Бацькавічы
Сцяпан Кухараў
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 303с.
Мінск 1991
Каровы ў нас, як памятаецца, сваёіі не было, і малако тады-сяды нам прыносіла цётка Прося, матчына меншая сястра з Біруляў.
Бацька, захмялелы, хваліўся за сталом, што ён зарабіў няблага і надумаў набыць машыну-ваўначоску. Даволі ўжо бадзяцца, трэба нарэшце стаць гаспадаром.
Госці згаджаліся, ківалі галовамі і напаўнялі чаркі. Толькі матчына большая сястра Ганна, якая таксама завітала да нас з Пакроўкі (пад той час быў такі хутар недалёка ад Бацькавіч), хітра жмурылася, а як глынула трохі з чаркі. то не пасаромелася, перад людзьмі сказала пра швагра тое, што думала:
— Ат, кінь ты, Іванка, хваліцца, маўчы лепш. Хвалько ты, вось табе якое маё слова!..
— Хто хвалько? — крыкнуў бацька і злосна звёў бровы, выхапіў з кішэні кашалёк і шпурнуў пачак чырвопцаў па стол: — Во, глядзі, які я хвалько!..
Госці аж раты паразяўлялі. На стале рассыпаліся чырвонцы. Шмат грошай. Усім было дзіва, што Іван Баянок зарабіў такое багацце. Яго ведалі і ў Бацькавічах, і нават у Горках, дзе ён адразу ж, па ўстанаўленні савецкай улады, разам з мясцовымі актывістамі арганізаваў саўгас у былым маёнтку Стошы і ў Бірулях, дзе жыў яго цесць Ціхан Мазоль, весялун і масцеравы чалавек, які любіў пабыць у кампаніі, умеў узяць чарку, але галавы ніколі не губляў і меў павагу ад сваіх людзей. Зяця — майго бацьку — дзед Ціхан недалюбліваў, бо ў бацькі была шырокая натура і абыякавасць да сялянскага жыцця. Бацька — своеасаблівы чалавек, меў нешта ад даўніх бадзяжнікаў-басякоў. Да сялянскай працы ў яго душа не ляжала. Ён мог спакойна дзе-небудзь «тачыць лясы» ў суседа ў той час, як яго зжатую палоску ў шматкі разносілі коні, бо ўсе суседзі збажыну ўбралі і пусцілі ўжо скаціну па ржышча. Ніколі не спяшаўся ён змалаціць жыта, яію магло ляжаць доўга, звезенае, аж пакуль не налягуць мышы. Затое, калі бацьку паставілі берагчы саўгаснае дабро, не ўсякі мог паткнуцца, каб сабе ўхапіць сена ці снапоў з былой панскай зямлі, перацягнуць сабе, на сваю палоску. Пад яго наглядам быў і сад. Яблыкаў у тым дваццатым годзе была процьма, аж голле вісла і ламалася. У сад лазілі па начах, але ведалі, што калі ў будане дзяжурыць Баянок, то не паможа і абрэзак пад пахай — давядзецца стаяць у канторы перад дырэктарам і выпрошвацца. У яго не было, як кажуць, ні сватя ні боата. Можа,
за гэта і недалюбліваў цесць зяця, хоць стары і сам быў такі — на капейку нічога чужога не зачэпіць. А мо і таму, што зяць не надта каб ахвотна браўся на першым часе, пасля жаніцьбы, за гаспадарку і дужа любіў сваю неспакойную службу ў саўгасе. Бывала, як толькі ўз’едзе да цесця на двор на стаенніку пад сядлом, саскочыць спружыніста і ўвішна, то дзед Ціхан толькі махне рукою, a іншы раз нават сплюне: «Гуляка, басяк...» Затым усё ж лагаднее, і каня рассядлае, і насыпле аўса ў карытца, a зяця запросіць у хату. Паставіць і глячок з гарэлкай, але не праміне выпадку, каб не даць зяцю чарговай праборкі, добрага такога прачуханца.
Нядоўга тады ў Горках пабыў першы саўгас — гады са два, не болып. Яго рэарганізавалі ў камуну, а затым у калгас. Бацька з мянушкай Саўхоз, якая прыліпла да нас па ўсё жыццё, вярнуўся ў Бацькавічы. Добра, што сабе хату найперш пабудаваў — вядома, з дапамогай цесця. Падзяліўся з братам і пачаў гаспадарыць самастойна на зямлі. Няцяжка ўявіць ягонае тое гаспадаранне, калі мець на ўвазе, што была хата з адным зашклёным акном, тры ж закладзены круглякамі — не хапіла сілы паставіць рамы і луткі. У хаце ўсяго што печ ды калыска.
He дзіўна, што часам у маладога гаспадара апускаліся рукі. Натуры бацька быў гарачай, не любіў і не ўмеў укленчваць ні перад суседзямі, ні перад раднёю. Браўся за ўсякую справу сам, горача; кемлівы, ён адразу пераймаў усё, што вымагала жыццё. У яго галаве нараджаліся розныя ідэі, але не хапала волі, настойлівасці, каб іх здзейсніць, давесці пачатае да канца. I не толькі з-за недастатковай настойлівасці, а яшчэ, відаць, і таму, што не ўсё было пад сілу аднаму, без падмогі і апірышча.
Выручала магутнае здароўе. Ён мог адзін справіцца з бервяном ці з падвалінай, лёгка мог увесь дзень прастаяць і на сталюзе з пілою і сам умеў змайстраваць калёсы ці прасніцу, адштукаваць ночвы... Ля зямлі, як ужо вядома, корпацца не надта хацеў, але рабіў усё ўвішна, хлёстка, калі за што браўся.
Добра памятаю, як мы з бацькам сеялі жыта, звозілі снапы, аралі. Зусім хлапчука, яшчэ і ў школу не хадзіў, мяне бралі з сабой малацьбіты на гумно, і я завіхаўся, стараўся, колькі было змогі: з цёплай ёўні скідваў на ток сухія снапы, варочаў іх, а бацька з маткаю праходзілі па акалоце з цапамі. Аж загледзішся, калі бацька праходжваўся туды-сюды па таку: та-та, та-та — звінела ў вушах,
а я скоранька паварочваў кожпы споп другім бокам. Ды дзе там паспееш, я блытаюся ў саломе, спяшаючыся; на дапамогу прыходзіць маці, і глядзіш — весела перагукваюцца ўжо цапы. Малацілі звычайпа асеннімі досвіткамі, пры лямпе-шахцёрцы, падвешанай на саху высока пад токам. Пасля быў «перакур»-снедапне. Тады яшчэ доўга пахлі рукі цёплымі жытнёвымі каласамі, а ў вушах звіпела, бы песня: та-та, та-та-та...
Усё ж, відаць, патура бадзяжніка брала сваё, і бацька неўзабаве ад’язджаў па шахты: спачатку ў Крывы Рог і адтуль вяртаўся ўвосень, перапэцканы ў чырвань-руду, уся бялізна была як перасыпаная цагляным пылам; потым перабраўся ў Данбас, дзе ўвесь час, здаецца, працаваў на шахце І-біс «Амерыканка». Дадому звычайна прыязджаў пад вялікдзепь, доўга гуляў, хадзіў па радпі, па суседзях з хаты ў хату, а калі паставала пара ў поле — за гаспадарку браўся без імпэту, як бы адбываў нейкую радоўку. Усю нагрузку брала на сябе маці, нам дапамагала яе радпя.
Пакрысе і замацавалася за ім у вёсцы слава чалавека, які пе ўмее жыць так, як усе. Ёп пе спяшаўся пі пасеяць, ні зжаць. У яго магло сена падгнісці ў пракосах. Бульба — астацца не скароджанай ці не абагнанай. Нават конь быў у пас не такі, як ва ўсіх,— нейкай дзіўнай пароды, яго звалі Ардэп. Шэры ў яблыкі, высачэзпы і худы, як здань. Да работы быў нягодны, а шкоднік — па рэдкасць. Як уцячэ з табуна, дык шукаеш яго колькі дзёп і пе знойдзеш, пакуль сам не прыйдзе, пе прывалачэцца, зпябыўшыся без вады...
He любіла бацьку, капечне, болып матчына радня. Для людзей ён быў добры, умеў сябе паказаць з лепшага боку і стараўся людзям дагадзіць як мог.
...I цяпер, калі з выпадку яго прыезду ў нас сабраліся людзі, цётка Ганна ўшчувае бацьку за яго басякаваппе, за несур’ёзныя адносіны да жыцця. А ён раптам і казырпуў перад усімі: маўляў, глядзіце, людзі, які я, не з пустымі рукамі прыехаў — грошы зарабіў і збіраюся пусціць іх куды трэба.
— Усё адпо ты хвалько,— не адыходзіла і стаяла на сваім дакорпіца-цётка.— I гультай!..
Гэта ўжо было занадта. Бацька сціснуў кулакі, заскрыгатаў зубамі, але яго перахапілі мужчыпы. Той жа Івапічка — Якаў Кавалік, сусед і бацькаў добры прыяцель, зацягнуў песню; мужчыны і бабы падхапілі, і хутка баць-
ка, забыўшыся, завёў сваю любімую: «Стэп ды стэп кругом...»
...Увосень, калі ўжо ўсё папрыбіралі з поля і пасеялі па зіму жыта, бацька па першым белым сняжку-зазімку з клункам-заплечнікам пешкі шыбаваў на знаёмую стапцыю. Мы асталіся дома ўтраіх. Мпе ўжо было мінула сем гадоў і страшэнна хацелася ў школу. Можа, таму што школа стаяла блізка, побач з нашай хатай. Маці ж была няўмолыіая, сказала: «Пойдзеш на будучы год. Хто ж будзе Таню калыхаць?»
Пад вясну бацька вярпуўся дамоў. Спехам зпоў сабраўся ў дарогу — на Смаленск. Адтуль вярнуўся стомлены, амаль хворы, але радасны: купіў-такі машыну-ваўначоску. Яе неўзабаве прывезлі два так званыя спяцы, пажылі ў нас колькі дзён, наладзілі машыну і з’ехалі.
Бацька быў па вышыні свайго шчасця. Цяпер ён, Іван Баянок, інакш адчуваў сябе ў кампаніі бацькавіцкіх гаспадароў. Маўляў, глядзіце: я не галадранец і не гуляка.
Ваўпачоска стаяла ў хаце. Яна прыводзілася ў рух рукамі — з абодвух бакоў за ручкі браліся два чалавекі і круцілі драўляны барабан, абабіты стружкай з металічмымі цвікамі-калючкамі. Вакол барабана насустрач рухаліся таксама калючыя валікі, злучаныя шківамі. Воўну певялічкімі шматкамі жанчыны ці падлеткі кідалі на брызентавае палатно, якое падавала яе на валікі. Прайшоўшы праз усе хітрыя, з калючкамі самай розпай даўжыпі і таўшчыні, валікі, воўна лёгкім, мяккім пластом намотвалася і намотвалася на драўляны навойчык. Як толькі пабіралася добрая кудзеля, машыну спынялі, і кудзеля здымалася.
Калі часалі воўну, у хаце не было піякага паратунку ад пылу: ён, едкі і густы, аж выпіраў столь, набіваўся ўсюды, куды толькі мог убіцца; пыл пластамі ляжаў на вокнах, на сценах, па ручпіках, што віселі на покуці над багаўнёй. Увечары, вядома, машына пасля работы чысцілася, пыл абмятаўся, але назаўтра ўсё пачыналася спачатку. Свежы чалавек, завітаўшы ў хату, нават калі машыпа пе лрацавала, пачынаў чыхаць і сморкацца, аж заліваўся слязьмі.
Гаспадар, задаволены і шчаслівы, увіхаўся каля машыны пе ведаючы стомы. Завозчыкаў было спачатку мала. Потым пайшла пагалоска, што ў Бацькавічах можна счасаць воўпу дзёшава і «напавер» ці нават за бутэльку
якой-небудзь гары, і людзі з наваколыіых вёсак павалілі валам. Завознікаў хапала...
Убачыўшы, што гаспадар згаворлівы, адразу ж, як канчалі работу, наладжвалі пачастунак. Тыя, што стаялі ў чарзе, далучаліся да кампаніі, і пачыналася гулянка. Каб не астацца ў даўгу, бацька таксама ставіў сваю бутэльку.
— Думаеце, я жмот які, захрыбетнік? — апраўдваўся тады бацька, ужо добра падпіўшы.— Жонка, стаў на стол усё, што ёсць. Няхай людзі ведаюць — Іван не скпара!..
Набраўшыся як мае быць, тут жа ўсе клаліся — хто дзе. А больш цвярозыя пачыналі заводзіць ваўначоску самі і круцілі, колькі каму хацелася. Маці спачатку перажывала, сама глядзела за парадкам, а потым, упэўніўшыся, што толку мала — адцуралася: завозчыкі самі кіравалі, як хто хацеў.
Праз колькі месяцаў ваўначоска сапсавалася. Колькі ні корпаўся, ні пацеў ля яе бацька, але наладзіць не змог: воўна не растрэсвалася, уся адзежа (часальныя валікіу забівалася, і давялося яму ехаць да спяцоў. Яны прыехалі, прабылі ў нас тыдзень ці болей, сяк-так пусцілі мапіыну, але ўжо, як раней, яна не ішла.
Усё кончылася тым, што бацька разабраў сваю любіміцу на часткі •— усе валікі, шасцяропкі склаў у клець, a сам зноў засумаваў, пачаў нудзіцца, сяк-так дажыў да восені, а тады махнуў па старым маршруце — на шахту І-біс. А ў Бацькавічах задзьмулі злосныя сіберныя вятры, пасля каляд заснежыла, ударылі густыя завірухі-завеі, круціла, як гаршку. 3 вятрамі і завеямі ў хату панесліся новыя, не вядомыя дагэтуль словы: «пяцігодка», «заём». А з імі: «калгас», «суцэльная калектывізацыя»...