• Газеты, часопісы і г.д.
  • Бацькавічы  Сцяпан Кухараў

    Бацькавічы

    Сцяпан Кухараў

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 303с.
    Мінск 1991
    78.17 МБ
    Моладзь загадзя і старанна строіцца, рыхтуючыся да пагуляпкі, да так звапага кумоўства — такая ў Бацькавічах здавён жыве завядзёнка. Хлопцы, дзяўчаты, пават падлеткі набіраюць па колькі яек, выпрошваюць у бацькоў дзялку сала, акраец хлеба, нясуць з сабою скавародку і купкамі кіруюцца за аселіцу, у жытнёвае поле, ла ўзлесак ці на лужок — у самае зацішпае месцейка,— там паляць вогнішча... Пакуль пячэцца яечня, водзяць карагод, спяваюць песні, дурэюць, жартуюць. Тады палуднуюць. Часам замест гарэлкі п’юць бярозавік, хлебны квас ці пават сцюдзёпуіо ваду — кумяцца. Гэта і называлася ў Бацькавічах — куменне.
    Урупіўшыся ў чытанне нейкай кніжкі, я не заўважыў, як у хату зайшлі Сцяпан і Мішка, мае суседзі і сябрукі. па-змоўніцку пераміргяуліся. Падалося, на іх тварах быў мне папрок: «Глядзі ты, які стаў наш Алёшка — пабыў у горадзе і ўжо цураецца пашае хеўры. Глядзі, як япо палучаецца!..»
    Гаварылі пра рознуіо дробязь, а пра сёмуху зусім не ўспаміналі, як бы гэта нас піколькі не турбавала. Ніхто не браўся сказаць першы, бо надоечы ў школе быў сход, і прынята пастанова камсамольскай ячэйкі нікому не святкаваць духа, а ўсім калгасам зрабіць нядзельнік. «Маладым, а перш-наперш камсамолу,— сказаў старшыня Іллюк, нядаўні чырвоны камандзір, які вярпуўся з Чырвонай Арміі і змяніў Гопку,— піякага кумення. Усе выйдзем. Усе, як аднае маткі дзеці. He забывайцеся пра завядзёнку і ўгавор: што хаўрусна, тое краспа!» Нехта з парога, у натоўпе, крыкнуў: «Дак і куміцца ж — таксама хаўрусна!..»
    Іллюк сціснуў пашчэнкі, бліснуў бялкамі пукатых сталёва-шэрых вачэй: «Ты мне тамака, Кіпень, не канькай! Піццё — смяццё!.. Усім на васкрэспік. Работай дакажам, што мы не верым ні ў якія духі, ні ў святыя, ні ў васкрэсшыя. Папятна, што сказана?..» — «Ясна,— скрывіўся даўгалыгі Кіпень, нервова пакратаў шчаціністае падбароддзе і забубніў сабе пад нос: — I кошка бліноў напячэ, калі сала сцячэ!..»
    ...3 нашае братвы ў ячэйцы і Сцяпан Говар-Гамарнік, і Мішка Цярэшка. He камсамолец толькі Сашка Кіпень. Яго бацька Аптон — жмінда і захрыбетнік, гарачун, падхоплівы, як сухая кастрыца,— не пускае сына на сходкі, пе дае яму дазволу хаўруснічаць з намі, камсамольцамі. «Не хадзі з тымі вісусамі-ветрагонамі,— настаўляў Кіпень сыпа і пачынаў шморгаць носам, зрабіўшыся ўмомант чырвоны, як печаны рак.— Яны табе не роўня, етыя галетнікі, абібокі. Бязбожнікі, яны па добрае не навучаць, да добрага не давядуць. Слухайся во дзеда свайго, ён стары, але разумны і мудры. На свеце яшчэ той не радзіўся, хто б за яго быў разумнейшы. Ты не слухай іх, пе ідзі на тыя іх васкрэспікі. Пабачыш, яны яшчэ з голаду пухнуць будуць, калхознікі етыя. Галапупііікі, галадранцы, такія, пе раўпуючы, як іхнія бацькі...»
    — Што табе тыя бацькі зрабілі, не чапай іх! — спрабуе агрызпуцца такі ж гарачы і падхоплівы яго Сашка.— Я хачу з хлопцамі пайсці... Духа ж заўтра...
    — To вазьмі ды сцягніся да дзеда,— адпускаецца і лагаднее Кіпень, падсоўвае да сябе бліжэй гаршчок з адваранаіі бульбай, сёрбае з карца ўзахлёб агурочны расол.— Там богу памолішся. Баба апрычонікаў дасць, пачастуе нечым смачным...
    — А куміцца хлонцы збіраюцца...
    — Куміцца,— скрывіўся Кіпень, вочы ўмомант вырачыліся.— He хадзі з імі, ветрагонамі. He люблю я іх, галадранцаў етых, што са сваім калхозам выпендрываюцца. I сынкі іх такія ж. Які куст, такі і адростак. Усё... Гамон!..
    Сашка захныкаў, але ненадоўга, хутка супакоіўся. Нахмураны, цішком вылез з-за стала, выцер абшмараваным рукавом чорныя, як у бацькі, губы і ваўчком выслізнуў быў з хаты, ды на парозе запыніўся:
    — Я скора... Трохі пагуляю... Пасяджу на лавачцы...
    — Глядзі ж, Сашке!
    Кіпень, які перад вялікаднем прыдыбаў з Крывога Рога, з шахт, дзе да месца, а дзе не, устаўляў украінскія словы, стараючыся падкрэсліць, што ён — не роўня бацькавіцкім старажылам, якія далей, як станцыя Камунары, за паўсотню вёрст, нідзе ў свеце не былі.
    А Сашка, капечне ж, доўга не сядзеў на той лавачцы, а хутка прытарабаніў да нас, чмыхаючы прастуджаным носам, падсеў да стала, дзе Сцяпан Говар, узіраючыся, бы певень, сваім здаровым вокам, другое некалі, падшыванцам, ненарокам скалоў ножыкам, разразаючы шнурок ад чаравікаў, заўзята гартаў кніжку. Мішка ўсхвалявана дзяліўся планамі заўтрашняга свята. Але яму не даў дагаварыць Сашка, умомант зачырванеўшыся, ён гарачыўся:
    — Хлопцы, я думаю, як бы нам ета куменне зрабіць! Ну, што маўчыцё? Мы ж свае, са свайго канца, добрая будзе ў нас кампанія, праўда?..
    — Няўежна, дык улежна? — засмяяўся Мішка.
    Кіпень такі, што з ім надта піва не зварыш. Заядлы і нэндза. Знойдзе прычынку за лучынку, і ліха не абярэшся. Але ж ад яго так лёгка і не адкараскаешся. Знойдзе пад зямлёю, хоць бы і надумаліся мы зрабіць нешта, сабраліся б без яго па якую складчыну.
    Я думаю, сказаць Сашку пра нядзельнік ці не? Ды і маўчаць не выпадала. Сашка ж як здагадваўся, шю ў нас нейкая змова, аж працінаў усяго мяне сваімі вострымі шэрымі вочкамі, хмурыў выцвілыя бровы, часта трубіў носам.
    «Гыркала нейкі»,— хочацца сказаць на Сашку.
    Паклаўшы рукі пад галаву, на чарэні адлежваецца бацька, мусіць, дрэмле — ён толькі прыйшоў з кузні. He хачу, каб ён слухаў пашае размовы. Ён, мабыць, спіць ужо, нічога не чуе. Трэба было б пагаварыць з хлопцамі пра нядзельнік, але я не ведаю, з якога боку лацвей падысці: хлопцы ж таксама з мухамі, могуць пайсці за Сашкам, бо як ні кажы, а да кумення япы ахвочыя, і такое свята, як сёмуха, бывае не кожны дзень.
    Добра, каб Говар падтрымаў мяне. Ён нядаўна ўступіў у камсамол, і з ім гаворка простая. Ты — камсамолец і абавязаны выконваць Статут. А там сказана: камсамолец — змагар супраць рэлігійнага дурману. А Мішка? Ён падтрымае, бо хлопец памяркоўны, паслушнік. А гэты Сашка? 3 ім цяжэй. Адразу прад вачыма паўстае яго бацька — злосны, заўсёды нечым не здаволены, глыбаед, гарладзёр. I на сходах ён будзе гпуць сваё, цягнуць заўсёды ўбок, абы па сваім настояць. Праўду людзі кажуць: які Хомка, такая яго і жонка, якое карэнне, такое і насенне...
    — Вы, хлопцы, як сабе хочаце,— нарэшце кажу я і пазіраю сябрукам у вочы,— а я пайду на нядзелыіік. I ты, Сцяпане, відаць, пойдзеш. Праўда?..
    — Пайду, а як жа! — ахвотна адазваўся Говар,— Папрацуем зрання. А пасля абеду, пад вечар, можам і мы... Ну, складзёмся і пойдзем на Гараўшчыну. Там цяпер прыгожа!..
    — Там цыганы свой шацёр распасцерлі,— раптам засопся Сашка.— Во, братцы, жывуць людзі, не жнуць, не сеюць, а ўсё маюць! Булахоўскі казаў, што бачыў, як цыганы снедалі,— можа, з рэшата скаварада і скваркі па лапцю ў місе. Во, хлопцы, жытуха! Усё жыццё — на прыродзе. He трэба ім май цягаць у хату. Іхняя хата — увесь наш бярэзнік. Хай ім нядобра ікнецца!..
    — Сціхні ты, Кіпень! — падхапіўся Говар, стаў на сярэдзіне хаты, узяўся рукамі ў бакі.— Я супраць етага куменпя, хлопцы. Як ні кажыце, а ета ёсць рэлігійнае свята, і мы як камсамольцы павінньг паказаць, што мы — сіла. Дружна ўсе выйдзем на грэбельку. Алёша, давай не будзем шмаравозіць... Як скажаш, так і будзе. Усе пойдзем! Нечага табе, Сашка, смуту сеяць!..
    Кіпня як варам аблілі, ён рыўком падцягнуў зашмаравапыя, з суравіны нагавіцы, засопся, як задыханы конь, заморгаў выцвілымі вейкамі, пачаў церці пачырванелыя вочы:
    — Ідзіце. Рабіце як хочаце. А я пайду па той канец. Там не такія акцівісты, як вы. I дружыць з вамі не буду...
    — Сціхні ўжо, Кіпень! — махнуў рукою Сцяпан Говар.— Ідзі. Можа, не прападзём і мы як-небудзь. Адна галавешка не гарыць, а толькі тлее!..
    — Ну, і пайду,— Сашка шуснуў да дзвярэй, на парозе крыкнуў: — Вы яшчэ папросіцеся ў мяне, акцівісты вашывыя!..
    — Ідзі, хлопец,— надта ж спакойпа, як без злосці, вымавіў Мішка Цярэшка,— Сэрца — не камепь, адляжа...
    А Сцяпан Говар не мог піяк супакоіцца. Яго твар аж скрывіла. Думалася, што ён зараз кінецца на Кіпня з кулакамі:
    — Каб тваёй і нагі сюды не ступала! — крычаў ён наўздагоп. — Дурыла... Ламей дурны!..
    — He трэба, хлопцы,— шкадаваў я, што гэтак усё абярнулася, хоць і адчуваў, што з Сашкам гэткае ўжо не ў першы раз, таму прымірэнча сказаў: — Мы ж — выхаваўчая сіла. Як пі кажыце, а Сашка наш, хоць і несвядомы элемент. He трэба было з ім так груба абыходзіцца...
    — Які госць, такое і частаванпе,— усё яшчэ не адпускаўся, як заўсёды разважлівы і лагодны, Мішка. Памаўчаў. Затым прабачліва дадаў: — Бацькава дохля, але нічога, адумаецца...
    — Думаеш, прыйдзе? — супакоіўшыся, загаварыў Сцяпан Говар, заўсміхаўся, і яго вяснушчаты твар засяродзіўся, выдаваў, бы хлопцу не шаснаццаць, а гэта ўжо сталы мужчына, які ўмее думаць, мае свой погляд і свае меркаванні.
    — Мабыць, што пе ўседзіць,— выказаўся я.— Гэты Кіпень такі, што разгарачыцца, ускіпіць, як на вуголлі, a тады прыбяжыць, будзе плакацца, каб у гурт прынялі.
    — Ад напасці не прапасці,— абазваўся Мішка сваёй любімай прыказкай. — Ліха перамелецца, радасць застанецца...
    Мы яшчэ не астылі як мае быць, не ачомаліся ад Сашкавай выхадкі, як на парозе паказаўся Аляксей Свербікаў. Каржакаваты, нават карачун, але шырокі і мажны ў плячах, Аляксей Мікалаевіч быў ужо жапаты чалавек, меў жонку і двух хлопчыкаў. «Балаўнікі, усе ў бацьку»,— казала языкастая настаўнікава жонка Свербічыха пра сваіх хлопчыкаў Лёню і Валодзю, яшчэ дашкалят. Наш настаўнік жыў душа ў душу з усімі вясковымі жыхарамі,
    з мужчыпамі і з падшывапцамі, з хлопцамі, што вучыліся ў Ігліцы і ў Горках, дзе ўжо меліся школы-сямігодкі.
    Калгас у Бацькавічах, пераадолеўшы час «хістання», трывала стаў на калектыўную дарогу, хутка набіраўся сілы і моцы. Яму, нашаму калгасу, яшчэ даволі часта і балюча заміналі нядобразычліўцы і злоспікі, накшталт таго ж Антона Кіппя ці вясковага хітруна Карпа Кузьміча і да іх падобных вясковых заможпікаў. Але новае, маладое нястрымна заваёўвала галоўпыя пазіцыі, смела разбіраючы парогі і загарадзі старой вясковай заскарузласці.
    — Мы — маладая сіла, і мы куём будучыню! — крыху заікаючыся і бліскаючы бялкамі вялікіх шэрых вачэй, казаў наш камсамольскі важак Аляксей Свербікаў.— А гэта азначае, што ўсюды і ва ўсім мы павінны быць першымі, умацоўваць веру людзей у рэальнасць ідэй, палітыкі партыі ў вёсцы аб пераводзе яе на повыя, калектыўпыя рэйкі жыцця.
    Уляцеўшы, бы віхор, у хату, Аляксей Мікалаевіч паправіў шавіётавую кепку, якая была з’ехала ў яго аж на патыліцу, акіпуў усіх зычліва-вясёлым позіркам і з хрыпатасцю ў голасе прамовіў: