• Газеты, часопісы і г.д.
  • Бацькавічы  Сцяпан Кухараў

    Бацькавічы

    Сцяпан Кухараў

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 303с.
    Мінск 1991
    78.17 МБ
    — А маўчы ты, таечка, не кажы...
    Марфачка паправіла пад пахаю вузельчык — кайстрачку кужалёвую, чысценькую, бы гэты свежы сакавіцкі сняжок, што старанна засыпае беллю наваколле, ш.марганула носікам-бульбачкай і паддала сабе ахвоты, загаманіла:
    — Німа ёй цяпер урэмя, маёй нявестцы, ні хвіліначкі! Прачнецца на раніцу, то бягом на ферму, падмелася ж за даярку. Даяркі, кажа, добра зарабляюць. Пайду і я, кажа,
    мама. Ну, кажу, ідзі, Гэлька, ідзі. А сама думаю, ты, дзіцятка-дачушка, і ў даярках столькі набудзеш... Усё лецейка ў цяньку пад грушкаю сядзела ды ўсё абяцала: мама, я пайду торф накідаць, на торфе добра зарабляюць. Раз ці два, мабыць, схадзіла ды зноў пад грушку: няхай, кажа, іх прахам возьме з тым іхнім торфам, гэта ж, кажа, адна пакута, а не работа. А цяпер, бачыш, на вялікія грошы пагалілася...
    — А што, даяркі і сапраўды вунь у якой пашане,— неяк няпэўна, як здалося Марфачцы, падтрымала яе думку Гапка, тады нешта хітра ўхмыльнулася і проста спытала: — Як жа ты, Марфачка, усё-такі вырвалася, можа, замест сябе знайшла каго, ці як?..
    — Ды во ета ўзяла ды адвяла Сонечку, унучку, да суседзяў, да Аўдоткі, пакуль Паўлік са школы прыйдзе,— вінавата і з сумам у некалі бліскуча-блакітных вачах прамовіла Марфачка.
    Марфачка пераклала кайстрачку з правай рукі ў левую, выцерла набегшую на вочы слязу і спахапілася, што так забавілася:
    — Ну, дык бывай, Гапачка, ты ж яшчэ ў печы не выпаліла. Я пайду...
    Сцепанулася і Гапка, бразнула вядром.
    — А мне што? У мяне дзеці не плачуць, дзякуй богу, мужыка няма, то і спяшацца няма куды. А снеданне яшчэ згатую, паспею... Дзень цяпер, бачыш, прыбывае. Ужо ж, кажаш, і саракі сёння... А я і не ведала... Забыла ўжо... Ай-ай! Ета ж некалі свята якое было! Пяклі з пшанічнай мукі птушак. Хадзілі па аселіцу, ці прыляцелі жаваранкі. Хлопцы і дзеўкі на арэлях гушкаліся. Гулянкі якія наладжваліся, Усё сяло хадуном хадзіла. Умелі гуляць некалі. А цяпер ціша, як нікога і няма. Ета ж галава ўжо, і забыла, што саракі сёння.
    Гапка падхапіла вядро, тады паставіла на дол, хітала са скрухаю галавой, утрапёна пазірала на Марфачку і зноў заводзіла сваё:
    — А як жа я ета, скажы ты, Марфачка, забыла, што сёння саракі. Мне ж проста сорам, ета ж каб ты ведала, мая ты галубка Івапаўна, у етый жа дзень, на саракі, я радзілася. Глядзі ты, брат, як ета я чыста забылася. Матка ж мая, нябожчыца, гаварыла, што я радзілася на саракі. Птушкі, казала, мяне прынеслі, жаваранкі з поля. Казала ўсё: Гапа, ты ў мяне будзеш шчаслівая — на саракі нарадзілася. Перад вясной. Сонейка вышэй стала хадзіць,
    зямлю сагравае, а дзецям — самая вялікая радасць — цяпло і ласка...
    — Дак што ж, таечка, будзь здаровая ды ў шчасці жыві,— засвяцілася Марфачка,— Колькі ж гэта табе, Гапачка, гадоў ужо? Відна, як і мне, пад шосты дзесятак блізка?..
    — Ужо, брат Марфачка,— нахмурылася раптам Гапка.— Ужо шэсцьдзесят. Як падумаеш, аж вусцішна становіцца. Жыве чалавек і не лічыць, колькі ён пражыў. А тады раптам спахопіцца, як во я, то ўжэ, глядзі, і шэсцьдзесят. А ета ж, кажуць, і век наш, бабскі!..
    — Дзе там! — адазвалася Марфачка, зайздросна паглядзела на румяны твар жанчыны; — Ты глядзі, якая яшчэ маладая. Шчокі румяныя, як у дзеўкі!..
    — А што ж яшчэ я, калі шчыра сказаць, і ёсць дзеўка,— Гапка бліснула шэрымі, некалі задзірыстымі вачамі, ірошкі прымярэжанымі пухнатымі вейкамі.— Так вось жыццё, як той казаў, пражыла адна, А чаму адна, каб хто ў мяне спытаў? Ніхто на гэта не адкажа. Я сама, калі хочаш ведаць, брат Марфачка, не скажу...
    Гапка раптам неяк сцепанулася ўся, бы перапалохалася, падхапіла вядро і шырока засігала да студні, не развітаўшыся з суседкай, і тая збянтэжана і разгублена пазірала ёй услед. Ужо ля студні спахапілася і крыкнула:
    — Марфачка, ты ж глядзі, як будзеш ісці з Бірулёў, то загляні. Прашу цябе, Марфачка!..
    Вярталася дадому Марфачка пад вечар. Па наезджанай дарозе ішлося лёгка. Цёплая мяцеліца, што гарэзілася зрання, даўно ўжо аціхла. Сонца не было, але брала сваё, стаяла адліга. Свежы асляпляльна белы сняжок закідаў усе праталіны, што абазпачыліся былі збоч дарогі, камякамі павіс на прыдарожных вербах і бярозах, зацерушыў белым пухам усё, як вокам кінуць.
    Дарога наводзіла на роздум. Марфачка, удосталь нагаварыўшыся з малодшай сястрою, яшчэ больш расчулілася. На душы было пеяк млосна, цяжкім гнётам клаліся, ўспаміны, У Бірулях засталося яе назаўсёды незваротнае і такое дарагое дзяцінства. Успомніліся бацькі, якія даўно ўжо ляжаць на горцы ў засені шыпшынніку, прыгадаліся дзявоцкія вячоркі і хлопцы, якіх ужо даўно няма на свеце — гэта ж такія войны прайшлі, і сястра яе таксама во
    ўдава, адна гадавала дзяцей — дачку і сына. Сын даўно ажаніўся, асеў недзе на шахтах і рэдка калі прышле якую дзесятку, а пісем зусім не піша. Дачка была таксама ў заробках — паехала па вярбоўцы, аднекуль прывезла нейкага дзетдомаўскага недалужніка — ён нічога сялянскага рабіць не здатны, толькі звалачэцца ў краму, накупляе гарэлкі і жлукціць. Як грошы скончыліся, то сабраўся ды на аўтобус і нават не развітаўся з жонкай і сынам — такім жвавым, кемлівым хлопчыкам. He ведае сын, што бацька яго кідае, наказвае яму на дарогу: «Тата, не забудзь жа мне аўтамат купіць!..»
    3 абшмараваным, уручастым кіёчкам, які дала ёй у дарогу сястра, на выпадак, калі кінуцца сабакі, Марфачка хутка крочыла, не заўважыўшы, як апынулася на вуліцы свайго пасёлка,— ён цяпер зліваецца са старой вёскай і лічыцца адной брыгадай з палужскім канцом. Неяк няўцямна яна падняла галаву, і яе нібы аклікнуў хто. Арабіна, у белых камяках снегу, як у вясеннім цвеце, стаяла пад акном Гапчынай хаты і нібы запрашала: «Што ж ты, зайдзі!»
    «Можа, сапраўды зайсці,— выплыла думка.— У яе ж сёння такі дзень».
    А ля брамы ўжо стаяла Гапка і крычала:
    — Заходзь, Марфачка, што ты стаіш як непрыкайная!..
    ...Яны ўжо сядзелі за сталом, галава да галавы, дзве жанчыны, бадай што, аднаго ўзросту, і гутарылі. Перад імі стаяла даўно пачатая бутэлька вішнёвай настойкі і дзве шклянкі з пітвом, у талерках закусь — крамяныя агуркі, смажанка-бульба, гектарніца-скаварада са скваркамі, і тлушч на ёй ляжаў белым пластом — скаварада на стале стаяла, мабыць, яшчэ зрання.
    Гаворка спачатку вірліла, жанчыны гаварылі заўзята і горача, а цяпер як бы стаміліся — колькі ні гавары, a ўсяго не перагаворыш.
    Як агонь, калі сціхае і ўжо вуголле пачынае пакрывацца налётам попелу, так і іх гутарка, калі яна вычарпалася — трэба было ў яе падкінуць нешта такое, каб ажывілася, зашугала, загарэлася яркім, зыркім полымем.
    — Пайду я ўжо двору, Гапачка,—успомніла Марфачка, што яе там чакаюць дзеці, гаспадарка.— Пайду. Я ж пакінула ўсё на Паўліка, а які з яго шчэ гаспадар, ён жа блазан — школьнік. Сонечка там адна занудзіцца. Пайду, таечка.
    — Кінь ты, брат Марфачка,— усхапілася, як бы ачнулася ад знебыцця гаспадыня.— Пасядзі. Куды ты рвешся. Думаеш, цябе чакаюць там. Ніхто там па табе не гаруе. Ты, шчыра табе скажу, для іх хутка будзеш зусім лішняя, непатрэбная. Паняла?..
    — Чаму ж етак, таечка? — здзіўлена заміргала светлымі вачамі Марфачка і спахмурнела, задумалася, ад нечаканасці так сціснулася ўся ў камячок, стала бы птушкааўсянка,— He веру я ў твае словы, таечка. He веру. Як жа ета? Я — гадавала, бедавала. Ты ж ведаеш, як мне было, калі я расціла сваіх сыноў, Паўліка ды гэтага Мішу, сваімі мазольнымі рукамі ўсё для іх жа зарабляла. Хіба не помніш. як у нас тады, па вайне, калі немца вытурылі, а нашы прыйшлі і пагналі фашыстаў у тую Германію, а мы, бабыўдовы, засталіся з малымі дзяцьмі ды са старымі дзядамі... Помніш жа, як з тых Камунараў на сабе насілі тое семяно ў кайстрачках ды ў клуначках, на сваім гарбе, цэлую паўсотню вярстоў!..
    — Помню, Іванаўна, памятаю,— уставіла як бы абыякавая, здаецца, да ўсяго Гапка і ўздыхнула.— Усё памятаю. Памятаю, як ты шчэ ў тэй варывеньцы жыла, як твае хлопцы ад сажалак снарад прывалаклі ды на дварэ пачалі цяпло раскладваць, але стары Цімонька прыбег, накрычаў на іх, і снарад адвезлі на падводзе пад Косцішын хутар і закапалі. Ета ж каб не стары Цімонька, то не скажу, ці былі б у цябе твае і ўнукі.
    Гапка іранічна рассмяялася. Затым раптоўна сціхла, насупілася:
    — Што ж, суседка, возьмем па каліву...
    — Вып’ем, анягож! — Марфачка, падняла да рота шклянку, зморшчылася. 3 талеркі ўзяла агурок, пачала жаваць. Мабыць, яна цяпер забылася на ўсё на свеце. Ці гэта так падалося на першы погляд. Можа, наадварот, усё тое, што было на душы, прасвятлела, і прасіла выйсця ўсё, што накапілася за доўгія гады. Яна сядзела горная і нейкая надта ж сцішаная. Уся патанула ў думках. Паглыбілася ў сябе. Твар яе, маладжавы і акруглы, як бы святлеў, наліваючыся думкаю; вочы нязвычна запаліліся агеньчыкамі руху і дзеяння, Як бы знутры нехта невядомы ў ёй самой штурхаў яе некуды і падахвочваў выказаць усё тое набалелае і зляжалае пластом на сэрцы.
    — Развярэдзіла ты, суседка, маю душу,— Марфачка аж жахнулася свайго голасу, цяжка здрыганулася.— Аж во забалела ўсярэдзіне. Ета, бачыш, як камень на сэрцы
    зварухнула. Ён, етый камень, ляжыць мне ў грудзях з саменькай вайпы. Усе етыя гады нашу яго, тэй камень — гнёт, прывыкла ўжо, а ета ты во зачапілася за яго, і ён зрушыўся, і на мяне як хто сто пудоў усклаў...
    — Пра што ета ты, Марфачка?..
    Гапка распраўлялася са скваркай, а тады, пазіраючы асалавелымі вачамі на суседку, натапырылася: што б такое магло ўзрушыць звычайпа такую бесклапотна-гаварлівую сакатушку, як Марфачка. Няўжо ў яе не праіішло, пе выветрылася з галавы тое далёкае, што перажыла, што ўжо даўно павінна было б перагарэць? Той год, калі пічаслівыя салдаткі сустракалі мужоў з вайны, для Марфачкі абярнуўся горкасцю і крыўдай на ўсё жыццё. Гапка — чалавек вясёлага нораву, лічыць, што не варта сушыць сваё сэрца ўвесь век з-за таго чалавека, які растаптаў твае пачуцці, такі чалавек не варты таго, каб яго пасіць у сэрцы, па ім маркоціцца.
    Здагадваючыся, пра што занепакоілася Марфачка, Гапка засмяялася бесклапотна, задзірыста, як магла смяяцца толькі колішняя весялуння Гапка, дзяўчына-агонь.
    — Во, дурніца, знайшла праз што сумаваць. Ета ты ўсё пра свайго Васілька?.. Плюнь і выкінь з галавы.