Бацькавічы
Сцяпан Кухараў
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 303с.
Мінск 1991
Нас, падлеткаў-калыгвузаў, усё гэта незвычайна захапляла і цікавіла. He зважаючы на завеі і халады, мы, як ачмурэлыя, дурэлі на вуліцы, пакуль не мерзлі, як ледашы, а намерзшыся, зашываліся да каго-небудзь у хату, найбольш да тых, у каго бацькі не строгія, забіраліся на печ і адтуль, сцішыўшыся, слухалі, як радзіліся і вохкалі нечага бацькі.
3
Школа ў Бацькавічах стаіць навідавоку, пры дарозе, па правы бок, калі ехаць з раёна. Яе агоралі нешта ў хуткім часе, як у Бацькавічах стаў на ногі калгас «Удар-
нік». (Поўная назва на яго пячатцы — «Ударнік 3-га года пяцігодкі».) У старым школыіым будынку— звычайнай сяляпскай хаце, толькі ў ёй замест печы ў куце стаяла грубка без лежака — пасяліўся з сям’ёй першы бацькавіцкі старшыня Грыцко Гопка, украінскі рабочы-дваццаціпяцітысячнік. Адзін хлопец з нашай басаногай каманды, Сашка Кіпень, бацька якога ўзімку часта ездзіў на заробкі, толькі не ў Данбас, а ў Крывы Рог, быў вельмі прагавіты да грошай, слова «дваццаціпяцітысячпік» разумеў па-свойму: у старшыні, мабыць, у банку вялікія грошы — дваццаць пяць тысяч! Мы не верылі Сашку, бо сам старшыня і зімою хадзіў у доўгім пашарпаным паліто на «рыб’ім мяху» і ў рыжых валёпках, падшытых старым лямцам. Хіба толькі шапка ў яго была хвацкая — стаўбуп з шэрай смушкі, і яна ў яго сядзела неяк на самай макушцы, а чупрына, як воранава крыло, раскашавалася над ілбом. У Гопкі было трое дзяцей: большая дачка Каця вучылася ў Горкаўскай сямігодцы, і двое хлопцаў, якія яшчэ не хадзілі ў школу. Маці іх, яе называлі проста Гопчыха, усё нешта кволілася, усё хварэла. Калі трохі ёй добрылася, то хадзіла на поле, як і ўсе вясковыя жанчыны. Старшыня спачатку кватараваў у аднаго селяніна, там жа, дзе змяшчалася і кантора, а потым перабраўся ў старую школу і зрабіўся нашым суседам. Я амаль штодня бегаў да Гопкаў і па свае вочы бачыў, як яны жылі: на абед выстаўлялася тая ж крупеня ці капуста, што і ў нас, а ўвечары — вараная бульба і агурочны расол...
Школа наша, тая, што пабудавалі за калгасам, уцалела вайной. Яе былі запалілі нямецкія факельшчыкі, калі беглі з Браншчыны, не азіраючыся, увосень 1943 года. Яна згарэла б, канечне, каб не Амяллян Цярэшка, ціхманы і трохі дзівакаваты стары, што не пабег, як усе, у балота, а хаваўся на гародзе, у акопчыку. Убачыўшы, што агпём ахапілася страха, падбег і ватоўкай затушыў агонь. Сам апёкся трохі, а школу ўратаваў.
Рапей школа мела тры пакоі: два для вучпяў і адзін — настаўніцкая і бібліятэка; месца хапала на паўсотню вучняў, болей ніколі не набіралася. А цяпер вучняў палавіна ад таго, як было некалі. Каб яшчэ агораць нешта падобпае на клуб (да вайны быў прыстойны клуб), то лепей і не трэба. Цяпер пакуль што сабрацца людзям недзе, апрача як у школе: тут і кіно круцяць, і бібліятэка ў трох шафах, і лектар калі які завітае — то зноў жа ў школе збіраюцца.
Меркавалі мы з нашым загадчыкам Пятром Рыгоравічам (ён мяне нядаўна змяніў, бо ўжо, нарэшце, скончыў педінстытут — завочна, вядома, — і маладзейшы, то яму, як кажуць, і кніжкі ў рукі) і так і гэтак. I пагадзіліся на тым, што трэба хоць бы прыбудовак — на новую школу грошай лам не паабяцалі, сказалі: «Ваша трохі патрывае яшчэ...»
Прыбудовак — гэта зальчык, дзе можна ўжо і разгарнуцца. Лішні класны пакой, а ўлетку — клуб і хата-чытальпя, называйце як хочаце.
Нояк прыехаў да нас інспектар райана Антон Нілавіч Пабягайла і пачаў нас ушчуваць: «Як вам не сорамна, сябры, а яшчэ доблесныя ўдзельнікі Айчынпай вайны, патрыёты свайго роднага сяла. А музея свайго не маеце. Хоць бы куток які зрабілі!..»
Наківаў пам як мае быць, забег да Пятра Рыгоравіча, загадчыка школы, на кватэру. Так, менавіта забег, бо пе той ужо стаў Пабягайла, гады ўжо не тыя, здароўе падбілася, ды і вайна адабрала сваё (Антон Нілавіч у артбатарэі снарады падносіў). А бывала, як прыбудзе, так адразу на абед, а прыязджаў ён часцей за ўсё пад Новы год (і пад Новы — стары год, там жа, вядома, недзе пасярэдзіне, былі яшчэ і каляды), калі свежыпа на стале ў кожнай хаце — абавязковы пачастунак. Умеў Пабягайла чарку ўзяць, як кажуць, па патрэбнасці: пад хатнюю кілбасу сельгаснапітак ішоў без пярэдыху, трапзітам, a пасля яшчэ і пад яблыкі мочаныя; тады можна было і за плапы брацца, праверачку рабіць. Такое было пабягайлаўскае правіла. Ды не той час ужо, як казаў наш дамарошчаны клубнік Непрабудны, які за дваццаць пяць гадоў пікуды не выязджаў з Бацькавіч,— цяпер, брат, адной чыстай анкеты мала: трэба і калгаіі мець на плячах, бо раз-два — і жорсткая пасадка...
Сала ўжо Пабягайлу не паднось — паглядзіць, пакруціць носам і зморшчыцца.
— Што вы, Аптон Нілавіч? — аж моліцца Пятро Рыгоравіч.— Свежапькае. Сваііго адкорму. Во толькі асвежаваў Віню (так загадчык называў пестуна-кабанчыка за пражэрлівасць і выключны, чыста йоркшырскі лыч). Kani смажанае не ўпадабаеце, то я марожанага накрышу. Частуйцеся, я ж ад усяе душы!..
— Пятро, дарагі мой чалавек, што ты мпе падносіш атруту етую? — разамлелы ад першаку, пязлоспа ўшчувае гаспадара Пабягайла.— Мінулася тое ўрэмя, калі сала лі-
чылася за пачастунак. Цяпер жа, сам знаеш, у сельмагу шпроцікі ды сардыначкі ўсякія: і нашы, рыжскія, і мараканскія...
«Бач ты, яму захацелася шпроцікаў,— падумаў Пётр Рыгоравіч.— Распанеў, браце інспектар, на шпроцікі пацягнула, а яшчэ леташпяй зімой, калі ўчыпяў разнос пад канікулы, то менціў сала, як бы шурку дроў папілаваўіпы». А да інспектара паблізіўся — зрабіў ласкавую міну:
— Ды во, Нілавіч, усё ніяк у той магазін не дабрацца, ета каб свой быў, то збегаў бы, а час, самі ведаеце,— усё то сшыткі, то, як выпадзе вольная часіна, бяжыш... агітатар жа, самі ведаеце...
— Ведаю, ведаю,— Пабягайла пазяхнуў і адкінуўся на спінку крэсла, пашкроб за вухам. Гэта азначала, што ў інспектара настрой яшчэ не сапсаваны: можна яго разварушыць.
— Яшчэ па адной, Нілавіч? — Пятро Рыгоравіч асцярожпа паглядзеў на інспектара і працягпуў руку да глячка.
— Хіба што па адной,— памякчэў інспектар і дадаў пагрозліва: — Па адной, Чмель, чуеш! Я ж табе не архірэй, што ўсё любіў па адной ды па адной... Ды, глядзі, каб парадак мпе быў, паняў?
— Разумею, Антон Нілавіч. Зробім. Пра музей не скажу, а куток будзе. Ужо самому вушы пратрубілі. Ды самі бачыце, цеспавата. Потым жа, уласна, няма нічога такога, каб хваліцца. Нам бы вот каб магазіпчык які. Усё ж, Нілавіч, вёска. 3 пасёлкамі. Вёска, можна сказаць, велікаватая, самастойная. Дзве брыгады. Комплексныя. А хаця б які ларочак, дык пяма. За якой, даруйце, ерундовінай прыся ў Ігліцу ці ў Горкі. А да вайны быў свой магазін. I сціпла, самі ведаеце, жылі, а якое там што — запалкі ці там соль-шмоль, цукеркі, пячэпне — было ў магазіне. A то валачыся тры кіламетры. Чалавек мог бы колькі лішніх вазоў гною адвезці, а ён з-за драбязы вымушаны соўгацца ў Ігліцу...
— ПІто, вы не можаце дабіцца, каб магазін адчынілі? — Пабягайла сумна паківаў галавою, перастаў жаваць яблык (ёп вельмі любіў мачонікі — антоны, заквашаныя Зояй Сцяпанаўнай, жонкай загадчыка школы).— А яшчэ франтавікі...
— Напісалі ўжо нават у Мінск,— апраўдваўся Пятро Рыгоравіч.— Чакаем, што скажуць, а райспажыўсаюз адно чаўпе, што яму, бачыце, нявыгадна, непрыбыткова...
— Калі што — пішыце яшчэ,— рашуча сказаў, бы адрэзаў, Пабягайла.— Паперы ў вас няма, ці што? Стукайце, як кажуць, ва ўсе дзверы. A то разленаваліся тут, абраслі мохам. Маўчыцё, як тыя самы. Будзеце маўчацьт дык вас і куры ў смецце заграбуць... Панятна, дарагі мой чалавечак?..
— Самі ведаеце, панятна!..
— Дык не спіце тут у шапку. Франтавікі мне яшчэ!
Пятро Рыгоравіч ведаў натуру інспектара: калі той нагадаў пра франтавікоў, то ўсё— больш пітва не возьме, кладзецца спаць, а заўтра, апаласнуўшыся калодзежнай вадою, пахмеліцца гарачым яблычным варам — і ў школу. He даруе ніякай дробязі, ад яго не схаваеш ні адной нылінкі. Дасць перцу па ўсіх правілах, не зважаючы ні на даўяюю дружбу, ні на тое, што загадчык школы як-ніяк ходзіць на пратэзе, ці як у пас пазываюць, на казённай назе.
...Перад тым як распусціць вучняў дадому, Пятро Рыгоравіч зрабіў аб’яву:
— Дзеці, калі ў каго ёсць якія старыя фатаграфіі ці даўнія паперы, прыносьце і здавайце нашаму бібліятэкару Аляксею Іванавічу. Лыжкі драўляпыя, міскі, карцы, салыііцы, самапрадкі — усё нам спатрэбіцца. Будзем ствараць свой школьны музей...
— А лапці можна? — падняўся белагаловы хлопчык з апошняй парты.
— I лапці можна,— нацвердзіў Пятро Рыгоравіч і сумеўся: — Але дзе іх знойдзеш. Можа, спецыяльна заказаць якому дзеду, каб змудраваў?..
— Мой дзед умее,— пахваліўся той жа белагаловы хлопчык.— Папрашу, ён спляце...
— Добра, Віця. Скажы, што пастаўнік прасіў, для музея.
— А медалі можна прыносіць? — пачуўся голас аднаго хлопчыка, бацька ў якога пядаўна памёр, і, відаць, у доме асталіся бацькавы ўзнагароды.
He паспеў яшчэ пастаўнік пічога адказаць, як дзеці зашумелі, пачалі хваліцца. Адзін сказаў, што ёп прынясе дзедавы граматы, іх далі дзеду ў Маскве; другі пахваліўся, што ў яго бабулі ёсць аж два медалі — казала, што яшчэ да вайны іх далі ёй за лён.
Усе пачалі наперабой крычаць:
— I ў майго дзеда ёсць медаль.
— I ў майго...
— А ў майго бацькі ордэн,— весела абазваўся той жа белагаловы хлопчык.— Мой бацька фашысцкага генерала ў палон узяў.
— Франтавыя і партызанскія ўзнагароды можа аддаць музею той, каму яны належаць,— растлумачыў настаўнік.
Тут зазвінеў звапок, і ўсе падхапіліся, кінуліся збіраць кніжкі, складваць у ранцы і партфельчыкі. Дзяўчыыка ў кутку, ад правага акна, чамусьці сядзела не варухнуўіпыся. У вачах нейкая збянтэжанасць і крыўда. Пятро Рыгоравіч таксама парадкаваў у шафе і крадком пазіраў на дзяўчынку. Яна ўсё сядзела як скамянелая.
— А ты, Таня, чаму не ідзеш дадому? — запытаў ён нарэшце.
Дзяўчыпка ўсё маўчала, унурыўшыся ў кніжку, што ляжала закрытая перад ёю. Пятро Рыгоравіч заўважыў, што ў дзяўчынкі вусны аж уздрыгваюць і з вачэй гатовы пырснуць слёзы.
— Можа, цябе пакрыўдзіў хто? — ласкава спытаў Пятро Рыгоравіч.
Таня раптам гучна расплакалася і скрозь слёзы пратаварыла:
— А чаму ў майго дзеда няма ніякага медаля? Ён жа па вайпе быў, і рукі адарвала яму, і амаль што сляпы астаўся...
У Пятра Рыгоравіча адразу варухнулася дваістае пачуццё. Што ёй сказаць? Яе дзед быў да вайны здаравяк на ўсе Бацькавічы. Яшчэ калі сам настаўнік быў хлапчуком, той здаравяк, які цяпер ужо дзед, паспрачаўся з цеслярамі, што прынясе ношку жэрдак-паплецвін. I прынёс звязак — як укласці на падводу. Звязак прынёс з лесу, больш як за вярсту. А бывала, хлопцы пачнуць дужацца або выдумаюць што-небудзь, каб паказаць сваю сілу і спрыт на сенажаці ці ў полі, то за Калмыком — так называюць Танінага дзеда — ніхто не ўгоніцца Працаваў ён за дваіх, але і зладзюга быў, якога пашукаць яшчэ. Калі што дзе блізка ляжыць, не размінецца. У людзей ён нічога, канечне, пе браў, а ля калгаснага, бывала, міма не пройдзе: і ля снапоў рукі пагрэе, і сянца пацягне, а на ток калі ўварвецца ноччу, то награбе колькі панясе. Яго, канечне, маглі б прыпільнаваць і даць гадоў колькі адсідкі, але з ім свае, бацькавіцкія, не хацелі звязвацца, і Калмыку ўсё сыходзіла з рук.