• Газеты, часопісы і г.д.
  • Бацькавічы  Сцяпан Кухараў

    Бацькавічы

    Сцяпан Кухараў

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 303с.
    Мінск 1991
    78.17 МБ
    — Ну, што ты, Алёшка, раскіс,— звычайна гаварыў Іван, калі мы пад’язджалі да нівы.— Пачнём, як кажуць, памаліўшыся...
    — Но, вараны! — я лёгенька пхнуў нагою пад бок пярэдняга, напяўшы павады закілзанай аброці. Коні крануліся, застракаталі, захадзілі нажы, уразаючыся ў гузтое, як трыснёг, жыта. Яно радкамі, пстрыкаючы ва ўсе бакі зярнятамі, клалася на палатно. Іван узмахнуў у паветры рагачом і, злаўчыўшыся, адным заходам спіхнуў бярэма збажыны на ржышча.
    — Гэй! Гэй-э-эй! — крыкнуў ён па коней, і яны, памахваючы галовамі, ірвануліся наперад. Ужо, папяўшы пастронкі, яны не кідаліся скубці каласы, як у першы дзень, і мне стала лягчэй. Я сядзеў на пярэднім капі ў сядле з сапраўднымі страмёнамі і пільна сачыў, каб пярэдні трымаўся блізка ля жытняй сцяны і не чапаў каласоў. У мяне ў руках напагатове куртаценькая плётачка. Я ўяўляў сябе чапаеўскім Пецькам, калі не больш. Дармо што джгала заедзь — авадні і мухі, што бязлітаспа паліла сонца. Коні пачалі нервавацца, пацелі, адбіваліся хвастамі і галовамі ад аваднёў і мух і рабілі круг за кругам. Іван паабяцаў старшыні, што сажне столькі, колькі жнуць лабагрэйкаю ў Гопкі на радзіме, у Крыварожжы.
    — He здужаеш,— сказаў Гопка, калі гаварылі яшчэ каля кузні, як Іван тачыў нажы.— На Украіне, братко, не такі парубкі, не табе роўня!..
    — Вот пабажуся, што дам,— аж малаціў сябе па грудзях кулаком і кляўся Іван.— Пяць актараў, пабачыш, дам. Абы машына вытрымала!..
    — А што яе, машыну етую, халера возьме,— аж хапаліся за бакі ад рогату мужчыны.
    — Цэ пабачым,— няпэўна адказаў старшыня і ўсміхнуўся бліскучымі вачамі — радаваўся, што яму ўдалося разварушыць людзей і цяпер яйы пакажуць сябе, свой спрыт у працы.
    ...Мы ўжо вельмі стаміліся. Іван абкруціў сарочкаю галаву, ён увесь быў мокры, абліваўся потам. I коні — бы выкупаныя ў вадзе. Сопца паліла, прапізваючы промнямі-стрэламі з самай вышыні, як кіппем абдавала ўсё — і поле, і коней, і нас...
    Дзе падзелася дзікасць, грацыёзнасць нашага жарабка, ён стаў ціхі, такі ж рахманы, як усе коні, галавою махаў неахвотна і лена, рыжыя ж цягнулі роўпа і ўпарта, і здавалася, яны не так стаміліся. Во каб раптам побач аказаўся Карп — у яго ад злосці павылазілі б на лоб бельмакі. Во дзе было б ужо лаянкі — Карп рэдка лаяўся, але калі ўжо хто яго раззлуе — гэта можа толькі дзядзька Раман,— тады ўцякай: спуску не дасць пікому — ні свату, ні брату, ні роднаму тату.
    Раптам, як праз сон, я чую:
    — Алёшка, спыняй. Пакурым...
    — Добра. Копі ўсе мокрыя, бы з вады.
    — Эге-ге,— Іван саскоквае з сядзення, аббягае вакол жняяркі, чухае патыліцу:
    — Коней, відаць, трэба будзе замяпіць...
    Трывожна-радаспым позіркам ён акінуў зжатую піву. Жыта роўнымі кучкамі бялее на ёй, усё роўна што статак авечак. На сонцы салома блішчыць, бы авечая воўна,— залацістае руно, дый годзе. Уся прастора ад леба да зямлі запоўнепа густою парнасцю. Пах, уласцівы толькі жытнёваму полю, калі жніво п’яніць, будзячы ў душы сцішанасць і пеабдымна-гарачую ўрачыстасць. Стома бярэ сваё, закалыхвае, але зпутры, з грудзей, ірвалася, разліваючыся слодыччу, радасць — радасць, якую можа абудзіць у сэрцы пах спелай нівы, водар жытнёвых каласоў.
    Пасля абеду мы змянілі коней. Гэтыя, канечне, не такія дужыя, як ранейшыя, але і гарачыня паменшала. Сонца, лібы злітаваўшыся, неахвотна затулілася за воблакі. Недзе на захадзе пагрымела, нахапіўся свежы ветрык — мы ўсё адпо як выкупаліся ў свежай вадзе, потым
    увесь час было ціха і пахмурна. Коні цягнулі роўна. Мне стала лягчэй. Затое Іван увесь увапрэў: жыта пайшло густое, каласы бічастыя, саломка бы трысцё, і ён не паспяваў спіхваць гусцечу з палатна. Нажы ўсё часцей і часцей забіваліся, даводзілася спыняцца і чысціць.
    — Ну, брат, ета лабагрэйка, халера...— спрабаваў жартаваць Іван, а потым пачынаў клясці таго, хто прыдумаў такую машыну.
    — А ёсць жа самаскіды,— падтакваў я...— На самаскідзе толькі кіруй коньмі, а жыта само такімі граблямі згортваецца з палатна...
    — Знаю, таксама чуў,— згаджаўся Іван.— Казалі, што тыя жнейкі нетрывалыя, хутка ломяцца. А лабагрэйка, яна, халера, устойлівая. А што лоб грэеш, то ета, як Гопка кажа, пічога. Моцны лоб, кажа, не перагрэецца...
    Пад вечар на поле прыйшлі сам старшыня, брыгадзір і нават рахункавод Сямён-Марцін. Марцін падміргнуў мне, нядаўняму свайму памочніку, і сказаў, паказваючы на зжатую паласу, якая цягнулася аж за пебасхіл:
    — Ну, Алёшка, малайчына, на Чырвоную дошку без перасядкі, братачка!..
    Было неяк радаспа і млосна — страшэнна нылі, аж ламіла ў каленях, ногі. Пачалося замерванне плошчы. Я ні на крок не адставаў ад мужчын. Больш за мяне, вядома, хваляваўся Іван: ён жа паабяцаў, пакляўся перад людзьмі, перад старшынёю, што дасць рэкорд. А як не дасць — сораму не абярэшся на ўсе Бацькавічы.
    Памералі хутка: плошча была роўпая, узгоркавая паласа — звычайны прамавугольнік. Пачалі множыць: тут пачаліся спрэчкі, бо ў Сямёна-Марціпа атрымоўвалася адна лічба, а ў брыгадзіра — другая. Перамножылі. Нават Іван не стрымаўся, пачаў нешта шкрэбаць прутком на сцежцы. Нарэшце старшыня падыходзіць да Івапа, апічапервае за шыю і зычна, аж рэха адгукнулася па загуменні, віншуе з перамогай, з першым сапраўдпым рэкордам на жніве ў Бацькавічах. I адразу ж, узрушаны і радасны, да рахункавода:
    — Сэмэн, фіксуй звестку, бягом у сельраду!..
    Сямён-Марцін павольна і ўрачыста раскрывае зашмальцаваную папку і нешта туды запісвае. Іван, абмяклы і разгублены, смаркаючыся, ціха бубніць сабе: «Пяць актараў, ета шчэ што. Можна б і болей, дык жыта ж тае, халера, бы той чарот. Чарот чысты ета!..» Яго мурзаты, востры, як у дзятла, твар аж свіціцца, а вочы блішчаць,
    як два сінія вугольчыкі. Іван, збянтэжаны, хмыліцца, намагаецца ўсміхнуцца, але стомленасць бярэ сваё, і ён, спахапіўшыся, тузае мяне за рукаво:
    — Алёшка, давай да коней!..
    Увечары, калі мы ўз’ехалі з палявой дарогі ў Бацькавічы, нас павіншаваў Трахімка — вясковае радыё, ад якога пе схаваеш і макавага зернетка.
    — Ета, брат, урэзалі,— пісклявіў, не хаваючы зайздрасці, Трахімка.— Ета, відна, працадзён восем шаснулі. Ета праўда, Антонавіч?
    — Пяць актараў. 3 гакам! — пераможна прамовіў хмельны ад шчасця Іван. Памарудзіў, бы нешта прыпамінаючы, тады, прыжмурыўшыся, выгукнуў: — Пяць ета шчэ што! — I пашыбаваў, цяжка ўгінаючыся, дадому.
    Мпе дома не сядзелася. Сяк-так павячэраўшы, я пабег на вуліцу, з тайным, глыбока прыхаваным намерам сустрэць Кацю — хіба я мог не падзяліцца з ёю сваёй радасцю! У душы расло, набыло акрэсленасць хвалюючае пачуццё. Яна цяпер стане глядзець на мяне зусім інакшымі вачамі.
    Першае, што я сказаў Каці, калі мы стрэліся, што з Іванам Шылаём буду ля жняяркі, аж пакуль не скончыцца жніво.
    — I мпе так хочацца на луг ці на поле,— задумліва прамовіла Каця і ўздыхнула.— Ды мама хварэе, саўсім злягла, і цяпер мне трэба і есці наварыць, і хлопцаў даглядзець, і ў градах траву выпалаць. Мне цяпера хапае...
    — Нічога, паправіцца ваша мама,— ад душы паспачуваў я Каці. У мяне сэрца працялася жалем, бо чуў, што мае словы мала суцяшаюць Кацю. Хацелася сказаць ёй нешта такое, каб суцешыць яе, каб ёй стала весялей, ды такіх слоў у мяне не знаходзілася. I я змоўк, не ведаючы, як памагчы ropy, якое раптоўна звалілася на плечы дзяўчынкі.
    Нехта з гурту заспяваў песню. I ўсе дзяўчаты і хлопцы, не турбуючыся пра тое, ці будзе зладжанай песня, падхапілі. Галасы не стасаваліся, і пекаторыя хлопцы сталі проста перакрыкваць дзяўчат, дурэць.
    Каця непрыкметна паднялася, ціха шапнула мне:
    — Пойдзем адсюлека...
    Незаўважна Каця знікла за вуглом, дзе на прызбе сядзелі ў гурце дзяўчаты. Хвілінку счакаўшы, я паспяшаўся за Кацяй. Затрымаў яе ля ганка. Мы адшыліся ў засень Раманавых ліпак. Сталі блізка да ліпкі, каб нас Hi-
    хто не заўважыў з вуліцы. Маўчалі, як бы збаяўшыся адно аднаго. Я, хвалюючыся, узяў Каціну руку, затрымаў у сваёй. Яна не аднімала яе, толькі ціхепька, мабыць, аднымі вуснамі, сказала:
    — He трэба, Лёша.— Затым, уздыхнуўшы, дадала: Глядзі, якія прыгожыя зоркі!..
    Я паглядзеў угору, па бязмежпа-высокі купал, усеяпы, бы залатымі макавінкамі, зорамі. У цёмным бяздонным пебе яны нібы дрыжалі, таямніча пераміргваліся. Каця, забыўшыся на ўсё на свеце, мройна глядзела па неба, цікуючы за нейкай, мабыць, сваёю зоркай. Раптам адна, чыркнуўшыся аб аксаміт неба, паляцела ў бездань. Ka­pa, схамянуўшыся, ціха прамовіла:
    — Мая!..
    Я лёгенька паціснуў Каціну руку, і япа мне ледзь прыкметна адказала на поціск. Я стаяў блізка да Каці, і яе мяккія цёмныя валасы дакраналіся маёй шчакі. Мне стала чамусьці горача, аж цяжка дыхаць. Здалося, што Каця чуе, як бухае маё сэрца. Я баяўся, каб Каця гэтага не заўважыла, і крышачку адхінуўся, адпусціў яе рукі. Каця, бы зачаравапая, усё глядзела пекуды ўдалячынь, цікуючы, мабыць, сваю зорку. Яна, мусіць, забылася на мяне, пібы я зусім зараз не існаваў. Бо чаго ж яна раптам, як ачнуўшыся, ступіла крок у цемру, заспяшалася і раптоўпа знікла. Калі я, схамяяуўшыся, кінуўся наўздагон, яна ўжо была на ганку, сцішана прамовіла:
    — Да пабачэння...
    — Да заўтра,— адказаў я, збянтэжаны.
    ...У пашай раёнпай газеце «Чырвопы сцяг» з'явілася заметка, у якой расказвалася пра тое, як Іван Шылай і Аляксей Баянок з калгаса «Ударнік» паставілі рэкорд па жніве, зжалі за дзень 5,15 гектара жыта лабагрэйкай.
    Тая газета была ў канторы, у Сямёна-Марціпа; ён таксама павіпшаваў мяне і сказаў, што нам будзе прэмія. Тут жа, на сцяне, вісела Чырвопая дошка — кавалак шпалераў у рамцы, правы бок якой быў пафарбавапы ў чырвоны колер, а левы — у чорны; у правым баку характэрным почыркам Сямёна-Марціна былі выведзены ііашы прозвішчы.
    Мпе падалося, што я нават у сваіх вачах стаў куды большы за свае трынаццаць гадоў. Чамусьці кароценькая, у некалькі радкоў заметка ў газеце, як цвік, забіты ў свежую дошку, засела мне ў галаву. У маёй душы пасяліўся нейкі неспакой. Перад вачамі стаялі радкі літар, з
    якіх складваліся словы, неяк шчымліва хваляваў своеасаблівы пах друкарскай фарбы; здавалася, я нічога болый прыемнага ніколі не адчуваў у жыцці — так узрушыла маё сэрца тая заметка. Аднекуль, з глыбіні душы, нахапілася думка: каб самому папісаць у газету. Я чуў, што ёсць селькоры, іх заметкі бачыў яшчэ раней у «Бедноте», «Крестьянской газете», якія нам з маім сябруком Гараськам яшчэ раней, як у пашай хаце спыпяўся паштальён, даводзілася бачыць. Хто тыя селькоры, я не ведаў, а ў Сямёпа-Марціпа спытаць саромеўся. Нашага ж настаўніка цяпер пе было ў вёсцы — ён па летпія канікулы з’ехаў у сваю вёску, да бацькоў.