• Газеты, часопісы і г.д.
  • Бацькавічы  Сцяпан Кухараў

    Бацькавічы

    Сцяпан Кухараў

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 303с.
    Мінск 1991
    78.17 МБ
    Людзі, напэўна, кагосьці чакалі, перагаворваліся, нецярпліва пазіралі ў бок Мікольска. Трэба сказаць, што з гэтага хутара яшчэ, мабыць, чакалі нечага, бо неяк коса глядзелі на ўсё новае, што крэпла ў арцельных Бацькавічах; хутаранцы не надта каб кідаліся падтрымаць гэтае новае, а трымаліся прымаўкі: «Пажывём — пабачым. Паглядзім, што выйдзе з вашага раю...»
    Старшыня Іллюк скеміў гэтую палітыку мікольцаў і часцей пачаў заглядваць туды, гутарыў то з адным, то з другім, як кажуць, моваю нядаўняга чырвонага камандзіра. Калі які-небудзь, скажам, той жа Міколка Півоня, вясковы філосаф, пачне разводзіць, як тут кажуць, анцімонію, то Іллюк не злосна, але ўладпа перапыніць яго: «Вы, дзядуля, не віляйце, як тая Ліса Патрыкееўна, а проста, адкрыта кажыце, каб усім ясна было; віляпне, адвільванне вашай светласці пе паможа».
    Дык гэта, аказваецца, і чакае грамада Іллюка, мабыць,
    ён і скокнуў па жарабку да мікольцаў пагаварыць па дупіах.
    Перамаўляючыся, мужчыны пачалі пакрысе праяўляць неспакоіі; мекаторыя патэпалі да калодзежа, а іншыя нецярпліва пазіралі на шлях, у бок таго ж Мікольска.
    — Таварышы, ціха. Зараз рушым! — супакойваў людзей Аляксей Мікалаевіч і сам станавіўся на пальчыкі, выцягваў шыю, каб убачыць, што там, у Мікольску.
    Нечакапа, выхапіўшыся з абдымкаў віслакосых бяроз, з боку Мікольска напятую струну цішыні рванула песня:
    — Наш паровоз, вперед летя!
    Натоўп на цвіптары, бы адпа істота, заварушыўся, ажыў; твары людзей засвяціліся, як ад сонца, а яно не прабілася яшчэ праз нагрувашчаныя пласты попелыіашэрых воблакаў ці заблыталася недзе ў купчастых ліпавых ярысадах Карпа Кузьміча, што густа навіслі на прасла, дастаючы галінамі аж па сярэдзіну дарогі.
    To тут, то там у натоўпе размаітыя галасы ўхваляюць прыход мікольцаў:
    — Глядзіце, ідуць!..
    — Гэта ўсё Іллюк. Старшыпя!
    — Іллюк, ета праўда. Але ж там і кансамолы ёсць...
    — Ёсць, а як жа. I песня, гляньце, кансамольская...
    — Апягож!..
    Доўгая, як тычка, жапчына ў кужалёвай кофце, вышыванай чырвонымі ніткамі заблыццю, ціха, як сама сабе, гаварыла: «Які зачын, такі зажын». Я падумаў, што б гэта азначала, але тут Аляксей Мікалаевіч, падняўшыся, колькі мог, на пальчыкі ў сваіх велікаватых стаптапых чаравіках з самаробнымі, з пянькі, шнуркамі і заікаючыся, мабыць, ад хвалявапня, крыкнуў:
    — У шарэнгу па два!.. Станавіся!..
    Страпяяуўшыся капцамі, як крыламі, ярка-чырвонай птушкай узвіўся ў руках Сцяпана Говара чырвопы міткалёвы сцяг. Ён быў певялікі, па які метр ушыркі, але па сопцы, якое ўмомант выхапілася і, залатое, сляпучае, урачыста і велічна плыло пад Кузьмічовымі ліпамі, і цёплая чырвань залаціла твары людзей, рыдлёўкі на іх плячах, сонечныя промні, як нябачныя стрэлы, наскрозь прашывалі палотнішча міткалю.
    Бацькавічаяе выкіраваліся на дарогу якраз у той момант, калі пад арку ступіла з песняй купка мікольцаў. Наперадзе з імі дыбаў Іллюк-старшыня, бясконца шчаслівы, усміхаўся белазубай усмешкай, піякавата хмурыў
    свае сталёва-шэрыя вочы і ў такт хадзе памахваў рукою. 3 раніцы яго прастуджапы ад педасыпання басок лучыўся ў хоры ўзбуджаных галасоў:
    Наш паровоз, вперед летн, В Коммупе — остановка...
    Між мужчып і хлопцаў з Мікольска ззаду шкандыбаў каратканогі і кляшняваты вусач — стары Міколка. Дзіўпа, што ў зубах у дзядулі не было яго прадымлепай, з грушавага сука, у меднай аправе люлечкі — няўжо і дзядуля спявае з усімі? А што ж, і такое бывае! «Сэрца не камепь...» — падумалася.
    Песпя дужэла, набраўшы моцы,— яе падхапілі бацькавіцкія. Уся грамада з рыдлёўкамі і сякерамі пакіравалася да грэблі — тут ужо самавіта паходжвалі мужыкі нашага капца — брыгадзір Якаў Кавалік, Раман Говар, бацька, яшчэ некалькі мужчын, якіх, папэўна, не на жарт клянуць кабеты і дзяды вунь з тых хат, што ў нястройным шнурку ўздоўж шляху. Вуліца мяжуецца з пагібельпай грэбелькай-балотцам, якую там шануюць і баяцца зачапіць сяляне, бо тады, думаюць яны, знікне грэбелька, вада сцячэ, сцягпецца і не будзе дзе нават нагавіцы прапаласкаць, пе тое каб прыткпуцца качаняці ці гусцы.
    — Дак што, пачнём, хлопцы? — спытаў Іллюк, павітаўшыся з мужчьшамі.— Канаву павядзём, я думаю, нізам, да Крывалесся. Як вы, мужчыны?..
    — Мы тут радзілі раду ўжо,— ступіў наперад Кавалік, брыгадзір, прыплюснуў насмешлівае вока,— Самае што сюдою пусціць ваду. А тады, як прасохне, ачысцім грэбельку. Тут, я ведаю, крынічкі ёсць. Падземпыя. Іх абы прачысціць трохі, даць продых, і вады будзе, уга, колькі!
    — Дзяды казалі, што тут пекалі азярцо было,— падтрымаў брыгадзіра Рамап Говар і самавіта пакратаў гамарнікаўскую бародку, смешна пахітаў лысаватай галавою: — А цяпер, бач, раскаю заплыло, куп’ё, як бародаўкі, скрозь. Гіне паша грэбелька, гіне!..
    — He загіне! — пачулася смелае з грамады.— Давай, Іллюк, работы. He на бліпы прыйшлі!..
    — I праўда, людцы, бярыце лапаты,— абазвалася Васіліпа, жаночы камісар. Яна была пакуль тут адна з дзяўчат і апранулася, як па свята: белая вышываная кашуля, зашпураваная на шыі чырвонымі шпурочкамі, сацінета-
    вая, у фальбоны, спадніца, на нагах чаравікі з высокімі, акурат пад лыткі, халяўкамі — на шнурках; заплеценыя ў касу русыя валасы, падвітыя кольцамі на скронях, адкрывалі высокі без аніводнай маршчынкі лоб; твар яе, белы, з ямачкамі на шчоках, густа ружавеўся — мо ад сонца, а напэўна, ад узрушэшія, якое поўніла ўсю яе. Васіліна — першая вясковая актывістка, хоць яшчэ не камсамолка, была і з хлопцамі дружная і бойкая. Вось толькі ў камсамол уступіць не адважвалася. Калі пачыналі гаварыць з Васілінай пра камсамол, то яна, бянтэжачыся, адказвала: «Дзе ўжо мне, я старая ўжо... Да таго ж і непісьменная». Яна не такая ўжо была і старая — ёй было тады мо якіх гадоў дваццаць з «хвосцікам», што тычыцца граматы, то Васіліна і пісаць умела, і кніжкі чытала.
    Скінуўшы хустку-гарусоўку, Васіліна заняла сабе дзялянку, пачала спорна адкідваць глёўкую, парослую дзікай лебядою і трыпутнікам, балотную зямлю.
    Сталі ланцужком хлопцы. Мужчыны занялі сабе асобную дзялянку. Яны казалі з іроніяй: «Мы — старыя. Тут, як тэй казаў, з боку прыпёку, а там пабачым, чыя возьме...»
    Аляксей Мікалаевіч увішна і хутка расставіў людзей, тады і сам, папляваўшы на далоні, пачаў арудваць рыдлёўкай:
    — Хлопчыкі, блаславімся!
    — Памянём тройцу-багародзіцу,— падхапіў Раман Говар, выварочваючы смалісты корч-патарчаку з глею.
    Хлопцы зарагаталі. А Мішка, дасціпнік-спакайняка, тут жа адарыў усіх прымаўкай:
    — Наляжам, браткі. Што хаўрусна, тое красна!..
    — Што, што ета ты, ветрагон, сказаў? — падхапіў дзед Міколка, які поркаўся зводдаль — ладкаваў карчы ў кучу — для старога знайшлася па яго сіле работа.
    — Ета я, дзеду, кажу: атаўка — сену прыбаўка,— зарагатаў Мішка і пачаў сцягваць з увапрэлых плячэй картовую сарочку.
    — Так, так, дзеткі,— пісклявіў, не хочучы астацца ў даўгу, дзядуля.— Вясною лісток, увосень сучок...
    Па грэбельцы пранёсся, бы свежы ачышчальны ветрык, задорны, вясёлы смяшок. Грамада ўхваліла дзедавы досціпы. У людзей, здавалася, прыбаўлялася сілы. Адчувалася, людзі прыйшлі сюды без прынукі, па загаду cappa, і таму праца, асвечаная яатхпеннем, была лёгкай; ніхто не зважаў, што ўжо саднілі мазалі, млее, а тады
    становіцца праўцом спіна і ўсё цела наліваецца бы свін-> чаткаю.
    Нехта з гурту, там, дзе занялі дзялянкі мікольцы, з імі, між іншым, маўклівы і нахмураны, шчыраваў і старшыня, нечакана падаў голас неяк асабліва задзірыста:
    — Гэй, анціхрысты, чаго прыўнылі? Спяём, ці што?
    — Ды праўда, якое ж ета свята — без песні! — з другога канца звонкагалоса азвалася Васіліна. I зараз жа завяла: — А ў полі верба расна-а-а...
    I ўсе як адзін грымнулі:
    — Там гуляла дзеўка красна-а-а...
    He спяваў толькі дзед Міколка, гэта, мабыць, ад таго, што ў зубах дымілася неразлучная люлечка.
    Неўзабаве песня як абарвалася. Васіліна, напэўна, першая заўважыла, што з боку вёскі, ад шляху, дзе ў хісткім мроіве жывым срэбрам пераліваліся вокны канцавых хат, паказалася працэсія — чародка жанок з харугвамі. Наперадзе шырока і неяк нязграбна, як не сваімі ступакамі, пагойдваючыся, сягаў проставалосы, у доўгай суравой сарочцы навыпуск мужчына, выставіўшы доўгія рукі наперад, з іконай; над ёй цялёпкаліся вышытыя на канцах белыя крылы ручніка. Працэсію ўмомант згледзеў і Іллюк, бо над прыціхлай грэбелькай паласнуў, як бізун, ягоны перарывісты голас:
    — Глянь! Ета ж Антонька! Во гад печаны, без нажа рэжа!
    Стала надта ціха. Як абарвалася, дзынкнула туга напятая струна. Нібы па камандзе, усе паднялі галовы, пачалі ўглядацца ў той бок шляху, дзе ў воблаку пылу марудна і віхлява рухалася цёмная купка і над ёй блішчала, адліваючы меддзю, ікона маці-багародзіцы. 3 хвіліну цягнулася гнятучае маўчанне. Людзі з трывогай і чакапнем пазіралі па Іллюка: ён жа — старшыня, і ягонае слова — закон. А ён, злосны, стаяў, сцяўшы пашчэнкі, аж жаўлакі захадзіліся на шчоках, зіркаў бялкамі пацямнелых вачэй — маўчаў. Тады рвануўся вопрамеццю па купінах на' шлях, дзе, пакалыхваючыся, соўгалася маўклівая працэсія.
    — Я ж яму! Я ж яму! — задыхана крычаў Іллюк і з гарачкі ўхапіў у рукі чыюсьці шапку, махаў ёю як апантаны і ў маўкліва-грозную цішыню ўсё крычаў: — Во аспід! Звяруга! Выганю з калгаса!..
    Ён быў ужо пабег туды, на задымлены чорным пылам
    шлях, але мужчыны яго запынілі. Пачалі ўсе настойліва супакойваць.
    — He чапай іх, Рыгоравіч, няхай ідуць,— стрымліваючы сваю ўзрушанасць, казаў Аляксей Мікалаевіч, але і сам аж заікаўся ад узрушэнпя: — Праваронілі, ядры іх корань. Мы — на балота, а яны, бачыш, на поле, жыта ўздумалі свянціць. Во старацелі, ядры іх у корань!..
    — Во прахіндзей віславухі! — Іллюк аж калаціўся ўвесь, як у ліхаманцы, і ўсё распаляўся: — Здэцца, даў бы яму выспячча, нагрэў бы і ў хвост і ў грыву калматаму чорту, даў бы так, што да новых венікаў помніў. Во гад, ламіпа етая!..
    — Дос табе ўжо, Ілля,— бацька пачаў скручваць цыгарку і перадаў капшук з махоркай старшыні.— He крычы дужа ўжо. Ты — гаспадар, а гаспадару нягожа гарачку пароць...
    3 гурту праціснуўся наперад дзед Міколка:
    — Правільна, Баянок, кажаш. Няхай моляцца. Ад іх маленпя каласкі не здрабнеюць... Усё еты Антонька, піыбенік... Яму, канечне, воўчаму лыку, і я лазы даў бы... Добранька аддубасіў бы!..