Бацькавічы
Сцяпан Кухараў
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 303с.
Мінск 1991
— Давай. He страшна!..
Я пераступіў парог кабінета — невялічкага пакойчыка з шалёвачнай пераборкай і рыпучымі, такімі ж шалёвачнымі дзвярыма, абклеенымі зпутры шпалерамі. За сталом, засланым чырвоным міткалём, сядзела двое мужчын, аднаго з іх — высокага, крыху сутулаватага, над ілбом цэлым вехцем кучаравіўся смольны чуб — я ведаў: гэта быў першы сакратар райкома. Зводдалі, ля расчыненай шафы, за прыстаўлепым столікам сядзела бялявая дзяўчына ў ахоўнага колеру кофтачцы, правільнеіі — у гімнасцёрцы. Яна нешта пісала.
Чарпачубы назваў маё прозвішча, імя і імя па бацьку, год нараджэння, нацыянальнасць і г. д.
Усе, як мпе падалося, працялі вачамі маю шчуплую постаць у шэрым вылінялым пінжачку, у чунях.
— Якія будуць пытанні? — звярнуўся да членаў бюро сакратар і ўзняў вясёлыя шэрыя вочы, ва ўпор глядзеў на мяне.
Мужчына, што сядзеў па правы бок ад сакратара райкома,сказаў:
— Няхай таварыш адкажа, хто можа быць членам ВЛКСМ...
Я пераступіў з нагі на пагу, хапануў поўпым ротам паветра і не сваім, перасеўшым голасам завёў:
— У члепы ВЛКСМ прымаецца перадавая, свядомая, палітычна праверапая...
— Гэта ён ведае,— крануў за плячо таго мужчыну сакратар і да мяне: — Скажы, таварыш Баянок, нешта ты цяпер пе пішаш у раённую газету... Прапясочваў некаторых. Правільна! Што ж, можа, спужаўся чаго?..
— He. He спужаўся,— сумеўся я.— Проста мы цяпер больш займаемся сваімі справамі. Гурток драматычпы стварылі. Лікпупкт у нас — такжа работа...
— Адным словам, усё ў вас там ціха і гладка? — пе зусім яспа для мяне было, куды хінуў сакратар.— Спадзяюся, што селькораўскае пяро не ступіцца, не заржавее. Панятна, таварыш камсамолец?..
— Папятна...
Я пачуў, як сакратар райкома прамовіў: — Прымаем?
— Так. Прымаем,— адказалі ўсе члепы бюро.
А дзяўчына ў гімпасцёрцы паспела ўжо выпісаць камсамольскі білет. Перадаючы яго мне, сакратар сказаў:
— Віпшую, таварыш, з уступленнем у члены Усесаюзнага Ленінскага Камуністычнага Саюза Моладзі...
Ён моцпа паціснуў мне руку. 3 трапяткім сэрцам, нічога не сказаўшы, я шуспуў за дзверы. Было такое пачуццё, што я ўзышоў па нейкую гару і, задыхаючыся ад борздай хады, не мог аддыхацца. Я адчуваў сябе на гары, з якой радасна было глядзець на свет, на бязмежныя прасцягі, што развінуліся перад вачамі...
...3 мястэчка мы выохалі апоўдпі. Таго хваляваняя ўжо як не было — ва ўсіх у грудзях буяла радасць. У кішэнях ляжалі дарагія кніжачкі з сілуэтам Ільіча на вокладцы, а ў галовах — рой гарачых думак і вясёлкавых летуценняў.
He палохала нас дарога. Яна, з раніцы такая лёгкая і сухая, у поўдзень зусім раскісла. Там, дзе сліжыўся снег, ляжала снрэс рыжая каша. Палазы ўразаліся глыбока, і копь натужна цягнуў сані, спацеў увесь і аж курэўся парай.
Сонца ўжо свяціла нам з другога боку, і ў высокім чыстым небе плавала празрыстая сінеча. Весела перашэптваліся прыдарожпыя бярозы, старанпа абмытыя, падсвечаныя яркім цёплым сонцам.
Канём правілі па чарзе. Адзін сядзеў у сапях. Двое шлёпалі пехатой — ногі прамоклі, у чунях цвікчэла вада. Дзіўна, што ўсім было цёпла, і не так ад сонца, як ад Taro вялікага пачуцця і вялікай радасці, якія перапаўпялі нашы юныя гарачыя сэрцы. Мы сталі камсамольцамі. Такімі, як наш настаўнік Аляксей Мікалаевіч і нашы старэйшыя таварышы Апдрэй, Іван, што ўжо вучыліся ў горадзе, як Васіль, што першы з бацькавіцкіх беднякоў выбіўся ў настаўнікі. Цяпер мы станавіліся на іх месца. На нас землякі ўскладваюць вялікую надзею. Мы — культурная сіла ў Бацькавічах. Мы крочым, не адчуваючы, што прамоклі па пояс, што нашы пінжакі і кашулі расхрыстапыя. Нам лёгка і хораша. Мы як бы выраслі ў сваіх вачах.
Няхай сабе сапі вышэй палазоў у талай вадзе, няхай дыбае сабе ціха наш конік. He глядзім, куды лацвей ступіць,— крочым па лужынах, месім рыхлы снег-кашу. Нам і есці не хочацца — папіы торбачкі ляжаць некранутыя, хоць там па полудзепь — добрыя акрайцы хлеба і ладпыя скваркі.
За пагоркам нечакана, як намаляваны, узнік знаёмы маяк-вышка, у яшчэ голых бярозах і зялёпых соснах віхлялася знаёмая дарога.
Блізка ўжо Бацькавічы.
11
У дзесятую нядзелю ад вялікадня ў старой і раскіданай вёсцы Горкі, якая славілася вялікім дваром абшарніка Стошы, царквой і святою крыпіцай, зблізку і здалёк збіраюцца людзі на кірмаш. На дзесятуху — так называецца кірмашовы дзень — з’язджаюцца аж з усёй ваколіцы ганчары. калёснікі, бондары, лыжачнікі, самапрадачнікі; едуць пчаляры з мёдам, воскам, кавалі са сваім таварам — вілкамі, чапёламі, качэргамі, сякерамі... Едуць і
джгаюць пешшу пакупнікі, каб набыць сёе-тое для гаспадаркі. Ідуць і едуць маладыя, каб патаўкацца ў гамэрні, паслухаць песні лірнікаў, паскакаць пад гармонік, паглядзець на ўвесь стракаты кірмаш,— такое бывае адзін раз на год. Яшчэ за тыдзень ці болей гавораць пра дзесятуху ў кожнай хаце, старыя рахуюцца, што купіць. што можна будзе прадаць. Моладзь строіць свае планы: збірае грошы, каб мець на гасцінец — семкі, цукеркі, пернікі; хлопцы дамаўляюцца аб сустрэчах на дзесятуху ля крыніцы, у самым шумлівым месцы. Да крынічкі з гары ўніз вядуць сходцы, па іх увесь кірмашовы дзень рухаецца натоўп — адны ўніз, другія ўгору. У жанчын і дзявок — глечыкі, гарлачыкі, біклагі з празрыстай вадой. Яна, казалі, гаючая. памагае ад дзевяноста дзевяці хвароб.
За колькі дзён у хаце ў нас адбываецца прыкладна такая гаворка:
— На дзесятуху, відна, трэба б з’ездзіць,— гаворыць да маці бацька.— Шайкі ўжо саўсім парассыхаліся, да бёрда ты ж хацела купіць...
— На якое ліха тое бёрда,— адмахваецца маці,— там на якія дзве губкі будзе таго палатна, дык у Гапны пазычу... Грошы ж, сам знаеш...
— Грошы? — задумваецца на хвілігіу бацька, але адразу ж знаходзіць выйсце: — Возьмом пшаніцы, прададзім, будуць і грошы...
— Якая там пшаніца,— аднекваецца маці.— Шыгалле адно асталося, я амаль усю пшаніцу на крупы патаўкла...
— Ого, мяшок жа ж поўны быў,— сур’ёзна непакоіцца бацька за тую пшаніцу — першы свой заробак у калгасе.
Прыгадалася, як яго тады ўдала разыгралі мужчыны з тою пшаніцай, калі атрымліваў з кладоўкі.
Кладаўшчык зважыў мяшок — восем пудоў. Пшаніца важкая, зерпе налітое, бы волава, намалотпая ўдалася тады — нейкі прывазны гатунак. У Бацькавічах той год яшчэ за старшыню быў Гопка, то папаелі людзі пшаяічных бліноў, а хто меў багата працадзён, то ўдосталь і хлеба паеў з пытляванай мукі. Даўней не было завядзёнкі, каб хлеб пячы з пытляванкі. Пшанічны хлеб пяклі адзін раз на год, на вялікдзень. Ружовыя пшанічныя боханы называлі «паска». За калгасам той Андрэй-бедалага неяк пахваліўся мужчыпам: «У мяне цяпер, браточкі, амаль кожны дзень паска!..» 3 яго смяяліся, бо ведалі, піто яшчэ нядаўна ў Андрэя і праспакі на стале не залежваліся, бо дзеці і праснаку жадны былі.
Мужчыны з зайздрасцю пазіралі на ладны мяшок з пшаніцаю, які атрымаў на свае працадні бацька — ён ужо сам працаваў за каваля. За малатабойца стаў Васіль Шылай; аддзяліўшыся ад старога Лепятпя, ён жыў на хутары за паўкіламетра ад калгаснага свірна. Васілю, які пад той час сядзеў на ганку — курыў з мужчынамі, нехта шапнуў:
— Аняго данясеш? — I паказаў на мяшок з пшаніцай, ля якога тупаў бацька, думаючы, як гэта каб трапіўся хто з фурманкай ды падкінуў мяшок з пшаніцай.
— А што будзе, як данясу? — выгукнуў Васіль, сплёўваючы недакурак.
— Куды данясеш? Можа, да сваёй хаты, на пасёлак? — здзівіўся бацька, пакратаўшы васьміпудовы мяшок, і раптам сур’ёзна прапанаваў: — Данясеш — твая пшаніца...
— Давай. Панясу.
Яму паддалі на плечы. Васіль ціха і цяжка паплёўся па шляху з тым мяшком на плячах. Мужчыны глядзелі ўслед, вохкалі і жартавалі, а бацьку было, вядома, не да жартаў — увесь заробак так лёгка спляжыўся.
Бацька разгублена і з цьмянай надзеяй, што Васіль спыніцца, пазіраў яму ўслед, а той усё пасоўваўся далей, аж пакуль не схаваўся ў коўратах свайго двара.
Бацька прыйшоў дадому як мыла з’еўшы. Васіль жа неўзабаве, зайшоўшы да нас у хату, паклікаў бацьку ў кузпю і сказаў, зачырванеўшыся:
— Дзядзька, забярыце ж сваю пшаніцу. Няхай хлопец запражэ капя і прывязе...
Потым хітра падміргнуў бацьку:
— Ета што з табою, дзядзька, удваіх працуем. Каб хто другей прайграў, то не аддаў бы. Яй жа богу, не аддаў бы. А што прайграў, то я не вінаваты. Было не закладацца.
Бацька хмура маўчаў, адчуваючы сваю вінаватасць. Сапраўды, чаго ж яму крыўдаваць на Васіля, сам жа набіўся з гэтым сваім закладам.
— ...Столькі пшаніцы! — нібы ачнуўся ад думак бацька і сам быў кінуўся ў сеначкі, дзе стаялі мяшкі са збожжам, але раптам аціх: — Няўжо ўсю з’елі!..
— He з’елі, канечне,— адразу знайшлася маці, дзівячыся, як гэта гаспадар так распаліўся.— Во ўжо забыў, што пазычыў Косціку, а, тае ж, за аўчыны, за дубленне Кірылу — два пуды...
— Там яшчэ асталося, возьмем, а потым мне дадуць аванс, выпішу,— крыху ахалодаўся бацька і тут жа да мя-
не: — Алёшка, на дзесятуху пабудзеш дома... Мы з табою паедзем затое на Латакі, там сёлета будзе вялікі базар. Добра?..
Я моўчкі кіўнуў галавой, бо ў мяне цяпер выспеў свой план: хоць я не пабуду на кірмашы, затое, як мне думалася, гэта кампенсуецца з ліхвою.
Усе раз’едуцца на кірмаш, у вёсцы амаль нікога не астанецца, нават ні старшыні калгаса, ні брыгадзіра, і я вазьму з крука на сцяне ключ ад кузні і распалю сабе горан. У мяне выспявала даўняя задума — скаваць сабе складанчык, такі, якія рабіў яшчэ дзед Мароз з Чырвонай Гары,— лёгкі, прыгожы, з медзянымі тронкамі. Тронкі ў мяне ўжо гатовыя — прыхаваны, а вось нож, лязо я надаўмеўся зрабіць сам. Я ж бачыў, як гэта рабіў каваль...
Я спяшаўся, каб справіцца, пакуль пачнуць вяртацца лгодзі з кірмашу. Як толькі фурманкі перасталі грукацець па вуліцы і нашы выбраліся з дому. я подбегам памчаўся да кузні, захапіўшы карабок з запалкамі. Нібы злодзей, дрыжачымі рукамі адамкпуў кузпю, прашмыгнуў туды і ўзяў ва завалу знутры дзверы.
Горап умомант разгарэўся і палаў на ўсю моц. Мех, захліпваючыся, сапеў, іскры сыпаліся, шугалі навокал, ярка асвятляючы кузню. Я ўхапіў абцугамі металічную пласціпку і кінуў яе ў гарачае вуголле, пакратваючы адной рукой мех за рукавіну, другою трымаў у абцугах пласцінку — паварочваў, і яна хутка зрабілася чырвоная, затым пазалацілася і стала ўраз зусім белая.