Бацькавічы
Сцяпан Кухараў
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 303с.
Мінск 1991
Яяа разгублена глядзела то на хлопца, то на жан-
чын — маладую і пажылую, што ціха і цёпла ўсміхаліся ёй.
— Чакаііце,— прасвятлела і як бы пешта прыгадала старая.— Ці не Лёва ета?
— Ён самы, маці.
— To ж бо я гляджу,— замітусілася старая.— На дзеда падобны трохі, на старога Мордку,— і ўздыхнула, а тады барзджэй загаманіла: — Дык што ж мы стаім? Заходзьце ў хату. Заходзьце, госцейкі!..
...На захадзе, там, дзе ў мроіве гойдаліся, бы нейкія прывіды, гурбы хмар, чулася далёкая навальніца. Сюды дапосілася толькі яе буркатлівае, прыглушанае далеччу рэха.
ЛІПЕНЬ-МЁД
Зіна прыйшла з вечарыны позна. Дамашнія, асабліва бабуля, бадай што ўжо выспаліся. Ціха, як крадучыся, на пальчыках, каб не разбудзіць Паўліка, прабралася ў чыстую палавіну хаты, спехам разабрала пасцель, гэтак жа похапкам выцягла з валасоў заколкі, скінула з сябе сукенку і, пацепваючыся, улеглася ў старым драўляным ложку, у якім любіла спачыць, калі прыязджала дамоў з горада.
Ляжала доўга, намагаючыся заснуць, але сон не ішоў. У нізкія, зацененыя знадворку кветкамі вокны цадзілася кволае ліпнёвае світанне, а Зіна не магла пазбавіцца ўзрушэння — яе на гэтай вечарыне ўзрушыла ўсю, да апошняй нервовай клетачкі.
«Што гэта? Насланнё, мабыць, нейкае?! — трывожна і радасна запыталася ў сябе.— Няўжо мой лёс? Аж смешна. Замужняя. 3 дзіцем. I раптам, ой, божа, каханне. Дзіўпа, далібог!..»
Столькі дзяўчат у Крывяліцку. Адна прыгажэйшая за другую. I сваіх, і тых, што з горада прыязджаюць кожную суботу. Кожная, гэта Зіна добра ведае, проста ўскружыць галаву і свайму хлопцу, і кавалеру-гараджаніну.
Но спіцца. Зіна чуйна ўслухоўваецца ў знямела-трывожнае шапаценне кветак за акном і перабірае ў памяці гэты вечар, які начыста перакрэсліў усю яе цяперашнюю жытку.
Дзіва, дый годзе! Нейкі доўгавалосы студэнцік. дзіця горкае, яшчэ, мусіць, і цалавацца добра не ўмее, а выбраў яе, Зіну. А можа, гэта ёй, дзівачцы, усё здалося? Можа, гэта звычайнае хлапечае заляцанне?.. Калі Зіна з дзяўчатамі прыйшла на танцы, Толік — так звалі студэнта —
стаяў воддаль, пад старою ліпаю, і адразу прыкмеціў яе, пачаў цікаваць. Зіна гэта адчула ледзь пе фізічна, ёй аж нядобра зрабілася. Яна стрэлася з гэтым бадай што гіппатычным позіркам і аж узлавалася: «Во яшчэ мне нахаба. Аіі табе, жаўтароцік, дзяўчат мала? Засляпіла табе, ці што? На замужнюю бабу бельмы пяліш!..» Яе аж дрыжыкі пачалі біць. Падумала, што гэта халадок цягне з балота, ад Пцічанкі. Акрыўшыся матчынай хусткаю, якую захапіла ад назолаў-камароў, ды на заходзе неба было захмурылася, Зіна паважыла ўжо дамоў пайсці, але барадаты студэнт, мабыць, завадатар па вячорцы, паставіў новую пласцінку. Хлопцы і дзяўчаты ў круг рушылі як на злом галавы. Барадач цырымонна абвясціў:
— Вальс... для закаханых!..
Ціха, бачком да Зіпы праціснуўся той хлапчук, што абстр.эльваў яе вачамі, у лёгкім паклоне схіліў галаву, доўгія, аж па плечы, цёмныя валасы закрылі яго матава-бледны пры цьмянай лямпачцы твар, а сам ён выдаваў тонкім і доўгім у сваёй студэнцкай кашулі. У хрыплаватым, прастуджаным голасе Зіна ўлавіла непадробную шчырасць:
— Проша...
Дрыготка, аж працяло, Зіна лёгка і квола паклала сваю, здалося, бязважкую руку на яго плячук, адчула — пальцы яе дробненька, можа, ён і пе качуў, трымцяць. Востра ў сэрцы штурхнула дакорам: «Навошта я паперлася на гэтае гульбішча! Я ж яшчэ не разведзеная». I ў тое ж імгненне нехта невідушчы, як бы збоку: «Дзівачка, усё адно ты з ім, п’янчугам і слімаком, жыць не будзеш. Пакуль маладая ды прыгожая — развяжы сабе свет. 3 ім табе не жыццё, а вечная пакута. Лепш адной век звокаваць!..»
...Памыўшыся сцюдзёнаіі, толькі са студні, вадою, Зіна стаяла перад трумо і прычэсвалася. Разглядаючы сябе ў люстэрка, яна як бы спрачалася сама з сабою. 3 аднаго боку дакарала сябе за той, як лічыла, неабдуманы крок, вінаваціла сябе, што падахвоцілася з дзяўчатамі на пагулянку. Нават ганіла і ўпікала сябе. 3 другога, як нехта старонні, барапіла, апраўдвала і падахвочвала: «Зінка, дзівачка ты! Прыгожая, людская і паставай, і з твару. He азірайся, ідзі ўжо, калі ступіла крок, не бойся!..»
Зіна марудзіла, як не сваімі рукамі, прычэсвалася, абы больш пабыць адной. Зараз бабуля пакліча на снядапак, і можа ўсё раскрыцца. Яна, Зіна, не ўпэўнена, што бабуля пе заўважыць, піто з ёю робіцца. I, вядома, скажа маці, a
тая будзе знібець, чаўпці сваё: «Сцерпіцца — злюбіцца».
Як радае, што так лёгка выбавілася з гушчэчы цёмпага бору за Крывяліцкім балотам, ранішняе сонца нагбом п’е рэдзенькую расу на дрэвах, на траве і кветках і праз кусты язміну і малінніку перад вокнамі цёплымі абдымкамі-промнямі лашчыць голыя плечы і рукі Зіны, нячутна, мякка забаўляецца з распушчанымі валасамі. Sine памроілася: яе асвежанага вадою твару кранаецца нехта пябачны, але такі жаданы, і яна як бы зноў засынае. 3 такога задумліва-соннага стану яе абуджае знаёмы голас:
— Зіначка, блінцы ачахнуць. Снедай, госцейка!..
Падумалася: якая ж я тут госця? Лічы, кожную суботу ці ў нядзелю з сумкай, напакаванай гасцінцамі, яна спяшаецца на электрычку. Два гады, як тут, у бацькоў, яе Паўлік. Ужо яму тры гадкі. Як на добры лад, Паўлік мог бы быць і з ёю, у свякрухі. Але дзе там — гарадская пенсіянерка. Наадрэз адмовілася глядзець дзіця. «Самі прыспасобілі,— кажа,— самі і гадуйце».
I зімою, і ўлетку Зіна бегала на станцыю і са станцыі паўз гэтую канаву-калектар. 1 гэтае лета не ведае адхлання, Усё бягом і, як кажуць, прыскокам. Хіба калі падумала яна, што тут, на тым балоце, якое ёй далося ў знакі ў маленстве, стрэнецца і яе доля-спакуса? Недзе там, па даляглядзе, стаіць між кустоў аграмадзіна-экскаватар, а ля яго, як мурашы, у рыжых, выцвілых кашулях пэцкаюцца, плёхаюцца ў багне хлапчукі. Казалі ёй, студэнтыгідратэхнікі на практыцы. Ды што ёй, Зіне, да іх. Каб жа знаццё, можа б, іншы раз хоць бы вокам кінула... А яна ўсё спяшаючыся, з адным клопатам — хутчэй да Паўліка. Дома з сынам, з бацькамі і бабуляй забываліся нягоды жыцця ў горадзе ў хаце свякрухі-скнары. Бацькі ведалі, што ў Зіны не ладзілася жыццё. Муж аказаўся шалапутны, мамчын сынок, злёгся з такімі, як і сам, абібокамі. Пасля вайсковай службы стаў працаваць на заводзе, але што толку? Адбудзе сяк-так змену — і на вуліцу, да такіх, як сам. Вечарамі прападае ля магазіна, а як выхадны — то на рынку. Нешта купляе, нешта прадае, выменьвае. На нейкай махіпацыі быў папаўся — яму пагражала адсідка, але заводскія хлопцы, дзе Эдзік рабіў слесарам, пашкадавалі Зіну, бо знайшоўся ўжо Паўлік, і яе шалапута-мужа ўзялі на парукі.
Бедавала, плакала Зіна, праклінаючы сваё няўдалае замужжа. He думала, не гадала, што ўсё гэтак абернецца,
што выпадзе ёй такая палынная доля. Каб гэта ведалася, яна ніколі б не паехала ў той горад, не засталася б на кватэры ў той цёткі з яе сынком. А памяркуеш, то і сама ж разява, дзе яе галава была тады, як пачаў заляцацца гэты Эдзік. Здурнела, паквапілася — армеец. У вайсковай апратцы выдае зух-хлопцам. Відны з сябе. I язычок няблага падвешаны. Заляцаўся, залатыя горы Зіне абяцаў. Канечне, яна верыла і не верыла. Баялася памыліцца, не даць прамашкі — да бацькоў прывозіла Эдзіка на выглёнды, як у Крывяліцку кажуць.
У Зініных бацькоў Эдзік стараўся — еў, піў не саромеючыся і хваліўся без меры. Ілгаў абы-што, не чырванеючы. Калі пасля Зіна, асмеліўшыся, запытала ў маці пра кавалера, тая няпэўна паціснула плячамі:
— Хто яго ведае, хлопец як хлопец. А што там у яго наўме, адзін бог — суддзя. У горадзе свой дамок. Як ні кажы, прытулак. А жаночая доля такая: як ні харашыся, а дзеўкаваць век не будзеш, трэба браць на сябе гэты абузак — замужжа.
Паразважаўшы, маці выказалася болып пэўна:
— Ідзі, калі бярэ...
Бабуля маўчала. На сваім вяку яна болып пабачыла людзей, абы кіне вокам, то скажа, што то за чалавек; сцебане па вачах — не будзе заечую сцежку пятляць. Яна паназірала за Эдзікам і сабе зрабіла адзнаку: «Ілгун і задавака». Ды ў яе, бабулі, не папыталіся, і яна не назаляла, але папярэдзіла ўнучку: «Зінка, глядзі, каб не скруцілася твая маладосць. He наравіцца мне, што гэты Эдзік дужа ж прагны. Гарэлку ў рот лье, як у барылку. I лжэ, як апошні лгун...»
I бацька добранькі, ужо такі маўчун, за дзень іншы раз не выцісне ніводнага слова, а тут як яго прарвала: «П’яніца праспіцца...»
Сказаў і, патупаўшы па хаце, моўчкі пасунуўся ў запечак. Вядома, лясны чалавек, усё жыццё па адзіноце.
Улетку Зіна распісалася з Эдзікам. Сумеснае іх жыццё, калі шчыра,— гарчэй, чым той горкі палын. А гэта ж, як па-людску, самая шчаслівая іх пара. Мядовыя дні, падараваныя ім маладосцю, азмрочыліся скрухай, горкай прыкрасцю. He было ў іх таго, што дае сумесная блізкасць, калі адно жыве страсцю, ласкаю другога, калі ў самыя нават першыя хвіліны праяўлення страсці абое пібы адпо, маючы найвышэйшую асалоду быцця, паўнаты таго, што дае абаім высокае чалавечае пачуццё.
Зіна намагаецца прыгадаць, ці кахала яна Эдзіка. I што гэта ў іх было? Тое найвялікшае, запаветнае чалавечае шчасце, сіла, з якой можна параўнаць хіба самую маладосць.
<<Што было ў нас з Эдзікам? — разважала з сабою Зіна,— Каханне? Мабыць, не. Была простая закаханасць, счэпленая шлюбным счэпам...»
Яе маці, мабыць, век пражыла з гэтым сваім «сцерпіцца — злюбіцца». Мабыць, і яна не мела паўнаты таго шчасця, якое дае сапраўднае, заснаванае на духоўнай і душэўнай блізкасці, каханне.
У памяці ўсплылі словы маці, якія яна выказала аднойчы, калі Зіна збіралася распісвацца: «Важна, каб мужчына любіў цябе, а твая бабская справа — унаравіць яму, мужчыне. Такая наша бабская доля...»
Няхай сабе. Але ж жанчына — чалавек, і ёй уласціва тое, што і мужчыне. I павага да сябе як чалавека — не прыхамаць, а набытак існасці; усё ідзе ад прыроды, з глыбіні чалавечага пачуцця...
...Стыне на стале сняданак — блінцы са скваркамі, якія ў сям’і Чаплікаў на нядзелю традыцыйныя, а Зіна да стала не спяшаецца. Сцішана, на дыбачках падышла да калыскі, дзе смачна пасопваў яе ўцеха — Паўлік. (Імя ў гонар дзеда-партызана, што загінуў у час падрыву моста на Пцічы.) Нейкі момапт стаяла, забыўшыся на ўсё, тады асцярожна, каб не разбудзіць, паправіла коўдрачку. I моўчкі, задуманая, прысела да стала. He хацелася есці ані. У вачах, як наяве, стаяў чарнявенькі студэнцік. Ад яго рукі, якой ён трымаў Зінчыну руку, заставалася яшчэ цяпло — гаючасцю япо разлівалася ўсярэдзіне, змушаючы заміраць слодыччу растрывожанае сэрца.