• Газеты, часопісы і г.д.
  • Бацькавічы  Сцяпан Кухараў

    Бацькавічы

    Сцяпан Кухараў

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 303с.
    Мінск 1991
    78.17 МБ
    — Сэмэн, фіксуй! — старшыня аж бліснуў бялкамі вачэй, з іх аж красала злосць, абвёў усіх запытальным позіркам: — Што рабіць будзем, мужчыны?..
    — Паколькі, як сам заявіў Карп Кузьміч, яшчэ да Ta­ro, як мы зачалі абход па дварах,— пусціўся ў дыпламатыю Якаў Кавалік,— то можна, думаю, абмежавацца абмеркаваннем і суровым папярэджаннем. А як вы?
    — Мы не маем на тое права,— сцепануў плячамі Архіпцоў.— За разбазарванне арцельнай маёмасці — пад суд!..
    Карп Кузьміч схапіўся рукою за сэрца, жахліва падкаціў вочы і застагнаў:
    — Пажалейце ж, людзі добрыя!..
    Старшыня зморшчыўся, бы яму забабелі зубы, пашкроб у патыліцы.
    — Настулнага. Хто там?..
    Дзверы з рыпам, бы нехаця, расчыніліся, і аброслы шчаціннем мужычок у злямчанай авечай шапцы, у махлатай жаночай хустцы на шыі, у вялізных разбітых чунях, падшытых сырамятным цялячым ласкутом, з’явіўся ў парозе. Цяжка, шумна дыхаў, азіраўся па баках. Усе неяк адразу ажывіліся.
    Андрэй Кавалік — брат Якава, брыгадзіра і члена праўлення. Андрэй нешта скоранька пачаў мармытаць, але нельга было нічога разабраць — з рота адно што пырскала сліпа. Шапка ў яго руках трымцела, бы на ветры вехаць сена.
    — Што ў яго там? — звярнуўся старшыня да СямёнаМарціна, які дакладваў пра ўсіх людзей, каго выклікалі на «прачоску».
    — Паступіла заява,— старанна чаканіў Сямёп-Марцін,— што грамадзянін Андрэй Кавалік зарэзаў цяля ад свае каровы без дазволу на тое...
    — А што? Я адзін? Усе рэжуць,— пачаў апраўдвацца Андрэй, няўцямна азіраючыся па баках.
    — Чаго ета ўсе? — Сямён-Марцін ва ўпор уставіўся на Андрэя ўтрапёнымі вачамі.— Заява паступіла на цябе, Апдрэй Іванавіч...
    — Як ты сам не знаеш, Сямёнка,— хітрая ўхмылка скрывіла шчаціністы твар Андрэя.— Людзі рэжуць, і я разгавеўся...
    — Сёння цялё — заўтра карова,— узняў ад папер стомлены твар Архіпцоў і загаварыў павучальна: — Калі кожны зарэжа сваё цялё, то калгас астанецца без кароў. А ёсць цвёрдае заданне стварыць да вясны малочна-таварную ферму. Ясна?
    — Яснае дзела,— уздыхнуў Гопка.
    Невядома, пра што падумаў тады камуліст-дваццаціпяцітысячнік Грыцко Гопка. Можа, перад яго вачамі прамільгнулі хатка дзікаватага Андрэя, занесеная па вільчык снегам, з адным абледзянелым акном пад саламянай матай, і мурзатыя Андрэевы дзеці — чарнавокі падлетак Адамка, які ўсё лета і дняваў і начаваў з бацькам ля кал-
    гасных коней, крыху болыпая, але яшчэ пе дарослая Параска, якая дзень пры дні ўходжваецца ля калгасных авечак...
    А можа, Грыцко згадаў сваю Галю-прыгажуню, што згасла без пары, набыўшы яшчэ ў галодны год на Украіне язву страўніка, а тады яе схапіла нейкая пошасць, і давялося пахаваць Галю без пары, далёка ад роднага краю... Грыцко ўспомніў, як гэтай ноччу прахапіўся меншы яго хлопчык — Рыгорка і спрасоння крыкнуў: «Не хачу. He хачу я!.. Мама, мамачка мая родная!..» Грыцко злавіў сябе на думцы, што вось дзеці ўжо не будуць ведаць пра тое Крыварожжа, япы ўжо гавораць так, як і ўсе бацвкавіцкія дзеці. А Каця — Каця зусім як маці. Ужо трэці год ходзіць у школу, вучыцца па-беларуску, а гаворыць, як Галя,— чыстая ўкраінка.
    Старшыня ўздыхнуў і нязлосна паглядзеў на Апдрэя, ацішана, але рашуча прамовіў:
    — Вы свабодны, дзядзька Апдрэю. Там шчэ хто?..
    ...Тады, перад вясноіо, многія з бацькавіцкіх сялян былі парэзалі цялят, і з людзей строга спаганялі, не зважаючы ні на што. Па нагаворах заможных гаспадароў многія сяляне забіралі з брыгадпага двара свой інвентар, стараліся, каб як-небудзь ухапіць вехаць сена ці пошку саломы для сваёй Буронкі ці Рагулі, якія качанелі ў пуньках на камлыгах, без падсцілкі.
    Карпа Півошо, які неўпрыкметку быў сцягнуў колы з <былой сваёй выязпой брычкі і прыхаваў у сепе, адправілі пад канвоем у раён, дзе ён з месяц пілаваў дровы для раёнпай пякарні. Андрэя ж, як несвядомага элемента, прабралі на сходзе і аштрафавалі працаднямі.
    Увогуле, у Бацькавічах не дужа каб кралі калгаснае, не было такое завядзёнкі. Але асобныя выпадкі былі. Як, скажам, з вехцем сепа ці якое травы ўлетку, якая скрозь буяла па ўзмежжы, ля дарог, на сцежках, і такія шчырцы, як той Дзямід Півоня, не лічылі гэта за крадзеж, а хутчэй — як праяўленне гаспадарлівасці, уласцівай для сапраўдпага вясковага чалавека.
    Старшыня ж за такое не перадаваў у раён, а разбіраўся сам на месцы ці выпосіў на праўленне.
    ...Напрадвесні ў Бацькавічах выбралі за старшыню Іллюка Каваліка, мясцовага чалавека — нядаўпяга камандзіра Чырвопай Арміі, які дагэтуль працаваў брыгадзірам.
    Па першых праталінах Гопкі ад нас выехалі. Грыцка Гопку прызначылі старшынёй калгаса «Новы шлях» у далёкай ляспой вёсцы, аж на другім канцы раёна.
    Мы рассталіся з Кацяй нечакана і раптоўна.
    10
    Зіма, доўгая і снежная, нарэшце пачала здавацца, пайшла на спад.
    На дварэ стаяў сакавік, месяц святла. Тая пара, калі дзень ужо зраўняўся з ноччу. Зіма з вясіюю сустракаліся. У народзе гэты дзень называўся — стрэчапне. У Бацькавічах казалі — саракі. Зранпя цісне марозік, снег, белы. моцпы, зусім без прыкмет чарнаты і не пабіты сонечнымі стрэламі, іскрыцца белізною, а як трохі ўднеецца, сонца паднімецца вышэй, угрэе добра, са стрэх пачнуць са звонам падаць капяжы, і на дварэ ля пуні праклюнецца баразёпка-раўчучок. Смешна, як да яго спяшаюцца куры. У падстрэшшы весела куляюцца і б’юцца мурзатыя вераб’і. Казалі, што на саракі з выраю прылятаюць першыя птушкі. Малым казалі маці: «Сорак саракоў усякіх птушак з цёплага мора ляціць удвору». Яшчэ пячэ мароз і снег-мацак дражніцца з пякучым сонцам, нібы выхваляецца сваёй ядранай белізною. Ды ўжо сям-там відаць, як сонечныя пікі праткпулі той снег аж да самай зямлі і па пагорках з’явіліся праталіны — вочы вяспы.
    У Бацькавічах на саракі ў кожнай хаце пяклі з мукі птушачак — хто з пшанічнага цеста, а хто з бульбяпага, з таго, што ішло на праснакі і каржы. Дзеці бралі птушачак у кішэпі, выбягалі з хат; па ўгрэве, пад сонцам, забаўляліся з цёплымі, толькі што з печы птушачкамі, мяняліся адзіп з другім, падкідвалі іх угору, з імі гушкаліся на арэлях. Саракі помніліся доўга. Саракоў чакалі, як вялікага свята. Малыя загадзя яшчэ цікавіліся ў дарослых, ці скора будуць тыя саракі — тады можна будзе выйсці з хаты, падурэць па дварэ. Звычайна ў чыім-небудзь гумне па сохі ў зацішку чаплялі вяроўку ці вожкі — гушкаліся на арэлях. Пагушкацца любілі і малыя, і хлопцы, і дзяўчаты, паглядзець на забаву моладзі ахвотна прыходзілі і дзядзькі...
    Той год на саракі Сцяпану Міронаву, Адаму Чзрніку і мне прыйшла позва з раёна: з’явіцца ў райком ЛКСМБ па зацвярджэпне. У пас ужо была свая камсамольская
    ячэйка, якая прыняла нас траіх у камсамол. ГІаперадзе нам было яшчэ самае галоўнае — зацвярджэіше на бюро райкома камсамола.
    Мы доўга і старанна рыхтаваліся: вывучалі Праграму і Статут ВЛКСМ, чыталі газеты і трэніраваліся, як будзем адказваць на пытанні, якія могуць нам даць у райкОме. Мы, вядома, дужа хваляваліся.
    — He бойцеся,— супакойваў нас перад ад’ездам настаўнік Аляксей Мікалаевіч, які быў сакратаром нашай камсамольскай ячэйкі.— Галоўнае, смела трымайцеся. Там жа свае людзі. Вы ж актыў наш, можна сказаць, будзеце першымі камсамольцамі ў сваёй вёсцы!..
    Выехалі мы ўранні, яшчэ з печаў рэдка ў якой хаце віўся дымок. Дарога трымалася, як зімой. Каняка наш хоць не падта добры бягуп, ды нічога, цягнуў лёгка насліжаныя палазы, і сані лёгка беглі з горкі. У перадку сядзеў Адам, белабрысы хлопец у паўкая;ушку, а паверх — накідка-чухмянёк з башлыком сваёй работы, як у дарослага мужчыны, у мяне і ў Сцяпана на плячах пінжакі. Праз іх у запазуху лёгка прабіраўся мароз. Ва ўсіх абутак вядомы — лапці. У каго з лыка, у каго пяньковыя чуні.
    На горку конь наш запаволіў хаду. Нам жа здалося, што ён зусім стаіць на месцы, не варушыцца — так мы хваляваліся.
    — Паганяй! — крычу я.— Спознімся, трэба ехаць скарэй.
    — Я ж паганяю, дак конь етый, як не зпае, каго вязець,— жартуе Адам.— Но, гэндлік!..
    А Сцяпан, хутаючыся ў бацькаў башлыток, усё мыкае, шэпча сабе пад нос нешта, усё роўна як моліцца. Я цісяуся спіною да яго і выразна чую — ясна далятаюць асобпыя словы: «СНК СССР... ЦВК БССР...» I зіюў ціхі шэпт, абрыўкі слоў. Тады адразу, неспадзявана штурхель мне ў плечы. Сцяпан ад хвалявапня аж пе можа патрапіць зубам на зуб.
    — Алёшка, чуеш, хто ета СНК СССР?..
    Я называю прозвішча тагдышняга старшыні Саўнаркома СССР, і Сцяпан супакойваецца, але ненадоўга. Праз некалькі хвілін яшчэ штуршок у плечы, яшчэ новае пытанне. Сцяпан болып за нас хваляваўся, і яго хваляванне перадавалася нам. I пе без падстаў.
    Тады, між іншым, да паступаючых у камсамол прад’яўляліся строгія патрабаванні. Як і ў ячэйцы, так і ў райкоме пры прыёме ў камсамол задавалі нам шмат пытанняў.
    Даехалі мы хутка. Яшчэ ў мястэчку над стрэхамі плавалі пахучыя дымкі —не выпалілі ў печах, а ў райкоме ўжо ішоў прыём. У калідоры мільгалі шэрыя світкі, кажушкі, шапкі-трывухі, ваўняныя стаўбункі, картузкі з патрэсканымі брылямі; зрэдку можна было ўбачыць і белую ці каляровую хустку — дзяўчат было зусім мала.
    Час ад часу адчыняліся дзверы, і адтуль выходзіў хтонебудзь з гэтых вясковых хлопцаў, расчырванелы, як спалоханы і адначасова радасны, з чырвонай кніжачкай у руках — камсамольскім білетам. Перапоўненае шчасцем сэрца тахкала гулка і ўтрапёна, і хлопец спяшаўся выказаць сваю радасць і сваё ўзрушэнне, што цераз край напаўнялі ўсю яго маладую істоту.
    — Браточкі, не страшна, зусім не боязна! — громка, аж захліпаючыся ад радасці, выгукнуў нейкі віхрасты хлопец, джога, востры па язык, выйшаўшы з кабінета з камсамольскім білетам у руках.— У мяне дак адно спыталі — пра Варашылава...
    — Пра Варашылава? — наш Сцяпан аж прасвятлеў, заміргаў густымі, як у дзяўчыны, вейкамі, неяк смешна павёў убок сваім доўгім сухім носам і ціхепька выціснуў: — А я думаў!..
    3 дзвярэй прасоўваецца ўсё адно як кужалёвая галава дзяўчыпы:
    — Калгас «Ударнік». Ёсць? Заходзьце. Ды не гамузам, а па адным...
    Сцяпан валюхыуўся першы. Спалохана азірнуўся па баках і, угнуўшыся, знік за дзвярыма. 3 затоеным дыханнем мы стаялі, чакаючы, што з ім будзе. Як бы прайшла цэлая вечпасць, пакуль Сцяпан паказаўся, вясёлы і пейкі, як нам падалося, пасталелы і заспакоены. Той жа штурхель мне ў бок: