• Газеты, часопісы і г.д.
  • Бацькавічы  Сцяпан Кухараў

    Бацькавічы

    Сцяпан Кухараў

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 303с.
    Мінск 1991
    78.17 МБ
    рэзкімі жэстамі рук. Аднаго ён хваліў, другому ўказваў на промахі ў ігры. Адразу ж і падаваў новыя ідэі. Дамовіліся п’есу паставіць яшчэ раз, а там — можна нават з’ездзіць да суседзяў, у Арцюхі ці ў Ігліцу.
    Супакоіўшыся, ахалодаўшыся на марозіку, Аляксей Мікалаевіч згледзеў у гурце мяне, крануў за плячо.
    — А ты, Алёшка,— сказаў настаўнік да мяне,— сам ведаеш, не праваронь такую падзею ў Бацькавічах. Я сур’ёзна. Ясна?
    — Ясна, Аляксей Мікалаевіч,— здагадаўся я, на што намякаў настаўнік, і сказаў голасна, каб усе чулі: — Напішу...
    — Дык не забудзь жа: лепшыя артысты Лабачэўская і Сідорык,— кпліва кінуў пехта збоку. 3 яўным намёкам на тое, што пашы двое артыстаў ужо на даволі доўгі кавалак дарогі адсталі ад гурту. Яны ішлі галава к галаве, і, падалося, Ляксандра трымаў пастаўніцу пад ручку.
    «Глядзі ты, як хутка знюхаліся,— падумалася раптам.— Ета, відна, усё праз п’есу. Канечне ж, такая прыгожая наша настаўніца не падружыцца з няўклюдам, з дрываломам етым. Яны ўсё праз п’есу гамоняць. Іначай пра што ж...»
    Мне карцела зачапіць Кацю. Нейкая невядомая сіла цягнула да яе. Яе мілы, заўсёды звабліва-ўсмешысты смуглявы тварык з бліскуча-чорнымі валасамі, заплеценымі ў таўставатыя косы, нечакапа з’яўляўся ў думках, так нечакана і раптоўна, што я часам аж слупянеў.
    Надаралася гэткая ўдача, удалая хвіліна — пра ўсё, што хвалявала, пагаварыць з Кацяй. Але як падступіцца? Ёй, канечпе, пе да мяне цяпер: яна сама за гаспадыню ў хаце. У яе вунь колькі турбот!..
    Здалося, і мароз як бы паслабеў. He чутно яго лёскату ў веццях ліп. Над садам Карпа Півоні высока, у лёгкіх аблачынках купаўся маладзік — чысты, назублены сярпок. Пачыпалася завея, завіруха.
    На паваротцы я ўсё ж затрымаў Кацю. Мы стаялі, сцішаныя, ля весніц, слухалі, як у канцы пад Мікольскам яшчэ барукалася з марознай цішай хмелыіая песпя. Каця маўчала, уздыхаючы. Маўчаў і я як утрапёны, як бы на мяне чмур які найшоў. Як усё роўна адняло мову. Раптам Каця заспяшалася, сцішана і неяк надта ласкава прамовіла: «Позпа ўжо, Алёшка, бацька будзе ўшчуваці...»
    9
    Зіма-валачобніца гуляла ў хмельным буянстве. Па вечарах бацькавіцкія мужыкі — маладыя і старыя — збіраліся дзе-небудзь у цёплай хаце пакурыць гамэрняй, абмяняцца навінамі, пабалакаць, «перамыць косці» адзін аднаму і суседзям, за вочы і ў вочы,— і доўгія зімовыя ночы не так абрыдзяць. Мужчыны калі ўжо аблюбуюць, бывала, чыю хату — у каго дзяцей дробных няма ці заўсёды па пяколачку дыхае цяпельца і гаспадар газы не рэжыміць,— то хоць махалам махай, не адкараскаешся. А калі яшчэ і сам гаспадар любіць пачасаць язык, ахвочы пабыць у грамадзе, з людзьмі пабавіць час, ды да таго ж і гаспадыня не злосная і не жмінда — тады дзверы ў такой хаце не зачыняюцца, заўсёды раскрыты напята для кожнага.
    У Бацькавічах было некалькіх такіх хат. Людзі ішлі туды кожны вечар, не турбуючыся і не баючыся, што іх там сустрэнуць крывым вокам і пе адкажуць шчыра на твой «добры вечар».
    Спярша, як яшчэ Бацькавічы толькі перабудоўваліся на калектыўныя рэйкі, добрым прыстанішчам для вячэрніх зборышчаў была цёплая і дамавітая хата дзеда Антона Сідаронка, якога ўсе ведалі па мянушцы Кур.
    Дзед Антон — невялікага росту карузлік, з хітрымі, вострымі вочкамі, пышнымі, з сівізною, пракуранымі вусамі, кароткай сівой бародкаю. У Кура заўсёды тырчала з рота адмысловая грушавая люлечка з бліскучай меднай аправай і крывою іголкай на шнурочку — для выкалупвання гары; цераз левую руку вышэй локця перакінуты кісет, напоўнены самасадам-мацаком.
    Дзед Антон звычайна сядзеў на прыпечку, звесіўшы ногі на хату, і бесперастанку смактаў сваю люлечку. Збоку, недалёка, у лучніку гарэла лучына. Як толькі лучыніна дагарала, дзед з печы тут жа, не ўстаючы, браў новую і прыпальваў... Дзед маўчаў, але чуйна прыслухоўваўся да гаворкі, якая плыла то марудна, то ўспыхвала, як новая лучына. Можна без пераболыпаішя сказаць, што дзед вёў рэй усёй бяседы.
    Мужчыны, якія збіраліся ў дзеда, сядзелі бадай заўсёды на сваіх аблюбаваных месцах: Харытон і Сямён-Марцін — на ўслончыку, ля акна на вуліцу, мой бацька на палку, недалёка ад гаспадара, зяць Сцяпан Цярэшка, самы, бадай, маладзейшы з сталых наведвальнікаў, нядаўна
    ажаніўся з большай дзедаваіі дачкой Ганкай; Сцяпапаў бацька Івап Мацвеевіч, рыжабароды смяшлівы чалавек, як звычайна, вялікімі крокамі туды-сюды мераў маснічыны і гамзаў пра адно і тое ж, як старэйшы яго брат — вялікі гаварун і праныра — прабіўся ў бацюшкі, а жылі Цярэшкі ў бедпасці і галечы, беднякі былі на ўсю акругу. Калі ў Піцеры перамагла рэвалюцыя 1917 года, быццам той бацюшка перайшоў на бок бальшавікоў, і яго не зачапілі.
    — Відна, там такей быў бацюшка,— перапыпіў свата дзед Антон, папярхнуўшыся дымам, закапіляўся, і праз кашаль пачулася: — П’яніца, гламызда твой брат быў, калі ты хочаш знаць. Помняць, як пароў спічагом драўляным дзяцей, што не хацелі закон божы вучыць. Памятаюць і нашы, каторыя тады вучыліся...
    — Кажуць, ён недзе ў Кіеве цяперака,— як бы знарок падгрэчыў дзеда Харытон, вялікі перасмешнік, ад якога піколі ніхто не ўратуецца, абгаворыць кожнага, хто патрапіць на вочы.
    — Якей там у Кіеве. Схапілі, кажуць,— грыміць голас з парога. Гэта ўвайшоў стары Антонаў сусед і равеснік, доўгі, як жардзіна, сівавусы стары, якога звалі дзіўна — Максач, а поўнае імя яго было Максім. Усміхаючыся ў густую з сівізной бараду, Максач тлумачыць: — Сядзіць жа ў кутузцы твой брахнінька-бацюшка. Палітграмату чытае сваім кумпаньёнам.
    Гарачлівы і востры на язык Антонаў сват з ходу, нахопам навастрыўся быў кінуцца ўжо на дзядоў Антопа і Максача, як у дзвярах з’явілася падгерыстая постаць Сямёна-Марціна, і размова скіравалася ў новае рэчышча. Усім хацелася даведацца, як праўленне паставілася да гаспадароў, якія незаўважна пахавалі свае плугі і хамуты, папрыцягвалі на двары сані і мажары. Ужо пабліжаецца дзень пробнага выезду, а ў брыгадах недалічваюцца барон, плугоў, калёс, дугаў, аглобляў; парасхватвалі і вупраж. Цікава, куды глядзіць праўленне?
    — Прахціканты, маталыгі,— рагоча ў пракурапыя, калючыя вусы дзед Антон.— Яны, прахіндзеі, думаюць, што калгас разваліцца...
    Вядома, дзед выказаў тое, што непакоіла і хвалявала ўсіх. Чуткі ўсялякія хадзілі: маўляў, да вясны, а там зноў кожны сеяць будзе на сваёй палосцы. Ды пе ўсе выказвалі ўголас свае сумненні і своіі непакой. А дзед Аптоп сказаў адкрыта, смела. Жыў ёп небагата, хаця гаспадар з яго быў
    някепскі, надзел ягопы быў узорам для іншых — на ягонай палосе спела ўмалотнае жыта, буяла густая ярына, садок у дзеда быў — ад яблыкаў голле гнулася, сабе хапала, і людзям не шкадаваў яблычак, за што і паважалі яго. Сыны яго падраслі ўжо і пажаніліся. Каб не калгас, вядома, то тую, хаця і добрую, палоску трэ было б падзяліць між імі, і ад яе асталіся б толькі межы-акраўкі. Разумеў дзед Антон усё і цвёрда, абедзвюма нагамі стаяў за калгас. Як сам казаў, не вагаўся асабліва, не брыкаўся, а адразу ў аглоблі...
    — Няхай. Няхай хватаюць, дахватаюцца,— загаварыў Сямён-Марцін, напаляючыся, размахваў запэцканымі ў чарніла сухімі рукамі, у такт сваім словам пахітваў доўгім гарбатым носам,— Ужэ выбралі камісію. Будзе з раёна прадстаўнік і пойдзе па дварох...
    — Трэба, братухны, лазню жарчэй напаліць. А што, як каму-небудзь давядзецца ў лазні пасядзець,— апасліва загаварыў Максач і раскатурхаў Харытона, які ўжо быў пачаў кляваць носам, угрэўшыся: — Чуш, Харытонка, там не ўсцягнуў хто-небудзь перадок твой на гарышча? Яго ж пешта нямашака пад паветкай. Ужэ нехта звалок, прыхаваў недзе тыя твае жалезныя колы...
    — Вярзеш ты, дзядзька Максім, нейкую верзяю, абышто плявузгаеш, як наеўся абы-чаго,— падхапіўшыся, прабурчаў Харытон і нервова заёрзаў на ўслончыку.— Я ўсё здаў, што ад мяне было паложана. I вазок адвёз, і акаваныя колы. Усё чыста здаў!..
    — А дзе саламарэзкі? Куды іх парасцягвалі? — усходаўся Антонаў зяць Сцяпан. Ён увесь час маўчаў, чуйна прыслухоўваўся да таго, што гаварыў Сямён-Марцін.— Пад паветкай у Карпа дзве саламарэзкі стаялі, і ўжо няма. На аднэй, балбочуць, Агей ужо сечку сабе рэжа...
    — Ета ягопая і ёсць,— падняла галаву з печы Антонава жонка.— Етую ж чалавек здаў, то ён яе мае права і забраць назад, калі што якое...
    — Глядзі, якая мая Катра мудрая! — аж захліпаўся ад смеху гаспадар.— Дужа ты ў мяне, баба, разумная! Дык аддай яму ўсё — і калёсы, і атосы, ды няхай коціцца з калгаса... На ўсе чатыры стараны!..
    — Во ета праўда, Антон Клімавіч,— як абліты кіпнем, падхапіўся Сямён-Марцін і каршуном да мужчын: — Хопіць вам тут агітацыю распускаць. Калі хочаце знаць, вы так можаце па сённяшні дзень стаць падрыўнікамі калгаса. Панятна?..
    — Яспа-панятна,— прамовіў Антонаў зяць Сцяпан, скеміўшы, што і яму можа ўляцець, калі дойдзе гэтая размова да Гопкі, а тым больш да Архіпцова, які зноў прыехаў у Бацькавічы.
    Стары Антоп, зморшчыўшыся, сыкпуў на зяця і, налучыўшы момант, дыпламатычна, з намерам «перамяніць пласцінку» перадаў свой зашмальцаваны кісет на хату:
    — Закурвайце, мужчыны. He слухайце етага балабона!..
    Мужчыны задымілі цыгаркамі і павялі размову пра тое, як нехта некалі бычка на лазню цягнуў, каб травіцу на столі стравіць, і яшчэ пра такія ж смешныя гісторыі, на якія бацькавіцкія жыхары вельмі здатныя.
    Карп Кузьміч, зблажэлы, стаяў ля стала перад членамі праўлення і, прыціснуўшы рукі да грудзей, пускаў у ход усё сваё красамоўства.
    — Грамадзяне-таварышы,— аж ледзь не біў паклоны чалавек, калоцячы кулаком сябе ў грудзі.— Браточкі. He магу ж я ўгледзець, хто ета ўсё здзелаў. Няхай мне рукі і ногі паадсыхаюць, няхай яму адлежаць у хваробе, калі я хоць відзеў тыя колы. Я там і блізка не быў. Я вам, таварышы, усё здаў, і карыстайцеся на здароўечка, дарагія таварышы!..
    Ён змоўк, падкаціўшы вострыя шэрыя вочкі пад столь, тады ўставіўся ўмольным позіркам на старшыню, чакаючы яго прысуду.
    — Так тыя колы самі закаціліся да цябе ў сянніцу? — прыжмурыў левае вока старшыня і грымнуў на ўсю хату: — Колгоспна маёмасць — не знаеш, што за гэта табе палагаецца? Разумееш?..
    Карп прыціснуў рукі да грудзей, залепятаў, як перад абразамі, забожкаў:
    — ПІто хочаце, усё бярыце. Кажух апошні аддам... Усё, усё як ёсць, толькі не судзіце!..