Бацькавічы
Сцяпан Кухараў
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 303с.
Мінск 1991
— Ага, праўда, бачылася,— паспешліва і неяк неахвотна адказала Марфачка і падхапілася, пачала развітвацца.— Ой, даруй, Гапачка, я ў_ цябе ўжо засядзелася. Там жа мяне ўжо заждаліся... Пайду ўжо я...
— Дак пачакай, ужо раскажы, я ж хачу ведаць, як у цябе адбылося тое... спаткапне,— Гапка не дала падняцца госці, амаль што сілай пасадзіла яе па ранейшае месца.
— Ну што ж, калі хочаш, то слухай...
...Большы сын Марфачкі Паўлік, які жыве недзе ля Палтавы, папісаў, каб маці абавязкова прыехала на яго вяселле, бо знайшоў сабе дзяўчыну, з якою наважыў ажаніцца.
— Ну што ж, трэба ехаць,— даў згоду мепшы, Міша. яшчэ быў тады нежанаты.— Ты, мама, едзь, а я пабуду дома, пе бойся, усё дагледжу... He маленькі. Будзь спакойная, мама!..
Марфачка сабралася, узяла тое-сёе ў чамаданчык на дарогу, накупіла падарункаў для сватоў і для нявесткі і адправілася на станцыю. Узяла білет і села ў цягнік, які менш як праз суткі прывёз яе да месца. Там яе сустрэў Паўлік, быў рады, як дзіця: «Ета добра, мама, што прыехала». Па дарозе расказаў, што запрасіў і бацьку: «Канечне, табе, мама, можа, і не спадабаецца, я ўсё разумею.. ды ўсё ж ён мне бацька...»
Марфачка была спачатку разгубілася. Было найпершае жадапне — вярнуцца назад, кінуць усё і дадому, каб вочы не бачылі, каб сэрца не шчымела. Тады прыйшло інакшае, другое рашэнне: «А чым я перад ім вінаватая? Чаму мне павінна быць сорамна? Ён кінуў мяне, разлюбіў — яму няхай і будзе сорамна. У мяне — душа чыстая, я нічога яму кепскага не зрабіла, усю вайну чакала. Горачка столькі хапіла. 3 дзецьмі і па балотах і па зямлянках напеклавалася».
На вяселлі яны і сядзелі побач. I толькі сваты, якія ведалі пра ўсё, назіралі, сачылі за імі і, можа, заўважылі нацягнутасць і халоднасць між Марфачкай і Васількам, які адчуваў сябе бы акунёк на патэлыіі. А Марфачка жвава размаўляла, весела жартавала і зусім не падавала выгляду, што ўжо дзесяць гадоў, як яны разышліся, пастаяўшы моўчкі ля той вілаватай бярозы, назаўсёды.
Марфачка за сталом нават перакідвалася і словамі з былым мужам. Ён адказваў на яе запытанні, а сам у гаворку амаль што не ўступаў.
Праз дзень Васілька заспяшаўся на станцыю. Відаць, прычынай была Марфачка, бо ён не думаў, што і яна будзе. Сын яго запрасіў, але нічога не сказаў пра маці. Чаму так ён спяшаўся, нікому нічога не сказаў. «Не магу больш, прабач, сын... »
На станцыю Васільку праводзілі талакою. I сваты, і маладыя, з імі была і Марфачка. Неяк яны адсталі, і Васілька ўсё пацепваўся, гмыкаў, відаць, намерваўся загаварыць, але ніяк не рашаўся.
Маўчала і Марфачка, несучы ў сабе нейкую няпэўнасць — болю яна не адчувала, у душы была пустэча і недзе ў закутку — можа, спагадлівасць. Яна паглядзела на яго, як птушыную, пасечаную зморшчынамі шыю і ўздыхнула, з вуснаў зляцелі як чужыя словы:
— Як жа, Васілька, жывеш, ці іпчаслівы хоць?..
Васілька аж прыгнуўся, глыбей ссутуліўся, дзятлікавую галоўку ўцягнуў у плечы і, бянтэжачыся і заікаючыся, выдыхнуў:
— Панімаеш, Ів-ванаўна, праўда, што к-кажуць, лепш першым куском... пп-падавіцца!..
I пашкандыбаў барзджэй. Нейкая крывая, вінаватая ўсмешка застыла на яго ўчарнелым хударлявым твары.
3 тым яны і разышліся.
— Во бачыш, Гапачка, тое ўжо было больш як дзевяць гадоў. Бачыш, не соладка яму там, а маўчыць. He абзываецца...
— А каб адклікнуўся? — аж падхапілася Гапка, яна ўжо была заснула, схіліўшы галаву сабе на рукі, і ціха драмала. А можа, так Марфачцы здалося.
— He ведаю, таечка, пе знаю,— зусім спакойна і лагодна, з цёплай усмешкаю на разамлелым ад гарачыні ў хаце твары гаварыла Марфачка.— Сэрцу не загадаеш. Сэрца — яно. можа, чуе іначай. Яно не паддаецца на нашы развагі... He ведаю, галубка.
❖ * *
Гусцелі цёмныя змрокі, калі Марфачка асцярожна ўвайшла па двор. Намацала зашчапку ў сенцах, адчыніла дзверы і загамапіла ў цемру:
— Гэля, вы ўжо спіцё? А Міша прыехаў?..
— I Міша ваш недзе швэндаецца, як і яго мамачка,— пачулася з цемрыва.
Марфачка ўся аж скаланулася — хацелася сказаць ня-
вестцы нешта такое, каб тая адчула. што яшчэ тут, у хаце, не яна поўная гаспадыня. Без Марфачкі Гэлька засмеццілася б. Паспела ўжо і ў краме за прадаўшчыцу пабыць, і ў кладаўшчыках пахадзіла — ніяк пе падабаецца ёй, бо ‘ўсюды ж трэба працаваць, а яна, бачыш, вучоная — дзесяцігодку скончыла — і лічыць, што для яе падавай чыстую работу. Дзяцей, казала, ёй шмат не трэба. Ці дагледзела б яна і гэтых, каб не Марфачка. Калі шчыра сказаць, яны і выгадуюцца ў яе па руках. Во гэтая, меншанькая, толькі і ведала, што «бабуся, на ручкі...».
Нявестка ўзнялася на ўзлокаткі, падняла кудлатую галаву з ляжанкі і зноў уляглася.
Марфачка ціха, на пальчыках, прайшла ў залу, паглядзела на ложак, дзе звычайна спалі дзеці — Паўлік і Сонька, паправіла коўдру і, заспакоепая, скінула буркі, паклала галёшы, каб прасушыліся, і прылегла на канапцы, бо ляжанку за грубкай, дзе была яе пасцель, заняла нявестка.
Доўга не магла заснуць Марфачка. Асцярожна, каб не разбудзіць нявестку, варочалася, пазяхала ў кулак зноў жа, каб не чула Гэлька, і ёй усё ўспаміналася яе душэўная і шчырая размова з Гапай, чула, як бесклапотна сапла нявестка на цёплай ляжанцы, і думкі то наплывалі хвалямі, захлынаючыся, як у паводку, то спадалі, заціхалі, пакідаючы такі невыразны туманны след, і знікалі. Перад ёй усплыло ўсё яе жыццё як на далоні. У вушах стаялі Гапчыпы словы: «Ты ім патрэбная, пакуль дзяцей падгадуеш...» Крыўда мучыла яе, не давала душэўнага заспакаенпя. Крыўда заглушала ўсё астатняе: «Во. адлучылася за ўсе гады на адзіп толькі дзень, і ўжо нявеха натапырылася, надзьмулася як апечаная. Пра вячэру не заікнулася. Як бы тут яна, Марфачка, і пе гаспадыня. He. галубка, ты яшчэ без мяне тут зарасцеш па вушы трын-травою. Бачыш, во малако ўсё не працэджана, кінула проста так у даёнцы і посуд параскідала; як дзеці елі, так усё на стале кінуларынула. Ета ж усё на зругу, на здзек ёй, свякрусе. Няхай, качарга, ведае, што яе тут «для мэблі» трымаць не збіраюцца. Няхай не забывае, чый хлеб есць. Ды не ж, дудкі, Марфачка яшчэ не ўломак, яна яшчэ пакажа ёй, смаркачцы етай, пакажа, дзе бог, а дзе парог...»
Марфачка і сама з сябе ў думках пасмяялася. Ніколі яна так не скажа. He ў яе характары гэтакая злосць. смеласць. Ды ўрэшце, і што б гэта дало, каб яна ўзбунтавалася. Ніхто не паверыць, што Гэлька такая злосніца. спадцішка кусае, а на людзях: «Мама, мамачка». Людзі ска-
жуць: «А што ёй, староіі, патрэбна? Сядзі ды пячэнне жуй, пенсію ж даюць, дык яшчэ і нейкія дагаджэнні, бачыш, ёй пакамандаваць хочацца; сядзі ўжо ціха ў запечку ды глядзі, калі чарга дойдзе, кінуць-пададуць якой капусты ў місцы ці скварку». Ведае Марфачка характар нявесткі, з ёю, з гэтаіі уядай, толькі зачапіся, то згрызот не абярэшся. Начаўпе, не пасароміцца ні суседзяў, ні дзяцей: «Ты і такая, ты і сякая. Недарма цябе і муж кінуў. За тваю ябедпасць, за тваю занозлівасць. Ты ўсюды свой доўгі язык уткнеш. I нам во жыць з Мішам не даеш, нашу жызню pas61' ваеш. I разаб’еш, толькі дай распусту, дай разгарпенне...»
«Што ж застаецца,— разважае сама з сабою Марфачка,— маўчаць, ды падтакваць, ды ўсміхацца, рабіць выгляд, што ты ўсім задаволена, што ўсё робіцца так, як трэба, усё ідзе згодна, як задумала япа, твая пявестка, як зварыць яе разумная галава. А ты глядзі, піто табе скажуць, куды загадаюць, і не пераступай мяжы, не праяўляй свайго, не рабі сваім одумам, бо ўсё адно ты будзеш абсуджана, тваё ўсё ні ў чэсць ні ў ласку. Ета ўсё таму, што твой клопат, тваё стараппе ім пе даспадобы; ты толькі выведзеш з раўнавагі таго, хто лічыць сябе тут за гаспадара...»
Марфачка варочаецца з боку на бок, не можа ўляжаць на месцы — бы на што мулкае натрапіла, не можа яна ніяк сцішыцца, забыцца сном. У вачах стаіць Гапка, яе насмешліва-бесклапотны твар, яе паблажліва-абыякавыя адносіны да таго, што для Марфачкі — справа яе жыцця, яе немінучай трывогі.
У акне нешта яркае бліснула, бы сполахі маланкі ці водбліскі далёкага зарыва, і зараз жа яе вуха ўлавіла знаёмы гул матора — гэта Міша вяртаўся з рэйса. Марфачка хуценька шамялякнула з канапкі і затэпала босымі ступакамі, адчуўшы пякучы халадок маснічын, і нейкая неабдымна-шырокая, бурлівая радасць запоўніла ўсю яе, падхапіла, бы на крылах, і яна ўся аж свяцілася ад незвычайнага наплыву ўнутранага ўзрушэння.
Марфачка запаліла святло, подбегам патэпала ў сенечкі, адкінула зашчапку.
— Ета ты, сынок? — прамовіла Марфачка, як бы праспявала, і сама здзівілася, які ў яе яшчэ тонкі і мяккі голас.
— Так, я, мама,— пачулася ў дзвярах.
...А з ляжанкі, дзе звычайна клалася Марфачка, чулася ціхае, з прычмокамі сапенне — нявестка дасыпала свой добры сон. Нявестцы смачна спалася.
ЗМЕСТ
БЛЦЬКАВІЧЫ. Аповесць 3
АПАВЯДАННІ
У завіруху 230
На вакзале 234
Матчыпа сэрца 244
Ліпепь-мёд 254
Любачкі 267
Вячэрнія зоры 278
Бунт у Бірулях 284
Марфачка 288
Кухараў С.
К 95 Бацькавічы: Аповесць, апавяданні.— Мн.: Маст. літ., 1991.— 303 с.: іл.
ISBN 5-340-00541-0.
Кухарев С. Батьковнчн: Повесть, рассказы.
Звычайная, непрыкметная вёска ў глыбінцы, на ўсходзе Магілёўшчыны... Тут і жывуць героі аповесці і апавяданняў пісьменніка, сярод якіх ён нарадзіўся і вырас, робяць сваю адвечную сялянскую справу, сустракаюць тыя перамены, што прынесла ў ціхую вёску савецкая ўлада, будуюць новае жыццё.
4702120201—013 „ л
К Б3 62—90 ББК 84Бел7
ItIOU— (Uu f —JI
Лйтературно-художественное йзданйе
Кухарев Степан ІІвановпч БАТЬКОВПЧН
Повесть, рассказы
Мннск, нздательство «Мастацкая літаратура» На белорусском языке
Лгтаратурна-мастацкае выданне
Кухараў Сцяпан Твапавіч
БАЦЬКАВІЧЫ
Аповесць, апавяданнг
Рэдактар Л. Р. Законнгкава Мастак A. А. Бетанава Мастацкі рэдактар Л. Я. Прагін Тэхнічны рэдактар I. I. Дуброўстя Карэктар Н. У. Доваль
ІБ № 3333
Здадзена ў набор 20.01.90. Падп. да друку 28.09.90. Фармат 84X1O8V32. Папера друк, № 1. Гарнітура звычайная новая. Высокі друк. Ум. друк. арк. 15,96+0,11 укл. Ум. фарб.-адб. 16,07. Ул.-выд. арк. 17,60. Тыраж 4800 экз. Зак. 33. Цана 1 р. 40 к.
Ныдавецтва «Мастацкая літаратура» Дзяржаўнага камітэта БССР па друку. 220600, Мінск, праспект Машэрава, 11.
Мінскі ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга паліграфкамбінат МВПА імя Я. Коласа. 220005, Мінск, Чырвоная, 23.