячы што ў гадах, а худоба, адзін нос ды вочы блішчаць, як валюшкі сінія-сінія. Развітваўся неяк хутка, як спяшаючыся, а ёй, Прузыньцы, і руку пацалаваў. Ну, дай жа памяць, як яе Ладзік, калі гналі яго ў той абоз, тады забег да яе бацькі, да хлопцаў-швагроў і старому, цесцю, у руку пацалаваў. Тады ў яе, Прузынькі, і застаўся яе Ладзік у памяці — схіліўшыся ў паклопе, высокі, мажны ў плячах — мікалаеўскі салдат, яшчэ і салдацкай той апраткі не знасіў, вярнуўшыся са службы, a яго — зноў на вайну, у той пракляты абоз...
А цяпер з рэчмяшком за плячамі, ужо ў вайсковай
апратцы, з рамянямі крыж-накрыж, Цішка заскочыў дамоў развітацца і ёй, цешчы, руку пацалаваў, яшчэ сказаў: «Мама, глядзіце Анцю, не давайце ёй маркоціцца». Ведаў, небарака, што яна — хліпкая, за ўсё перажывае, а цяпер яшчэ, мусіць, і дзіцятка будзе. А як жа — усё перажыванне. Яна ж ведае, як адной, без бацькі, гадаваць дзяцей, без мужчынскай абароны...
Плакалі абедзве — і дачка, і маці. А жыць жа трэба. Жывы, як тая прыказка баіць, у магілу не палезеш. I восень ужо стукалася ў вароты. У Маліннік прыехаў з раёна немец-таўстун у вайсковым, казалі, нейкі Шнайдар, а людзі яго празвалі Цэбар, бо быў ён нізкі і пузаты, ве раўнуючы, як цабэрак. Цэбар сабраў людзей на сход і сказаў: «Алес. Арбайтэн. Абшчына. Кальхоз нікс, абшчына — усім зямля будзет. Всё — для дойч зольдат. Алес арбаіітэн!..»
Ужо і захаладалася — туманы сівыя, як трава-сівец, паплылі па-над Свіслаччу, усё поле паблякла, пашарэла, a жыта тое — сыплецца, на пні зярняты ацярушваюцца, a ячмяні рачком сталі; людзі жалі тую пераспелую ўжо збажыну, слязьмі паліваючы снапы, праклінаючы Гітлера, што напаў на нас, патрушчыў танкамі ды гарматамі жыта, парушыў жыццё, якое ўжо было наладжвалася ўсюды, па ўсёй нашай вольнай зямлі.
Жалі тое жыта, а думкі былі далёка, там, дзе фронт, дзе біліся нашы салдаты, дзе, відаць, быў і Цішка — увішны фізкультурнік. А гэта ўсё адно што і вайсковец, што страявы салдат. А ён меў і камандзірскія нашыўкі — чырвоненькія трохкутнічкі, аж тры ў пятліцы. Гэта як некалі быў аддзялённы, Ладзік усё ёй, Прузыньцы, расказваў, як вярнуўся быў з тае, яшчэ царскай службы.
Поле палівалася слязьмі.
Сярпы валіліся з рук.
Плакалі людзі. Плакала і поле, прапахлае порахам і дымам...
Ужо бульбу выбралі на гародах, з дрэў пазляталі пажухлыя лісты, усеяліся і стрэхі хат, і вуліцы жаўтлявай іржою; людзі трохі звыкліся з той жудой, якая на іх галовы звалілася нечакана, і пачалі як бы разважаць, абдумваць, што з імі зрабілі, як ім быць — жыць жа трэба. жывы пра жывое і думае, не можа не дбаць жывы чалавек пра сябе. На тое ён і чалавек, каб не апускаць рукі, калі цяжка. калі, здаецца, жыццё табе дае нечаканыя загадкі.
Іван цяпер зачаспіў да сястры. Гэта былі ягоныя трывогі-разважанні, і яму, свайму брату, яна верыць, і дачку
так настаўляе. Трэба, кажа, дзядзьку слухаць. Як дзядзька скажа, так і будзе. Ён — чалавек не абы-які, служыў на чыгунцы, старшы сгрэлачнік, а цяпер дома, дастаў даведку ад урача, што ў яго — заразная хвароба, і ён нікуды пе пойдзе. Прузыньцы шапнуў: «Прыходзіў знаёмы, з-пад Шацка, сказаў: германца спыпілі ля Масквы. Збіраюцца нашыя з сілай. To і нам, каторыя ў тыле, не выпадае сядзець склаўшы рукі. Трэба нешта думаць...»
Яны разам бедавалі, шкадуючы Цішку. Як маглі, супакойвалі Анцю, баючыся, каб тая не захварэла ад жуды-скрухі.
— Што ж, не адзін ён такі, дастаецца ім усім, нашым салдатам-воінам,— казаў дзядзька Івап, усеўшыся на сваім любімым услопчыку, ля комінка-пяколачка.— Цяпер усім гора. Вялікая бяда нахапілася на ўсіх людзей. А для салдата — двайная ношка. Яны, салдаты, за ўсю зямлю, за ўсю Аіічыну адказ трымаюць. I недзе там, можа, у снягах пад Масквою, б’ецца з фашыстамі наш Цішка, Ціхан Міхайлавіч... Веру, што ён не схібіць, не паддасца звяругам-фашыстам!
— А можа, дзе ўжо ў палоне,— уставіла ненарокам Апця і заплакала: — Палонных жа вунь колькі, цэлыя натоўпы... Я штодня бягу на бальшак, выглядаю, усе вочы прагледзела, можа, гэтак і мой Цішка смягне педзе на дарозе, пад канвоем... Ох, божачка!..
— Кінь, дурніца, не ўбівайся,— ушчувае дачку Прузынька.— Усё нейк абыдзецца, усё будзе добра. Я ўчора ў Палапеі варажыла па картах — жывы твой Цішка, жывы!
...Неспадзеўкі, раптоўна расчыніліся дзверы, і па парозе з віпавата-разгубленым тварам стаў незнаёмы, малы ростам, з выгляду хлапчук-падлетак; твар увесь у шчэці, па ім — запэцканая, у латках ватоўка, на нагах нейкія атопкі ці галёшы, перацятыя вяроўчынай, лапленыя штаны. У руках — зрэбніца-торбачка. Такіх дахадзягаў, што сваім выглядам пагадвалі жабракоў, хадзіла ў тое лета і ўвосепь безліч па хатах. Уранні, калі палілі ў печы, падчас сняданку, дзверы пе зачыняліся. Толькі і чуеш, як раз за разам на парозе госць; просіць чаго-небудзь перакусіць. He ганьбавалі і бульбінаю ці лустай хлеба. Гаспадыні звычайна варылі самы вялікі чыгун бульбьт, пяклі праснакі з запасам на гасцей-палонных і акружэнцаў, яны бясконца брылі з хаты ў хату, перабіваючыся тым, што спагадлівы чалавек дасць. У тую жудасную восень у вёсках прывыклі да такіх гасцей, і калі чужы чалавек адчы-