Бацькавічы
Сцяпан Кухараў
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 303с.
Мінск 1991
Во ўжо сталі развітвацца, і да труны падышла Каця, я не стрымаўся — слёзы ў мяне самі паліліся, буйныя, па гарошыне, засцілі шчымлівым туманом вочы.
— Бывай, мамо,— ледзь чутпа шапталі Каціны прыпухлыя, засмяглыя вусны... Каця прыпала да матчынага т.вару і захліпнулася ў рыдаішях.
Лёня і Рыгорка закрычалі, як бы хто на іх кінуўся з нажом. Аж зайшліся ў плачы. Іх піхто пе супакойваў. Людзі ведалі, што так лягчэй будзе,— давалі волю выплакацца.
— Прашчайцеся, дзеткі! — загадала старая Мацвеіха, славутая ў вёсцы бабка-павітуха; яна для ўсіх была сваім чалавекам на кожных пародзінах і на пахаванні. Яна і цяпер распараджалася тут, як гаспадыня. Яна і падвяла хлопчыкаў да труны, каб развіталіся з маткай.
— Прашчайся, Рыгор Іванавіч,— падштурхнуў нехта і Гопку, які ўвесь час скамянела стаяў ля труны як апантапы, з апушчанай непакрытай галавою; вецер перабіраў, калмаціў яго смалянай чорнасці густыя валасы; мне падалося — яны ўраз пабялелі, найбольш на скронях, як прысыпаныя свежым раннім інеем.
Схамянуўшыся, старшыня стаў на калені, прымяўшы свежы жарсцвяны пясок перад труной, прыпаў галавою да пажаўцелага ўжо твару сваёй Галі, нейкі момант затрымаўся, тады цяжка адпіхнуўся, відаць, намагаўся Hernia сказаць, але з грудзей вырваўся толькі балючы стогн; марудна, як пад вялікай, пе па сіле ношай, натужна ўстаў, яго падтрымалі рукамі мужчыны, што стоўпіліся вакол магілы.
Вечка труны суха грукнула — зачынілася, рэзка і адрывіста; ягоны грук балюча адгукнуўся ў сэрцах; чмякнуўся малаток па цвіках, загадзя да паловы забітых у пагабляваную дошку. Труну на вышмараванай пяньковай вяроўцы апусцілі ў свежую яму. Па чыстых, белых, з-пад гэбля дошках дробна і глуха забарабанілі камякі гліны. Людзі, як абмяклыя і вінаватыя, шморгалі насамі, усхліпвалі — плакалі...
Ачомаўшыся, я заўважыў, піто стаю амаль ужо адзін,— на тым месцы, дзе во толькі натоўпам стаялі, аплакваючы нябожчыцу, людзі, цяпер узнікла певялічкая горка згрэбенага пяску-жаўцяку; над ёю, бы вартавы навыцяжку,
высіўся старашіа выстругапы сасповы крыж, выдзяляючыся з усіх крыжоў-суседзяў сваёй яркай белізпою.
Мігам я дагнаў людзей, што выцягпуліся лапцужком па дарозе з могілыііка, і параўняўся з Кацяіі. Хацелася сказаць ёй нешта ласкавае, суцешпае, паспачуваць ёй, але слоў такіх не было, у галаве ўсё пераблыталася і змяшалася. Ужо па вуліцы, калі людзі пачалі разыходзіцца па хатах, я крануў Кацю за плячо і сказаў ціха, як не сваім голасам:
— He плач, Каця...
— To я ж не плачу,— ледзь чутна абазвалася Каця і, памаўчаўшы, праз слёзы, як бы крышку цяплейшым голасам, дадала: — Алёшка, прыходзь да нас...
— Прыйду. Абавязкова прыйду,— паабяцаў я.
8
У тую восепь у Бацькавічы прыслалі повых настаўнікаў — Аляксея Мікалаевіча Свербікава і Антаніпу Капдратаўну Лабачэўскую. Абое даволі маладыя, хаця Аляксей Мікалаевіч быў ужо жанаты і меў двое дзяцей; яго хлопчыкі-дашкаляты, адзіп да аднаго, як грыбкі-баравічкі. Моладзь сустрэла пастаўнікаў радасна, бо, як вядома, маладыя з маладымі заўсёды згаворацца хутчэй і паразу' меюцца лепш.
У Бацькавічах была ўжо і свая культурная сіла — Васіль Верабейчык, які ўлетку прыехаў з настаўніцкіх курсаў і прывёз з сабою навушнікі; жыў ён у свайго старэйшага брата Хведара, што астаўся ў прымах на гаспадарцы Лявона Корапя. Высока над вільчыкам іх хаты, дзе ў першай палавіне намяшчалася калгасная канцылярыя, тырчаў шост-жардзіпа, ад яго цягнуліся драты з беленькімі шарыкамі. Канец дроту ішоў праз акпо ў хату, па падакоппіку ляжалі два чорпенькія карабочкі, злучаныя металічпай дужкай. Кожнаму, хто прыходзіў з хлопцаў ці мужчын у хату, Васіль даваў падзець на вушы тыя карабочкі — яны ледзь чутна хліпалі, і калі прыслухаешся, то пачуеш сапраўдны чалавечы голас — гэта было радыё. Усе ішлі да Верабейчыкаў, каб паслухаць «радзіва» — сапраўдпае дзіва, і я сам на свае вушы тады чуў: «Гаворыць Мінск», а другі раз па-руску: «Говорпт Москва...»
Васіль пеўзабаве надоўга з’ехаў з вёскі на сваё месца работы настаўнікам. Казалі, што аж пад Мінск, у нейкае
Заслаўе. Бацькавіцкія мужыкі ганарыліся тады: наш хлопец, можна сказаць — з самых беднякоў, выбіўся ў людзі: «Нершы настаўнік з Бацькавіч. Хіба гэта не слава, хіба не радасць для жыхароў вёскі?..»
Надыходзіла зіма. Новыя настаўнікі часцей пачалі збіраць моладзь у школе. Раней, як помпіцца, ведалі адпо: вечарынкі, ігрышчы з аднастайна-надакучлівымі танцулькамі ці яшчэ горш — гульнёю ў чахарду, у жгута...
Адно і тое ж з зімы ў зіму. Аднастайна, як шэрыя піліпаўскія дні.
Між вясковых хлопцаў усю ўладу над маладымі трымалі бальшуны Андрэй Говар, Ляксандра Сідорык, Іван Кавалік, Максім Цярэшка, Мікола Данееў. Тады толькі два, здаецца, Андрэй Говар і Іван Кавалік, хадзілі часта ў Горкі, на сходы камсамольскай ячэйкі, і крыху трымаліся асабняком. Япы лічыліся ў Бацькавічах і лікбезпікамі, па вечарах вучылі дарослых цётак і дзядзькоў грамаце — чытаць і пісаць.
Аляксей Мікалаевіч, повы настаўнік, загаварыў з хлопцамі пра тое, каб у Бацькавічах стварыць свой драмгурток і самастойна ставіць п’есы. He жыць жа нам толькі тым, што пакажуць у Ігліцы, у сельсавеце, ці ў Горках, дзе ёсць свае хаты-чытальні.
— Арцістаў у нас нямашака,— дакорліва сказаў Іван Кавалік, намякаючы на тое, што, маўляў, артысты, ахвотнікі ёсць, але пяма завадатара.
— Чаму ета няма? — успыхнуў гарачлівы Ляксандра Сідорык, дужы чарнявы хлапчына.— Каб хто запісаўся, то і я пайшоў бы. Зрабілі б спектаклі не горшыя, як у тых горкаўцаў...
— Дак за чым жа астаноўка? — усміхнуўся Аляксей Мікалаевіч.— Прыходзьце ўвечары. Усе гуртом падумаем, памяркуем ды і пачнём!..
— А настаўпіца прыйдзе? — раптам спытаў Ляксандра і густа пачырванеў, збянтэжана лыбіўся — даўгалыгі, няўклюдны, у кароткім паўкажушку хлапчына.
Хлопцы зарагаталі, хітра пераміргнуліся. Настаўпік, мабыць, пічога ў гэтым не ўлавіўшы, пацвердзіў:
— Канечне. Абавязкова будзе і Антаніна Кандратаўна. Прыходзьце, хлопцы. Падумаем, каго ж пам з дзяўчат запрасіць.
...На першую рэпетыцыю сабралася цэлая талака хлопцаў. Асабняком, купкамі ціснуліся дзяўчаты: Васіліна Півоня — большая дачка Дзяміда, модніца і языкастая; Bap-
ка Цярэшкавых — флегматычпая бялявая таўстушка; чарпабровая Настуля, моцнага складу і гаваруішя — дачка бедпай удавы Зайчыхі; Хрысціна, сястра Івана Каваліка, адпаго з першых бацькавіцкіх камсамольцаў, і, бадай, самая старэйшая з дзявоцкай капэлы — Ганка Давыдовіч, празмеряа сарамлівая і ціхоня, увесь час хавалася за сваіх маладзейшых таварышак, а калі ўсе яны смяяліся, яна, каб як-небудзь стрымацца, прыкрывала рот рукою. 3 твару Ганка, бадай, самая прыгожая і вылучалася сваёй далікатнасцю.
Пачалі радзіцца, якую ўзяць п’есу.
— Давайце паставім «Чырвоныя кветкі»...— прапанавала Антаніна Кандратаўна.
— А пра папоў там ёсць што? — спытаў Ляксандра Сідорык, сумеўшыся.— Мне ролю бацюшкі можна.
— Пра папоў? — ускінула над пукатым светлым ілбом тонкія бровы-падкоўкі Антаніна Кандратаўпа і змоўкла, як апёкшыся, затым ціха дадала: — Гэтая п’еса пра грамадзянскую вайну. Там ёсць партызаны, вясковыя хлопцы, дзяўчаты...
— Мне штоб пра папоў, ета дзела,— расчаравана працягваў той жа Ляксандра і, адышоўшыся да грубкі, змоўк, лыбіўся, як дурніла які.
— Можа, спачатку якую лягчэйшую возьмем,— выказаўся Аляксей Мікалаевіч.— У мяне ёсць зборпік. П’есы Галубка. 3 вясковага жыцця. Пачытаем. Калі спадабаецца якая, то возьмем. Дамовіліся?
— Добра,— пачулася з патоўпу.— Чытайце!
Пачыталі адну кароткую п’есу. Яе слухалі ўвая?ліва — мабыць, п’еса ўсім спадабалася. А як узяліся размяркоўваць ролі, ні да чаго пэўнага не прыйшлі: той не хоча быць за кулака, той не згаджаецца на ролю кулацкага сынка, а галоўнае, на дзявочую ролю — вясковай красупі, якую хочуць сілком выдаць замуж за кулацкага сынка, бамбізу і распусніка,— пе згадзілася Антаніна Кандратаўна.
— Правільна! Лепш ужо «Чырвопыя кветкі»,— падтрымаў настаўніцу Ляксандра Сідорык.— Я за «Чырвоныя кветкі»...
— Хлопчыкі, баюся я, не пацягпем,— як не ўзмаліўся Аляксей Мікалаевіч. Ды тут усе дружпа загаманілі:
— Прайдзёць! He бойся, Ляксей Мікалаевіч. Вот пабачыш, прайдзёць!..
Настаўнік мусіў згадзіцца. Ёп ужо бачыў гэтую п’есу
па клубнай сцэне ў раёне, дзе, канечне, былі моцныя сілы артыстаў-самадзейнікаў. Ставілі яе ў Горках — там таксама актыў большы: настаўнікі, камсамольцы з навакольных вёсак. Тут жа першая спроба. Як кажуць, першы блін... П’еса ж вялікая. Масавыя сцэны. Хор трэба каб быў...
За п’есу ўсё ж узяліся. Сёе-тое скарацілі. Асобныя масавыя сцэны выкінулі, сабралі хор. Праўда, песні тыя, а іх шмат у п’есе, пе ўсе развучылі, але нічога — дзяўчаты спявалі песні, якія ім больш вядомыя,— свае, бацькавіцкія. Антаніна Кандратаўна выконвала ролю Зоські — нявесты партызанскага камандзіра Андрэя Блажко. На ролю камапдзіра падмеўся сам Ляксандра. Трэба сказаць, што на сцэне ён трымаўся бойка, іграў з натхненнем; да яго мажной постаці вельмі стасаваліся і бесказырка, і цялыіяшка, пазычаныя ў горкаўскіх артыстаў па адзін спектакль-прэм’еру.
Хлопцы пастараліся: адштукавалі драўляныя вінтоўкі, наганы, трашчоткі, якімі замянілі на сцэне стрэлы; хлопцы спачатку былі папрыносілі і прыпеканкі, але ад іх потым адмовіліся. Калі паказвалася сцэна расстрэлу партызан, за кулісамі стаяў адзін з хлопцаў і грукаў пранікам па дошцы — імітаваў стрэлы.
У гурце вясковых хлопцаў і дзяўчат на сцэне былі і мы з Кацяй. Каця не спявала — насіла жалобу па маці.
На спектаклі было поўна народу. Папрыходзілі дзяды і бабулі з Бацькавіч і моладзь з абодвух хутароў. Самы большы школьны пакой быў перапоўнепы — недзе яблыку ўпасці, а ў парозе даўката, таўкатпя. Мпогія ўвесь вечар, як ішоў спектакль, стаялі — у кажухах і світках, захутаўшыся ў хусткі і ў шапках; было цеспа, горача, дымпа. Паветра было такое, што аж лямпа часам гасла,— адчынілі акно, упусцілі свежы марозны струмень.
Артыстаў віталі шчыра, ад душы. На ўсіх зрабіла вялікае ўражанне сцэна расстрэлу партызан. Калі іх паставілі поплеч і прапанавалі завязаць вочы, а яны сказалі: «Страляйце. Мы — не баязліўцы!» — у зале пачуўся плач, усхліпы.
Артысты разыходзіліся позпа. Заціхла вёска. Амаль ва ўсіх хатах патухлі агні. Мацнеў марозік, і свежы калядны сняжок рыпеў пад нагамі, ціхія гукі — палускванне марозу ў прысадах — бадзёрылі і жывілі настраёвасць. Артысты былі на сёмым небе ад шчасця. Аляксей Мікалаевіч, каржакаваты, вёрткі ў рухах, гаварун, цяпер сыпаў словамі, як з сяўні грэчку, памагаў сабе выразнымі,