Бацькавічы
Сцяпан Кухараў
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 303с.
Мінск 1991
Гаспадыня часта хварэла, і дзеці іх былі самі сабе. Мы пасябравалі з Кацяй — дачкой старшыні; вучыліся ў адным класе, толькі я хадзіў у сямігодку ў Ігліцу, а яна ў Горкі. Разам часта рыхтавалі ўрокі. Усё часцей і часцей я наведваўся ў дом да Гопкаў— відаць, не толькі таму, што іх кватэра была недалёка, цераз дарогу, у былой школе. Нейкая неадолыіая сіла цягнула мяне туды, да заўсёды вясёлай Каці, маёй равесніцы. 3 ёю мне было прыемна і хораша, і я ўсё больш адчуваў неабходнасць бачыць яе, гаварыць з ёю...
Мы разам чыталі кніжкі. Рашалі задачкі. Рабілі хатнія задашіі. Каці цяжка давалася мова — яна рабіла памылкі, і мы пісалі дыктанты, якія я падбіраў ёй з граматыкі ці якой-небудзь кніжкі.
Неяк мы сядзелі адны. Хлопцы, меншыя яе браты, забавіліся на вуліцы, і Каціна маці недзе засядзелася ў суседзяў. Мы пра пешта размаўлялі. Памятаю, Каця расказвала пра свой гарадок на Крыварожжы, пра кавуны, якіх я ніколі не бачыў і ў вочы. Потым япа ўрупілася ў кніжку, а я пачаў нешта крэмзаць на чыстым аркушы. У мянз была нейкая благая звычка: дзе б я ні сядзеў, чым бы ні займаўся — пападзіся мне пад руку аловак ці ручка, а тым больш з добрым пяром, я пісаў і пісаў, забыўшыся пра ўсё па свеце. I кніжкі ў мяне стракацелі подпісамі і надпісамі. Яшчэ я любіў распісвацца. Нат цяпер саромлюся гэтай звычкі, як прыгадаю. Любіў я пісаць крэйдай на допіцы, пальцам на запацелым акне, цвікамі на асінавых зашарэлых сценах. Неяк, калі яшчэ вучыўся ў трэцім класе, ад гэтай звычкі мяпо адвучыў настаўнік Адам Паўлавіч, які застаў мяне за гэтым благім заняткам. Праўда, я не пісаў благіх слоў, як рабілі некаторыя хлопцы, пават большыя за мяне. Я пісаў звычайнае «Міша +Маша = любоў», але Адам Паўлавіч захапіў мяпе па першым слове і сказаў толькі адно:
— Эх, Алёша, ад каго, але ад цябе такога не чакаў...
I пайшоў сваёю дарогай, нават не зірнуўшы ў мой бок. Болып па сценах, здаецца, я не крэмзаў.
Усё ж прага пісаць, бачыць, як кладуцца літары адна да адной, як вьгстройваюцца радкі напісанага, мяне не па42
кідала. Асабліва не мог я раўнадушна прайсці, калі пад руку трапляўся кавалак чыстых шпалераў. Яны тады былі ў модзе — на іх пісалі, малявалі лозунгі. Між іншым, у школе яшчэ з першых класаў не абыходзілася без мяне, калі набліжалася якое рэвалюцыйнае свята. Я ахвотна пасля заняткаў аж да ночы мог прасядзець, мудруючы над тым, як лепш размясціць літары, якія зрабіць адценні, каб атрымаўся арыгіналыіы прыгожы лозуяг. Лозунгі рабіліся на шпалерах. Мелаваны бок шпалераў вельмі зручны для пісання простым ці хімічным алоўкам. Літары клаліся як бы самі, выходзілі прыгожыя, рука лёгка хадзіла па шурпатай паперы.
Калі Гопка прывозіў з раёна сшыткі, блакноты, іпшы раз і мле перападалі адзіп-два сшыткі ці які блакноцік — Рыгор Івапавіч дарыў мне як суседу ці, можа, за тое, што я памагаў Каці рыхтавацца па мове.
На стале спакусліва ляжаў чысты лісток лашчопай паперы ў клетачку. Ручка ў мяне была металічная з любімым пяром — «школьнае» № 86. Каця забавілася з кніжкай, а я пачаў практыкавацца. Мне чамусьці адразу прыйшлі ў галаву першыя словы. He задумваючыся, я напісаў:
«У праўленне калгаса «Ударнік № 3» (так скарочана ў нас пісалі доўгую назву нашага калгаса — «Ударнік 3-га года пяцігодкі»)
ад грамадзяніпа Баянка Івана Панасавіча
3 а я в а...»
Крыху падумаўшы, адразу склаў тэкст:
«Прашу прыняць мяне ў калгас з усёй сям’ёй і маёмасцю. Абавязуюся строга выконваць Статут сельгасарцелі».
Тут жа, ніжэй, як нас вучылі на ўроках мовы, паставіў подпіс заявіцеля і дату.
Свой твор адразу ж паказаў Каці. Тая прачытала і моўчкі сунула ў шуфлядку стала. Пры гэтым сур’ёзна, як дарослая, сказала:
— Правільна, Алёша. Даўно варта было...
I паабяцала, што аддасць бацьку. Вядома, не майму, a свайму, гэта значыць — старпіыпі. Я не па жарт спалохаўся, пачаў і так і гэтак прасіць Кацю, каб аддала назад гэтую паперку, але яна, усміхнуўшыся лагодна, сказала:
— Дзівак, не бойся!..
Я, сумны і разгублены, пацягпуўся дадому. У той жа вечар адбыўся чарговы сход з вядомым ужо парадкам дня, і мой бацька стаяў як ашаломлены, калі Гопка прачытаў перад усімі людзьмі гэтую заяву. Яму яічога не аставала-
ся рабіць. Дома ён, яшчэ злоспы, разбудзіў мяне з пасцелі і спытаў:
— Скажы чэсна, твая работа? He бойся, біць не буду...
Я прызнаўся.
— От чорт, шалапут етый,— з напускной злосцю прагаварыў ён у мой бок, а потым прысеў да стала і да маці: — Давай, Улляна, вячэру...
Я цішком зашыўся пад посцілку, баючыся паварухнуцца. I недзе ў глыбіні душы адчуў, што бацька задаволены тым, як уся гэта цягапіна з уступленнем у калгас для яго вырашылася нібы сама сабой.
Маці пачала мяне абараняць, ды бацька толькі моўчкі махнуў рукою. Ён, ведаеце, ніяк не мог надзівіцца ў душы з майго такога выбрыку. Пабурчаўшы крыху, ён супакоіўся і больш мне пічога пра гэта не ўспамінаў. Аказалася — у яго як гара звалілася з плеч. Ён як бы выпрастаўся і памаладзеў.
5
Каваля, па прозвішчы Мароз, нанялі аж з Чырвонай Гары — суседняга раённага гарадка. Мы яго называлі дзед Мароз. Васачэзны, аж пад столь, ссутулены, з вялізнымі, бы клешчы, чорнымі кулакамі, з сівой ускудлачанай барадою, стары каваль, бы кропелькі пазбіраў, нагадваў Дзеда-Мароза, якога малявалі ў дзіцячых кніжках.
Каваль астаўся на кватэры ў нас — яго прывёз з Чырвонай Гары бацька і пайшоў разам з ім на працу. Бацька падмеўся быць за памочніка ў старога каваля — малатабойцам.
Бацька загарэўся новай ідэяй — стаць кавалём. Мусіць, ён не толькі не супярэчыў, а нават сам падаў думку, каб кузшо паставілі на нашай сядзібе, якраз люднае месца, пры вуліцы. Разам з мужчынамі-плотнікамі збіраў зруб, накрываў кузню дранкай, здабываў кавальскае начынне і цяпер апытаў і прывёз каваля.
Час тады быў нялёгкі. У вёсцы многія сем’і нават галадалі. 3 вясны перабіваліся праснакамі з гнілой бульбы, сабранай на бульбянішчы. Як толькі пачала набірацца зеляніна, збіралі шчаўе на лужках, рэзалі ля платоў маладую крапіву — усё зяленіва ішло ў страву. Хлеб быў гасцінцам.
А паш дзед Мароз прыехаў у Бацькавічы з сундучком,
а ў гэтым супдучку на дпе ляжаў вялікі, з рэшата, падсмажаны, як пераспелы каштан, бохан. Каваль сталаваўся асобна. Маці яму варыла капусту, булён, кіпяціла малако. Абедаў каваль звычайна адзін, асабняком, а мы — сваёй сям’ёю.
Маці паліла дзеду ў паліваную міску гарачай капусты, на талерку выцягла ладны кавалак ялавічыпы — для каваля калгас выдаваў мяса. Дзед спачатку мые рукі, затым сядае да таго запаветпага сундучка, доўга бразгоча ключыкам, адчыняе замочак, дастае свой бохан, адразае ладную скібку і сундучок зноў замыкае. Сёрбае паварыстую капусту, апякаючыся, крэкча ад здавальнення, смакуючы пахучы, крыху ачарсцвелы хлеб — такога, здаецца, у нас піколі не было, на нашым стале. Яшчэ па дне асталася капуста, а скіба ўжо знікла, дзед „е заўважыў, як з’еў яе.
Адвярпуўшыся знарок тварам да акна, я глытаю слінкі і раблю выгляд, што чытаю. На самай справе мне было не да чыташія, бо пах хлеба, своеасаблівы ап’яняючы пах, густы і духмяпы, які ідзе толькі ад жытнёвага, спечанага ў сялянскай печы хлеба, не даваў мне спакою, кружыў галаву, пераварочваючы ўсё ўсярэдзіне. Маці, відаць, заўважыла гэта і старалася як-небудзь выбавіць мяне. Разпораз яна прыдумвала для мяне новае даручэнне.
— Алёшка, бяжы хутчэй — куры на градах! — казала яна тонам загаду.
— Чую. Зараз,— згаджаюся я, а сам сяджу як прыкуты. Нават пе кратаюся з месца.
Мне ўсё мроіўся каштапавы бохан, ачароўваў мяне, як чараўпік, хмяліў, бы якое пітво. Я стараўся не глядзець на дзеда Мароза, але адчуваў кожпы ягоны рух за сталом. Чую, як дзед тукнуў драўляпай круглай лыжкай, як з крэктам падпяўся з-за стала і хутка забразгаў замочкам — яму не хапіла тае лусты, і ён пачаў адмыкаць акуты жалезпымі абручамі сундучок. Дзед крактаў, а замочак не даваўся, ключ даваў пустыя абароты; доўга корпаўся дзед ля сундучка, аж раса на лбе выступіла, аж зазлаваўся і прагаварыў грозна і буркліва:
— От кэб па цябе халера!..
Нарэшце замочак здаўся, і новая скіба ў яго пад рукамі. Дзед усё абедае. Неўзаметку і новая скіба знікае, a яшчэ ж мяса асталося. Яго ж, ведама, не будзеш есці адно, без хлеба. Сундучок на замку і стаіць на сваім ранейшым месцы — пад лаваю. Дзед нездаволена хмурыцца,
чмыхае, крэкча грамчэй, як звычайна, нешта буркоча сабе ў сівую бараду — яму, напэўна, ніякавата ў трэці раз брацца за той капрызлівы замочак, а можа, нават шкада хлеба — бохан, як мне вядома, браўся на тыдзепь, з папядзелка да суботы, у суботу бацька запрагаў каня, і дзед выбіраўся дадому, у сваю далёкую Чырвоную Гару.
Прайшло колькі хвілін. Я чую, як зноў неахвотна забразгацеў замочак, і той жа, такі спакуслівы хлебны пах ударыў мне ў нос. Як праз сон я пачуў ужо грознае, зусім новым голасам:
— Каму я казала? — крычыць маці і хапаецца за трапкач.— Там куры на агародзе ўсё перавярнулі. А ты сядзіш тут, вісус!
У голасе я ўлавіў памёк на тое, што, маўляў, не спадзявайся па дзедаву ласку, бо хоць бы ён і даў які кавалачак, то не мне ён належыць — ёсць меншая трохгадовая Таня, якой якраз той кавалачак больш патрэбен — яна ж дзіця зусім...
Ды дзед Мароз ужо хлебча з конаўкі ваду, выцірае бараду і глядзіць, ладкуецца, дзе б гэта аблюбаваць месца на шырокім палку — «каб жырок вакол пупа завязаўся».
Я зрываюся з месца, бягу да парога, але мне насустрач ідзе бацька — такі ж высокі і даўгалыгі, з моцпымі жылістымі рукамі, у расхрыстапай выцвілай сарочцы навыпуск, на плячах і жываце ўся яна зрашэчана, як бы ўсё адно дробам, пырскамі распаленага жалеза. Пакуль стары каваль абедаў, бацька паспеў добра намэнчыцца ля накавальні. Я ўжо гэта ведаў — ён стараўся хутчэй пераняць сёе-тое ад каваля, спяшаўся хутчэй узяцца за кавальскія абцугі сам. Гопка цвёрда сказаў: «Ты ж, сват, мух ротам не лаві, а падвучвайся. Сам ведаеш, мы не можам доўга дзяржаць таго дзіда: ён за год пусціць нас па світу, увесь хліб таго...»
Кожную волыіую хвіліну бацька лавіў, стараючыся як найхутчэй асвоіць кавальскае рамяство. Праўда, дзед Мароз не хаваў ад яго сакрэтаў, вучыў, як бацька казаў, «на совісць». За якія месяцы два ён налаўчыўся так, што і нарогі пачаў правіць, і бароны наводзіў як мае быць, і нават сякеру ўжо ўмеў загартаваць ці матыку яаправіць...